- •1) Прадмет гiсторыi - падзеi I асобы на землях якiя зараз уваходзяць у межы нашай краiны.
- •2)Дапаможныя навуки
- •4) Перыядызацыя сусветнай гiсторыi:
- •5) Узнікненне першых цывілізацый.
- •6) Найстаражытнае насельцтва на тэрыторыі Беларусі.
- •7) Неалітычная рэвалюцыя.
- •8)”Вялікае перасяленне народау” і г.Д.
- •9)Станауленне раннефеадальных дзяржаўных у ўсходніх славян .Кіеўская Русь як лакальная цывілізацыя (862 - 1125).
- •10) Полацкае,Тураускае і іншыя княствы на тэррыторыі Беларусі
- •11) Паганства на землях Беларусі.
- •12) Перадумовы фармавання вкл
- •13) Эвалюцыя вкл
- •14) Барацьба вкл з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
- •15) Асаблівасці сацыяльна – эканамічнага развіцця беларускіх зямель у княстве.
- •17) Прычыны заключэння Люблінскай уніі 1569 г. Утварэнне Рэчы Паспалітай.
- •18) Становішча вкл у рп
- •19) Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XV 1-хvii стст.: Рэфармацыя і контрэфармацыя
- •20) Тэндэнцыі развіцця фальварка – паншчынай сістэмы.
- •21) Рэч Паспалітая у еурапейскай геапалітыцы.
- •22) Змест эпохі Асветніцтва і яе уплыу на развіццё культуры Беларусі
- •Вопрос 23
- •24) Беларусь у вайне 1812 г.
- •25) Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы і адмена прыгоннага права.
- •26) Адмена прыгоннага права.
- •27) Буржуазныя рэформы 60 -70 гг. 19ст.
- •29) Сталыпінская рэформа.
- •31)Лютаўская рэвалюцыя 1917г.
- •32) Першы Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •33). Стварэнне бела. Савецкай дзяржаўнасці.
- •36) Асаблівасці нэПа у Беларусі.
- •37. Індустрыалізацыя ў савецкай б.
- •38. Калектывізацыя с/г у савецкай б.
- •39. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі бсср у складзе адзінага гаспадарчага комплексу ссср.
- •40) Асноуныя тэндэнцыі індустр. Развіцця бсср ва умовах разгортвання..
- •41)Прычыны паступовага запаволення…
- •42) Савецка польская вайна….
- •43)Брэсцкая і Рыжская дамовы ў гістарычным лёсе бел. Народа.
- •44) Становішча Заходняй Беларусі у складзе…
- •45) Уз’яднанне Зах.Б. З бсср, гістарычнае значэнне гэтай падзеі.
- •46) Пачатак вав
- •47) Фашысты…
- •48) Партызанскі рух і барацьба…
- •49) Выники вав для бел.Народа
- •50) Культура и белорусiзацiя
- •Вопрос 51
- •Вопрос 52
- •53). Асноуныя дасягненні беларускай культуры ,адукацыі,..
- •57) Шляхі умацавання рб.
- •58) Геапалітычнае становішча рб.
- •59) Культ. Паліт. Рб.
- •60) Дух. І культ. Жыццё бел. Народа 20 – 21 ст.
47) Фашысты…
У адносінах да мясцовага насельніцтва нямецкія ўлады з першых дзён свайго гаспадарання распачалі палітыку генацыду. Праграма каланізацыі акупіраваных усходне-славянскіх тэрыторый прадугледжвала прымусовае высяленне і знішчэнне 75% насельніцтва Беларусі і засяленне "вызваленых" зямель нямецкімі У 1942 г. у сувязі з разгортваннем партызанскага руху забойствы і катаванні мірнага насельніцтва Беларусі набылі сістэмны характар, акупанты спалілі 772 вёскі, разам з 46 992 жыхарамі. Беларуская зямля ў гэты час вайны была пакрыта густой сеткай лагераў смерці, дзе за гады варожага панавання было знішчана звыш мільёна савецкіх ваеннапалонных і жыхароў Беларусі. Для яўрэйскага насельніцтва былі створаны гета. Яны сталі месцам масавай бойні, дзе загінулі сотні тысяч яўрэяў. З набліжэннем лініі фронту да Беларусі акупанты ўзмацнілі расправу з насельніцтвам, вывозілі ў рэйх тэхналагічнае абсталяванне і сыравіну. 7 верасня 1943 г. нямецкая армія атрымала загад ператварыць тэрыторыю, якую яна пакідае, у "зону пустыні". Нямецкія войскі з педантычнасцю выконвалі гэты загад. За перыяд нямецкага генацыду на Беларусі гарадское насельніцтва рэспублікі страціла звыш 1063 тыс. жыхароў, беларуская вёска - 445 594 мірных жыхароў. На беларускай зямлі нямецкія акупанты закатавалі 810 000 савецкіх ваеннапалонных.
Калаборационизм
Дзейнасць калабарацыяністаў у час Вялікай Айчыннай вайны. Як і ў іншых краінах Еўропы ў Беларусі немцы спрабавалі выкарыстаць калабарацыянісцкі рух. Калабарацыяністы (ад франц. слова соllаbоrаtіоn-супрацоўніцтва) - асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Да калабарацыяністаў на Беларусі можна аднесці супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самадапамогі (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў 80-100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была далучана да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу.
48) Партызанскі рух і барацьба…
Водгукам на акупацыйны рэжым стаў масавы антыфашысцкі рух, дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. Супраціў ворагу пачалося з першых дзён вайны- Ствараліся падпольныя арганізацыі, партызанскія фармаванні. Аднымі з першых сталі дзейнічаць Менскі, Гомельскі, Пінскі абласныя і Гомельскі гарадскі партыйныя і камсамольскія камітэты Ў чэрвені 1941 г. працаўнік пінскага абкама партыі В. Корж сфармаваў партызанскі атрад. У Суражскім раёне Віцебскай вобласці дзейнічаў у 1941 г. атрад М. Шмырева. У Палескай абрасці - партызанскі атрад Бумажкова і Павловского. І калі аснову першых партызанскіх атрадаў складалі байцы Чырвонага Войска, якія не змаглі выйсці з асяроддзя, то з зімы 1941г. ствараюцца партызанскія атрады з мясцовых жыхароў, а ўжо ўвесну 1942г. узнікаюць цэлыя партызанскія фармаванні.
На тэрыторыи Беларусі дзейнічалі 1255 партызанскіх атрадаў, у якіх ваявала 370 000 чалавек. Падпольныя арганізацыі і групы выпускалі ўлёткі і газеты, здабывалі звесткі пра перасоўванне нямецкіх войскаў і тэхнікі, распаўсюджвалі звесткі пра становішча на франтах. У тыле ворага з'явіліся цэлыя вызваленыя раёны, у якіх была адноўлена савецкая ўлада. З вясны 1943 г. дзеянні партызан сталі каардынавацца з ударамі Чырвонага Войска. Але не толькі камуністы супрацівіліся на Беларусі фашыстам: не меней гераічную барацьбу вялі на захадзе рэшткі польскага рэгулярнага войска - Войскі Краявой і на поўдні - Арганізацыя Ўкраінскіх нацыяналістаў пад кіраўніцтвам Р.Шуховича і С.Бандеры.
Нямецкае камандаванне і акупацыйныя ўлады праводзілі ваенныя аперацыі па ліквідацыі партызанскага руху, выяўленню і ліквідацыю мясцовых жыхароў, якія дапамагалі партызанам. Але нягледзячы на нямецкія акцыі тэрору, на запалохванне, барацьба супраць акупантаў працягвалася.