Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Занятак 8.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
02.12.2018
Размер:
128 Кб
Скачать

8. Роля і месца культуры Беларусі ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе ў XVI – XVIII ст.Ст. – 2 ч.

  1. Культура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай.

  2. Рэфармацыя і Контррэфармацыя на беларускіх землях.

  3. Брэсцкая ўнія. Канфесійныя адносіны на Беларусі ў XVI-XVIIІ стст.

  4. Антоні Тызенгаўз

1. Культура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай

Пад уздзеяннем ідэй Рэнесансу стан адукацыі ў ВКЛ узняўся на больш высокі ўзровень. З пачаткам Рэфармацыі тут сталі ўзнікаць кальвінісцкія і зрэдку лютэранскія школы. Асаблівасцю адукацыйных устаноў ВКЛ ХVІ ст. зрабілася перавага ў іх так званых брацкіх школ, дзе на працягу 3-5 год навучаліся дзеці розных саслоўяў, як правіла, пратэстанцкага і праваслаўнага веравызнання. У пратэстанцкіх школах выкладаліся багаслоўе і царкоўныя спевы, лацінская, грэчаская і родная мова, рыторыка, гісторыя, матэматыка. У пачатку 1620-х гг. у межах уніяцкай мітраполіі налічвалася 2 169 уніяцкіх і 1 089 праваслаўных храмаў, дзе былі адкрыты школы. Найбольшых поспехаў на ніве адукацыі дасягнуў ордэн Базыльянаў.

Развіццё брацкіх школ у ХVІІ ст. прывяло да з’яўлення падручнікаў. Так, у Брэсце праваслаўны святар Л. Зізаній падрыхтаваў да выдання «Азбуку з Лексісам». 12 лютага 1596 г. ён выдаў «Граматыку словенску совершенного искуства осми частій слова... ». У 1631 і 1636 гг. у Куцейна пад Оршай беларуска-украінскі асветнік С. Собаль надрукаваў «Буквар».

На хвалі барацьбы каталіцызма з Рэфармацыяй у 1570 г. у Вільні езуітамі быў створаны так званы «калегіум», а праз 9 год на яго базе пачала дзейнічаць вышэйшая навучальная ўстанова – акадэмія і ўніверсітэт з 7-гадовым тэрмінам навучання. З цягам часу папулярнасць універсітэта, а таксама колькасць яго навучэнцаў узраслі з 60 студэнтаў (1579) да 800 штогод (у першай пал. ХVII ст.). Асноўную іх масу складалі выпускнікі калегіумаў Берасця, Віцебска, Гародні, Нясвіжа, Оршы, Пінска, Полацка.

Да канца стагоддзя становішча, калі асноўнымі мовамі навучання ў ВКЛ былі лацінская і польская, зрабілася тыповым. Што датычыць зместу навучання, то яно рабілася ўсё больш свецкім. Навуковыя адкрыцці ў фізіцы, матэматыцы, біялогіі, медыцыне і інш. пахіснулі манаполію царквы ў фарміраванні светапогляду людзей, надаўшы ім веру ў магчымасць удасканалення грамадскага ладу на разумных пачатках, праз распаўсюджанне навукі, ведаў і свецкай культуры. Само ХVІІІ стагоддзе, калі пачаліся і ўзмацніліся канкрэтныя станоўчыя зрухі ў гэтым напрамку, пачалі называць эпохай Асветніцтва, а прагрэсіўных дзеячаў навукі і культуры – асветнікамі. Распаўсюджанне асветніцкіх ідэй на Беларусі знайшло ўвасабленне найперш у сістэме адукацыі. Так, у 1740-х гг. калегіумы каталіцкага ордэна піяраў у Віцебску, Дуброўне, Лідзе, Шчучыне і інш. уключылі ў свае вучэбныя праграмы матэматыку, фізіку, усеагульную і польскую гісторыю і тым наблізіліся да свецкай адукацыі. У гэты час мовай навучання з’яўлялася польская. Базыльяне, якім належалі школы ў Віцебску, Жыровічах, Менску, Навагрудку, Пінску, выкарыстоўвалі беларускую мову.

