Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы добавленые мной.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
348.16 Кб
Скачать

32) Першы Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.

Пасля Лют. рэвалюцыi ажывiлася грамадска-палiт. жыццё краiны. Паустала пытанне аб бел.дзяржаунасцi. Лозунг БНР упершыню прагучаў у 1917 г. на Усебеларускім з'ездзе ў Менску. З'езд прыняу прапанову аб аутаномii Бел. у складзе Расii. У вынiку Кастр. рэвалюцыi адбыуся выбар далейш. шляху развiцця краiны - заставацца Бел. у складзе Расi, цi стаць самаст. дзяржавай. Першым бел. дзяржауным утварэннем стала БНР (Бел. Народная Рэспублiка). Яна была абвешчана 2-ой Устауной граматай 9 сакавiка 1918 г. i з'явiлася вынiкам бел. нац. руху. Заканадаучым органам БНР стала Рада БНР, якая 25 сакавiка 1918 г. у 3-яй Устауной: грамаце абвясцiла незалежнасць БНР. Але цi была гэта незалежнасць на самой справе? Абвяшчэнне БНР адбылося ва умовах ням. акупацыi. Ням. ваен. адмiнiстрацыя не перашкаджала Радзе БНР займацца культурна-асветнiцкай i эк. дзейнасцю, але палiт. падтрымку яе лiдэрам (Я. Серада, Я. Лесiк) не аказала. Германiя афiцыйна не прызнала БНР. БНР была афiцыйна прызнана 8 дзяржавамi. У снежнi 1918 г. Чырвоная армiя вызвалiла Мiнск. Закончылася ням. акупацыя. Разам з немцамi пакiнуу Мiнск i урад БНР. Такiм чынам, БНР праiснавала меней года. Iдэя бел. нац.-дэмакрат. дзяржаунасцi засталася няздейсненай.

33). Стварэнне бела. Савецкай дзяржаўнасці.

У снежнi 1918 г. Чырвоная армiя вызвалiла Мiнск. Закончылася ням. акупацыя. Разам з немцамi пакiнуу Мiнск i урад БНР. Такiм чынам, БНР праiснавала меней года. Iдэя бел. нац.-дэмакратычнай дзяржаунасцi засталася няздейсненай. Другiм бел.м дзяржауным утварэннем стала БССР (Беларуская Савецкая Сацыялютычная Рэспублша). БССР была абвешчана 1 студзеня 1919 года на VI Пауночна-Зах. абласн. канферэнцыi РКП(б) у Смаленску. На канферэнцыi былi прадстаулены усе бел. камунiст. арганiзацыi. Старшынёй 1-ага Часов. рабоча-сялянск. урада БССР стау З.Ф. Жылуновiч (Цiшка Гартны). 5 студзеня 1919 г. сталiцай БССР стау Мiнск. Але у гэты час у Расii iшла грамадзянская вайна. Пачалося наступление бeлапалякау i, каб адмежавацца ад буржуазнай Польшчы, была створана ЛiтБел ССР (Лiтоуска-Беларуская Савецкая Сацыялiстычная Рэспублiка). Гэта было аб'яднанне Беларусi i Лiтгвы. яна праiснавала усяго паугода. Пасля заканчэння польскай акупацыi у Беларусi зноу была абвешчана БССР. Гэта падзея адбылася 31 лiпеня 1920 г. i увайшла у гiсторыю як другое абвяшчэнне БССР.

34) ?????????????????????????????????????????????????????????????????????

35)

