Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
UMC.doc
Скачиваний:
90
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
2.77 Mб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ЮРЫДЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ

Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў

па спецыяльнасцях

1-24 01 02 «Правазнаўства»,

1-23 01 06 «Паліталогія» (па накірунках)

1-24 01 03 «Эканамічнае права»,

1-24 01 01 «Міжнароднае права»

Зацверджана Вучэбна-метадычным аб'яднаннем ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнаи адукацыі 17.07.2007 г.

Рэгістрацыйны № ТД- ЕГ.047/тып.

MIHCK

2007

УДК 34(476)(091)(075.8)

ББК 67.3(4Беи)я73

Г51

, Складальнік:

Т. I. Доўнар - доктар юрыдычных навук, прафесар.

Рэцэнзенты:

кафедра тэорьі дзяржавы i права Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;

А. Ф. Вішнеўскі - выконваючы абавязкі загадчыка кафедры тэорыі i ricтopыi дзяржавы i права Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар.

Тлумачальная запіска

Беларуская дзяржаўнасць, якая прайшла шматвяковы шлях гістарычнага развіцця, у сувязі з заканамернасцямі гістарычнага працэсу i прынцыпам пераемнасці развіваецца ў напрамку пабудовы дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы. Гэтаму працэсу спрыяе вывучэнне гicтopыі дзяржавы i права Беларусі - адной з фундаментальных прававых дысцыплін, прадугледжаных вучэбнымі планамі па спецыяльнастях, якія адносяцца да накірунку адукацыі «Права», прадметам вывучэння якой з'яўляецца сістэма ведаў аб прычынах узнікнення i станаўлення беларускай дзяржаўнасці, характэрных рысах, асаблівасцях i тэндэнцыях на шляху яе паэтапнага развіцця.

Гісторыя дзяржавы i права Беларусі ў якасці гістарычнай навукі ўяўляе сабой частку гісторыі чалавецтва, а ў якасці юрыдычнай - адну з важнейшых галін ведаў, на якіх грунтуюцца дасягненні юрыспрудэнцыі ў цэлым. Гістарычныя трансфармацыі дзяржаўна-прававой сферы патрабуюць, з мэтай прагназіравання перспектыў далейшага развіцця навуковага аналізу папярэдняга хода гістарычнага працэсу i пераасэнсоўвання папярэдніх навуковых падыходаў адносна такіх важнейшых палітычных інстытутаў як права i дзяржава. Як гісторыка-прававая дысцыпліна, гісторыя дзяржавы i права Беларусі мае не толькі пазнавапьнае, але метадалагічнае i практычнае значэнне, бо дапамагае выпрацаваць у студэнтаў погляд на дзяржаўнасць як на дынамічны арганізм, які пастаянна развіваецца ва ўзаемасувязі з рэальным грамадска-палітычным становішчам. Без грунтоўнага ведання i яснага разумения сутнасці папярэдніх гістарычных падзей, характэрных рысаў сацыяльна-эканамічнага, палітыка-культурнага i прававога жыцця народа i тых змяненняў, якія адбываліся ў сувязі з развіццём i ўскладненнем гістарычнага працэсу, немагчыма мець цвёрды светапогляд i бачыць перспектывы будучыні.

Галоўнай задачай вучэбнай дысцыпліны з'яўляецца забеспячэнне сістэмнага засваення курса i фарміраванне дакладных уяўленняў аб храналагічнай паслядоўнасці i этапах развіцця беларускай дзяржаўнасці, сутнасці самых важных гістарычных падзей; асаблівасцях у развіцці права i функцыянаванні дзяржаўных органаў улады, судовых устаноў i заканадаўства на асноўных этапах гістарычнага развіцця. Абавязковым для студэнтаў-правазнаўцаў з'яўляецца вывучэнне прававой спадчыны беларускага народа i засваенне катэгарыяльных паняццяў i канцэпцый, распрацаваных гісторыка-прававой навукай, што служыць метадалагічнай базай для паспяховага засваення галіновых i спецыяльных юрыдычных дысцыплін.

