Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
61-70.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
77.31 Кб
Скачать

65Коска пры зваротку

1. Коскамі выдзяляюцца звароткі ў пачатку, у сярэдзіне і ў канцы сказа разам са словамі, якія адносяцца да іх. Напрыклад:Сонца, умыйся расою на світальнай зары (А. Бялевіч).Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!.. (Я. Купала).

2. Калі зваротак раздзяляецца на часткі іншымі словамі, то кожная з іх выдзяляецца коскамі. Напрыклад:Ой ты, мая рыбка, спі, залатая!

3. Калі паміж звароткамі-паўторамі ёсць займеннік ты або вы, то ён адносіцца да першага зваротка і коска ставіцца пасля займенніка. Напрыклад: Лета ты, лета прыгожа-квяцістае, колькі ты ўносіш аздобы з сабой! (Я. Купала).

67Коска ў складаназлучаным сказе1. Коскай аддзяляюцца часткі складаназлучаных сказаў, якія аб’яднаны злучнікамі і, ды (у значэнні «і»), дый (ды і), або (альбо), ці.Напрыклад: Ідуць ад кожнага перона на ўсход і захад цягнікі, і ад апошняга вагона далёка свецяць аганькі (С. Грахоўскі). Праплыве гук баязліва па-над лугам, па-над нівай у знямелы свет, ды зноў ціха-ціха стане (Я. Колас).

2. Перад злучнікамі і, ды (у значэнні «і»), або, ці коска не ставіцца:

калі ў складаназлучаным сказе (звычайна ў пачатку) ёсць агульны член, які адносіцца да першай і да другой частак, або агульная часціца ці пабочнае слова. Напрыклад: Дзе-нідзе ў гародчыках, ля ганкаў чырванелі вясновыя кветкі і зацвітаў бэз (В. Быкаў).

калі часткі складаназлучанага сказа з’яўляюцца безасабовымі (аднароднымі па значэнні), няпэўна-асабовымі або намінатыўнымі сказамі, а таксама калі маюць форму пытальных, пабуджальных ці клічных сказаў. Напрыклад: Цішыня і прастор (Э. Агняцвет). Колькі радасці і колькі захаплення!

3. Коскай аддзяляюцца часткі, якія аб’яднаны ў складаназлучаны сказ злучнікамі але, а, ды (у значэнні «але»), ж (жа), аж, аднак, затое, толькі і інш. Напрыклад: Наводдалек чуліся стрэлы, але тут было ўжо ціха (І. Мележ).

4. Коскай аддзяляюцца часткі, якія аб’яднаны ў складаназлучаны сказ пры дапамозе паўторных злучнікаў і... і, ні... ні, то... то, не то... не то, або (альбо)... або (альбо), ці... ці, ці то... ці то. Напрыклад: І хвалюецца пшаніца, і дрыжыць пяшчотна гай (П. Броўка).

66.Складаны.Сказ.Як.Синтаксичная.Адзинка.Тыпы.Адносин.Памиж.Частками.Складаных.Сказау,сродки.Их.Выражэнняу.Тыпы.Складаных.Сказау.

Складанымі называюцца сказы, што складаюцца з дзвюх ці некалькіх састаўных частак, якія маюць форму простых сказаў, і ўтвараюць адно сінтаксічнае цэлае. С к л а д а н ы я сказы падзяляюцца на:1. Злучнікавыя 2. Бяззлучнікавыя 3.Складаныя сказы з розными видами сувязи. 1. Сярод злучнікавых складаных сказаў выдзяляюць: а)складаназлучаныя - гэта сказы, у якіх састаўныя часткі аб'яднаны злучальнымі злучнікамі.

Сонца ужо зайшло, але ящэ цэлую гадзину трымауся шэры змрок. б)складаназалежныя- частки звязваюцца падпарадкавальными злучниками и злучальными словами- адносными займенниками и займенникавыми прыслоуями (падпарадкавальная сувязь). Шмат было у у нас вяликих людзей,што у вяках бессмяротными стануць.2. Бяззлучникавыя складаныя сказы, у яких

частки звязваюцца памиж сабой тольки интанацыяй

і абядноуваюцца паводле сэнсу (бяззлучникавая

сувязь) Дакошаны луги, адшапацела жыта, на

сцежки падаюць пажоуклыя листы

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]