Пачатак палітычных рэпрэсій у б. магчыма звязана з поспехамі і дасягненнямі палітыкі беларусізацыі як найбольш значнай з’явы ў працэсе развіцця нац. свядомасці ва ўмовах савецкай улады. Ужо ў др. палове 20-х гг. спрэчкі паміж прадстаўнікамі розных падыходаў да нац. палітыкі суправаджаліся абвінавачваннямі ў нац-ме нярэдка нават тады, калі гэта былі нармальныя патрыятычныя клопаты аб развіцці роднай мовы, захаванні нац. традыцый і культуры. Бел. дзеячаў навукі і культуры, актыўных правадыроў беларусізацыі усё часцей сталі абвінавачваць у т.зв. нацыянал-дэмакратызме. Спачытку ён вызначаўся як “тэндэнцыя ставіць нац. інтарэсы вышэйза класавыя”. Аднак ужо з 1930г. ацэнкі нац.-дэм-му зрабіліся больш жорсткімі. Пад гэта паняцце падводзілася варожая савецкай уладзе ідэалогія і практыка контррэвалюцыйнай плыні. Калі раней нац.-дэм-м разглядаўся як з’ява, якая можа ўзнікнуць у любой нацыі, то цяпер ён атрымліваў адназначную ацэнку як бел. нацыяналізм. Больш таго, у рэзалюцыі XIII з’езда КП(б)Б у маі 1930г. адзначалася, што галоўнай небяспекай для нац. палітыкі на Б. з’яўляецца менавіта нац.-дэм-м. Пры гэтым рэзка змяніліся ўсе ацэнкі мінулага: увесь бел. нац.-вызваленчы рух аднолькава пачаў абвяшчацца рэакцыйным. З восені 1929г. на Б. у партыйнай палітыцы, у сродках масавай інф-і, у грамадскай свядомасці ўжо замацаваўся негатыўны вобраз нацдэмаўшчыны. Рэзка памянялася ў бок бязлітаснасці і класавай непрымірымасці ў ацэнках пазіцыя кіраўніцтва КП(б)Б. Арышты па справе “Саюз вызвалення Б.” пачаліся ў лютым 1930г. і дасягнулі найбольшага ўздыму ў ліпені, а працягваліся да канца года. Хваля арыштаў прайшла па галоўных цэнтрах і асяродках бел. навукі, асветы і мастацтва. Усе арыштаваныя абвінавачваліся ў тым, што ажыццяўлялі арганізаваныя шкодніцтвы на культурным, ідэалагічным і інш. участках сацыяліст. Будаўніцтва; праводзілі антысавецкую нацыяналістычную агітацыю, накіраванную на запавольванне тэмпаў развіцця Б. на сацыяліст. шляху. Актыўная кампанія выкрыцця “ворагаў народа” мела, акрамя фізічнага знішчэння, яшчэ адзін, не менш жудасны вынік. Атмасфера падазронасці, ідэалагічнага ўціску, маральнага прымусу ламала людзей як асоб, прымушала адракацца ад сваіх поглядаў і прынцыпаў, гаварыць няпраўду, хлусіць, каб захаваць жыццё сваё і сваіх родных. Вынікі – неставала работнікаў навучальных устаноў, органаў кіравання, устаноў культуры. Аднак пошук “ворагаў народа” працягваўся. Следчымі органамі арыштаваныя былі падзелены на наступныя групы: нацыянал-фашысцкае падполле, антысавецкае эсэраўскае падполле, антысавецкае бундаўска-сіяніцкае падполле, царкоўна-сектанцкае падполле. Новы ўздым хвалі рэпрэсій назіраўся з восені 1939г., пасля ўваходжання Зах.Б. у склад БССР.

Грамадска-палiтычнае жыццё у БССР у 30-ыя гады.