На падставе засваення вучэбнага матэрыялу студэнты павінны ведаць:

  • канцэптуальныя асновы гісторыі дзяржавы i права Беларуси;

  • асноўныя этапы i храналагічную паслядоўнасць развіцця беларускай дзяржаўнасці;

  • асноўныя катэгорыі, паняцці i дасягненні, якія характэрызуюць узровень гістарычнага развіцця прававой культуры Беларусі;

  • прававыя крыніцы, асаблівасці функцыянавання i гістарычнага развіцця дзяржаўных органаў i заканадаўства;

  • эвалюцыю прававога становішча насельніцтва;

  • характэрныя рысы i асаблівасці гістарычнага развіцця важнейшых прававых інстытутаў i галін права.

Гісторыя дзяржавы i правы Беларусі, як адна з фундаментальных юрыдычных дысцыплін, дапамагае будучаму юрысту не толью стаць сапраўдным прафесіяналам у прававой сферы, але i сфарміраваць уласную грамадзянскую пазіцыю па актуальных пытаннях дзяржаўна-прававога развіцця i ўвогуле - стаць інтэлектуальнай асобай i патрыётам сваей Айчыны.

Тэма 1. Прадмет гісторыі дзяржавы i права Беларусі i яго асаблівасці

Прадмет i задачы гісторыі дзяржавы i права Беларусі.

Характэрныя рысы, асаблівасці i тэндэнцыі ў развіцці навукі гісторыі дзяржавы i права Беларусі.

Паходжанне назвы «Беларусь». Перыядызацыя гістарыі дзяржавы i права Беларусі. Гістарыяграфія навукі гісторыі дзяржавы i права Беларусі.

Тэма 2. Грамадска-палітычны лад i права на Беларусі ў перыяд усталявання дзяржаўнасці усходніх славянX ст. - першая палова XІІl ст.)

Зараджэнне дзяржаўнасці ў усходніх славян. Пытанне аб узнікненні беларускай дзяржаўнасці. Канцэпцыі паходжання дзяржаўнасці.

Старажытныя беларускія дзяржавы-княствы на Беларусi (Полацкае, Турзва-Пінскае, Берасцейскае, Гарадзенскае, Менскае, Смаленскае i інш.).

Асноўныя рысы i асаблівасці грамадскага ладу. Фарміраванне класаў i сацыяльных груп насельніцтва.

Дзяржаўна-палітычны лад. Сістэма органаў улады i кіравання. Князь i княжацкая ўлада. Службовыя асобы. Веча.

Суд i судаводства.

Хрысціянізацыя насельніцтва. Дзяржава i царква.

Старажытнае права на беларускіх землях. Крыніцы права ў IX-XIII ст. Звычаёвае права: сутнасць, асноўныя рысы. Кананічнае права. Першыя пісаныя помнікі права: Руская Праўда, княжацкія статуты, міждзяржаўныя дагаворы (дагавор 1229 г. з Рыгай i Гоцкім берагам i інш.).

Злачынства i пакаранне.

Станаўленне асиоўных інстытутаў грамадзянскага права. Шлюбна-сямейныя адносіны i ix рэгуляванне.

Тэма 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Грамадскі лад дзяржавы.

Асноўныя канцэпцьі паходжання Вялікага княства Літоўскага..

Знешнія i ўнутраныя, сацыяльна-эканамічныя i палітычныя прычыны.i перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.

Працэс фарміравання тэрыторыі дзяржавы з цэнтрам у Навагародку. Адміністрацыйна-гэрытарыяльны падзел Вялікага княства Jlітoўcкaгa ў ХIV-XV ст. Васальная залежнасць мясцовых (удзельных) князёў ад вялікага князя.

Структура феадальнага грамадства. Падзел на класы i caслoўі. Фарміраванне саслоўя шляхты. Прававое становішча шляхты ў XV-XVI ст. Служылая шляхта i ўбогая шляхта, ix правы i абавязкі.

