
- •I права беларусі ў сістэме юрыдычных навук. Гістарыяграфія
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права
- •1.2. Пытанні гісторыі дзяржавы і права ў пісьмовых крыніцах і працах вучоных
- •2.2. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •2.3. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •2.4. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •Глава 3
- •3.1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •3.2. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV— першайпалове XVI ст.(да 1569 г.)
- •3.3. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове
- •3.4. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.2. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.3. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна
- •5.1. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •5.2. Судзебнік Казіміра 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
- •5.3. Феадальнае права і яго характарыстыка
- •Судовая сістэма
- •I працэсуальнае права вялікага княства літоўскага
- •6.1. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
- •6.2. Мясцовыя судовыя органы
- •6.3. Працэсуальнае права Вялікага кпяства Літоўскага
- •Сацыяльна-эканамічны
- •I палітычны лад I права беларусі ў перыяд існавання
- •7.1. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага ладу Беларусі
- •7.2. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •7.4. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — хуііі ст.
- •1 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 3. С. 50.
- •9.2. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на беларусі
- •10.1.1 Усебеларускі з'езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •10.2. Утварэнне бсср. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- •10.3. Другое абвяшчэнне бсср
- •11.1. Узаемаадносіны бсср і рсфср. Утварэнне Саюза сср
- •11.2. Адміністрацыйна-тэрытарьгальнае
- •11.3. Развіццё права ў Беларускай сср у 20 — 30-я гг.
- •11.4. Працэс беларусізацыі ў 20-я гг.
- •11.6. Судовыя органы Беларусі ў 20 — 30-я гг.
- •11.7. Землі Заходняй Беларусі
- •12.2. Рэпрэсіўная дзейнасць органаў нкуСуЗо-ягг.
- •13.1. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадш і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •13.3. Права ў гады вайны
- •14.1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання
- •14.2. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •14.3. Развіццё права Беларускай сср
- •Глава 15
- •15.2. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •15.3. Некаторыя аспекты фарміравання прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь
- •Глава 1. Месца курса псторьп дзяржавы I права беларусіў сістэме юрыдычных навук.Пстарыяграфія................................... 5
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права ...... 5
- •Глава 2. Старажытныя дзяржавы на тэрыто-рьп сучаснай беларусі. Старажытнае права ў IX — першай палове XIII ст............ 16
- •Глава 3. Беларускія земліў складзе вялікага княствалггоўскага .......................................34
- •Глава 5. Крышцыi галоўныя рысы права
- •Глава 6. Судовая сістэмаiпрацэсуальнае
- •Глава 7. Сацыяльна-эканамічныiпаштьгч-ны лад I права беларусі ў перыяд існавання рэчы паспалітай (другая па-лова XVI - XVIII ст.) ...................................... 116
- •Глава 12. Парушэнне законнасці на белару-сІў 30-яіт.......................................................222
- •Глава 14. Дзяржава I права бсср у другой
- •Глава 15. Пераход рэспубшкібеларусь да дзяржаўнай незалежнасці- шляхі фарміравання прававой дзяржавы.......... 284
10.2. Утварэнне бсср. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
У сярэдзіне лютага 1919 г. Чырвоная Армія, якая наступала ўслед за германскімі войскамі, што пакі-далі акупіраваныя тэрыторыі, замацавалася на лініі Вільня — Ліда — Слонім — Агінскі канал — Сарны. Такім чынам, амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі ад-навілася савецкая ўлада. Пры гэтым праблема бела-рускай дзяржаўнасці яшчэ болып абвастралася ў су-вязі з развязваннем грамадзянскай вайны і замеж-най інтэрвенцыяй у Савецкай Расіі.
Падзеі і факты, звязаныя з абвяшчэннем Бела-рускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, дрбра вядомыя і дастаткова асвятляюцца ў курсе "Гісто-рыя Беларусі". Наша задача — раскрыць праблему ўтварэння БССР з гісторыка-прававога пункту гле-джання і спыніцца на некаторых фактах, якія слаба асветлены ў літаратуры.
