- •1. Прадмет і задачы гістарычнай навукі. Месца гісторыі Беларусі ў еўрапейскай і сусветнай гісторыі.
- •2. Асноўныя крыніцы па гісторыі Беларусі. Этапы развіцця айчыннай гістарыяграфіі.
- •3. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі ў каменным веку.
- •Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі ў бронзавым і раннім жалезным веках.
- •6. Славянізацыя тэрыторыі Беларусі. Станаўленне ўсходнеславянскай дзяржаўнасці. Кіеўская Русь.
- •7. Дзяржавы-княствы на тэрыторыи Беларууси (IX- 1пал. XIII).
- •8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX – першай палове XIII ст.
- •9. Усталяванне хрысціянства на беларускіх землях. Развіццё культуры ў іх – першай палове хііі ст.
- •10. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: перадумовы і канцэпцыі.
- •12. Эвалюцыя палітычнай сістэмы Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.). Прававая сістэма вкл.
- •13. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.).
- •14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.). Магдэбургскае права.
- •15. Культура Беларусі другой паловы хііі – першай паловы XVI ст. Уплыў ідэй Адраджэння на яе развіццё.
- •16. Фарміраванне беларускай народнасці. Паходжанне назвы “Белая Русь”.
- •17. Лівонская вайна. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус Вялікага княства Літоўскага у яе складзе.
- •18. Грамадска-палітычнае жыццё Вялікага княства Літоўскага у складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi – XVII ст.). Казацка-сялянская вайна сярэдзіны XVII ст. На тэрыторыі Беларусі.
- •19. Рэлігійнае жыццё Вялікага княства Літоўскага (другая палова хvi – XVII ст.). Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Утварэнне ўніяцкай царквы.
- •20. Войны на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хvii – пачатку xviіi ст.
- •21. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi – xviiі ст.). Сацыяльныя канфлікты 40-х – 50-х гг. Xviiі ст.
- •22. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у XVIII ст. Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •23. Грамадска-палітычнае жыццё Рэчы Паспалітай у апошняй чвэрці XVIII ст. Ліквідацыя Рэчы Паспалітай.
- •24. Культура беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi – xviiі ст.). Уплыў ідэй Асветніцтва на яе развіццё.
- •25. Змены ў становішчы Беларусі пасля далучэння яе да Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XIX ст.).
- •26. Беларусь у вайне 1812 г.
- •27. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай палове XIX ст. Паўстанне 1831 г. І яго наступствы.
- •28. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель ва ўмовах крызісу феадалізму (першая палова хіх ст.). Рэформы п. Кісялёва.
- •29. Культурнае жыццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (першая палова хіх ст.).
- •30. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-х гг. – 1870 гг. І асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.
- •31. Развіццё капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі ў 60-я гг. Хіх – пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •32. Паўстанне 1863 – 1864 гг. На тэрыторыі Беларусі і яго вынікі.
- •33. Культура Беларусі ў 60 – 90-я гг. Хіх ст. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •34. Першыя палітычныя арганізацыі ў Беларусі (канец хіх – пачатак хх ст.).
- •35. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі і яе вынікі.
- •36. Становішча Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны (1914 – люты 1917 г.).
- •37. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя і Беларусь. Беларускі нацыянальны рух (вясна – восень 1917 г.).
- •38. Культура Беларусі ў пачатку хх ст. “Нашаніўскі” перыяд у развіцці культуры.
- •39. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўстанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Брэсцкі мір.
- •40. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Абвяшчэнне бнр.
- •41. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці (1918 – 1920 гг.).
- •42. Савецка-польская вайна 1919-1920гг. І яе вынікі
- •43. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай тэрыторыі Беларусі ў
- •44. Утварэнне ссср і ўваходжанне бсср у яе склад. Узбуйненне тэрыторыі бсср.
- •45. Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў 1920 – 1930-я гг. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя бсср (2 пал 1920-х – 1930-я гг.).
- •47. Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры ў бсср
- •48. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Заходняй Беларусі ў складзе
- •49. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1921 – 1939 гг.
- •50. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж вядучымі краінамі свету і пачатак Другой
- •51. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі ўлетку 1941 г.
- •52. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •53. Партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •54. Вызваленне тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •55. Уклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Страты бсср у Другой сусветнай вайне.
- •56. Беларусь на міжнароднай арэне ў другой палове 1940-х – 1980-я гг.
- •57. Асноўныя тэндэнцыі развіцця эканомікі бсср у 1946 – 1985 гг.
- •58. Грамадска-паліт. Жыццё беларусаў (1945-1985гг.)
- •59. Культура бсср ў другой палове 1940-х – 1980-я гг.: дасягненні і супярэчнасці
- •60. Бсср у перыяд перабудовы (1985 – 1991-ы гг.).