Сацыяльнае i прававое становішча сялян (гаспадарскіх, панскіх, царкоўных). Прававы статус асобных катэгорый сялян: баяр путных i панцырных, даннікаў, сялян-слуг, цяглых i асадных сялян, агароднікаў, халупнікаў i інш.

Працэс запрыгоньвання сялян i яго адлюстрааанне ў заканадаўстве.

Гарадское насельніцтва i яго структурны падзел. Катэгорыя «людзей люзных”. Афармленне прававога становішча гараджан (мяшчанаў). Правы; i абавязкі гараджан вялікакняжацкіх (дзяржаўных) гарадоў i прыватна-уласніцкіх гарадоў. Статус гараджан у гарадах з магдэбургскім правам. Утварэнне цэхаў i братстваў. Барацьба гараджан за сацыяльныя i палітычныя правы.

Тзма 4. Дзяржаўна-палітычны лад Вялікага княства Літоўскага. Уніі з Польшчай

Форма дзяржаўнага ўладкавання i форма кіравання Вялікага княства Літоўскага. Сістэма органаў дзяржаўнай улады.

Прававое становішча Вялікага князя (гаспадара) дзяржавы. Вялікія князі Вялікага княства Літоўскага (Віцень, Гедзімін, Яўнуцій, Альгерд, Ягайла, Кейстут, Скіргайла, Biтaўт, Свідрыгайла, Жыгімонт, Андрзй Kaзіміip, Аляксандр, Жыгімонт I Стары, Жыгімонт II Aўгуст, Генрых Валуа, Стэфан Баторый, Жыгімонт III Ваза i ix уклад у працэс фарміравааня i развіцця дзяржавы.

Рада Вялікага княства Лiтoўcкaгa. Яе склад і кампетэнцыя. Змены ў прававым становішчы рады ў XV-XVI ст.

Вышэйшыя службовыя асобы Вялікага княства Літоўскага (земскія i дворныя): маршалак земскі, канцлер, гетман земскі, падскарбій земскі, іншыя службовыя асобы дзяржавы. Ix прававое становішча i дзейнасць.

Дзяржаўная канцылярыя. Службовыя асобы канцылярыі (пісары, сакратары, дзякі i інш.).

Сойм Вялікага княства Літоўскага. Працэс станаўлення, склад i парадак дзейнасці. Кампетэнцыя сойма. Заканадаўчая дзейнасць сойма.

Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў перыяд цэнтралізацыі дзяржавы. Змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле. Працэс утварэння ваяводстваў i паветаў. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа XVI ст.

Службовыя асобы мясцовай адміністрацыі. Ваяводы. Старасты. Дзяржаўцы. Павятовыя маршалы. Харужыя. Старцы. Соцкія. Іншыя службовыя асобы.

Ваяводскія i павятовыя coймікі: Узнікненне i дзейнасць.

Органы ўлады i кіравання ў гарадах. Станаўленне самакіравання ў гарадах з магдэбургскім правам. Прававое становішча войта. Гарадская рада. Бурмістры. Статус лаўнікаў.

Міжнародныя адносіны Вялікага княства Літоўскага. Міжнародныя cyвязіi з Jliвоніяй, Маскоўскай, Цверскай, Пскоўскай, Наўгародскай i іншымі дзяржавамі. Васальна залежныя ад Вялікага княства Літоўскага Адаеўскае, Навасільскае, Казельскае i iнш. княствы. Міжнародныя пагадненні, саюзы, дагаворы.

Уніі з Польшчай. Крэўская унія 1385 г. i Гарадзельская унія 1413 г. Уніі у перыяд княжання Kaзiмipa, Аляксандра, Жыгімонта I Старога.

Дагаворныя адносіны з Лівоніяй i працэс яе далучэння да Вялікага княства Літоўскага.

Люблінская унія 1569 г.: прычыны, працэс заключэння, сутнасць, наступствы. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. i яе наступствы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]