Перш за ўсё адзначым, што ў кіруючых колах Савецкай Расіі, Аблвыканкамзаха і беларускіх каму-ністычных секцыях погляды на перспектывы дзяржаў-нага будаўніцтва ў Беларусі былі рознымі. У кіраўніц-тве Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Аблвыкан-камзаха лічылі, што Беларусь павінна ўваходзіць у склад РСФСР у якасці яе адміністрацыйна-тэрытары-яльнай гаспадарчай адзінкі. Кіраўнікі Цэнтральнага бюро (ЦБ) беларускіх секцый пры РКП(б) і Белнац-кама пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР выступалі за тое, каб Беларусь увайшла ў склад РСФСР на правах аўтаноміі. Лідэры БНР, якія адстой-валі поўны суверэнітэт Беларусі, цяпер апьшуліся ў эміграцыі і фактычна сышлі з палітычнай сцэны.
У святле сучаснага роскіду палітычных поглядаў можа здацца незвычайным, што менавіта дзякуючы
176
у.І.Леніну Беларусь абвяшчалася незалежнай рэспублікай. Між тым яго пазіцыя з'яўлялася выз-начальнай пры прыняцці 24 снежня 1918 г. Плену-мам ЦК РКП(б) рашэння аб абвяшчэнні БССР1. Пле-яум даручыў Паўночна-Заходняму абкаму разгарнуць падрыхтоўчую работу па нацыянальна-дзяржаўным будаўніцтве на Беларусі.
Іншае пытанне — якімі матывамі кіраваўся стар-шыня СНК РСФСР? На гэта адказаў А.Ф.Мяснікоў у сваім дакладзе на I з'ездзе КП(б)Б, калі была абвеш-чана БССР. Ен сказаў, што "з утварэннем Беларус-кай Савецкай Рэспублікі замыкаецца ланцуг усіх са-вецкіх утварэнняў, якія самавызначаліся, і тым са-мым закрываецца калідор, праз які рушаць на Са-вецкую Расію сілы Чорнага Інтэрнацыянала"2.
Аналізуючы палітыку ЦК РКП(б) у адносінах да працэсу самавызначэння Беларусі ў канцы 1918 — пачатку 1919 г., акадэмік І.М.Ігнаценка, па сутнасці, прыходзіць да такога ж вываду. "Ваенна-палітычнае становішча, — піша ён, — патрабавала ўтварэння БССР, каб зачыніць тым самым акно для пранікнен-ня імперыялістычных сіл непасрэдна на тэрыторыю Расіі. ЦК РКП(б) меркаваў, што ўтварэнне БССР менавіта ў гэты час будзе садзейнічаць умацаванню міжнароднага становішча Савецкай краіны, абароне рэвалюцыі і савецкай улады"3.
27 снежня 1918 г. у Наркамаце РСФСР пад стар-шынствам І.В.Сталіна адбылася нарада па пытаннях, звязаных з утварэннем БССР. У ёй прьгаялі ўдзел прадстаўнікі Аблвыканкамзаха, Паўночна-Заходня-га абкама РКП(б) і Белнацкама. На гэтай нарадзе былі вырашаны пытанні аб урадзе Савецкай Бела-русі, прыкладных межах рэспублікі, яе кіруючым партыйным цэнтры. Кіраўніцтву Цэнтральнага бюро беларускіх секцый і Белнацкама, у тым ліку Дз.Ф.Жылуновічу і А.Р.Чарвякову, даручалася пад-рыхтаваць праект Маніфеста Часовага рэвалюцый-нага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі.
30 снежня 1918 г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэнні БССР і КПБ Паўночна-Заходні
1 Платонов Р., Сташкевнч Н. К вопросу о становленнн белорусской нацнональной государственностн. С. 128. 2Тамжа. С. 131. 3 Нарысы гісторыі Беларусі. Мн., 1995. Ч. 2. С. 67.