За правядзенне ў РП адукацыйнай рэформы на дзяржаўным узроўні ўзялася створаная ў 1773 годзе Адукацыйная камісія. У лік абавязковых прадметаў былі ўключаны геаграфія, права, логіка, рыторыка, эканоміка. Пасля забароны (1773) дзейнасці ў РП Ордэна езуітаў Віленская акадэмія ў 1780 г. была ператворана ў Галоўную школу ВКЛ і пад яе пачатак перадаваліся ўсе навучальныя ўстановы.

У гэты ж час узнікае і пашыраецца прафесійная школа. Так, у Гародні, дзякуючы намаганням магната А. Тызенгауза (1738-1785), рыхтаваліся медыкі, ветэрынары, аўдытары, мастакі, чарцёжнікі. Запрошаны каралём РП французскі прафесар Ж. Жылібер заснаваў у Гародні вышэйшую медыцынскую школу (1775-1781), а пры ёй – аптэку, прыродазнаўчы кабінет, анатамічны тэатр і батанічны сад.

Выпускнік Віленскай Акадэміі К. Семяновіч (1600-пасля 1651), генерал войск РП у працы "Вялікае мастацтва артылерыі", выдадзенай у Галандыі, распрацаваў праект шматступенчатай ракеты. Нягледзячы на адносную рэлігійную талерантнасць, ідэя бога з’яўлялася непахіснай, а праявы вальнадумства бязлітасна караліся. Так, 30 сакавіка 1689 г. у Варшаве быў пакараны смерцю брэсцкі падсудак К. Лышчынскі за напісаную ім працу «Аб неіснаванні бога». I. Капіевіч (1651-1714) – выпускнік Слуцкай кальвінісцкай гімназіі, а пасля – яе выкладчык, з-за пераследу езуітаў быў вымушаны з’ехаць у Галандыю. У Амстэрдаме ён стварыў сучасны варыянт кірылічнага шрыфту. За 1699-1706 гг. выдаў больш за 20 кніг па арыфметыцы, гісторыі, граматыцы, марской справе, а затым выехаў у Расію.

ВКЛ не толькі ўзбагачала навуку і культуру суседніх дзяржаў, але і само карысталася іх дасягненнямі ў гэтых галінах. Працы філасофаў Ф. Бэкана, Т. Гобса, Д. Лока, Р. Дэкарта, Ш. Мантэск’е і інш. актыўна ўключаліся ў курсы лекцый прафесараў Віленскага ўніверсітэта А. Скарульскага, Б. Дабшэвіча, К. Нарбута). Фізік Ю. Міцкевіч устаў на платформу ньютанаўскай механікі. М. Пачобут-Адляніцкі заснаваў айчынную астраномію.

Такім чынам, за працяглы час свайго існавання – з ХVІ па ХVІІІ стст. беларуская адукацыя і навука прайшлі доўгі шлях ад царкоўнай падпарадкаванасці і рэлігійнага зместу да рознаўзроўневай сістэмы свецкіх навучальных устаноў. У вучэбных праграмах павялічылася доля прыродазнаўчых дысцыплін, а філасофія перастала быць «служанкай багаслоўя» і ператварылася ў самастойную навуку. Рэнесансныя традыцыі беларускага кнігадрукавання, заснаванага Скарынам, пераняла і прадоўжыла плеяда дзеячаў Рэфармацыі і Асветніцтва. За рэдкім выключэннем (С. Будны, В. Цяпінскі і інш.) – ураджэнцы Беларусі ў сваёй творчай дзейнасці не звярталіся да роднай мовы. Нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці ці ідэнтыфікацыя сябе з іншымі этнасамі рабілі асобных ураджэнцаў ВКЛ донарамі іншых культур. У іх ліку – кнігадрукары П. Мсціславец і І. Фёдараў.

Мастацкае слова, філасофская думка і гістарычная падзея адбілася ў асабістых запісах жыхароў ВКЛ – лістах аршанскага старасты Ф. Кміты-Чарнабыльскага (1530-1587) на адрас паны-рады, «Дзённіка» навагародскага падсудка Ф. Еўлашоўскага (1546-1616), «Дыярыуш» ігумена А. Філіповіча (1597-1648), дзённік «Авантуры майго жыцця» наваградскай лекаркі С. Русецкай (1718-1760).

