Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский. история государства и права Беларус....doc
Скачиваний:
57
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
2.1 Mб
Скачать

1 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 3. С. 50.

139

эканамічным, грамадска-палітычным і культурным развіцці беларускага народа.

У сваёй саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсё задобрыць шляхту. Яе прававое становішча пачало вызначацца "Жалованной грамотой дворян-ству" 1785 г. Гэта азначала, што за шляхтай, пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, у поў-най меры захоўваліся ўсе правы і прывілеі дваранс-кага саслоўя, у тым ліку і галоўная з іх — права ўласнасці на зямлю і прыгонных сялян.

Паводле распараджэння Мікалая I на далучаных да Расіі беларускіх землях пачаўся разгляд правоў шляхты на дваранскую годнасць. У сувязі з гэтым у 1831 г. быў выдадзены ўказ "О разборе шляхты в западных губерннях н об устройстве сего рода лю-дей". У названым нарматыўным акце адзначалася, што калі шляхціц дакументальна дакажа сваё Іпля-хецтва, то за ім захаваюцца ўсе правы і перавагі, якія былі дараваны дваранству імперыі.

Каб не дапусціць распаўсюджвання ідэй Француз-скай буржуазнай рэвалюцыі, стварыць сабе апору ў захопленым краі і задаволіць жаданні расійскага дваранства і чыноўніцтва, царызм праводзіў на Беларусі палітыку насаджэння рускага землеўла-дання, пашырэння памешчыцкага сектара. Пры-ватнай маёмасцю расійскіх землеўладальнікаў станавіліся сяляне былых каралеўскіх эканомій і ста-ростваў, канфіскаваных маёнткаў свецкіх і царкоў-ных феадалаў, якія эмігрыравалі за мяжу ці выступілі супраць новай улады. Усяго на тэрыторыі Беларусі Кацярына II і Павел I падаравалі расійскім саноўнікам больш за 200 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ. Вынікам такой палітыкі стала рэзкае скарачэн-не колькасці дзяржаўных сялян на Беларусі (прык-ладна ў 3 разы)1. Пашыраючы памешчыцкае земле-ўладанне за кошт дзяржаўных маёнткаў, царызм не-пазбежна асуджаў сялян на пагаршэнне іх прававога і маёмаснага стану. Прыгонніцтва на Беларусі ўзмацнялася і пашыралася таксама па прычыне запісу за землеўласнікамі часткі былых прывілеяваных і адносна свабодных катэгорый сель-скага насельніцтва (зямянаў, панцырных баяр, "воль-ных" людзей і інш.).

1 Нарысы гісторыі Веларусі. Ч. 1. С. 269.

140

На Беларусі скасоўвалася магдэбургскае права, а на гарады, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя цэнтрамі паветаў, пашыраліся прьшцыпы расійскага гарадскога кіравання паводле "Жалованной грамо-ты городам" 1785 г.1

Мяшчане беларускіх гарадоў пасля далучэння да Расіі пазбаўляліся часткі сваіх правоў і павінны былі плаціць падушныя падаткі, выконваць рэкруцкую і іншыя павіннасці2. Болыпую частку гарадскога

I насельніцтва складалі рамеснікі-майстры, падмайст-

I ры і іх вучні, якія аб'ядноўваліся ў цэхі. Прывілеяванымі жыхарамі ў гарадах былі купцы

| першай і другой гільдый і фабрыканты2.

Жыхары шэрага мястэчак не атрымалі правоў

(гараджан. Яны прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам. Гэта

і выклікала іх упартую, праўда, безвыніковую бараць-

] бу за вяртанне мяшчанскага статуса.

Па ініцыятыве генерал-губернатара З.Г.Чарнышо-

|ва і згодна з указам Кацярыны II ад 23 снежня 1791 г. яўрэі, якія пражывалі на Беларусі,

| распісваліся па кагалах і ўключаліся ў саслоўе мяш-чан. Гэта быў пачатак юрыдычнага афармлення рысы аседласці, таму што ўстанаўлівалася правіла, згодна з якім яўрэі не маглі пастаянна жыць за межамі абазначанай у законе тэрыторыі. 23 чэрве-ня 1794 г. была ўзаконена пашыраная рыса аседласці, якая ўключала беларускія і частку

| ўкраінскіх губерняў.

Па-за рысай аседласці правам на жыхарства

Ікарысталіся купцы першай гільдыі, асобы з вышэй-шай ці спецыяльнай медыцынскай адукацыяй, нека-торыя катэгорьгі рамеснікаў, салдаты, якія служылі

| па рэкруцкім уставе, і іх нашчадкі. Рыса аседласці для

1 Нсаев Н.А. Нсторня государства н права Росснн. М., 1994. С. І154.

2 Вышневскнй А.Ф. Повннностн городского населення ІБелорусснн в середнне XIX в. //Вопр. нсторнн. Мн., 1977. № 4. С. 1105 — 112.

3 Вншневскнй А.Ф. Ремесленное пронзводство городов ІВелорусснн в первой половнне XIX века //Матерналы науч. конф. ІБаку, 1973. С. 87 — 93.; Вншневскіій А.Ф. Внутренняя торговля Ігородов Белорусснн в первой половнне XIX в. //Вопр. нсторнн. |Мн., 1972. С. 6 - 8.

141

яўрэйскага насельніцтва бьша найбольш цяжкай пра-явай іх нацыянальнага нераўнапраўя1.

Рыса аседласці была ліквідавана пасля Лютаўс-кай рэвалюцыі, 20 сакавіка 1917 г., на падставе за-кону "Об отмене веронсповедных н нацнональных ограннченнй".