177
абласны камітэт РКП(б) склікаў VI Паўночна-Заход-нюю абласную канферэнцыю РКП(б), якая і прыня-ла рэзалюцыю "Аб абвяшчэнні Беларускай Савец-кай Сацыялістычнай Рэспублікі". У склад БССР ук-лючаліся Мінская, Гродзенская, Віцебская, Магілёў-ская і Смаленская губерні. Паўночна-Заходняя арганізацыя РКП(б) была перайменавана ў КП(б)Б і заставалася, як і ўсе іншыя нацыянальна-тэрытары-яльныя партыйныя арганізацыі, складанай часткан РКП(б). Гэта канферэнцыя аб'явіла сябе I з'ездам КП(б)Б.
ЦК КП(б)Б сумесна з кіраўніцтвам беларускіх камуністычных секцый вызначылі персанальны склад Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецка-га ўрада Беларусі на чале з Дз.Ф.Жылуновічам.
Гстудзеня 1919 г. у Смаленску быў абыародаваны Маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада, які абвясціў утварэнне БССР і ас-ноўныя палажэнні дзяржаўнага статуса рэспублікі. Уся ўлада перадавалася Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; зямля, воды, нетры, фабрыкі абвяшчаліся ўласнасцю наро-да. Усе законы, дагаворы, пастановы, загады і распа-раджэнні "як рады і яе слуг, так таксама і нямецкіх, польскіх і ўкраінскіх акупацыйных улад лічацца не-сапраўднымі"1.
5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, куды пераехаў і Часовы ўрад.
3 прававога пункту гледжання працэдура стварэн-ня дзяржавы і ўтварэння яе ўладных органаў на асно-ве рашэння парторганаў можа лічыцца нелегітымнай. Аднак на тым этапе РКП(б) праз Саветы ўжо ажыц-цяўляла ўсе ўладныя фуцкцьгі. і такія рашэнні не толькі мелі юрыдычную сілу, але і станавіліся нормай.
Задачу ж надання легітымнасці гэтым актам вы-рашыў Усебеларускі з'езд Саветаў, на якім меркава-лася прьшяць Канстытуцыю рэспублікі, зацвердзіць герб і сцяг, выбраць ЦВК.
Аднак у перыяд падрыхтоўкі з'езда, 16 студзеня 1919 г., ЦК РКП(б) прьшяў рашэнне аб далучэнні да
1 Маннфест Временного Рабоче-Крестьянского Советского правнтельства Белорусснн/А. Ф. Вішнеўскі, Я. А. Юхо. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Мн., 1998. С. 219.
178
РСФСР Відебскай, Магілёўскай і Смаленскай губер-няў і аб'яднанні часткі БССР, што засталася, з Літоў-скай ССР] У рашэнні было запісана: "ЦК лічыць гэта рашэнне найболып адпавядаючым нашым агульна-палітычньш задачам і цалкам адпавядаючым міжнароднай кан'юнктуры".
Якой жа была гэта кан'юнктура? На жаль, над-звычай складанай як для самой Расіі, так і для Літвы і Беларусі. Ужо ў снежні 1918 г. Ю.Шлсудскі заявіў, што польская дзяржава будзе аднаўляцца ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г., а гэта значыць, што ў яе склад павінны ўвайсці беларускія і літоўскія землі.
Рашэнне, прынятае ЦК РКП(б) і асабіста У.І.Леніным 16 студзеня 1919 гм было выклікана імкненнем захаваць РСФСР як дзяржаву і як право-браз будучай сусветнай Рэспублікі Саветаў. Адсюль і ленінскія пасылкі аб інтэрнацыянальным абавяз-ку працоўных Беларусі змякчыць удар імперыялі-зму па РСФСР і яго ідэя стварэння Літоўска-Бела-рускай ССР, прызванай, як меркавалася, стаць дзяржавай-буферам паміж буржуазнай Польшчай і Савецкай Расіяй, прадухіліць адкрытую вайну паміж імі.
