Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы добавленые мной.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
348.16 Кб
Скачать

Вопрос 51

Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры ў 1930-я гг.

Па меры ўмацавання бальшавікамі дзяржаўнай улады ўсе пар-тыі і грамадскія арганізацыі мусілі здзяйсняць сваю працу з ведама са-вецкіх органаў. Пасля з’яўлення ўказа ЦВК РСФСР ад 12 чэрвеня 1922 г., усе творчыя аб’яднанні мусілі зарэгістравацца ў НКУС. Рэгістра-цыі падлягала нават Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменні-каў (БелАПП), створаная па ініцыятыве камуністаў.

Дадатковым рычагом кантролю іх дзейнасці служыла створанае ў лістападзе 1922 г. падкантрольнае партыі і ДПУ Галоўнае ўпраўленне па справах літаратуры і выдавецтваў БССР (Галоўлітбел). Тэатральнае мастацтва таксама знаходзілася ў полі зроку савецкіх і партыйных органаў. 19 лістапада 1926 г. п’еса Я. Купалы «Тутэй-шыя» адразу ж пасля прэм’еры была выключана Галоўлітам з рэпертуару БДТ-1 за недабразычлівыя ў дачыненні Савецкай улады акцэнты. Драматург Ф. Аляхновіч, які ў лістападзе 1926 г. прыехаў з Польшчы і паступіў на працу ў БДТ-2, праз два месяцы быў арыштаваны і як «польскі шпіён» асуджаны на 10 год турэмнага зняволення.

З другой паловы 1920-х гг., калі ва ўсесаюзным маштабе сфера культуры пачала пераўтварацца ў адзін са сродкаў пабудовы сацыя-лізму, дзейнасць усіх творчых аб’яднанняў мусіла зрабіцца больш скаардынаванай. З гэтай нагоды ў лістападзе 1928 г. ЦК КП(б)Б правёў працу па згуртаванні ўсіх 8 літаратурных аб’яднанняў у Беларускі саюз пісьменнікаў. Класава-выхаваўчая функцыя новай арганізацыі выбягала з пастановы ЦК КП(б)Б (1928)»Аб беларускай літаратурна-мастацкай і тэатральнай крытыцы», але рэальна Саюз беларускіх пісьменнікаў (старшыня М. Клімковіч) аформіўся толькі ў 1932 г.

У 1933 г. пачаўся працэс аб’яднання ўсіх жывапісцаў, графікаў, скульптараў. Ад членаў «Усебеларускай асацыяцыі мастакоў», «Рэва-люцыйнай арганізацыі мастакоў Беларусі», суполкі «Прамень» патра-бавалі пастаноўкі іх творчасці на ўзровень дасягненняў у індустрыялізацыі і стварэння такой самай «Магнітабудоўлі мастацтва». 22 ліпеня 1933 г. адмысловай, пад грыфам «строга сакрэтна» пастановай ЦК КП(б)Б «Аб стварэннi аўта-номнай сэкцыi кампазiтараў пры Аргкамiтэце Саюза пiсьменнiкаў». У 1934 г. абраны на I Усебеларускай канферэнцыі кампазітараў Аргка-мітэт распачаў працу па ўтварэнні творчага саюза, якая скончылася толькі ў 1938 г. Першым старшынёй Саюза кампазітараў быў абраны вядомы беларускі кампазітар-песеннік Ісак Любан.

Вопрос 52

Хрушчоўская адліга. Нарастание крызісу ідэялагічнай сістэмы ў 50-я - перш. пал. 80-х гг.

Хрушчоўская адліга - неафіцыйнае абазначэнне перыяду ў гісторыі СССР пасля смерці І. Сталіна (сярэдзіна 1950-х - пачатак 1960-х гадоў). Характарызаваўся ва ўнутрыпалітычнай жыцці СССР паслабленнем таталітарнай улады, з'яўленнем некаторай свабоды слова, адноснай дэмакратызацыяй палітычнага і грамадскага жыцця, большай свабодай творчай дзейнасці. Назва звязаная са знаходжаннем на пасадзе Першага сакратара ЦК КПСС М. Хрушчова (1953-1964).

Катэгорыя: СССР.

53). Асноуныя дасягненні беларускай культуры ,адукацыі,..