Акрамя рэлігійна-палемічнай літаратуры, у ВКЛ у рэчышчы барочнага мастацтва ніжэйшага ўзроўню развіваліся і іншыя яе жанры – лірыка, п’есы для батлейкі, а таксама сатыра. Апошняя найлепш прадстаўлена ў ананімным творы «Ліст да Абуховіча» (1655), дзе ў асобе ваяводы высмейваецца амаральнасць шляхты. Тая ж праблема ёсць і ў другім ананімным творы «Прамова Мялешкі».

Сімяон Полацкі (С. Г. Пятроўскі-Сітніяновіч) (1629-1680 гг.) напісаў мноства вершаў і паэм маральна-дыдактычнага характару, дзве тэатральныя камедыі, выдаў зборнік «Рыфмалогіі». За нядоўгі час свайго жыцця С. Полацкі выявіў багаты талент святара і багаслова, педагога, паэта, перакладчыка. Як прыхільнік ідэі кансалідацыі славян распрацаваў праект («Прывілей») заснавання ў Расіі славяна-грэка-лацінскай акадэміі. У асобных яго творах сустракаюцца рысы барока.

Гэты мастацкі стыль узнік у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў выніку ўзаемадзяння многіх сацыяльна-эканамічных, палітычных, рэлігійных і іншых працэсаў, якія мелі месца ў ХVІ ст. Найперш ён увасобіўся ў архітэктуры і абапіраўся на традыцыі антычнасці з уласцівым ёй пышным, пампезным дэкорам, вытанчанасцю форм і ліній, выкарыстаннем светлацені і іншымі рысамі мастацтва. Першым яго ўзорам на ўсходнеславянскіх землях стаў касцёл Божага цела ў Нясвіжы (1584-1593), пабудаваны Я. Бернардоні па кананічным праекце царквы Іль Джэзу ў Рыме. У далейшым асноўнай базай беларускага барока з’яўлялася культавая архітэктура першай паловы XVII ст. Характэрная яго праява (базілікавы тып храма з двухвежавым галоўным фасадам) адбіта ў касцёлах езуітаў у Гародні і Мінска, дамініканцаў у Стоўбцах і ў Княжыцах пад Магілёвам, бернардзінак у Мінску.

Працэс развіцця мураванай архітэктуры меў тры этапы і ў адпаведнасці з імі беларускае барока стала ўмоўна падзяляцца на ранняе, сталае і позняе. Апошняе (1730-1780-я гг.) з уласцівым яму ўменнем мясцовых дойлідаў па стварэнні шмат’ярусных вежаў, фігурных франтонаў, па дасягненні гармоніі вертыкалізму ліній і плаўнасці сілуэтаў было названа віленскім. Гэты стыль характэрны касцёлу кармелітаў у Глыбокім, сабору св. Сафіі ў Полацку, Андрэеўскаму касцёлу ў Слоніме і інш. З цягам часу элементы барока з’яўляюцца і свецкай архітэктуры палацавых ансамбляў у Нясвіжы, Ружанах, Шчорсах, ратуш Віцебска, Магілёва, Мінска. З узнікненнем у XVIII ст. новага архітэктурнага стылю класіцызму барока некаторы час існуе паралельна з ім і саступае яму месца пасля падзелаў РП.

Прыкметы барока ў выяўленчым мастацтве ўзніклі ў сярэдзіне XVII ст. Гэты стыль выяўляе сябе ў насценных роспісах каталіцкіх храмаў: францысканцаў у Гальшанах, езуітаў у Нясвіжы, св. Станіслава ў Магілёве. Значна павольней барока ўздзейнічала на іканапісны жанр, дзе, як і раней, выявы святых доўгі час захоўвалі кананічны выгляд. Тым не менш у іканапісе з’яўляюцца элементы зямнога жыцця. У абразах «Праабражэнне» (1648), «Нараджэнне Маці Боскай» (1649), «Пакроў» (1650), «Успенне» (1652) прысутнічаюць мясцовыя пейзажы і ўласцівыя эпосе прадметы побыту. У ХVІІІ ст. барока ў іканапісе характарызуецца большай прысутнасцю народных матываў, павелічэнне элементаў свецкага жывапісу і інш.