Духавенства на Беларусі падпарадкоўвалася вы-шэйшым царкоўным установам. Болыпасць сялян (каля 70 %) належала да уніяцкай царквы, вернікі і святары якой, як і католікі, прызнавалі ўладу Папы рымскага. Пасля ўключэння Беларусі ў Расійскую Імперыю пачалася дыскрымінацыя уніяцкай царк-вы. Па загаду Мікалая I у 1839 г. быў скліканы Полацкі сабор праваслаўнага і часткі уніяцкага ду-хавенства, на якім было абвешчана аб ліквідацыі уніяцкай царквы на Беларусі, а ўсе вернікі далу-чаны да рускай праваслаўнай царквы. Пратэстую-чы, многія з беларусаў перайшлі ў каталіцкую канфесію.

Пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай Імперыі царскі ўрад праводзіў тут цэнтралісцкую палітыку, маючы на мэце іх зліццё з асноўнымі рускімі рэгіёнамі. У канцы XVIII — па-чатку XX ст., у залежнасці ад абставін, мяняліся толькі тактыка, тэмпы і метады ажыццяўлення гэ-тай палітыкі.

На тэрыторыі Беларусі самадзяржаўе ўводзіла свой адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. У пачатку XIX ст. тут былі ўтвораны Віцебская, Магілёўская, Мінская, Віленская і Гродзенская губерні. Па Тыльзіцкім дагаворы 1807 г. паміж Францыяй і Расіяй да апошняй адышла Беласточчына, уключаная ў 1843 г. у Гродзенскую губерню. У палітычных адносінах Беларусь бьша падзелена на два генерал-гу-бернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні).

У фіскальна-паліцэйскіх мэтах губерні падзяляліся на паветы па 20 — 30 тыс. чалавек па-датковага, або рэвізскага, насельніцтва. У далейшым паліцэйска-бюракратычная рэгламентацыя сацыяль-на-палітычных і гаспадарчых адносін пашыралася і

1 Ноффе Э. Черта оседлостн: 201 год назад //Нар. газ. 1995. 27

чэрв.

142

дэталявалася.У 30-я гг. XIX ст. паветы з гэтай мэтай былі падзелены на станы.

Генерал-губернатар з'яўляўся даверанай асобай цара і таму надзяляўся фактычна неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Ен узначальваў мясцовую адміністрацыю падпарадкаваных яму губерняў. У перыяд 1772 — 1856 гг. пасаду генерал-губернатара на Беларусі займаў 21 саноўнік. Пры генерал-губер-натары мелася канцылярыя з невялікім штатам чыноўнікаў, бо асноўныя яго загады праводзіліся ў жыццё праз губернскія і павятовыя ўстановы.

У губерні галоўнай службовай асобай быў губер-натар, які прызначаўся вярхоўнай уладай з ліку да-вераных асоб цара. У сваёй дзейнасці губернатары падпарадкоўваліся генерал-губернатару і міністру ўнутраных спраў.

Дарадчым і выканаўчым органам у губерні было губернскае праўленне, якое складалася з "обіцего прн-сутствня" і канцылярыі. У "обгцее прнсутствне" ўваходзілі генерал-губернатар, губернатар, віцэ-губер-натар, саветнікі і асэсары. Старшынстваваў на па-сяджэннях генерал-губернатар, а калі ён адсутнічаў, то губернатар або віцэ-губернатар. Пасяджэнні "об-гцего прнсутствня" насілі, як правіла, фармальны характар, бо ўсе найболып важныя справы вырашаліся асабіста генерал-губернатарам або губер-натарам праз губернскую канцылярыю. У канцыля-рыю ўваходзіла 56 асоб: віцэ-губернатар, 2 саветнікі, пракурор, 4 сакратары, пратакаліст з памочнікам, 2 каморнікі, 32 канцылярскія служыцелі, архівіст, 4 лекары, 3 вартаўнікі, кат, губернскі камісар, 2 перакладчыкі1. Дапаўнялі канцылярскі штат 323 чыноўнікі. Для пасылак губернатар трымаў 132 чалавекі ваеннай каманды. У персанальны склад вы-шэйшых чыноў мясцовай адміністрацыі, як правіла, уваходзілі рускія саноўнікі і чыноўнікі. У пераваж-най болыпасці губернатары паходзілі з ваенных і мелі чыны сапраўднага стацкага або тайнага саветніка.

Губернская канцылярыя мела чатьфы аддзяленні. Першае распаўсюджвала законы, сачыла за выканан-нем распараджэнняў генерал-губернатара, губерната-

1 У беларускіх губернях справаводства вялося на польскай і рускай мове, а ў павятовых органах кіравання і суда — толькі на польскай.

143

ра і губернскага праўлення. Праз другое губернатар кіраваў паліцыяй, праз трэцяе сачыў за судамі, чац-вёртае ажыццяўляла сувязь з фінансава-гаспадарчьші органамі (казённай палатай, якую ўзначальваў віцэ-губернатар).

У сваёй дзейнасці губернскія дзяржаўньш органы абапіраліся на дваранскія саслоўныя ўстановы — дваранскія сходы, губернскага прадвадзіцеля, які на Беларусі называўся па-старому — маршалкам.

