
- •60.Адасабленне дапауненняу, акалічнасцей
- •70. Коска ў бяззлучнікавым сказе
- •62.Параунальныя.Звароты.И.Знаки.Прыпынку.Пры.Их
- •65Коска пры зваротку
- •66.Складаны.Сказ.Як.Синтаксичная.Адзинка.Тыпы.Адносин.Памиж.Частками.Складаных.Сказау,сродки.Их.Выражэнняу.Тыпы.Складаных.Сказау.
- •68.Паняцце.Пра.Складаназалежн.Сказ.Виды.Даданых.Частак.И.Сродки.Сувязи.Памиж.Ими.У.Складаназалежным.Сказе.
- •69Складаназалежныя сказы з некалькими дадаными частками и знаки прыпынку у их.
60.Адасабленне дапауненняу, акалічнасцей
Агул хк-а адасобленых членаў.Сэнсава і інтанацыйна выдзеленыя члены сказа называюцца адасобленымі. Адасоб члены сказа ўтрымліваюць элемент дадатковага паведамлення. Абавязковай умовай адасаблення з'яуляецца адсутнасць цеснай сувязі члена сказа з паяснёным словам. Адасобленыя дапауненни, выраж спалуч прыназ (акрамя, замест) Адасабленне дап Далучаюцца: з дапамогай злучнікаў: і, ды, але, і то, ды і то, слоў: асабліва, напрыклад, у першую чаргу, у адпаведнасці…Выдзяляюцца коскамі, радзей працяжнікамі: Холадна стала у лесе, асабліва ноччу.
Адасабленне акалічнасцей Выражаюцца 1.Дзеепрыслоўямі, дзеепрыслоўнымі зваротамі: Вуліца змоўкла, слухаючы гул у небе. Усміхнуўшыся, Валя падала руку. 2. Спалучэннямі назоўнікаў з прыназоўнікамі: Дзякуючы сястры, я здолеў закончыць ВНУ. Адасабляюцца 1. Калі выражаны дзеепрысл звар (незалежна ад месца): Антон узмахнуў рукамі і, лёгка наступіўшы на прытуплены канец бервяна, апынуўся на тым баку. 2. Адзіночнымі дзеепрысл са значэннем дадатковага дзеяння або стану (акрамя спосабу дзеяння): Развітаўшыся, Ніна хуценька выбегла за весніцы і пакрочыла дадому. 3. Дзеепрысл і дзеепрысл звароты, перад якімі стаяць словы, як, нібы, быццам: Вёска прыціхла, як бы патануўшы ў цемры.
4. Калі выражаны назоўнікамі з прыназоўнікамі нягледзячы на, дзякуючы, якія стаяць перад выказнікамі: Нягледзячы на моцную завіруху, мы вырашылі паслаць наперад разведку і не памыліліся: наперадзе была нямецкая засада. 5. Калі выражаны назоўнікамі з прыназоўнікамі паводле, насуперак, у адпаведнасці з, згодна з, з прычыны: З прычыны занятасці, я так і не наведаў хворага Міхала, аб чым заўсёды шкадаваў.
6. Калі акалічнасці ўдакладняльныя (канкрэтызуюць, удакладняюць сэнс папярэдняй акалічнасці): На узгорку, побач з хатай, расце высокі дуб. Памятайце: · часціцы (нават, амаль), якія стаяць перад дзеепрысл зв, уключаюцца ў яго склад: Вера прайшла міма, нават не паглядзеўшы ў яго бок; не адасабляюцца акалічнасці, цесна звязаныя па сэнсе з выказнікам: Пятро стаяў не варушачыся і пазіраў на Кідалу; калі выражаны фразеалагізмамі: Хлопцы спалі як пшаніцу прадаўшы.· калі адзіночнае дзеепрыслоўе стаіць пасля прыслоўя і ўтварае адзін рад аднародных членаў: Імкліва і булькаючы бегла крыніца.
63.Пабочныя.словы.словазлучэнни.и.сказы.и.знаки.прыпынку.пры.их. Пабочнымі могуць быць не толькі словы і словазлучэнні, але і цэлыя сказы. Па семантыцы пабочныя сказы не адрозніваюцца ад пабочных слоў: выражаюць мадальную, эмацыянальную ці лагічную ацэнку, паказваюць на крыніцу выказвання, на сувязь частак, характарызуюць стыль мовы і г. д..Пабочныя сказы могуць быць розныя па складзе: двухсастаўныя асабовыя, аднасастаўныя няпэўна-асабовыя, аднасастаўныя безасабовыя. Пабочныя сказы звычайна ўключаюцца ў асноўнае выказванне без злучнікаў, але могуць быць уведзены з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў.Коскамі выдзяляюцца пабочныя сказы, якія пачынаюцца злучнікамі ці злучальнымі словамі як, калі, колькі, што.Пабочныя сказы часам выдзяляюцца працяжнікамі ці дужкамі.Устаўными называюцца словы, словазлучэнні і сказы, якія служаць для выражэння дадатковага паведамлення, заўвагі, удакладнення, тлумачэння ўсяго асноўнага выказвання.