Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ІІІ курс Факультэт замежных моў.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
25.11.2018
Размер:
186.88 Кб
Скачать

Практычныя заняткі № 9 катэгорыі ладу, часу, асобы дзеясловаў. Спражэнне дзеясловаў

1. Дайце агульную характарыстыку словазменнай намінатыўнай катэгорыі ладу дзеясловаў. Акрэсліце граматычныя значэнні, асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеясловаў абвеснага, загаднага, умоўнага ладу ў беларускай мове.

2. Ахарактарызуйце намінатыўную словазменную катэгорыю часу. Пакажыце ўзаемасувязь катэгорый трывання і часу дзеясловаў. Ахарактарызуйце асноўныя значэнні формаў цяперашняга, прошлага, будучага часу.

3. Дайце характарыстыку словазменнай сінтаксічнай катэгорыі асобы. Акрэсліце асноўныя граматычныя значэнні асабовых формаў дзеясловаў. Назавіце семантычныя групы безасабовых дзеясловаў.

4. Што называецца спражэннем дзеясловаў? Як вызначаецца спражэнне?

Практыкаванне 1. Прачытайце верш П. Панчанкі. Акрэсліце асноўную думку тэксту. Вызначце тып маўлення. Абгрунтуйце свой адказ.

Зрабіце поўны марфалагічны разбор пяці-сямі дзеясловаў, ужытых у тэксце, у наступным парадку: 1) пачатковая форма (інфінітыў); 2) асновы дзеяслова: цяперашняга (простага будучага) часу, інфінітыва (прошлага часу); 3) марфалагічныя прыметы: пераходны ці непераходны, зваротны ці незваротны, стан, трыванне, спражэнне, асабовы ці безасабовы, лад, час, лік, род (для формаў прошлага часу і ўмоўнага ладу); 4) сінтаксічная функцыя. Да выдзеленых у тэксце слоў падбярыце сінонімы.

Куст ружы цвіў

І пышна, і нахабна...

І з двух бакоў

Глядзелі на яго:

Спакойны пасівелы чалавек

І хлапчанё, што летась

Навучылася хадзіць.

Стары глядзеў

І ціха жмурыў вочы,

І прывіды далёкія ўставалі

У белым,

У ружовым,

У зялёным...

А здзіўлены хлапчук

Глядзеў на ружу, як на цацку,

І захацеў сарваць,

А ружа

Упілася ў пальцы кволыя,

І на руцэ малога кроў была,

Як грозная перасцярога,

Што прыгажосці

Не заўсёды трэба верыць.

ЛІТАРАТУРА

Кароткая граматыка беларускай мовы : 2 ч. – Ч. 1: Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія / навук. рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск : Бел. навука, 2007. – 351 с.

Сучасная беларуская мова : вучэб. дапам. / Л.М. Грыгор’ева [і інш.] ; пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 3-е выд., выпр. – Мінск : Вышэйшая школа, 2011. – 622 с

Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Я.М. Адамовіч, Н.В. Гаўрош, М.Ф.Гуліцкі і інш.; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – 2-е выд. – Мн.: Выш. школа, 1980.

Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковіч і інш.; пад рэд. М.С. Яўневіча. – Мн.: Выд. У.М. Скакун, 1997.

Практычныя заняткі № 10 дзеепрыметнік. Дзеепрыслоўе

1. Якія граматычныя прыметы дзеяслова мае дзеепрыметнік? Акрэсліце граматычныя адзнакі прыметніка ў такой дзеяслоўнай форме, як дзеепрыметнік. Якія дзеепрыметнікі маюць поўную і кароткую формы? Якая з гэтых формаў больш пашыраная ў сучаснай беларускай мове?