Як бачым, найвышэйшыя інтарэсы рэвалюцыі ўжо на стадыі юрыдычнага афармлення БССР выз-начылі яе лёс, і яна фактычна павінна была спыніць сваё самастойнае існаванне.
Цікавы і той факт, што рашэннем ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1919 г. былі незадаволены як былыя чле-ны Аблвыканкамзаха (А.Ф.Мяснікоў), так і члены групы Жылуновіча — Чарвякова. Першыя таму, што хацелі захаваць сваю ўладу, другія зыходзілі з на-цыянальнай ідэі. Дз.Ф.Жылуновіч і яго таварышы напісалі ў ЦК РКП(б) пратэст супраць тэрытарыяль-нага падзелу Беларусі і запатрабавалі пераглядзець рашэнне ЦК. Вынікам гэтага стала іх выключэнне з урада БССР і арышт Жылуновіча. Даследчыкі Р. Платонаў і М. Сташкевіч лічаць, што ЦК РКП(б) ішоў на аддзяленне ад БССР Магілёўскай і Віцебскай губерняў дастаткова прадумана, бо ведаў пра настрой кіруючых слаёў Польшчы, якія патрабавалі інкар-парацыі Беларусі. Меркавалася, "што ўключаныя ў склад РСФСР Магілёўская і Віцебская губерні, калі б іншыя тэрыторыі захапіла польская дзяржава, у пер-
179
спектыве сталі б асновай для адраджэння беларускай дзяржаўнасці"1.
Думаем, што такая пастаноўка пытання надта гіпа-тэтычная. Тым болып што гісторыя паказала іншае. Так, у ЛітБел не выходзіла ніводнай газеты на бела-рускай мове, ніхто з беларусаў не ўзначаліў ні ЦВК, ні СНК. Нават у час другога абвяшчэння БССР, аб чым гаворка будзе ісці ніжэй, тэрыторыя Беларусі складалася ўсяго толькі з шасці паветаў Мінскай гу-берні, а заходняя адыходзіла да Полыпчы. Калі ЦК РКП(б) і бальшавіцкі ўрад Расіі і думалі пра адра-джэнне беларускай дзяржаўнасці ў выпадку захопу болыпай часткі Беларусі Полыпчай, то толькі ў пла-не стварэння на базе Магілёўскай і Віцебскай губер-няў новай буфернай дзяржавы паміж капіталістыч-ным Захадам і Савецкай Расіяй. Тут прысутнічае хут-чэй палітычны разлік, чым імкненне захаваць дзяр-жаўнасць беларусаў.
Апошняе пацвярджаецца і іншымі фактамі гісто-рыі. Так, жадаючы адстаяць цэласнасць тэрыторыі Беларусі, ЦК КП(б)Б для перагавораў аб межах на-кіраваў у Маскву членаў ЦБ Р.В.Пікеля і І.І.Райнгольда. 31 студзеня 1919 г. яны далажылі: "Свярдлоў сказаў нам, што ЦК прыняў рашэнне адзі-нагалосна і іншае рашэнне немагчыма"2 (маецца на ўвазе рашэнне аб тэрыторыі, якая адышла ад Расіі).
Захаваўся пратакольны запіс сустрэчы Р.В.Шкеля і І.І.Райнгольда з У.І.Леніным. Выслухаўшы іх, стар-шыня СНК РСФСР адказаў, што рэспубліка буферная і патрэбна пастолькі, паколькі мяжуе з іншымі краі-намі. Адказваючы на пытанне аб уключэнні ў склад РСФСР Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў, У.І.Ленін сказаў, што раз яны не мяжуюць з іншымі краінамі, то іх можна выключыць са складу Беларус-кай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі3.
Такім чынам, у інтарэсах сусветнай пралетарскай рэвалюцыі (як аказалася, уяўнай) было спынена на-цыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на Беларусі.
