Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский. история государства и права Беларус....doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
2.1 Mб
Скачать

3.4. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай

Вялікае княства Літоўскае з першых дзён свайго існавання вымушана было прыняць на сябе ўдары нямецка-каталіцкіх захопнікаў. У другой палове XIV ст. найболып сур'ёзным ворагам княства стаў Тэўтонскі ордэн, які вёў захопніцкія войны пад лозунгамі хрысціянізацыі літоўцаў-паганцаў. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ ускладнялася і ў сувязі з узрастаннем магутнасці Маскоўскай Русі, якая імкнулася далучыць заходнярускія, беларускія і ўкраінскія землі. Складаныя адносіны ў княства былі і з Польскім каралеўствам. Ваенныя сутычкі адбываліся пастаянна — тым болып што ў другой палове XIV ст. ВКЛ было значна мацнейшым за Полыпчу.

У той час адносіны паміж Полыпчай і Вялікім княствам Літоўскім характарызаваліся не толькі сутычкамі, але і імкненнем да саюзу, асабліва ў пытанні процідзеяння тэўтонскай агрэсіі. Збліжэнню дзвюх краін садзейнічаў шчаслівы выпадак. У 1380 г., пасля смерці Казіміра III, карона Полыпчы перай-шла да Анжуйскай дынастыі, якая кіравала ў Венгрыі. Аднак у 1381 г. кароль Людвіг Анжуйскі памёр і на польскі трон была прызначана яго дачка Ядзвіга, якой у той час было 15 гадоў. Па ініцыятыве польскіх магнатаў і каталіцкага духавенства Ядзвізе пачалі шукаць мужа, а Полыпчы караля. Паколькі польскія феадалы былі зацікаўлены ва ўстанаўленні цесных сувязяў з ВКЛ, вялікаму князю Ягайле было прапанавана на пэўных умовах стаць мужам Ядзвігі і каралём Полыпчы.

Зацікаўленасць ва ўмацаванні адносін з Полыпчай была і ў Ягайлы. Саюз дазваляў умацаваць як знешнія, так і ўнутраныя пазіцыі пануючага класа Літоўскага княства. Па ініцыятыве Полыпчы 14 жніўня 1385 г. у замак Крэва — рэзідэнцыю вялікага князя — прыехалі польскія паслы. Пачаліся пера-мовы з Ягайлам. У выніку перамоў былі выпрацава-ны ўмовы дзяржаўна-прававога саюза Полыпчы і ВКЛ, што знайшло ўвасабленне ў спецыяльным акце. У адпаведнасці з гэтым дакументам Ягайла абавяз-

54

ваўся далучыць усе землі ВКЛ да Полыпчы; адпусціць усіх палонных палякаў; прыняць каталіцкую веру і распаўсюдзіць яе ва ўсім княстве; заплацідь 200 тыс. флорынаў былому жаніху Ядзвігі, аўстрыйскаму прынцу Вільгельму як кампенсацыю за парушэнне дамоўленасцей. Пасля гэтага Ягайла быў абвешчаны каралём Польшчы.

Умовы саюзу (уніі) выклікаюць здзіўленне, бо тэкст гэтага дагавора нагадвае акт безагаворачнай капітуляцыі мацнейшай дзяржавы (ВКЛ) перад сла-бейшай (Полыпчай). Нельга не пагадзіцца з прафе-сарам Я.А.Юхо, які гаворыць аб пазнейшай фальсіфікацыі каталідкім духавенствам сапраўдна-га тэксту Крэўскага пагаднення1.

У лютым 1386 г. Ягайла ажаніўся з Ядзвігай і пераехаў у Полыпчу, прызначыўшы намеснікам у Вялікім княстве свайго брата Скіргайлу (Івана). Такім чынам, Крэўскае пагадненне не пашкодзіла незалежнасці княства, не прывяло да яго ліквідацыі (скасавання), а толькі ўстанавіла яго саюзныя адносіны з Полыпчай пад вяршэнствам Ягайлы. Ада-собленасць княства падкрэслівалася і тым, што ад-разу пасля ўступлення Ягайлы на польскі прастол і прызначэння вялікім князем літоўскім Скіргайлы Ягайла не зняў з сябе паўнамоцтваў главы Вялікага княства, а ўзначаліў адначасова дзве дзяржавы. Тым самым была ўстаноўлена персанальная (асабістая) унія паміж гэтымі дзяржавамі.

