Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ІІІ курс Факультэт замежных моў.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
25.11.2018
Размер:
186.88 Кб
Скачать

Практычныя заняткі № 11 прыслоўе. Безасабова-прэдыкатыўныя словы (словы катэгорыі стану)

1. Ахарактарызуйце лексіка-граматычныя прыметы прыслоўя. Назавіце тыпы прыслоўяў у залежнасці ад характару выражэння лексічнага значэння. Прывядзіце прыклады займеннікавых і знамянальных прыслоўяў.

2. Ахарактарызуйце лексіка-граматычныя разрады прыслоўяў. Прывядзіце прыклады.

3. Якія прыслоўі маюць формы ступеняў параўнання? Як яны ўтвараюцца?

4. Якія прыслоўі маюць формы суб’ектыўнай ацэнкі? З дапамогай якіх марфемаў утвараюцца гэтыя формы?

5. Па якіх прыметах словы катэгорыі стану вылучаюцца ў асобную часціну мовы? Растлумачце характар матывацыі розных тэрмінаў, што ўжываюцца для абазначэння гэтага разраду слоў у лінгвістыцы.

6. Чым словы катэгорыі стану адрозніваюцца ад аманімічных формаў прыслоўяў, назоўнікаў, кароткіх прыметнікаў, дзеясловаў?

7. Ахарактарызуйце разрады слоў катэгорыі стану паводле значэння.

Практыкаванне 1. Утварыце сінтэтычныя і аналітычныя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання прыслоўяў. Запішыце іх.

Дорага, лёгка, небяспечна, глуха, жвава, густа, глыбока, далёка, высока, слушна, сярдзіта, балюча, чула.

Практыкаванне 2. Складзіце з кожным словам па два сказы. У адным сказе ўжывайце слова як прыслоўе або назоўнік, у другім – як безасабова-прэдыкатыўнае слова.

Холадна, суха, пара, смех, досыць.

Беларуская граматыка: У 2 частках / Акад. навук БССР; Ін-т мов-ва імя Я. Коласа; пад рэд. М.В. Бірылы, П.П. Шубы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1985. – Ч. 1: Фаналогія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск.

Кароткая граматыка беларускай мовы : 2 ч. – Ч. 1: Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія / навук. рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск : Бел. навука, 2007.

Сучасная беларуская мова : вучэб. дапам. / Л.М. Грыгор’ева [і інш.] ; пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 3-е выд., выпр. – Мінск : Вышэйшая школа, 2011. – 622 с.

Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Я.М. Адамовіч, Н.В. Гаўрош, М.Ф.Гуліцкі і інш.; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – 2-е выд. – Мн.: Выш. школа, 1980..

Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковіч і інш.; пад рэд. М.С. Яўневіча. – Мн.: Выд. У.М. Скакун, 1997.

Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мн.: Універсітэцкае, 1996.

Шуба, П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія: вучэб. дапам. / П.П. Шуба. – Мн.: Універсітэцкае, 1987.

Практычныя заняткі № 12 Непаўназначныя часціны мовы

1. Вызначце агульныя рысы непаўназначных часцінаў мовы ў параўнанні з паўназначнымі.

2. У чым выяўляецца сінтаксічная асаблівасць прыназоўнікаў? Як адрозніць вытворныя прыназоўнікі ад граматычных амонімаў – самастойных часцінаў мовы?

3. Раскажыце пра ўжыванне прыназоўнікаў з рознымі склонамі ў беларускай мове.

4. Дайце агульную характарыстыку злучніка як службовай часціны мовы. Ахарактарызуйце катэгарыяльнае значэнне злучніка.

5. На якія разрады падзяляюцца злучнікі ў залежнасці ад функцыянальнага прызначэння, структуры, спосабу ўжывання, паходжання? Прывядзіце прыклады.

6. Акрэсліце адрозненне часціц ад іншых непаўназначных часцінаў мовы. Ахарактарызуйце разрады часціц паводле значэння, паходжання, структуры. Прывядзіце прыклады.

Практыкаванне 1. Прачытайце прыведзеныя выслоўі. Акрэсліце паходжанне, структуру, спосаб ужывання злучнікаў у сказах.

1. Няхай сабе пясчаны гэты кут, няхай няма ў ім роскашы паўднёвай, ды мілы ён. (Я. Колас) 2. Пакуль паэты будуць пець – не быць Радзіме безыменнай, зямлі бацькоў не анямець. (Н. Гілевіч) 3. Пакідайце і буслу і чайцы больш вады і неба на душу. (П. Панчанка) 4. Душа – са споведзяў, а не з пракляццяў. (В. Аколава) 5. Душою не крыві, бо чалавечы век усё ж кароткі, і водгуллем у кожнага ў крыві азвацца могуць прашчуры і продкі. (С. Грахоўскі) 6. Калі ты ўсё спазнаў да поўнай меры і не паспеў душою ачарсцвець, не бойся, што баліць часамі сэрца, – яно ж таму і сэрца, каб балець. (С. Грахоўскі) 7. Жыццё – то ўзвышша, то правал. (Р. Баравікова) 8. Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы: хто якую носе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы. (Ф. Багушэвіч) 9. Жыццё было б пустым і вартым спачування, калі б на свеце не было кахання. (Г. Бураўкін)