Галоўным органам улады ў павеце быў ніжні земскі суд, кампетэнцыя якога абмяжоўвалася адміністрацыйна-паліцэйскімі функцыямі. Узначаль-ваў яго земскі спраўнік, які ў адрозненне ад цэнт-ральных паветаў Расіі не выбіраўся дваранамі, а прызначаўся Сенатам са згоды міністра ўнутраных спраў па прадстаўленні губернатара1. У склад ніжняга земскага суда ўваходзілі два — тры засядацелі, якія прызначаліся з ліку мясцовых дваран. Ніжні земскі суд сачыў за падтрыманнем грамадскага парадку ў павеце, зборам падаткаў і выкананнем жыхарамі па-вета розных павіннасцей. Галоўнай задачай земскага спраўніка бьшо прадухіленне народных хваляванняў.

Сярод службовых асоб павета на Беларусі асаблівае месца займаў павятовы маршалак, пры якім, у ад-розненне ад губерняў Расіі, знаходзіўся яго памочнік — павятовы харужы. Пасада апошняга ў беларускіх губернях існавала да 1840 г.2

У павеце меліся таксама службовыя асобы галіновага кіравання: лекар, казначэй (скарбнік) і інш.

У 1837 г. паветы пачалі дзяліць на станы. У кож-ны стан губернатарам прызначаўся станавы прыс-таў, які выконваў паліцэйскія абавязкі і падпарадко-ўваўся земскаму спраўніку. Па сацыяльным становішчы прыстаў з'яўляўся дваранінам, як правіла, адстаўным афіцэрам.

Для нагляду за дзяржаўнымі сялянамі ў 1837 — 1838 гг. у паветах былі ўтвораны акругі, тэрыторыя якіх магла ахопліваць і некалькі паветаў. Акругі дзяліліся на воласці. На чале акругі стаяў акружны начальнік з памочнікамі. У воласці кожныя тры гады

1 Шелкопляс ВА. Местные органы государственного управлення в Белорусснн в конце XVIII — начале XIX века: Автореф. днс... канд. юрнд. наук. Мн., 1972. С. 14.

2 Там жа. С. 15.

144

сялянамі выбіраліся валасны галава і два засядацелі, якія складалі валасное праўленне. Выбіраўся такса-ма валасны пісар, але ён не ўваходзіў у праўленне.

Органам кіравання ў беларускіх гарадах была "Управа благочнння", у якой засядалі гараднічы, прыставы крымінальных і цывільных спраў і два ратманы, а таксама гарадскі магістрат. Гараднічы прызначаўся Сенатам па прадстаўленні генерал-гу-бернатара або губернатара з адстаўных ваенных чы-ноў. Яго галоўным абавязкам было сачыць за заха-ваннем цішыні і дабрабыту ў горадзе.

У склад гарадскога магістрата на Беларусі у ад-розненне ад магістратаў рускіх гарадоў акрамя бургамістраў і ратманаў уваходзілі лаўнікі (прысяж-ныя засядацелі)1. У яго кампетэнцыю ўваходзілі кіраванне гарадскімі прыбыткамі, пабудова і рамонт дарог, мастоў і іншых аб'ектаў, здача гарадской зямлі ў арэнду, кантроль за выкананнем мер і ва-гаў у горадзе, правядзенне кірмашоў і г.д.

Такім чынам, гарадскі магістрат у гарадах Беларусі быў важным органам кіравання і ў адроз-ненне ад магістратаў рускіх гарадоў, дзе яны выконвалі чыста судовыя функцыі , займаўся дзей-насцю адміністрацыйнага, фінансавага, судова-паліцэйскага характару, а таксама разглядаў шыро-кае кола гаспадарчых пытанняў.

Трэба адзначыць, што пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расіі гарады Беларусі страцілі свой высокі статус, які ў іх быў паводле магдэбургскага права. Саслоўныя выбар-ныя органы — гарадскія магістраты — знаходзіліся пад моцным кантролем губернатараў і іншых чыноўнікаў. Аднак у кіраванні гарадоў заходніх гу-берняў станоўчыя адрозненні ад кіравання гарадоў Расіі абумоўліваліся моцным уплывам былога самакіравання.

1 Шелкопляс ВА. Местные органы государственного управлення в Белорусснн в конце XVIII — начале XIX века: Автореф. днс... канд. юрнд. наук. Мн., 1972. С. 17.

2 Ерошкын Н.П. Нсторня государственных учрежденнй дореволюцнонной Росснн. М., 1968. С. 134.

145

8.2. Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст.

У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай Віленскі генерал-губернатар сваім Маніфестам ад 17 снежня 1795 г. загадаў суд і расправу на далучаных беларускіх землях праводзіць ад імя імператарскай вялікасці "па старажытных іх правах і суддзямі, з гэтых жа зямель абранымі... для таго ў акругах земскія і гродскія суды, а ў гарадах ратушы і магістраты пакінуць пад загадам Літоўскага трыбу-нала як верхняга земскага суда"1.

У 1797 г. Павел I загадаў аднавіць старыя судо-выя органы, якія прадугледжаны Статутам Вялікага княства Літоўскага 1588 г., і ва Усход-няй Беларусі. 3 цягам часу судовая сістэма Беларусі набліжалася да той, якая існавала ў Цэнтральнай Расіі. Напрыклад, у губернях Беларусі былі ўтво-раны галоўныя суды, якія дзейнічалі на правах губернскіх.