2—3 лютага 1919 г. у Мінску праходзіў Усебела-рускі з'езд Саветаў у складзе 230 дэлегатаў, на якім
' Птпюнов Р., Сташкеет Н. К вопросу о становленнн белорусской нацнональной государственностн. С. 132.
- Там жа. С. 38. 3 Там жа.
180
| Я.М.Свярдлоў зачытаў пастанову Прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці БССР". Тут жа па пра-I панове Я.М.Свярдлова было прынята рашэнне аб аб'-| яднанні БССР з Літоўскай ССР.
Акрамя таго, з'езд прыняў Канстытуцыю БССР, | якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі РСФСР 1918 г. і зыходзячы з прынцыпу "класавай дэмакра-і тыі" дэкларавала правы працоўнага і эксплуатуема-га народа, вызначала структуру органаў улады і кіра-Iвання.
Згодна з арт. 6 Канстытуцыі, вышэйшым орга-I нам улады ў БССР аб'яўляўся Усебеларускі з'езд Са-ветаў, а ў перыяд паміж імі — Цэнтральны Выка-наўчы Камітэт (ЦВК), які выбіраўся з'ездам. ЦВК Беларусі з'яўляўся вышэйшым заканадаўчым, рас-парадчым і кантралюючым органам БССР (арт. 23). Функцыі ўрада ўскладаліся на Вялікі прэзідыум, які фарміраваўся ЦВК (арт. 27, 29). У адрозненне ад Канстытуцыі РСФСР Канстытуцыя БССР не прадуг-леджвала стварэння СНК. Такая структура была ўзя-та ад Заходняй вобласці. Гэта гаворыць пра тое, што Беларусь па-ранейшаму жадалі разглядаць як адмі-I ністрацыйную адзінку РСФСР.
Ядро Вялікага прэзідыума склалі былыя "аб-| ласнікі" пад кіраўніцтвам А.Ф.Мяснікова.
Некаторыя замежныя даследчыкі лічаць, што Ікалі б не было БНР, то не існавала б і БССР1. Такога погляду прытрымліваюцца і асобныя беларускія [гісторыкі. У прыватнасці, прафесар Л.Лойка піша: ''...Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі І(БНР) і дзейнасць яе кіруючых органаў падштурх-Інулі бальшавіцкі ўрад у Маскве да фармальнага шрызнання права беларускага народа на самавыз-Іначэнне і нацыянальную дзяржаўнасць"2.
Аб'яднанне 27 лютага 1919 г. Літвы і Беларусі ў Іадзіную Літоўска-Беларускую ССР і яе лёс яшчэ раз шацвердзілі думку, што там, дзе робіцца вялікая іпалітыка, малыя народы не заўсёды прымаюцца пад Іувагу. Старшынёй ЦВК новай дзяржаўнай структу-Іры са сталіцай ў Вільні стаў К.Г.Цыхоўскі, а СНК Іузначаліў В.С.Міцкявічус-Капсукас. Літоўска-Бела-[руская ССР аб'яднала Мінскую, Гродзенскую, Вілен-
1 Калубовіч А. Крокі гісторыі. М., 1993. С. 109. 2Энцыкл. гісторыі Беларусі. Мн., 1993. Т. 1. С. 400.
181
скую, Ковенскую і частку Сувалкаўскай губерні з на-сельніцтвам больш за 4 млн чалавек1. У жніўні 1919 г. яе тэрыторыя поўнасцю была акупіравана польскімі войскамі.
Фармальна ЛітБел праіснавала да ліпеня 1920 т., калі адбылося другое абвяшчэнне БССР. 3 пачаткам наступлення польскіх інтэрвентаў ЛітБел гэтак жа хутка памерла, як і нарадзілася, бо, як указвае Я.А.Юхо, "гэта штучнае дзяржаўнае ўтварэнне не адлюстроўвала інтарэсаў ні беларускага, ні літоўска-га народаў"2.