Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский. история государства и права Беларус....doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
2.1 Mб
Скачать

11.1. Узаемаадносіны бсср і рсфср. Утварэнне Саюза сср

Пасля ўтварэння БССР узнікла неабходнасць ва Іўрэгуляванні ўзаемаадносін новай савецкай рэспублікі Іа РСФСР. Пастановай ад 31 студзеня 1919 г. Прэзі-|дыум УЦВК РСФСР прызнаў незалежнасць Беларус-

187

кай ССР. Гэту пастанову, як было сказана вышэй, старшьгая УЦВК Я.М.Свярдлоў 2 лютага 1919 г. за-чытаў на I Усебеларускім з'ездзе Саветаў, які звяр-нуўся з заклікам да ўсіх народаў і ўрадаў прызнаць новую дзяржаву, а таксама прыняў пастанову аб пачатку перагавораў з РСФСР па ўстанаўленні фе-дэратыўнай сувязі, хоць адначасова выказаўся за неадкладнае зліццё БССР з Літоўскай ССР.

1 чэрвеня 1919 г. УЦВК РСФСР з мэтай аб'яднан-ня намаганняў усіх савецкіх рэспублік ва ўмовах гра-мадзянскай вайны прыняў дэкрэт аб стварэнні ваен-нага саюза рэспублік. Прызнавалася неабходным правесці цеснае аб'яднанне ваеннай арганізацыі і ваеннага камандавання, саветаў народнай гаспа-даркі, чыгуначнага кіравання і гаспадаркі, фінан-саў, камісарыятаў працы Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі і Крыма з тым, каб кіраўніцтва гэ-тымі галінамі было сканцэнтравана ў руках адзіных калегій.

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны і абвя-шчэння Дэкларацыі аб незалежнасці БССР ад 31 ліпе-ня 1920 г. рэспубліка, знаходзячыся ў стане найця-жэйшай гаспадарчай разрухі, прыступіла да мірнага будаўніцтва. У цэнтры ўвагі органаў улады і кіра-вання было аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі. Цяжкае эканамічнае становішча ўзмацнялася неза-даволенасцю сялян харчразвёрсткай. У сувязі з гэ-тым пераход да новай эканамічнай палітыкі, замена харчразвёрсткі харчпадаткам садзейнічалі аднаўлен-ню народнай гаспадаркі рэспублікі.

У гэты перыяд актывізуецца дзейнасць вышэй-шых органаў улады і кіравання: Усебеларускага з'ез-да Саветаў, Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і яго прэзідыума, а таксама створанага 18 снежня 1920 г. на першай сесіі ЦВК БССР Савета Народных Камісараў, які ўзначальваў старшыня ЦВК А.Р.Чар-вякоў (з 1923 г. Я.А.Адамовіч). СНК прымаў меры па аднаўленні прамысловасці і сельскай гаспадаркі, рэалізацыі праграмы пераходу да новай эканамічнай палітыкі, удзяляў увагу народнай асвеце, падрыхтоў-цы кадраў, стабілізацыі становішча, умацаванню са-вецкай улады і г.д.1

1 Слободчыков НЛ. Совет Народных Комнссаров БССР в 1920 — 1936 гг. Мн., 1977. С. 20 — 39.

188

У полі зроку кіраўніцтва рэспублікі ў гэты час знаходзіліся і пытанні, звязаныя з суверэнітэтам і гэрытарыяльнай цэласнасцю БССР. Не задавальня-эчыся становішчам "малодшага брата" ў адносінах

РСФСР, аб чым было прама заяўлена на I Усебе-Іарускім з'ездзе Саветаў у дэкларацыі "Аб устанаў-Іенні цеснай федэратыўнай сувязі паміж БССР і ]ФСР", рэспубліка пачала заяўляць аб сабе як аб замастойнай дзяржаве.