У канцы 20-х пачатку 30-х гадоу усталявалася дырэктыуная сiстэма кiравання. Гэта прывяло да знiшчэння вытворчай дэмакратыi. Пытаннi развiцця вытворчасцi рашаюцца не працоунымi, а кiраунiкамi прадпрыемствау. Сходы праводзiлiся рэдка i на iх каралi "шкоднiкау", крытыкавалi вiнаватых, цi гаварылi аб чарговай "перамозе" сацыялiзму. У калгасах рашаючую ролю адыгрывала прауленне, але кiравау сам старшыня, якi назначауся "зверху". Такое кiраунiцтва адмауляла працоунаму калектыву у яго праве удзельнiчаць у кiраваннi вытворчасцю, праяуляць iнiцыятыву, укараняць перадавы вопыт, адказваць за вынiкi працы. Палiтычны рэжым з рысамi дэмакратычнага цэнтралiзму у 20-ыя гады ператварауся у рэжым аутарытарнага цэнтралiзму - бяспрэчнага падначалення цэнтральнай уладзе. Гэта было звязана з тым, што дзяржаунае рэгуляванне рынкам супярэчыла палiтыцы НЭПа, разыходзiлiся iнтарэсы памiж прамысловасцю i сельскай гаспадаркай. Мог узнiкнуць палiтычны крызiс, якi можна было прадухiлiць дальнейшай цэнтралiзацыяй улады. У гэты час расце колькасць членау партыi, Саветау, iншых арганiзацый за кошт (перш за усё) выхадцау з вёскi, якiя паддавалiся уплыву камандных метадау кiравання. На тэрыторыi БССР доля рабочых (учарашнiх сялян) склала у 1935г. 22%.У рэспублiканскай партыйнай арганiзацыi яны складалi пастаянна 60%, Iмення яны у першую чаргу запрашалiся для удзелу у чыстцы дзяржаунага аппарату у 1929-30г.г. Пад канец I пяцiгодкi у кiруючыя органы БССР улiлiся рабочыя i сяляне,якiя вылучылiся у правядзеннi iндустрыялiзацыi,калектывiзацыi, кiравання. Iх культурны узровень быу яуна недастатковы: 3/4 мелi пачатковую адукацыю, а то былi i без адукацыi.У вынiку з'явiуся "кiраунiк",гатовы гатовы выканаць любыя распараджэннi "зверху", падтрымаць любыя дзеяннi. Стварыуся бюракратычны апарат, якi знаходзiу сваiх выканауцау, спекулявау на веры у Савецкую уладу i сацыялiзм. У сярэдзiне 30-х гадоу адбываецца зрошчванне партыйнага апарату з дзяржауным. У яго руках знаходзiцца заканадаучая i судовая улада. Грамадскiя арганiзацыi працоуных фактычна не дзейнiчаюць.Саветы ствараюць толькi бачнасць улады. Кiраунiкi Саветау назначалiся на аснове дырэктыуных указанняу. Да канца 20-х гадоу адбылося згортванне i такiх элементау дэмакратыi як, напрыклад,калектыунасць у абмеркаваннi рашэнняу. У 1936г. у СССР была прынята Канстытуцыя,а у 1937г. па яе узору i падабенству. Канстытуцыя БССР. Усе грамадзяне атрымалi палiтычныя правы, у тым лiку выбiраць i быць выбранымi. Уводзiлася прамое, роунае i тайнае галасаванне.Але увядзенне падобных канстытуцыйных норм мела намiнальны характар, бо выбары ад пачатку i да канца аднадушна адабралi палiтычную лiнiю, намечаную "вярхамi" i зацверджаных iмi адзiных кандыдатур у органы улады. Дыктатура,якая была усталявана у краiне, патрабавала свайго прыкрыцця у выглядзе такой Канстытуцыi.Аб тым, што гэта так,сведчыць хваля рэпрэсiй,якiя пракацiлiся да i пасля яе прыняцця. Пад прыкрыццём сталiнскай формулы аб абвастрэннi класавай барацьбы па меры руху да сацыялiзму груба парушалiся правы чалавека. Вялiкая хваля рэпрэсiй пракацiлася па рэспублiцы у 1933-36г.г. у час чысткi партыi i абмену партбiлетау. Колькасць членау КП(б)Б скарацiлася з 65 тыс. да 32 тыс. чалавек. У 1937г. запушчана версiя аб iснаваннi на Беларусi антысавецкага падполля, нацыянал-фашысцкай арганiзацыi на чале з М.Ф.Гiкала (сакратар ЦК КП(б)Б), А.Ф.Чарвяковым (старшыня ЦВК БССР), М.М.Галадзедам (старшыня СНК БССР).Састау партыйнай арганiзацыi рэспублiкi зменшыуся яшчэ на 2,2 тыс. чалавек.У 1937-38 гадах былi рэпрэсiраваны старшынi ЦВК i СНК БССР Я.А.Адамовiч, З.Ф.Жылуновiч, сакратары ЦК КП(б)Б Я.Б.Гамарнiк, А.I.Крынiцкi i iнш. Таксама былi падвергнуты рэпрэсiям амаль усе наркомы, дзеячы прафсаюзау i камсамола, кiраунiкi народнай гаспадаркi.Большасць з iх было расстраляна. Актыуны удзел у правядзеннi рэпрэсiй прымалi наркомы НКУС БССР Г.Малчанау, Б.Берман, А.Наседкiн, Л.Цанава. Аутарытарная улада ператварылася у таталiтарны палiтычны рэжым.