Аднак трэба адзначыць, што судовая сістэма Беларусі захавала і шэраг адметнасцей2. Так, вьппэй-шым судом у заходніх губернях быў Галоўны суд, падзелены на два дэпартаменты — крымінальных і цывільных спраў. Узначальвалі дэпартаменты стар-шыні, а членамі былі два саветнікі. Акрамя таго, у кожным дэпартаменце існавалі засядацелі, колькасць якіх не была аднолькавай у розных губернях Беларусі. Членамі і засядацелямі суда маглі быць толькі два-ране, якія выбіраліся на павятовых дваранскіх схо-дах тэрмінам на тры і адзін год адпаведна. Галоўны суд, як правіла, выконваў свае функцыі ў якасці апе-ляцыйнага суда па скаргах на пастановы гродскага, земскага і падкаморскага судоў. Ён таксама разгля-даў некаторыя справы па першай інстанцыі. Апеляцыі на рашэнні Галоўнага суда падаваліся ў Сенат.

У губернях Беларусі існаваў і так званы маршалкаўскі камісарскі суд. Ён ствараўся па ра-шэнні Галоўнага суда для разгляду скаргаў на пры-

1 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 3. С. 26.

2 Шелкопляс В.А. Судебные органы в Беларусн: Конец XVIII — первая половнна XIX веков. Мн., 1997. ' •

146

гаворы падкаморскага суда па зямельных спрэчках. Маршалкаўскі камісарскі суд складаўся з павятова-га маршалка і некалькіх членаў, якія выбіраліся бакамі па ўзаемнай згодзе„

У беларускіх паветах дзейнічалі судовыя ўстано-вы, структура якіх адрознівалася ад структуры па-добных судовых органаў у іншых губернях Расіі. Ас-ноўным тыпова саслоўным дваранскім судом першай інстанцыі быў земскі павятовы суд. У яго ўваходзілі суддзя, два падсудкі і пісар, якія выбіраліся дваранамі на тры гады. Працаваў земскі суд тры разы ў год па два — тры тыдні. У яго кампетэнцыі знаходзіліся ўсе крымінальныя справы за выключэннем тых, якія ўваходзілі ў сферу дзейнасці Галоўнага і гродскага судоў. Земскі павятовы суд разглядаў і некаторыя грамадзянскія справы. Апеляцыі на рашэнні земска-га дваранскага суда падаваліся ў Галоўны суд на пра-цягу шасці тыдняў.

Разам з тым трэба адзначыць, што царскі ўрад, які дазволіў дзеянне Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. у беларускіх губернях, імкнуўся змяніць або поўнасцю адмяніць некаторыя яго палажэнні. Напрыклад, калі ў XVIII ст. згодна са Статутам 1588 г. члены павятовага земскага суда прызначаліся вялікім князем з абіраемых на павято-вых сойміках кандыдатаў пажыццёва, то ўказ ад 19 мая 1802 г.1 абавязваў выбіраць чыноўнікаў на пад-ставе агульнага закону Расійскай Імперыі, які быў прьшяты 7 кастрычніка 1775 г.2 А гэта значыць, што з 1802 г. прэтэндэнты на пасаду членаў земскага павя-товага суда выбіраліся тэрмінам на тры гады. Болып таго, царызм скараціў кола асоб, якія мелі права ўдзельнічаць у выбарах. Бедныя шляхціцы, якія "боль-шей частью упражненнямн н образом жнзнн от крес-тьян не разнствуют", гублялі права ўдзельнічаць у дваранскіх выбарах. Такім чынам, у XIX ст. пры вырашэнні пытання аб удзеле ў дваранскіх выбарах на тэрыторыі Беларусі царскі ўрад кіраваўся не толькі саслоўным прынцыпам, але і класавым для таго, каб камплектаваць мясцовыя суды найболып вернымі рэжыму чыноўнікамі.

1 Полн. собр. законов Росснйской Нмпернн: 1-е нзд. СПб., 1830. Т. 27. № 20273.

2 Там жа. Т. 20. № 14392.

147

У першай чвэрці XIX ст. у беларускіх губернях было часткова перагледжана і пытанне аб тым, якія віды правапарушэнняў тычацца крымінальнай адказнасці, а якія — грамадзянскай. Пры вырашэнні гэтай праб-лемы суддзі павінны былі карыстацца не нормамі Ста-тута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., а "Уставом благочшшя" 1782 г.1 Як крымінальныя пачалі раз-глядацца справы, па якіх папярэдняе следства праводзілася органамі паліцыі, у сувязі з чым нека-торыя з іх (захоп чужой сенажаці, высечка чужога лесу і інш.), якія па Статуце 1588 г. адносіліся да грамадзянскіх і разглядаліся шляхам падачы іскаў у суд, у XIX ст. былі аднесены да крымінальных.

Пры разглядзе некаторых крымінальных спраў павятовым земскім судам прадпісвалася карыстац-ца нараўне з нормамі Статута Вялікага княства Літоўскага і агульнымі законамі Расійскай Імперыі.

Царскі ўрад прыняў шэраг указаў, якія карэнным чьшам мянялі парадак прывядзення ў выкананне прыгавораў і рашэнняў павятовага земскага суда. Калі па Статуце 1588 г. яно праводзілася возным і гродскім судамі, то ў XIX ст. "нсполннтельная часть во всех губерннях, на особенных правах оставленных, от судной отделена" і рэгулявалася агульнымі законамі Расійскай Імперыі. Па гэтай прычыне "су-дебные прнговоры в губерннях, от Польшн возвра-Іценных, прнводнть в нсполненне в городах полнцн-ям, а в уездах — ннжннм земскнм судам"2.

Усе справы аб зямельных спрэчках знаходзіліся ў кампетэнцыі падкаморскага суда. Справы ў гэтым судзе разглядаў адзін суддзя-падкаморый непасрэдна на спрэчным зямельным участку. Рашэнне прыводзілася ў выкананне праз абазначэнне мяжы ўчастка. У дапамогу падкаморыю выбіраўся адзін каморнік (землямер), які ў выпадку адсутнасці пад-каморыя сам разглядаў справу падкаморскага суда і выносіў рашэнне. Апеляцыі на рашэнні падкаморс-кага суда падаваліся ў Галоўны суд.