Партрэтны жанр стаў з’яўляцца на Беларусі ў канцы ХVІ ст. Лепшыя працы беларускіх майстроў адбіліся ў партрэтах Я. Радзівіла, А. Астрожскага, А. Радзівіла і інш. Узнікненне стылю барока ў партрэтным жывапісе супала з росквітам так званага «сарматызму» – ідэалогіі, якая падкрэслівала старадаўняе паходжанне, саслоўную і грамадскую выключнасць шляхты. Сармацкаму партрэту было ўласціва знешняе падабенства, наяўнасць пэўных атрыбутаў (герб, надпіс) ці прадметаў, якія адлюстроўвалі прыналежнасць персоны да групы «абраных». Такія рысы ўласцівы «рыцарскім» партрэтам К. Весялоўскага, М. Паца, А. Завішы, К. Сапегі, Ю. Радзівіла і інш.

У другой палове ХVІІІ ст. з распаўсюджаннем Асветніцтва барока паступова саступае месца новаму стылю – класіцызму з уласцівымі яму напускной урачыстасцю ў выглядзе і позах персон, вытанчанасцю дэталяў, прысутнасцю дэкаратыўных элементаў антычнасці. У ліку заснавальнікаў школы класічнага жывапісу на быў прафесар Віленскай Галоўнай школы Ф. Смуглевіч (1745-1807).

Скульптура мела культавае прызначэнне і выраблялася для каталіцкіх і ўніяцкіх храмаў як элемент алтароў. Выявы Бога і святых вырабляліся з дрэва с выкарыстаннем фарбаў і пазалоты. Найбольш выразныя ўзоры стылю барока адбіліся ў алтары будслаўскага касцёла (1643-1651). Своеасаблівыя свецкія матывы ў скульптуры адбіліся ў надмагільных партрэтах знатных нябожчыкаў.

Пачатак тэатральнага мастацтва звязваюць з народным лялечным тэатрам – «батлейка» (ад паланізаванай назвы горада Вiфлеем, дзе, нарадзiўся Iсус) або «Вяртэп», «Яселка» ці «Жлоб». Арганізатарамі відовішчаў напачатку былі вандруючыя манахі, студэнты ці іншыя адукаваныя людзі. Сцэнай для выступлення лялечных артыстаў служыла трох- ці двух’ярусная скрыня. Так, на верхнім ярусе батлейкі паказвалі дзеі на рэлігійныя сюжэты, на ніжэйшых – з народнага жыцця. Як правіла, апошнія складалі народную драму «Цар Максіміліян», жанравыя сцэнкі – «Антон з казой і Антоніха», «Вольскі – купец польскі», «Бэрка-карчмар», «Цыган і цыганка» і інш.

Цэнтрамі мастацкай культуры Беларусі зрабіліся магнацкія рэзідэнцыі ў Гародні, Нясвіжы, Ружанах, Слоніме і інш. гарадах. Выпісанымі з-за мяжы музыкантамі, сцэнографамі, балетмайстрамі ствараліся школы для падрыхтоўкі артыстаў з ліку прыгонных юнакоў і дзяўчат. Так, частка нясвіжскага замка адводзілася пад тэатр, музычную і балетную школы. У 1746 г. жонка магната Ўршуля Радзівіл паставіла на сцэне сваю камедыю «Дасціпнае каханне». Струннай капэлай, музычнай і балетнай школамі, адмысловым «Новым домам оперы» славілася рэзідэнцыя гетмана М. К. Агінскага ў Слоніме. Музычная капэла, а таксама школа па падрыхтоўцы прыдворных артыстаў належала А. Тызенгаузу. Яго тэатр па майстэрству і славе пераўзышоў астатнія ва ўсёй РП. Магнаты Тышкевічы заснавалі тэатры з прыгоннымі артыстамі ў Свіслачы і Плешчаніцах. Усяго да канца існавання РП на Беларусі мелася 26 тэатраў і каля 30 аркестраў. У цэлым мастацкая культура Беларусі XVIII ст. мела выразны свецкі і элітарны характар.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]