Гісторыя даказала, што саюз паміж ВКЛ і Полыпчай быў выгадны абедзвюм дзяржавам і ўсім народам Усходняй Еўропы, бо дазваляў аб'яднаць сілы супраць нямецкай і татарскай агрэсій. Ён быў ка-рысны і для развіцця вытворчых сіл, гандлёвых су-вязяў.

Выконваючы свае абяцанні, Ягайла пад націскам польскай шляхты і каталіцкага духавенства 20 лю-тага 1387 г. выдаў першую грамату (прывілей). Дру-гая грамата (прывілей) была выдадзена Ягайлам 22 лютага 1387 г. і адрасавалася каталіцкаму духавен-ству, але закранала інтарэсы ўсяго народа і фактыч-на дапаўняла грамату ад 20 лютага.

1 Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. С. 84 — 85; Юхо I. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 1991. С. 179 — 180.

55

Натуральна, што дыскрымінацыйныя для правас- |лаўнай знаці законы выклікалі ў яе асяроддзі рэзкае ! незадавальненне палітыкай вярхоўнай улады іВялікага княства, парадзілі сепаратысцкія настроі. ! Нездарма ўжо ў 1388 г. урад Скіргайлы вымушаны быў выкарыстаць дапамогу польскіх сіл супраць абу-ранага насельніцтва Віцебскай і Полацкай зямель.

Незадавальненне праваслаўнай знаці першым ска-рыстаў Вітаўт, які выступіў з праграмай стварэння самастойнага "Руска-Літоўскага каралеўства, якое супраць стала б з аднаго боку Полыпчы, а з другога — Масквы"1. Для яе ажыццяўлення Вітаўт узяў у саюзнікі (хаўруснікі) праваслаўную знаць, апазіцыйную каталіцкай Полыпчы, што вымусіла Ягайлу пайсці на кампраміс. Востраўскае пагадненне 1392 г. і Віленска-Радамская унія 1401 г. зафіксавалі ўступкі Ягайлы. Так, у выніку перагавораў у Востраве (каля Ліды) 5 жніўня 1392 г. было заключана пагадненне, паводле якога аслабілася прымусовае акаталічванне, не дазвалялася ўтрымліваць польскіх ваяроў у беларускіх і літоўскіх гарадах. Замест Скіргайлы вялікім князем літоўскім быў прызначаны Вітаўт, але і ён прызнаў верхаводства Ягайлы.

Востраўскае пагадненне спьшіла ўнутраную бараць-бу ў ВКЛ і ўмацавала яго саюз з Полыпчай на аснове персанальнай уніі. Пагадненне юрыдычна аформіла тыя фактычныя ўзаемаадносіны, якія склаліся паміж дзвюма дзяржавамі пасля ўступлення Ягайлы на польскі прастол.

18 студзеня 1401 г. ў Вільні найболып уплыво-выя феадалы-католікі пацвердзілі саюз з Полынчай, а ў сакавіку таго ж года ў Радаме польскія феадалы прынялі аналагічную пастанову. Такім чынам, саюз, заснаваны на персанальнай уніі, быў зноў юрыдычна замацаваны ў Віленска-Радамскім дагаворы. Феада-лы ВКЛ абяцалі выступаць супраць ворагаў і ахоўваць польскія інтарэсы як свае ўласныя, а польскія феа-далы абяцалі бараніць інтарэсы літоўскай знаці.

Віленска-Радамская унія пацвердзіла адасобле-насць і самастойнасць Вялікага княства, а таксама правы Вітаўта як самастойнага кіраўніка дзяржавы. Акт Віленска-Радамскай уніі вызначыў сутнасць дзяр-

1 Греков Н.Б. Очеркн по нсторнн международных отношеннй Восточной Европы XIV — XVI вв. М., 1963. С. 74. !