Акрамя названых судовых устаноў у першай трэці XIX ст. у заходніх губернях (Віленскай і Гродзенс-

1 Полн. собр. законов Росснйской Нмпернн: 1-е нзд. СПб., 1830. Т. 21. № 15447.

2 Полн. собр. законов Росснйской Нмпернн: 2-е нзд., СПб., Т. 32. № 25183; Т. 6. № 4416.

148

:) працавалі гродскія суды1. Іх членамі былі гродскі Іуддзя, падсудак і пісар. Усе яны зацвярджаліся на асады генерал-губернатарам або губернатарам. Пасяджэнні гродскага суда праходзілі штомесячна на працягу двух тыдняў.

Гродскі суд разглядаў у асноўным крымінальныя справы (аб рабаваннях, згвалтаваннях, забойствах і ініл.)- Апеляцыі на рашэнні гродскага суда падаваліся ў Галоўны суд. Пры гэтым выкананне рашэнняў гродскага суда прыпынялася. Трэба адз-начыць, што разам з судовай дзейнасцю гродскі суд выконваў і шэраг адміністрацыйных функцый.

Судовая дзейнасць гарадскога магістрата была даволі абмежаванай. Ён разглядаў нязначныя грамадзянскія (аб спагнанні пазыкі па вэксалі, аб прыналежнасці зямельнага ўчастка і г.д.) і крымінальныя (аб пабоях, знявазе, самаўпраўстве і інш.) справы.

Пасля няўдалага паўстання 1830—1831 гг. на

ларусі пачалася ліквідацыя старой судовай сістэмы яе уніфікацыя. У 1831 г. замест галоўных судоў у бернях былі створаны палаты крымінальнага і ;ывільнага судоў, земскія і гродскія пераўтвораны ў павятовыя, усё судаводства пераведзена на рускую мову. Нагляд за дзейнасцю мясцовых судоў выконвалі генерал-губернатары і губернатары, якія мелі права адмяняць іх пастановы. Вышэйшай касацыйнай інстанцыяй для ўсіх судоў стаў Сенат.

У канцы XVIII — першай трэці XIX ст. на тэрыторыі заходніх губерняў галоўнай крыніцай пра-ва заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Да 1811 г. усе дзяржаўныя ўстановы і служ-бовьш асобы карысталіся выданнем, надрукаваным у Вільні ў 1786 г. на польскай мове. У 1811 г. у Пе-цярбургу быў надрукаваны Статут 1588 г. на рускай і польскай, а ў 1819 г. — у Вільні на польскай мове.

Суды, якія дзейнічалі на Беларусі ў гэты перыяд, ыкарыстоўвалі нормы як Статута, так і

льнаімперскага права. Аднак у 1831 г. прымяненне зейнасці першага было скасавана ў Віцебскай і агілёўскай, а ў 1840 г. — у Віленскай, Гродзенскай Мінскай губернях. Варта памятаць, што адмена Ста-

Шелкопляс В^А. Судебные органы в Беларусн: Конец XVIII первая половнна XIX веков. С. 14.

149

тута 1588 г. азначала прыпыненне дзеяння толькі той часткі мясцовага права, якая да гэтага часу ўжы-валася толькі на тэрыторыі Беларусі. Што тычыцца значнай часткі нормаў дзяржаўнага і некаторых іншых галін права, то з часу ўваходжання заходніх губерняў у склад Расіі яны фактычна не дзейнічалі, хаця пэўнага заканадаўчага акта, адмяніўшага такія нормы, выдадзена не было.

Такім чынам, у канцы XVIII — першай палове XIX ст. існавала два напрамкі ўпарадкавання зака-надаўства Веларусі. Першы характарызаваўся ўпа-радкаваннем мясцовых нарматыўных актаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі да ўключэння яе ў склад Расійскай Імперыі, і здзяйсняўся шляхам пе-ракладаў і перавыданняў Статута 1588 г. і соймавых пастаноў, якія дапаўнялі яго, а таксама раепрацоўкі Зводу мясцовых законаў заходніх губерняў. Другі на-прамак заключаўся ў тым, што царскі ўрад упарадкоў-ваў заканадаўства шляхам адмены мясцовых асаблівасцей у праве і паступовай замены мясцовага права правам Расійскай Імперыі.

У 1826 г. пад кіраўніцтвам М.М.Сперанскага па-чалася работа па падрыхтоўцы Звода законаў Расійскай Імперыі. У гэты ж час было прынята ра-шэнне пачаць падрыхтоўку Звода мясцовых законаў заходніх губерняў, які меркавалася ўключыць у агуль-ны Звод законаў Расійскай Імперыі. Яго падрыхтоў-кай кіраваў вядомы беларускі вучоны-юрыст І.Даніловіч.