Развiццё навукi i культуры ў БССР (60-ыя - 80-ыя гады). Галоўным дасягненнем у развiццi народнай адукацыi з'явіўся пераход да агульнай сярэдняй адукацыi, якi пачаўся ў другой палове 70-ых гадоў. Усе выпускнiкi 8-х класаў працягвалi атрымлiваць адукацыю (98% ад агульнай колькасцi вучняў). Колькасць сярэднiх школ павялiчылася з 1600 у 1960г. да 2500 у 1985г. Намечаны меры па павышэнню якаснага ўзроўня адукацыi. Праводзiцца работа папрывядзенню падручнiкаў у адпаведнасць з дасягненнямi НТП, павышаецца практычная накiраванасць школьных курсаў. Школы пераходзяць на кабiнетную сiстэму. Развiваецца палiтэхнiчнае навучанне на базе спалучэння з вытворчасцю. Вялiкую ролю пачалi адыгрываць ВВК, майстэрнi, кабiнеты. Але ў той жа час народная адукацыя адставала ў развiццi вучэбна-матэрыяльнай базы, асаблiва ў галiне камп'ютэрызацыi. Ушчамлялiся нацыянальныя iнтарэсы пры вывучэннi беларускай мовы i г.д. Устанавiлася сiстэма панавання iнструкцый i цыркуляраў, строгая рэгламентацыя жыцця школы. Сiстэма народнай адукацыi прывяла да росту адукацыйнага ўзроўня насельнiцтва. У 1985г. на 1000 чалавек насельнiцтва 662 (60%) мелi вышэйшую i сярэднюю адукацыю. Але, з другога боку, адукацыя не выконвала сваю сацыяльную функцыю у якасцi рухавiка грамадскага прагрэсу. Спад у эканомiцы сказаўся i на развiццi навукi. Некаторыя, напрыклад, прыродазнаўчыя навукi мелi поспехi, займалi першынство ў сусветнай навуцы. Грамадскiя навукi займалiся фальсiфiкацыяй рэчаiснасцi, перапрацоўкай старых догм у новыя. У гэтыя гады развiвалiся навукi матэматычнага цыклу. У. Спрынджук працаваўпа тэорыi лiкаў, У. Платонаў займаўся праблемамi алгебры i iнш. Значныя поспехi былі ў фiзiцы ў сувязi з работамi В. Фёдарава, Б. Сцяпанава, С. Шушкевiча, М. Барысевiча i iнш. На дастаткова высокiм узроўнi знаходзiлася геалагiчная, геаграфiчная i iншыя галiны навукi. У гэты час з'явiлiся iдэi плюралiзму ў гiстарычнай навуцы. Выйшлi "Гiсторыя БССР" у 675-цi тамах, "Гiсторыя рабочага класа БССР" i iнш. Выйшлi працы па археалогii Э. Загарульскага i Л. Побаля i г.д. Нямала лiтаратуры выдадзена i па фiласофii, атэiзму. Такiм чынам, навука БССР развiвалася ў супярэчлiвых умовах. Галоўная супярэчнасць заключалася ў тым, што было шмат разнагалоссяў памiж прыродазнаўчымii грамадскiмi навукамi. Беларуская лiтаратура атрымала сваё развiццё у розных жанрах, нягледзячы на засiлле партыi. Вялiкую увагу атрымала асвятленне падзей вайны. Найбольш яскрава гэта знайшло адлюстраванне ў творах В. Быкава "Кар'ер", 'Знак бяды", I. Навуменкi "Сорак трэцi". Выходзiць аповесць А. Адамовiча "Хатынская аповесць". Апавяданнi пра зверствы фашыстаў паказаны ў кнiгах Я. Брыля і ў. Калеснiка "Я звогненнай вёскi", I. Чыгрынава "Свае i чужыя" i iнш. У многiх творах раскрываецца мастацкая гiсторыя народа. Да гэтых твораў адносяцца: раман I. Мележа "Завеi, снежань...", "Чорны замак Альшанскi" У. Караткевiча i iнш. Даволi вялiкiя поспехi беларускай паэзii звязаны з творчасцю М. Танка, А. Вярцiнскага, С. Грахоўскага, Р. Барадулiна i iнш. Развiваецца беларуская драматургiя. Вялiкі ўплыў аказалi творы А. Макаёнка, К. Крапiвы, М. Матукоўскага. Значны аўтарытэт заваявалi прадстаўнiкi музычнага i выяўленчага мастацтва БССР, якiя прысвяцiлi свае творы светлай камунiстычнай будучынi. Вялiкiм поспехам карысталiся ў гледачоў оперы беларускiх, расiйскiх i замежных кампазiтараў ("Жанiцьба Фiгара", "Севiльскi цырульнiк" i iнш.). Беларускае мастацтва развiвалася ў цяжкi час. Аб гэтым сведчыць лёс А. Анiкейчыка, М. Шагала, Я. Iсачова i iнш. Культура знаходзiлася пад уплывам партыi, а таксама ўвасабляла ў сабе савецкага чалавека, якi вёу барацьбу за камунiзм.

54.

Гарбачоўская перабудова, асаблівасці яе правядзення на Беларусі. Пачатак дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў рэспубліцы. Усталяванне шматпартыйнасці.