56

ясаўна-прававой сувязі княства з Полыпчай як пер-санальную унію дзвюх дзяржаў пад верхаводствам аднаго гасудара.

У гады княжання Вітаўта ВКЛ дамаглося найболь-шай магутнасці; нездарма летапісцы паэтызуюць і ўслаўляюць яго вобраз. Поспехі палітыкі Вітаўта ў пэўнай ступені з'яўляюцца вынікам яго цэнтралізатарскай палітыкі. Ён скасаваў буйныя кня-ствы, у Полацк і Віцебск замест князёў былі накіраваны намеснікі і г.д.

Найболыпы аўтарытэт Вітаўт набыў пасля раз-грому Тэўтонскага ордэна 15 ліпеня 1410 г. пад Грун-вальдам. Глыбокае задавальненне, атрыманае ў выніку сумеснага процістаяння крыжакам, выклікала да жыцця новыя спробы уніі і болып цеснае збліжэнне Полыпчы і ВКЛ. Аднак Полыпча, якую падштур-хоўваў каталіцкі свет, жадала навязаць свае ўмовы ўсходняму суседу. Таму, калі па ініцыятыве Ягайлы ў кастрычніку 1413 г. у Гарадзельскім замку (на Заходнім Бугу) выпрацоўвалі ўмовы уніі дзвюх дзяр-жаў, кароль і польская шляхта пачалі шукаць падт-рымку ў шырокіх слаях літоўскай і беларускай шлях-ты каталіцкага веравызнання.

Асноўныя палажэнні Гарадзельскай уніі юрыдыч-на замацаваны ў трох граматах (прывілеях). Пер-шая выдадзена ад імя 47 польскіх феадалаў, якія надзялялі 47 феадалаў-католікаў ВКЛ сваімі гербамі і тым самым прымалі іх у сваё гербавае брацтва. У другой феадалы-католікі прымалі гербы польскіх феадалаў і абяцалі быць з імі ў вечным сяброўстве і саюзе. У выпадку смерці Вітаўта яны абяцалі не абіраць сабе князя без нарады і згоды польскіх феа-далаў. Тыя у сваю чаргу у выпадку смерці Ягайлы таксама не павінны былі выбіраць новага караля без парады і згоды Вітаўта і феадалаў ВКЛ. У трэцяй грамаце, якая ўвайшла ў гісторыю як Гарадзельскі прывілей, польскі кароль Ягайла і вялікі князь Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады феада-лаў-католікаў, якія прынялі польскія гербы, і дазва-ляць ім свабодна распараджацца маёмасцю ў сваіх маёнтках, каб узняць іх грамадскае становішча. У прывілеі канстатавалася, што з прыняццем каталіцтва ВКЛ "далучаецца, уключаецца, злучаец-ца, перадаецца" Цольскаму каралеўству.

57

Канстатацыя таго факта, што караля Полыпчы павінны былі выбіраць толькі са згоды Вітаўта і фе-адалаў ВКЛ, сведчыла аб раўнапраўным становішчы Вялікага княства і Польскага каралеўства, а словы аб зліцці дзяржаў не мелі ў той час новага дзяржаў-на-прававога значэння, бо саюз дзвюх дзяржаў не змяніўся, застаўшыся ў форме персанальнай уніі.

Сцвярджэнне, што ўсе некатолікі, у асноўным пра-' васлаўныя, не павінны былі дапускацца на дзяржаў-ныя пасады і засядаць у панскай Радзе, мела ідэалагічны, а не практычны хйрактар, бо болыласць мясцовага кіраўніцтва і значная частка паноў-рады належалі да праваслаўнай веры1.

У 1430 г. з абраннем на вялікакняжацкі прастол Свідрыгайлы, прыхільніка самастойнасці ВКЛ, адносіны паміж дзвюма дзяржавамі сапсаваліся настолькі, што справа дайшла да ваенных дзеянняў супраць Полыпчы. Праз чатыры гады (1434 г.) пас-ля смерці Ягайлы унія была поўнасцю скасавана.