У структурных адносінах праект Зводу мясцовых законаў распадаўся на тры часткі. У першай разгля-далася прававое становішча розных катэгорый насельніцтва (шляхты, духавенства, сялянства і мяш-чанства). Тут найболып ярка адлюстраваўся ўплыў агульнарасійскага заканадаўства, асабліва ў адносінах прававога становішча дваран. Другая частка была прысвечана шлюбна-сямейнаму і грамадзянскаму праву. У галіне сямейнага права ўплыў мясцовых нормаў права найболып бачны ў адносінах атрыман-ня спадчыны, парадку і ўмоў заключэння шлюбаў паміж асобамі каталіцкай веры, а ў сферы грама-дзянскага права — у адносінах да сервітутаў, некато-рых інстытутаў абавязацельнага права. Болып за ўсё ўплыў мясцовага права адчуваецца ў трэцяй частцы

Зводу мясцовых законаў, дзе выкладзены судовы лад і судаводства па пэўнай катэгорыі грамадзянскіх спраў (актаратавы працэс). У той час як судовы лад на Беларусі за некаторымі вьшлючэннямі (наяўнасць межавых судоў, камісій з судовымі правамі) быў ідэнтычны судоваму ладу Расійскай Імперыі, суда-водства значна адрознівалася. Так, былі спрошчаныя правілы падсуднасці па грамадзянскіх справах, істотна адрозніваліся парадак іх разгляду на судо-вым пасяджэнні і выканання і абскарджання судо-вых рашэнняў. Такім чынам, можна зрабіць высно-ву, што праект Зводу мясцовых законаў Заходніх гу-берняў — апошняя найболып значная сістэматызацыя мясцовага права, у якой спалучаліся рысы мясцовага і агульнарасійскага права.

Праца па падрыхтоўцы Зводу мясцовых законаў у асноўным была завершана ў 1834 г., але па некато-рых раздзелах вялася яшчэ да 1837 г. Аднак гэты Звод не быў уведзены ў дзеянне як асобны закон, а ў Агульнаімперскі звод законаў былі ўключаны толькі яго асобныя нормы. Прычынай гэтага стала тое, што пасля паўстання 1830 — 1831 гг. царскі ўрад перай-шоў ад палітыкі лавіравання да прамога выкаранен-ня праяўленняў нацыянальна-вызваленчага руху ў рэгіёнах, якія былі далучаны да Расіі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай. У дзяржаўна-прававой сферы гэта выявілася ў скасаванні апошніх рэшткаў судовай, адміністрацыйнай і прававой аўтаноміі заходніх губерняў. На тэрыторыі Беларусі былі ўве-дзены адміністрацыйная і судовая сістэмы, аналагічныя адпаведным сістэмам Расійскай Імперыі. Менавіта таму поўнасцю адмянялася дзеянне Стату-та Вялікага княства Літоўскага 1588 г., а праект Зво-ду мясцовых законаў Заходніх губерняў не быў рэалізаваны.

150

Г Л А В А 9

АДМЕНА ПРЫГОННАГА ПРАВА

I БУРЖУАЗНЫЯ РЭФОРМЫ

НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

9.1. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы

дзяржаўнага кіравання і самакіравання

пасля адмены прыгоннага права

Беларусь сярэдзіны XIX ст. уяўляла сабой аграр-ны рэгіён, эканамічнае становішча якога вызначала сельская гаспадарка. Асноўную масу насельніцтва (72,3 %) складалі сяляне, якія падзяляліся на памешчыцкіх і дзяржаўных. Акрамя таго, мелася нязначная колькасць удзельных (належалі царскай сям'і), паезуіцкіх, ленных, царкоўных і манастырскіх сялян.

Нягледзячы на прыгоннае права, паступовае развіццё эканомікі непазбежна выводзіла Беларусь на шлях капіталізму. Аднак гэтаму працэсу працівілася дваранства, якое трымалася за саслоўныя правы і прывілеі. Каб павялічыць даходнасць сваіх маёнт-каў, памешчыкі за кошт памяншэння сялянскіх над-зелаў пашыралі панскую ворную зямлю і пераводзілі сялян з аброку на паншчыну (у 50-я гг. на ёй было звыш 90 % сялян).

На ўзмацненне эксплуатацыі беларускае сялян-ства адказвала супраціўленнем. Толькі ў перыяд 1858—1860 гг. на Беларусі адбылося болып за 40 сялянскіх выступленняў. Урад Аляксандра II, разу-меючы, што ў грамадстве склалася выбуховая сітуацыя і прадухіліць яе можна толькі скасаваннем прыгоннага права, пачаў падрыхтоўку сялянскай рэ-формы ў заходніх губернях. На думку царскага ўра-да, памешчыкі гэтага рэгіёна былі найболып падрых-таваны да скасавання прыгону ў сувязі з тым, што многія з іх у сярэдзіне XIX ст. ужо былі ўцягнуты ў рыначныя таварна-грашовыя адносіны.

У верасні 1857 г. дваранскія камітэты Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў праз генерал-гу-бернатара У.І.Назімава накіравалі ў Пецярбург ад-

152

расы (хадайніцтвы), у якіх выказалі сваё жаданне вызваліць сялян ад прыгону, але без зямлі. У адказ 20 лістапада 1857 г. паследаваў рэскрыпт Аляксанд-эа II на імя Назімава, які дазваляў ствараць спецы-Ільныя дваранскія камітэты для распрацоўкі праек-гаў скасавання прыгоннага права, а таксама пала-

сэнняў аб паляпшэнні быту памешчыцкіх сялян і

Іадаць іх у Галоўны камітэт па сялянскай справе (так

лютага 1858 г. стаў называцца Сакрэтны камітэт,

нкі быў створаны Аляксандрам II у студзені 1857 г.).

Іадрыхтоўкай праектаў займаліся і міністэрствы.