- •61. Распад ссср. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Грамадска-
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ва ўмовах правядзення рыначных рэформ (1991 – 2007 гг.): праблемы, шляхі іх вырашэння, вынікі.
- •63. Знешняя палітыка Беларусі на сучасным этапе (1991-ы г. – пачатак ххі ст.).
- •64. Змены ў духоўным і культурным жыцці Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (1991-ы г. – пачатак ххі ст.).
27. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай палове XIX ст. Паўстанне 1831 г. І яго наступствы.
Адначасова з узмацненнем антыфеад. барацьбы сялян у 30-40-х гг. у Бел. нарастаў гр.-паліт. рух. У пач. 30-х гг. Савініч стварыў “Тайнае польскае літ. таварыства”, удзельнічаў ў “гуртку 11 нумара”. У гэтых аб’яднан-нях фарміраваліся рэвалюцыйна-дэм. ідэі сярод сялян і гарадскога насельніцтва. Пад уплывам еўр. рэвалю-цыйных падзей узніклі тайныя арганізацыі ў Бел. У Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі ў 1836-39гг. дзейнічала “Дэмакр. таварыства”, створанае студэн-там-рэвалюцыянерам Савічам. У др. пал. 40-х гг. уз-нік тайны “Саюз свабодных братоў” з цэнтрам у Віль-ні (200 членаў). Дзве гэтыя арганізацыі праіснавалі тры гады, пасля чаго былі разгромлены царскімі ўла-дамі. Прапаганда рэвал. Ідэй праводзілася таксама ся-род салдат і афіцэраў. 23 студзеня 1850г. каб прадухі-ліць гібельныя вынікі, выказалі гвалтоўнасць адмовіц-ца ад прыгоннага права над людзьмі. Але гэта прапа-нова не была прынята.
У лістападзе 1830г. у Варшаве шляхецкімі рэвалюцы-янерамі было паднята паўстанне супраць расійскага панавання. Гал. прычынамі паўстання былі незадаво-ленасць шляхты падзеламі РП, парушэнне рас. улада-мі польскай Канстытуцыі 1815г. Рэвалюц. сілы Поль-шчы адстойвалі лозунгі бурж.-дэм. пераўтварэнняў. Але яны не змаглі ўзначаліць паўстанне. Польскія арыстакраты імкнуліся дабіцца незалежнасці РП у ме-жах 1772г., захапілі кіраўніцтва паўстання ў св. рукі. Рас. урад імкнуўся прадухіліць распаўсюджванне паў-стання на тэр-рыю Бел., Літ. і Укр. Тут было ўведзена ваеннае стан-шча. Аднак у пач. красавіка 31г. паўстан-не ахапіла усю Літ. і Паўночна-Зах. Бел. Ядро паўста-нцаў складалі польская шляхта, навучэнцы, афіцэры-палякі, каталіцкае і уніяцкае духавенства. У паўстанні прымалі ўдзел каля 10 тыс. чал-к. Ужніўні 31г. паўста-нне было падаўлена на ўсёй тэр-рыі Бел. і Літ., а по-тым і ў Польшчы. Але і пасля гэтых падзей паліт. хва-ляванні ў межах былой РП не сціхлі.
28. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель ва ўмовах крызісу феадалізму (першая палова хіх ст.). Рэформы п. Кісялёва.
Сельская гаспадарка. Сацыяльныя супярэчнасці. Адной з асаблівасцей развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі было панаванне буйнога дваранскага землеўладання. У сярэдзіне 30-х гг. ХІХ ст. 3,6 % буйных памешчыкаў валодалі 50 % прыгонных сялян. Дробныя і сярэднія памешчыкі (да 100 душ прыгонных), якія складалі 80 % агульнай колькасці, валодалі ўсяго 15,8 % сялян.
У сваіх маёнтках памешчыкі будавалі прамысловыя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны: суконныя, вінакурныя, цукраварныя, смалакурныя, жалезаапрацоўчыя. Вельмі важнай галіной прыбытку быў продаж лесу. Асновай сельскай гаспадаркі з’яўлялася земляробства, ад якога памешчыкі атрымлівалі галоўную частку сваіх даходаў. Яны імкнуліся павялічваць плошчу ворных зямель. З канца XVIII да сярэдзіны ХІХ ст. плошча ворных зямель павялічылася ў 3–4 разы. Вырошчвалася жыта, авёс, ячмень. Папулярнай культурай стала бульба. У сувязі з пераўтварэннем бульбы з агароднай культуры ў палявую яе пасевы з пачатку ХІХ ст. да канца 30-х гг. узраслі ў 20–25 разоў. У многіх памешчыцкіх маёнтках пашыралася вытворчасць ільну. Раслі пасевы канапель, цукровых буракоў. Важнейшым напрамкам спецыялізацыі памешчыцкіх гаспадарак, асабліва на Гродзеншчыне, становіцца танкарунная авечкагадоўля. На мяса-малочнай жывёлагадоўлі ў той час спецыялізаваліся толькі асобныя памешчыкі, якія мелі ў сябе вінакурныя заводы.