Другі этап персанальнай уніі ВКЛ з Польшчай пачаўся з абрання ў 1447 г. на польскі трон сына Ягайлы вялікага князя літоўскага Казіміра, які стаў на чале дзвюх самастойных паўнапраўных дзяржаў. Пасля смерці Казіміра ў 1492 г. унія была перапы-нена, а ў 1501 г., калі каралём Полыпчы быў абра-ны вялікі князь літоўекі Аляксандр, адноўлена. Пас-ля смерці апошняга польскія феадалы зноў абралі сваім каралём вялікага князя Літоўскага Жыгімонта I і унія захавалася. Яна працягвала сваё існаванне і пасля ўступлення на польскі трон Жыгімонта II Аў-густа.

Такім чынам, з заключэннем у 1385 г. Крэўскай уніі быў заснаваны дзяржаўна-прававы саюз, з якога пачалося паетуповае і ўстойлівае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам. Мож-на сцвярджаць, што да канца XVIII ст. гісторыя на-родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Полыпчы была звя-зана з гэтым саюзам. Ен унёс вялікія змены ў дзяр-жаўны лад ВКЛ і Полыпчы, істотна паўплываў на развіццё сацыяльна-эканамічных, палітычных і куль-турных сувязяў гэтых народаў.

1 Юхо ІЛ. Гарадзельскі прывілей 1413 г. //Энцыкл. гісторыі Беларусі. Мн., 1994. Т. 2. С. 470.

58

Г Л А В А 4

ЛЮБЛШСКАЯ УНІЯ 1569 г. I ЎТВАРЭННЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

4.1. Перадумовы заключэння уніі

Заключэнне дзяржаўнай уніі паміж дзвюма суседнімі краінамі — Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Польскім каралеўствам было падзеяй, якая прадвызначыла далейшы лёс не толькі народаў, што насялялі гэтыя краіны, але і шэрага іншых. Гэта падзея мела значны ўплыў на стан спраў ва ўсёй Еўропе, бо на яе карце з'явілася новая дзяр-жава Рэч Паспалітая — адна з самых вялікіх і ма-гутных. У ліку насельнікаў гэтага шматэтнічнага аб'-яднання аказаўся і беларускі народ.

На працягу XIV — XV стст. Полыпча неаднара-зова рабіла спробы навязаць Вялікаму княству Літоўскаму унію з мэтай яго інкарпарацыі ў склад Польскага каралеўства. Аднак усе гэтыя намаганні праваліліся. Што ж прымусіла кіруючыя вярхі ВКЛ пайсці на такі звышцесны, на мяжы страты самастойнасці саюз?

Адказваючы на гэта пытанне, нельга не пагадзіцца з беларускім даследчыкам П.Лойкам, які сцвярджае, што сярод шэрага прычын уніі 1569 г. адной з самых важных былі ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў паную-чым шляхецкім саслоўі Вялікага княства1.

Справа ў тым, што магнацтва, якое трымала ў княстве ўладу, не стала б яе з кімсьці дзяліць без націску з боку шматлікай дробнай і сярэдняй шлях-ты. А ўлада буйных землеўладальнікаў была амаль што неабмежаваная. На сойме ў ВКЛ паны-рада праводзілі галоўным чынам свае рашэнні, маніпулюючы думкамі большасці шляхты. Напрык-лад, сябра Гаспадарскай Рады А.Гаштольд, дара-ўноўваючы польскі і літоўскі соймы, пісаў: "...Сой-мы нашы праходзяць зусім інакш: што вырашае гас-падар і паны-рада, то і шляхта абавязкова прымае

1 Лойка П. Незалежнасць пасля Любліна, або Магнацка-шляхецкая "беларусізацыя" //Спадчына. 1991. № 5. С. 11.

59

да выканання: мы ж запрашаем шляхту на нашыя сой-мы як бы для гонару, дзеля таго, каб усе ведалі, што мы вырашаем"1. На павятовых сойміках, органах шляхецкага самакіравання, якія былі створаны ў ВКЛ паводле рэформы 1565 — 1566 гг., таксама галоўную ролю адыгрывалі магнаты2. У Польскім жа каралеў-стве шляхта, наадварот, самым рашучым чынам уп-лывала на ўнутраную і знешнюю палітыку краіны.