Трэба адзначыць, што прапановы беларускіх па-аешчыкаў аказаліся настолькі рабаўніцкімі, што рэдакцыйныя камісіі, створаныя ў сакавіку 1859 г. Іры Галоўным камітэце, адхілілі іх. Было распраца-вана спецыяльнае "Местное положенне о поземель-Іом устройстве крестьян, водворенных на помеіцн-землях, в губерннях: Внленской, Гродненской,

^овенской, Мннской н частн Внтебской". У

Іагілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні зем-Іеўпарадкаванне сялян праводзілася па "Местному золоженню для велнкорусскнх, новоросснйскнх н бе-норусскнх губерннй".

19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў адобра-Іыя Дзяржаўным саветам заканадаўчыя акты |(палажэнні) аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, і Маніфест аб адмене прыгоннага права. адпаведнасці з законам памешчыкі пазбаўляліся Ірава раслараджацца селянінам, які атрымліваў асабістую волю і ўсе правы. У прыватнасці, ён мог сам звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы, заключаць гандлёвыя і іншыя здзелкі, пераязджаць у горад, запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову.

Паводле "Палажэнняў 19 лютага" ўся зямля ма-ёнткаў абвяшчалася ўласнасцю памешчыкаў. Селя-Ііну давалася ў карыстанне пэўная колькасць вор-Іай зямлі, аднак ён не з'яўляўся яе ўласнікам, а да ^лючэння выкупной здзелкі знаходзіўся ў стане ча-

эваабавязанага і выконваў на карысць памешчыка вызначаныя павіннасці ў выглядзе паншчыны або аб-

эку. Памер павіннасцей вызначаўся незалежна ад па-леру надзелу, але не мог перавышаць інвентарную зорму. За выкананне павіннасцей сяляне паветаў неслі

153

асабістую адказнасць перад памешчыкам, бо надзел адводзіўся ў падворнае карыстанне кожнаму гаспа-дару.

Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часоваабавязаньші сялянамі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памеры зямельнага на-дзелу і павіннасці за яго. "Мясцовае палажэнне", якое тычылася Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і чаты-рох паветаў Віцебскай губерні, не вызначала пэўныя нормы надзелаў сялян. У іх пастаянным карыстанні захоўваліся прысядзібныя і ворныя землі і ўгоддзі, якімі яны, згодна з інвентарамі, карысталіся да 1861 г. Калі ў сялян было болып зямлі, чым паказана ў інвентары, або ў памешчыка заставалася менш 1/3 часткі зруч-ных зямель, то апошні меў права адрэзаць на сваю карысць да 1/6 часткі сялянскага надзелу.

У беларускіх паветах, дзе панавала абшчыннае землекарыстанне (Магілёўская і восем паветаў Віцебскай губергіі), вышэйшы памер зямельных на-дзелаў складаў ад 4 да 5,5 дзесяціны, ніжэйшьі — 1/3 ад вышэйшага. Згодна з устаўнымі граматамі ся-лянам давалася ў карыстанне тая колькасць зямлі, якую яны мелі да рэформы. Калі памер надзелу пе-равышаў вышэйшы, памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць. Захаванне ў гэтых губернях абшчыннага землекарыстання гарантавала яму спраў-нае выкананне ўстаноўленых павіннасцей праз кру-гавую паруку.

Набыццё сялянамі зямель ва ўласнасць ажыццяў-лялася праз выкуп. Выкуп жа асабістай свабоды ажыццяўляўся шляхам завышэння цаны за зямлю. На Беларусі яна была ў 3 — 4 разы болыпай, чым сярэдняя рыначная. Неабходных для выкупу грошай у сялян не было, а памешчыкі хацелі атрымаць іх адразу. Выйсце з такога становішча знайшоў урад: пры выкупе сяляне плацілі 20 % адпаведнай сумы, а астатнія 80 % памешчыкам давала дзяржава. Сяля-не, такім чынам, рабіліся яе даўжнікамі на 49 гадоў і павінны былі выплочваць так званыя выкупныя плацяжы з вялікімі працэнтамі за пазыку.

Умовы адмены прыгоннага права не былі прыня-ты беларускім сялянствам і паслужылі штуршком да развіцця шырокага сялянскага руху, кульмінацыяй якога стала паўстанне пад кіраўніцтвам

154

К.Каліноўскага. Яно было задушана, аднак царскі ўрад быў вымушаны пайсці на ўступкі. 1 сакавіка 1863 г. выйшау указ аб адмене часоваабавязаных адносін у Ковенскай, Гродзенскай, Мінскай і чаты-рох паветах Віленскай губерні, а праз тры месяцы ён быў распаўсюджаны на Магілёўскую і беларускія па-веты Віцебскай губерні. 3 1 мая 1863 г. абавязковыя адносіны паміж сялянамі і памешчыкамі спыняліся, выкупныя плацяжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20 %. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць выкупныя плацяжы ў павя-товыя казначэйствы.

Указам ад 9 красавіка 1863 г. ствараліся праве-рачныя камісіі, якія павінны былі правяраць дак-ладнасць складання ўстаўных грамат пасля 19 люта-га. Няправільна складзеныя граматы ануляваліся. У выніку частцы сялян былі павялічаны зямельныя надзелы, зніжаны аброк і выкупныя плацяжы, за імі замацоўваліся сервітутныя ўгоддзі (пашы, вадапоі і г.д.), якімі яны карысталіся да рэформы 1861 г.

Такім чынам, у 1863 г. феадальныя адносіны ў Беларусі былі ліквідаваны шляхам спынення часо-ваабавязанага становішча сялян, што стварыла ўмо-вы для болып хуткага развіцця капіталістычных адносін. Невыпадкова У.І.Ленін адносіў парэформен-ную Віленскую, Гродзенскую і Мінскую губерні да раёнаў, у якіх пераважалі прыкметы капіталістычнай сістэмы, а Віцебскую і Магілёўскую губерні — да ра-ёнаў са змешанай сістэмай гаспадарання1.