Перабудовачны". Другая палова 80-х - пачатак 90-х. У 1985 годзе ў Савецкiм Саюзе пачынаецца гарбачоўская перабудова. Са спазьненьнем (Вандэя), але працэс дэмакратызацыi, дэманапалiзацыi i дэiдэалягiзацыi пачынаецца ў Беларусi. Вяртаюцца зь небыцьця iмёны i творы рэпрэсаваных "нацдэмаўскiх" пiсьменьнiкаў. Ствараецца БНФ, мацнее адраджэнскi рух. Галоўнымi лiтаратурнымi пляцоўкамi Дубаўца становяцца "ЛiМ" i "Нёман". Сяргей пiша прозу, крытычныя i лiтаратуразнаўчыя артыкулы, дапамагае рэабiлiтоўваць спадчыну. Зьяўляецца адным з лiдэраў лiтаратурнай арганiзацыi "Тутэйшыя" (узьнiкла ў 1987 г.). Найбольшым посьпехам карысталiся яго артыкулы пра "новую культурнiцкую сытуацыю". У 1991 годзе Дубавец пачынае свой галоўны праект "Наша Нiва".

З рызыкоўнага аднаўленьня першай беларускай газэты бярэ адлiк i новы творчы пэрыяд пiсьменьнiка - "вiленскi". Сяргей пераяжджае ў Вiльню, стварае рэдакцыю "НН", улазiць у скуру друкара i газэтчыка. Вакол Дубаўца паўстае "каманда" - Мiнкiн, Харэўскi, Дзярновiч, Бабкоў, Шупа, Астраўцоў, Аблажэй. "Наша Нiва" робiцца iнтэлектуальным, элiтарным выданьнем. На яе старонках друкуюцца творы Мiлаша, Шульца, Борхеса. З беларускiх аўтараў - Глёбус, Мiнкiн, Пятровiч, Сапач. "Чырвонай нiткаю" праз усю газэту праходзiць тэма беларускай Вiльнi. Дубавец, з дапамогаю выданьня, спрабуе "гадаваць" беларускую элiту новай фармацыi. У гэты час ён пачынае пiсаць нататкi на палiтычныя тэмы, у тым лiку i для газэты "Свабода".

Змены ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў другой палове 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст

1. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 80-х гг. была звязана з палгтыкай перабудо-вы, абвешчанай у 1985 г. новым кіраўніком ЦК КПСС М. Гар-бачовым.

Важным крокам на шляху пашырэння ролі народа ў жыцці грамадства з'явілася прыняцце ў 1988 г. Закона «Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР». У 1989 г. адбыліся выбары народных дэ-путатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя і аль-тэрнатыўныя. Выбаршчыкі мелі магчымасць выбіраць з не-калькіх кандыдатур адну. У сваю чаргу кожны кандидат павінен быў непасрэдна сам удзельнічаць у выбарчай кам-паніі, распрацоўваць выбарчую платформу і прадстаўляць яе выбаршчыкам. У 1990 г. паводле новага выбарчага Закона былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР. Аднак ва ўмо-вах аднапартыйнасці большасць месцаў атрымалі прыхіль-нікі Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ

2. Фарміраванне ў рэспубліцы шматпартыйнасці стала сведчаннем дэмакратызацыі грамадства, рэалізацыі правоў грамадзян на аб'яднанне і ўтварэнне розных рухаў, саюзаў, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў. Працэс фарміравання палітычных партый праходзіў вельмі марудна, а большасць узнікшых партый заставаліся невялікімі. Практычна на рубяжы 80—90-х гг. гэта былі аб'яд-нанні вузкага кола аднадумцаў, якія не мелі шырокай пад-трымкі народа. Складванне шматпартыйнасці азначала ка-нец манаполіі КПСС (КПБ) на ўладу.

Апошняй спробай вярнуць усё на старыя пазіцыі быў жні-веньскі путч — спроба дзяржаўнага перавароту вярхушкі партийна-дзяржаўнага кіраўніцтва ў 1991 г.

У 1992 г. была створана Партыя камуністаў беларуская (ПКБ). Гэта адназ найбольш шматлікіх партый. Асновай яе дзейнасці з'яўляецца марксісцка-ленінская ідэалогія, а мэтай — пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці. У 1996 г. была створана Камуністычная партыя Беларусі (КПБ), якая аб'явіла сябе палітычнай пераемніцай КПСС (КПБ). Партыя выступав заадраджэнне адноўленага СССР, заразвіццё краіны па сацыялістычным шляху. У 1995 г. створана Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП). Партыя ставіць за мэту пабудову ў Беларусі прававой дэмакратыч-най рэспублікі.

