Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bibliografovedenie_Teoria_Saitova_Kuzminich.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
11.12.2018
Размер:
466.94 Кб
Скачать

200001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17.

Ліцэнзія ЛВ N283 ад 22.04.1998 г.

Надрукавана на ратапрынце Беларускага

дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў

200001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17. Метадычныя ўказанні для семінараў Тэматыка семінараў

Семінарскія заняткі з'яўляюцца вынікам самастойнай работы па вывучэнні асноўнай і дадатковай літаратуры па прапанаваных ніжэй тэмах. Семінарскія заняткі садзейнічаюць больш глыбокаму асэнсаванню і засваенню самых складаных і значных тэм курса.

На семінары студэнты павінны паказаць дастаткова глыбокае веданне матэрыялу тэмы, асноўнай і дадатковай літаратуры, уменні аналізаваць гэты матэрыял, характарызаваць з’явы тэорыі бібліяграфазнаўства, самастойна разважаць і рабіць вывады па вызначанай тэме.

У падрыхтоўку да семінарскага занятку ўваходзіць вывучэнне рэкамендуемай літаратуры, канспектаванне, складанне разгорнутых адказаў па кожным пытанні. Неабходна прачытаць асноўную і дадатковую літаратуру, зрабіць выпіскі і падрыхтаваць кароткі або разгорнуты (па жаданні студэнта) пісьмовы адказ на кожнае пытанне семінара. Важна падабраць цытаты з рэкамендаваных крыніц, якія ярка паказваюць сутнасць разглядаемых з’яў.

Па жаданні студэнты могуць падрыхтаваць і заданні, прапанаваныя ў межах НДР, для гэтага выкладчык дае дадатковую кансультацыю.

Існуюць наступныя патрабаванні да выступлення студэнта: добрае валоданне вывучаным матэрыялам; уменне звязаць яго з адпаведным напрамкам дзейнасці бібліятэк; лагічнасць і паслядоўнасць у адказе; выдзяленне найбольш важных палажэнняў і ўменне зрабіць вывады па кожным пытанні семінара. Дадатковыя балы набіраюць студэнты, якія дапаўняюць выступленні, выказваюць крытычныя і ацэначныя меркаванні, вядуць дыскусію, рыхтуюць невялікія прэзентацыі па тэматыцы семінараў.

Семінар № 1 па тэме “бібліяграфія як грамадская з’ява”,

2 Гадзіны

Пытанні для абмеркавання:

1. Узнікненне бібліяграфіі і асноўныя перыяды яе развіцця:

1.1. Прычыны ўзнікнення бібліяграфіі (тлумачэнні А.П.Коршунава, Н.А.Слядневай і інш.), з’яўленне тэрміна “бібліяграфія”, эвалюцыя яго сэнсу.

1.2. Асноўныя перыяды ў станаўленні паняцця “бібліяграфія” і бібліяграфічных з’яў.

2. Роля бібліяграфіі ў розных грамадскіх сферах.

3. Асноўныя ўяўленні аб метасістэме існавання бібліяграфіі:

1.1.Дакументныя (сацыяльныя) камунікацыі (дакумент – карыстальнік.

1.2. Тэкставыя камунікацыі (свет тэкстаў – свет карыстальнікаў).

1.3. Універсум чалавечай дзейнасці (№ 7 а/л).

1.4. Культура (№ 2 а/л, с.298 – 306).

4. Значэнне бібліяграфіі ў стварэнні грамадства ведаў (№ 9 а/л).

5. Паняцці “бібліграфічная інфармацыя” і “бібліяграфічныя веды”, іх узаемасувязь і адрозненні.

5.1. Бібліяграфічная інфармацыя як сродак пераадолення інфармацыйных бар’ераў у сістэмах “інфармацыя – чалавек”, “веды – чалавек”, “дакументы – карыстальнікі”.

6. Формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі.

6.1. Гістарычныя формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі (ведаў)/бібліяграфіі (афінная, латэнтная, каталожная, дыягенетычная).

6.2. Характарыстыка паняццяў “бібліяграфічнае паведамленне”, “бібліяграфічны запіс”, “бібліяграфічны дапаможнік”, “бібліяграфічны рэсурс”.

6.3. Формы бібліяграфічных дапаможнікаў.

6.4. Тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў.

Літаратура

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]