Безумоўна, што шырокія колы беларуска-літоўска-ўкраінскай шляхты марылі заняць такое ук вызна-чальнае станрвішча ў сваёй дзяржаве, як польская шляхта ў сваёй. Іншымі словамі, шляхта ВКЛ жада-ла набыць польскія "залатыя шляхецкія вольнасці". 3 гэтым сцвярджэннем не ўсе гісторыкі згодны. На-прыклад, Я.А.Юхо адзначае наступнае: "...Няма дас-татковых падстаў лічыць, што шляхта жадала поўна-га зліцця з Полыпчай, а буйныя феадалы выступалі супраць уніі. Гэта памылковая думка склалася пад уплывам каталіцкай прапаганды, якая спрабавала пераканаць, што далучэнне Украіны і часткі Беларусі да Полынчы было ажыццёўлена згодна з пажадан-нем "шляхецкага роду" княства"3. Існаванне розных пунктаў гледжання на адно і тое ж пытанне гаво-рыць аб тым, што вывучэнне прычын заключэння Люблінскай уніі патрабуе далейшай навуковай распрацоўкі.

Мы мяркуем, што супярэчнасці, якія назіраліся ў стане пануючага класа ВКЛ, у 60-я гг. XVI ст. яшчэ больш абвастрыліся. Асабліва яскрава гэта выявілася ў перыяд работы сойма, што адбыўся восенню 1562 г. пад Віцебскам. Яго ўдзельнікі звярнуліся да Жьпімонта Аўгуста, караля польскага і вялікага князя літоўскага, з прашэннем "учьшіць супольны сойм з палякамі, каб разам караля выбіралі, мелі агульную абарону, суполь-на соймікавалі і права аднолькавае ўжывалі"4.

Трэба заўважыць, што пытанне пра унію абмяр-коўвалася ў той час не толькі на соймах, але і ў тага-

1 Любавскпй М.К. Очерк нсторнн Лнтовско-Русского государства до Люблннской уннн включнтельно. М., 1910. С. 207.

2 Дневннк Люблннского сейма 1569 года. СПб., 1869. С. 290.

3 Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. С. 129.

4 Лойка П.А. Незалежнасць пасля Любліна, або Магнацка-шляхецкая "беларусізацыя" //Спадчына. 1991. № 5. С. 11.

60

часнай публіцыстычнай і юрыдычнай літаратуры. Напрыклад, польскі публіцыст Станіслаў Ажэхоўскі выдаў працу, якая стала апафеозам польскай шля-хецкай вольнасці. ^' ёй аўтар насміхаецца над "няво-ляй" ліцвінаў. Ягаіша, сцвярджае Ажэхоўскі, буду-чы вялікім князем Літвы, падараваў яе палякам, як свой маёнтак. На яго думку, ліцвінам уласцівы такія рьісы, як "няволя, пагарда, бязглуздасць, некультур-насць... і таму яны не заслугоўваюць уніі з палякамі яа роўных пачатках"1.

Аўтару гэтых слоў быў дадзены належны адказ у творы вядомага крыста ВКЛ, віленскага войта Аўгусціна Ратундуса. Ён вельмі крытычна ставіўся да "залатой вольнасці польскай", лічачы яе анархіяй. "Паляк гультаяваты і ўхіляецца ад аховы дзяржа-вы, лічыць за лепіпае ўпрыгожваць сваіх жонак і дачок і баляваць з сябрамі, гвалціць сумленне суд-дзяў і адміністратараў. Палякі-шляхціцы пагарджа-юць вышэйшым саслоўем і прычыняюць зло проста-му народу"2.

Аўгусцін Рату.ндус, сам абаронца свабоды, бачыць яе не ў анархіі. Ён разумее свабоду так, як яе разу-меў Цыцэрон, гэта значыць не ў анархіі, а ў выкананні тых законаў, якія ўстаноўлены ў дзяржа-ве. "Мы, — гаварыў Цыцэрон, — з'яўляемся нявольнікамі права дзеля таго, каб карыстацца сва-бодай маглі"3.