Устанаўленне аднапартыйнасці

Шматпартыйнасць была ўласціва Саветам да таго часу, пакуль 6 студзеня 1918 г. не быў разагнаны Ўстаноўчы сход і вярхоўная ўлада ў краіне цалкам не перайшла да Ўсерасійскага Савета, а мясцовыя Саветы не трапілі ў кампетэнцыю Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС). З гэтага часу любая дзейнасць, скіраваная супраць Саветаў як органа дыктатуры пралетарыяту лічылася контррэвалюцыйнай. А пасля таго, як левыя эсэры 6 ліпеня 1918 г. паспрабавалі здзейсніць у Маскве дзяржаўны пераварот, то і яны былі аднесены бальшавікамі да контррэвалюцыянераў.

55) 

. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афармленне і шляхі далейшага ўмацавання яе дзяржаўнага суверынітэту.

Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь было звязана з практычным замацаваннем суверэнітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г. На наступны дзень, 26 жніўня 1991 г., быў приняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР». Згодна з ім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Беларускай ССР. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаным варыянце — «Беларусь». Была зацверджана новая дзяржаўная сімволіка: бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». У маі 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў, якія існуюць і сёння.

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі ва ўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Гэтае пагадненне атрымала ў гісторыі назву «Белавежскага». Адначасова была прынята пастанова, якая скасоўвала Дагавор аб утварэнні СССР ад 1922 г. У склад СНД увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана сталіца Беларусі — г. Мінск.

3 аднаго боку, распад СССР прывёў да рэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах былога СССР, а з другога — садзейнічаў афармленню незалежнасці рэспублік. Гэта падзея адбілася на лесе кожнага грамадзяніна, бо ў аснове СССР ляжалі глыбокі патрыятызм і дружба народаў савецкіх рэспублік.

56) 

Ряспад СССР і ўтварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Геапалітычнае становішча

Ряспад СССР і ўтварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў

У канцы 80-х гг. нарастала незадаволенасць палітыкай перабудовы ва ўсіх саюзных рэспубліках. Усе яны жадалі большай незалежнасці ад цэнтра, у першую чаргу эканамічнай. Сепаратысцкія настроі станавіліся ўсё больш прыкметнымі. Іх натуральным вынікам з'явіўся «парад суверэнітэтаў» у 1990 г.э калі абвясцілі верхавенста рэспубліканскіх законаў над саюзнымі. Вярхоўны Савет БССР прыняў 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і гэты дзень быў аб'яўлены Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Паўстала пытанне аб далейшым лёсе Савецкага Саюза. У сакавіку 1991 г. яно было вынесена на ўсенародны рэферэндум. Большасць грамадзян выказалася за захаванне абноўленага Саюза. У БССР прагаласавалі за Саюз 82,7% грамадзян. Пасля гэтага пачалася распрацоўка новага саюзнага дагавора. 20 жніўня 1991 г. павінна было адбыцца яго падпісанне, што азначала пераход на самой справе да федэратыўнай дзяржавы.

Важнай падзеяй стала падрыхтоўка і прыняцце 15 сакавіка 1994 г. новай Канстытуцыі. 10 ліпеня 1994 г. Геапалітычнае становішча Беларуси

Асаблівасьць геапалітычнага палажэння Беларусі ужо не вызывае, а ні спрэчак, а ні сумненняў. Больш таго, праблематыка звязаная з цывілізацыйнымі і палітычнымі прыарытэтамі гэтай краінай, сталася аб’ектам навуковага даследвання як у межах краіны, а так сама прыцягвае ўвагу замежных дасьледчыкаў. Сярод беларускіх дасьледчыкаў можна выдзяліць два нурты: афіцыйны і незалежны. Прадстаўнікі першага нурту (В.А. Мельнік, В.М.Матусевіч, Князев С.Н. А.В. Шарапо і інш.)

Тым, не менш, не гледзячы на пэўнае карыснае геапалітычнае палажэнне, шэраг тэорыяў, пакуль цяжка сказаць якія геапалітычныч накірункі для Беларусі найбольш прэарытэтныя, а таксама з пэўнасьцю сказаць, што з сябе ўяўляе геапалітыка Беларусі ў пачатку ХХІ стагоддзя. Галоўнай прычынай геапалітычнай дэзарыэнтаванасьці, з’яўляецца суб’ектывізацыя геапалітыкі, прывязання яе да цяперашніх патрэбаў палітычнай эліты на чале з А.Г. Лукашэнка. Геапалітыка, як і іншыя сферы функцыянавання краіны, сталася «лукашэнкацэнтрычнай». Патрэбы краіны, перспектвы яе развіцця ў будучыні, гістарычны лес абмежаваны сенняшнім станам палітычнай улады і жаданнямі кіраўніка дзяржавы.