Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по истории распечатать.doc
Скачиваний:
52
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
417.28 Кб
Скачать

14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.). Магдэбургскае права.

На працягу XIV—XVстст. сяляне Беларусі канчаткова пазбаўляюцца ўласнасці на зямлю і становяцца толькі землекарыстальнікамі. Увесь зямельны фонд Беларусі аказваецца ва ўласнасці дзяржавы, свецкіх і духоўных феадалаў. Да сярэдзіны XVIст. сяляне Беларусі ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны пражывалі, падзяліліся на дзяржаўных (даннікаў) і прыватнаўласніцкіх.

На дзяржаўных землях асноўнай павіннасцю сялян быў натуральны аброк зернем і сенам, мясам і яйкамі, мёдам, воскам, футрамі, часткова грашыма. Прыватнаўласніцкія сяляне адбывалі паншчыну і выконвалі іншыя павіннасці. Як дзяржаўныя, так і прыватнаўласніцкія сяляне, плацілі царкоўную дзесяціну.Усе сяляне Беларусі ў адпаведнасці з феадальнай залежнасцю падзяляліся ў сваю чаргу на «людзей пахожых»(права пераходу ад аднаго феадала да другога), «людзей непахожых», «чэлядзь нявольную» і некаторыя іншыя катэгорыі.

У канцы ХV — першай палове XVIст. у сувязі з ростам гарадоў павялічыўся попыт на зерне і другія сельскагаспадарчыя прадукты як у ВКЛ, так і ў краінах Заходняй Еўропы, дзе ў той час пачаў развівацца капіталізм. Феадалы імкнуліся атрымаць большы прыбытак і таму пашыралі ворыва, павялічвалі пасевы ў фальварках з мэтай паставак сельскагаспадарчай прадукцыі на ўнутраны і знешні рынак.У час аграрнай рэформы лепшыя землі ў сялян забіраліся і адводзіліся пад вялікакняжацкія фальваркі з разліку адна валока на сем сялянскіх валок. Адначасова з правядзеннем «валочнай памеры» на дзяржаўных землях феадалы праводзілі яе і ў сваіх маёнтках. З аднаго боку янасадзейнічала асваенню новых зямель,з другога — прывяла да скарачэння сялянскіх зямель.

У XIV—XVIстст. адбываецца рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады сталі цэнтрамі рамяства і гандлю.З канца XIVст. літоўскія князі сталі дараваць гарадам самакіраванне на падставе Магдэбургскага права. У 1390 г. такое права было дадзена Брэсту, у 1391 г. — Віцебску, у 1426 г. — Гродна, у 1499 г. — Мінску. Да сярэдзіны XVIст. Магдэбургскае права атрымалі амаль усе буйныя гарады Беларусі. З атрыманнем Магдэбургскага права насельніцтва гарадоў вызвалялася ад павіннасцяў на карысць феадала ці дзяржавы, яны замяняліся адзіным грашовым падаткам. Гэта дазваляла развіваць гарадскія промыслы і гандаль.

Такім чынам, у XIV—XVIстст. развіццё сацыяльна- эканамічнага жыцця характарызуецца пераўтварэннем зямлі ва ўласнасць феадалаў, замацаваннем іх улады над прыгонным, залежным сялянскім насельніцтвам.

15. Культура Беларусі другой паловы хііі – першай паловы XVI ст. Уплыў ідэй Адраджэння на яе развіццё.

На эвалюцыю культ. жыцця на бел. землях XІІІ-XVIст. Паўплывалі сац.-эк., дзярж.-паліт., канфесій-ныя змены. Рост гарадоў і мястэчак садзейнічаў да-лейшаму развіццю драўлянагя дойлідства. Разам з тым ваенная небяспека, у першую чаргу крыжацкая з паў-ночнага захаду, надавала горадабудаўніцтву абарон-чыя рысы. У XІVст. узводзяцца мураваныя замкі ў Лі-дзе, Крэве, Віцебску, Медніках. Умацоўваюцца камен-нымі вежамі цвярдыні ў Навагрудку, Гродне. У пер-шым дзесяцігоддзі XVIст. пачалося будаўніцтва зна-камітага Мірскага замку. У замкавым будаўніцтве пе-раважае раманскі стыль (для яго хар-ны масіўны і су-ровы выгляд пабудоў, паўкруглая арка як арх. эл-т). У царкоўным будаўніцтве на змену раманскаму стылю прых. готыка, для якой хар-ны востраканечныя вежы, вузкія вокны, стрэльчатыя аркі. Прыкладам гатычнага стылю з’яўл. Троіцкі касцёл XVст. У Баранавіцкім ра-ёне. Будаўніцтва царкоўных храмаў станоўча ўплыва-ла на развіццё мастацтва. Мн. княжацкія палацы і хра-мы ўпрыгожваюцца фрэскавым роспісам. Абавязко-вым упрыгожваннем храмаў былі іконы, а каталіцкіх касцёлаў – і скульптуры святых. Адзін з ранніх твораў жывапісу – абраз “Маці Божая Замілаванне” з Мала-рыты па стылю належыць да візантыйскага мастацтва XІV-пач.XVст. Да XІV-XVст. Адносіцца зараджэнне на бел. партрэтнага мастацтва. Выдатнымі ўзорамі бел. рукапіснай кнігі з’яўл. Лаўрышаўскае і Друцкае евангеллі XІVст., а таксама Жыровіцкае евангелле XV ст. У XVст. Развівалася агульнадзярж. Летапісанне. Да нашага часу захаваўся бел.-літ. летапіс 1446г., у якім апісваюцца падзеі ІХ-сяр.XVст., у тым ліку пад-рабязна аб княжанні Вітаўта.

Бел. к-ру не абмінула такая агкльнаеўр. з’ява, як Адра-джэнне – эпоха станаўлення і росквіту ранняй буржуа-знай к-ры. Гуманізм – філ.-светапоглядная пазіцыя, якая сцвярджае высокую годнасць чал-ка. Эпоха Ад-раджэння на тэр-рыі Бел. мела св. спецыфічныя рысы. І хаця ідэі Рэнесансу праніклі ў літ-ру, мастацтва, філ. і грамадска-паліт. думку, на Бел. развіццё гэтай к-ры засталося незавершаным. Прадстаўніком рэнесансавай к-ры на Бел. быў першадрукар, гуманіст і асветнік Скарына. У Празе заснаваў друкарню. Выдаў Біблію на бел. мове. У1517г. выйшла з друку першая кніга “Псалтыр”. У1520г. у Вільні адкрыў першую на Бел. друкарню. У 1522г. – “Малая падарожная кніжка” – зборнік рэл. і свецкіх твораў, у 1525г. – “Апостал”. Скарына–стваральніх новага літ. жанру – прадмова.Пісаў на царкоўнаславянскай мове. Скарына – вучо-ны, грамадскі дзеяч эпохі Адраджэння.Выдатны дзеяч бел. к-ры,паэт-гуманіст – М.Гусоўскі.У 1522г. – “Пе-сня пра постаць, дзікасць зубра і паляванне на яго”, напісаная на класічнай латыні. Паэт заклікаў пакон-чыць з міжусобіцамі, прапанаваў ідэю яднання розных па к-ры і веры еўр. народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсцяў. У бел. літ. пераважалі сярэдне-вяковыя ідэйна-мастацкія прынцыпы, традыцыйныя тэмы і жанравыя формы. Але пад упрлывам Рэнесансу выяўляецца

тэндэнцыя да пераадолення старых традыцый, удасканальваецца бел. літ. мова,