Некаторыя памешчыкі ў мэтах павелічэння таварнасці гаспадаркі выпісвалі з Англіі сельскагаспадарчыя машыны, уводзілі шматпольны севазварот, паляпшалі пароды жывёлы.
Адным з яскравых паказчыкаў крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы было нарастанне сялянскага руху. Калі ў першай трэці ХІХ ст. адбылося 46 буйных сялянскіх хваляванняў, то ў другой трэці, – больш за 90. Асаблівасцю сацыяльных супярэчнасцей у Беларусі з’яўлялася іх пераплятанне з нацыянальна-рэлігійнай варожасцю паміж сялянамі і панамі. Своеасаблівай формай пратэсту сялян было тое, што некаторыя з іх пакідалі родныя мясціны ў пошуках “вольных зямель”. Так, напрыклад, у пачатку 40-х гг. 1200 прыгонных Беліцкага павета Магілёўскай губерні пакінулі свае вёскі і групамі накіраваліся на пасяленне ў Херсонскую, Екацярынаслаўскую губерні і Бесарабію. Для таго каб затрымаць і вярнуць іх на радзіму, была паслана ваенная каманда.
У канцы 40-х гг. сярод сялян Беларусі пашырыліся чуткі, што рыхтуецца адмена прыгоннага права. У сувязі з гэтым сяляне пачалі часцей уцякаць ад памешчыкаў. У 1847 г. каля 10 тыс. сялян Віцебскай губерні групамі па 200 чалавек накіраваліся на будаўніцтва Мікалаеўскай чыгункі, спадзеючыся, што, адпрацаваўшы там 3 гады, яны будуць вызвалены ад прыгоннай залежнасці. Але найбольш распаўсюджанымі формамі сялянскага руху з’яўлялася адмова ад выканання павіннасцей і падача “іскаў аб вольнасці” на імя цара.
З 40-х гг. ХІХ ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, перарастае ў крызіс.
У гэтых умовах урад праводзіць рэформы, мэтай якіх было захаваць сістэму феадальнага землеўладання, падняць прыбытковасць памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, ураўнаваць гаспадарчы ўзровень сялян. Аўтарам адной з рэформ быў граф П.Д. Кісялёў – кіраўнік Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, прыхільнік абмежавання прыгоннага права.
Розным было і прававое становішча дзяржаўных сялян Расіі і Беларусі. У Расіі з паскарэннем тэмпаў развіцця капіталізму значна пашырыліся саслоўныя правы дзяржаўных сялян. Яны былі абвешчаны вольнымі грамадзянамі, маглі мяняць месца жыхарства, пераходзіць у іншыя саслоўі, мяняць накірунак дзейнасці, звяртацца са скаргамі ў судовыя інстанцыі.
У Беларусі прававое становішча дзяржаўных сялян нічым не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх.
Першай часткай рэформы дзяржаўнай вёскі стала перабудовы яе апарату кіравання. Агульнае кіраванне было сканцэнтравана ў Дэпартаменце дзяржаўных маёмасцей Міністэрства фінансаў. З 1 студзеня 1836 г. яны перадаваліся новаму Міністэрству дзяржаўных маёмасцей, першым міністрам якога быў прызначаны П.Д. Кісялёў. Замест чатырох’яруснай сістэмы мясцовага кіравання, уведзенай у расійскіх губернях, у Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы: губерня – акруга – сельская ўправа.
Другой часткай рэформы П.Д. Кісялёва з’яўлялася палітыка “апякунства” над дзяржаўнымі сялянамі. Прадугледжвалася арганізацыя дапамогі сялянам на выпадак неўраджаяў, эпідэмій, падзяжу жывёлы і іншых бедстваў. Акрамя гэтага, ставілася пытанне аб арганізацыі пачатковага навучання дзяцей дзяржаўных сялян, аказання медыцынскай дапамогі, правядзення розных агранамічных мерапрыемстваў, актывізацыі гандлю, развіцця сістэмы страхавання, барацьбы з п’янствам.
Трэцяя і галоўная частка рэформы П.Д. Кісялёва – люстрацыя дзяржаўных маёмасцей.
У цэлым рэформы 1830 – 1850-х гг. мелі дваранскую скіраванасць. Прынцыпы рэфармавання дзяржаўнай вёскі былі прызнаны памешчыкамі занадта радыкальнымі. Сацыяльна-прававое становішча памешчыцкіх сялян змянілася мала. Феадальная ўласнасць засталася некранутай.