Якасна новыя ўзаемаадносіны БССР з РСФСР за-санадаўча замацаваў Саюзны рабоча-сялянскі дага-зор ад 16 студзеня 1921 г., ратыфікаваны УЦВК 'СФСР і ЦВК БССР у ліпені 1921 г. У ім прызнава-гліся "незалежнасць і суверэннасць кожнага з дага-ворных бакоў", падкрэслівалася, што "з самога фак-та ранейшай прыналежнасці тэрыторыі ССРБ да бы-лой Расійскай Імперыі для ССРБ не вьшікае ніякіх абавязацельстваў у адносінах да каго б там ні было"1, і гаварылася, што з мэтай ваеннага і гаспадарчага саюза ўрады абедзвюх рэспублік аб'яўляюць аб аб'-яднанні наркаматаў ваенных і марскіх спраў; знеш-няга гандлю; фінансаў; працы; шляхоў зносін; по-шты і тэлеграфа. Аб'яднаныя наркаматы ўваходзілі ў склад урада РСФСР, кіраўніцтва імі ажыццяўля-лася праз Усерасійскі з'езд Саветаў і УЦВК, а ў СНК БССР яны мелі сваіх упаўнаважаных. Дагавор свед-чыў пра пашырэнне паўнамоцтваў Беларусі, у ім былі ўдакладнены ўзаемаадносіны рэспублік, і з гэтага часу толькі па пэўных колах пытанняў, связаных з дзей-насцю аб'яднаных наркаматаў, пераважалі паўнамоц-твы РСФСР. Пра працэс пашырэння паўнамоцтваў рэспублікі сведчаць і дапаўненні да гэтага дагавора, уведзеныя дэкрэтам ЦВК БССР ад 24 студзеня 1922 г., у якім зазначалася, што пастановы і распараджэнні аб'яднаных наркаматаў абавязковыя для рэспублікі ў тым выпадку, калі пацверджаны ўладнымі орга-намі Беларусі.

У 1922 г. праблема ўзаемаадносін усіх савецкіх рэспублік стала прадметам сістэматычнага абмерка-вання партыйных і савецкіх з'ездаў. У жніўні 1922 г. ЦК РКП(б) стварыў спецыяльную камісію па пад-рыхтоўцы праекта дагавора аб іх далейшых узаема-

1 Нсторня Советской Констнтуцнн. 1917 — 1956 гг. С. 265 —

266.

189

адносінах у цэлым. У яе ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх рэспублік, у тым ліку і Беларусі. Падрыхтаваны Ста-ліным так званы праект "аўтанамізацыі", сутнасцю якога з'яўлялася ўваходжанне рэспублік у склад РСФСР на правах аўтаноміі, быў па ініцыятыве У.І.Леніна раскрытыкаваны на пасяджэнні ЦК РКП(б). У адпаведнасці з яго прапановамі была пры-нята рэзалюцыя з новым праектам дзяржаўнага аб'-яднання савецкіх рэспублік, у аснову якога былі пак-ладзены прынцыпы раўнапраўя і добраахвотнасці.

14 снежня 1922 г. Усебеларускі з'езд Саветаў пры-няў пастанову аб неабходнасці аб'яднання рэспублік на аснове ўзаемнай роўнасці, цесных эканамічных і палітычных сувязяў. У ёй адзначалася, што фактыч-на такі саюз ужо склаўся і патрабуецца толькі зака-надаўча аформіць яго, улічваючы пры гэтым неаб-ходнасць прадастаўлення кожнай з рэспублік гаран-тый праяўлення ініцыятывы. Для падпісання даку-ментаў па стварэнні саюза з'езд выбраў дэлегацыю.

30 снежня I з'езд Саветаў СССР у асноўным зац-вердзіў праект Дагавора і Дэкларацыі аб утварэнні СССР, якія з прычыны іх надзвычайнай важнасці перадаваліся на дадатковы разгляд рэспублік. Пазней быў разасланы на заключэнне рэспублік і праект пер-шай агульнасаюзнай канстытуцыі. У студзені 1924 г. V Усебеларускі з'езд Саветаў адобрыў праект Кан-стытуцыі СССР, якая была зацверджана 31 студзеня 1924 г. на II Усесаюзным з'ездзе Саветаў.

У адпаведнасці з агульнасаюзнай Канстытуцыяй Беларуская ССР, як і іншыя савецкія рэспублікі, пе-радала частку сваіх паўнамоцтваў СССР. Пералік пытанняў, вырашэнне якіх уваходзіла ў кампетэн-цыю Саюза ССР, быў даврлі шырокім: прадстаўніцт-ва ў міжнародных адносінах, заключэнне дагавораў з іншьші дзяржавамі, пытанні вайны і міру, права змянення знешніх граніц і пытанні іх змянення паміж рэспублікамі, кіраўніцтва і ўстанаўленне сістэмы ўнутранага гандлю, распрацоўка асноў агуль-нага плана ўсёй народнай гаспадаркі, вырашэнне спрэчных пытанняў, якія ўзніклі паміж рэспублікамі, і інш.

Такім чынам, згодна з Асноўным Законам, суве-рэнітэт саюзных рэспублік быў абмежаваны толькі ў выпадках, указаных Канстытуцыяй СССР. Пры вы-

190

рашэнні астатніх пытанняў рэспублікі маглі дзейні-чаць самастойна (арт. 3).