Аднак наяўнасць перажыткаў, перш за ўсё буйно-га памешчыцкага землеўладання, вызначыла для Беларусі павольны, паступовы ("прускі") шлях бур-жуазна-аграрнай эвалюцыі, дзякуючы чаму буйная памешчыцкая гаспадарка, якая перарастала ў бур-жуазную, надоўга захавала свае прыгонніцкія рысы.

Пасля рэформы 1861 г. адбыліся значныя змены ў мясцовых органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання. У дапаўненне да старога дзяржаўна-га паліцэйскага апарату ствараліся новыя органы ўлады і пасады: у губернях — губернскія па сялянскіх справах установы ("прнсутствня"); У паветах — міравыя пасрэднікі і павятовыя міравыя з'езды, з 1874 г. — павятовыя па сялянскіх справах установы

1 Леннн В.Н. Полн. собр. соч. Т. 3. С. 188.

155

і з 1889 г. — земскія ўчастковыя начальнікі і іх па-вятовыя з'езды; у валасцях — валасныя сходы, ва-ласны старшыня, валасное праўленне, валасны сялянскі суд; у сёлах — сельскі сход, сельскі старас-та1.

Губернскія па сялянскіх справах установы2 раз-глядалі скаргі на дзейнасць міравых пасрэднікаў і іх павятовых з'ездаў, кантралявала пагадненні паміж памешчыкамі і сялянамі аб зямельных надзелах, а таксама вырашалі іншыя пытанні, якія тычыліся ажыццяўлення рэформы.

У кожным павеце назначаліся тры — пяць учас-тковых міравых пасрэднікаў, якія займаліся пра-вядзеннем рэформы ў жыццё. Пасрэднікамі маглі быць дваране, якія мелі не менш 500 дзес. зямлі або 150 дзес. зямлі і дыплом аб заканчэнні навучальнай установы з правам на чын XII класа. Яны прызначаліся губернатарамі і зацвярджаліся Сена-там. Галоўныя функцыі, якія выконвалі міравыя пасрэднікі, — складанне і зацвярджэнне ўстаўных гра-мат аб умовах землеўпарадкавання паміж памешчыкамі і сялянамі, разгляд спрэчак паміж імі, а таксама скар-гаў на валасных службовых асоб. У іх кампетэнцыі былі і некаторыя судова-паліцэйскія справы (аб пат-равах, парубках лесу і інш.)-

У састаў павятовага з'езда міравых пасрэднікаў уваходзілі міравыя пасрэднікі павета, павятовы прадвадзіцель (старшыня) і прызначаны губерната-рам чыноўнік. Павятовы з'езд разглядаў скаргі на рашэнні міравых пасрэднікаў.

Міравыя пасрэднікі дзейнічалі да 27 чэрвеня 1874 г. Затым іх функцыі былі перададзены но-ваўтвораным павятовым установам ("прнсутствням") па сялянскіх справах. У павятовае "прнсутствне" ўваходзілі павятовы прадвадзіцель дваранства, павя-товы спраўнік, старшыня земскай павятовай управы і адзін з ганаровых міравых суддзяў. Але на Беларусі

1 Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. С. 253.

2 Губернскае "прнсутствне" складалася з губернатара (старшыня), губернскага прадвадзіцеля дваранства, кіраўніка палаты дзяржаўных маёмасцей, губернскага пракурора, двух мясцовых дваран, якіх прызначаў міністр унутраных спраў, і двух мясцовых дваран, абраных павятовымі прадвадзіцелямі дваранства.

156

ў той час не было ні земстваў, ні міравых судоў, таму галоўнай асобай над сялянамі стаў павятовы спраўнік і падначаленыя яму паліцэйскія.

У 1889 г. павятовыя "прнсутствня" былі скасава-ны і іх паўнамоцтвы перададзены земскім участко-вым начальнікам. Земскі начальнік прызначаўся на тры—чатыры воласці.і наглядаў за сялянамі і ўсімі сельскімі ўстановамі. Ён мог судзіць сялян, адмяняць пастановы валаснога суда. Дзеянні земскага начальніка можна было абскарджвадь у павятовы з'езд земскіх начальнікаў, а пастановы з'езда — у губернскае "прнсутсгвне".

"Палажэнні 19 лютага" прадугледжвалі новы па-радак кіравання сялянамі, што быў заснаваны на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Жыхары сельскай грамады выбіралі на сходзе старасту, сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных дзесяці двароў на валасных сходах — валасное праў-ленне, валаснога старшыню і суддзю.

Валасное праўленне складалася са старшыні, усіх

сельскіх старастаў і зборшчыкаў падаткаў. Асобнае

-месца займаў валасны пісар, які не выбіраўся

сялянамі, а прызначаўся праўленнем і фактычна

вырашаў болыпасць валасных спраў.

Трэба заўважыць, што функцыі органаў сялянс-кага самакіравання эылі вельмі абмежаваныя. Фак-тычна гэтыя органы павінны былі выконваць усё, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі. Да ліку галоўных абавязкаў сельскіх улад адносіліся расклад-ка і збор падаткаў, кантроль за выкананнем сялянамі шматлікіх павіннасцей, рэгуляванне пазямельных узаемаадносін сялян, арганізацыя ў вёсцы паліцэйскай службы (соцкія, дзесяцкія) і г.д.