На думку Ратундуса, ліцвіны павінны вельмі кры-тычна ставіцца да польскай свабоды, якая і Полыпчы не прьгаосіць дабра. "Але калі літоўцы гатовы зак-лючыць унію, то голькі пад уплывам таго, што |Маскоўскі цар захапіў амаль палову Літвы і сядзіць |на горле і душыць яе"4.

Каб неяк кансалідаваць шляхецкае саслоўе, збіць Іпрапольскія настроі дробнай і сярэдняй шляхты, [магнацкая апазіцыя на чале з Радзівіламі пайшла Іна значную мадэрнізацыю ўнутранай палітыкі ВКЛ. ІПа-першае, у адпавэднасці з пастановай 1563 г. пра-Іваслаўная і каталіцкая шляхта ўраўноўвалася ў пра-

1 Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. С. 96.

2 Там жа. С. 97.

Тэксты.

3 Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. |Даведнік. Каментарыі. Ын., 1989. С. 350.

4 Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. С.97.

61

вах; па-другое, паводле судовай рэформы 1564 г. ствараліся мясцовыя суды, у якіх галоўную ролю адыгрывала шляхта.

Ёсць меркаванне, што гэтыя крокі маглі мець по-спех, калі б не драматычнае знешнепалітычнае становішча краіны. Маскоўскія войскі 15 лютага 1563 г. захапілі Поладк, да Вільні заставалася каля 200 км. Інфлянцкая (Лівонская) вайна выцягнула ўсе сродкі. На поўдні княству пагражалі крымскія тата-ры і туркі. Такім чынам, ВКЛ у другой палове XVI ст. было на мяжы страты незалежнасці. Для выхаду з крызіснага становішча неадкладна патрабаваўся саюзнік. Ім маглі быць заходні сусед — Полыпча ці ўсходні — Масковія. ІПто тьгаыцца апошняга, то з ім нават вяліся тайныя перамовы аб заключэнні уніі і прызнанні Івана IV Грознага ці яго сына Фёдара ца- > ром, але выніку яны не далі. Справа ў тым, што са^-маўладная Масква не пацярпела б шляхецкай вольнасці Вялікага княства.

Стала ясна, што без саюза з Польскім каралеў-ствам ВКЛ можа стаць лёгкай здабычай Масковіі. Таму позірк быў кінуты на Захад, тым болып што княства ад часоў Ягайлы да Жыгімонта Старога і Жыгімонта Аўгуста мела вопыт заключэння перса-нальных пагадненняў з Полыпчай. Не трэба скідваць з рахункаў і той факт, што Польскае каралеўства само дамагалася уніі. Пэўнаму колу польскай шлях-ты ВКЛ мроілася ў якасці багатага прыдатка да Ка-роны. Напрыклад, пад час работы Варшаўскага сой-ма 1563 — 1564 гг., у якім на перамовах аб справе уніі ўдзельнічала ліцвінская дэлегацыя, частка дэпутатаў вылучыла праект аб скасаванні назвы "Літва" і замене яе на "Новая Полыпча". На ім па ініцыятыве дэпута-таў сойма ішла гаворка аб агульным для палякаў і ліцвінаў уладары, "які тытулуецца толькі каралём польскім... а паколькі адзін уладар, дык павінна быць адна пячатка і адно права"1.

Такім чынам, пытанне заключэння уніі з Полыпчай было Іірадвырашаным і, як не адцягвалі фінал магнаты ВКЛ, ён наступіў у 1569 г. Яго, безу-моўна, наблізіла Лівонская вайна. Пацвярджэннем

1 Чаропка В. Братэрская любоў //Беларус. мінуўшчына. 1995. № 1. С. 7.

62

»>І

гэтаму з'явіліся наступныя словы віленскага ваяво-дьі Мікалая Радзівіла Рудога, што прыбыў на пера-мовы ў Люблін: "На нашым хрыбце быў вораг, калі мьі ехалі сюды, жадаючы пастанавіць з вамі унію, якая б аб'яднала нас з вамі ўзаемнаю любоўю, і, калі казаць праўду, мы пачалі імкнуцца да яе амаль бе-гам, тады як продкі нашыя ішлі да яе вельмі паціху'"