2. Карыстаючыся табліцай, раскажыце пра ўтварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове:

Дзеепрыметнікі прошлага часу

Незалежны стан

Аснова інфінітыва непераходнага дзеяслова закончанага трывання

+

Суфікс -л-

Асірацець асірацелы

Апусцець апусцелы

Заінець заінелы

Засохнуць засохлы

! Тэарэтычна, на ўзор рускай мовы, магчымае ўтварэнне дзеепрыметнікаў прошлага часу незалежнага стану з дапамогай суфікса -ш- (ад асновы на зычны: падросшая вяргіня) і -ўш- (ад асновы на галосны: парыжэўшыя валасы). Але такія дзеепрыметнікі непажаданыя ў беларускай мове, іх ужыванне абмежаванае.

Залежны стан

Аснова інфінітыва пераходнага дзеяслова закончанага і незакончанага трывання

+

Суфіксы -н-, -ен-, -ан-, -т-.

Правапіс суфіксаў -н-, -ен-, -ан-, -т-

Аснова інфінітыва на -а-, -я-

+

Суфікс -н-

Намаляваць намаляваны

Згуляць згуляны (матч)

Аснова інфінітыва на:

зычны (які можа чаргавацца);

–галосныя і-, ы-, е-, якія выпадаюць

+

Суфіксы -ен-, -ан-

З’есці з’едзены

Пазычыць пазычаны

Забяліць забелены

Дагледзець дагледжаны

! У беларускай мове дзеепрыметнікі пішуцца з адным -н-.

Аснова дзеяслова:

– з аднаскладовым коранем;

– аснова на о-, у-, ну-, р-

+

Суфікс -т-

Зрыць зрыты

Выліць выліты

Малоць молаты

Пачуць пачуты

Апрануць апрануты

Здзерці здзёрты

!!!Дзеепрыметнікі цяперашняга часу неўласцівыя беларускай мове:

а) зрэдку ўжываюцца ў навуковым стылі ў спалучэннях тэрміналагічнага характару: кампраметуючыя факты, рухаючыя сілы гісторыі;

б) пераходзяць у прыметнікі: неўміручы подзвіг, кіпучая кроў, гаючая крыніца, вядомы вучоны.

!!!Зваротныя дзеепрыметнікі ў беларускай мове не ўжываюцца.

3. Якім чынам можна пазбегнуць непажаданых формаў дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы?

4. Назавіце агульныя граматычныя прыметы дзеепрыслоўя і дзеяслова, ад якога яно ўтворана. Ахарактарызуйце адноснае абазначэнне часу дзеепрыслоўямі. Акрэсліце граматычныя адзнакі прыслоўя ў дзеепрыслоўі.

5. Ахарактарызуйце сродкі ўтварэння дзеепрыслоўяў закончанага і незакончанага трывання ў беларускай мове.

6. Якую заканамернасць пабудовы сказаў з дзеепрыслоўямі трэба ўлічваць? Назавіце прыёмы праверкі правільнасці ўжывання дзеепрыслоўных зваротаў у сказе.

Практыкаванне 1. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Звярніце ўвагу на тое, якія часціны мовы могуць быць адпаведнікамі рускіх дзеепрыметнікаў пры перакладзе.

І. Уважающий себя человек, волнующийся студент, умывающийся кот, строящееся здание, цветущий сад, сверкающая роса, пугающее положение, падающая звезда, гонимые ветром листья, говорящий без умолку гость, ликующая толпа.

ІІ. Нивелирующие личность обстоятельства, исхудавший человек, успокоившийся ученик, всё свершившееся, поясняющие слова, предстоящее собрание, закрытые глаза, прикрытое окно, приоткрытая дверь.

Практыкаванне 2. Выпраўце памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўных зваротаў.

1. Даведаўшыся, што ён залічаны ва універсітэт, сэрца Васіля зайшлося ад радасці. 2. Лежачы на сене, у памяці паўставалі карціны далёкага мінулага. 3. Думаючы пра будучыя вялікія здзяйсненні, маладзейшым не сядзелася на месцы. 4. Папрасіўшы прабачэння, у мяне стала лёгка на душы. 5. Прастаяўшы ўвесь вечар у тэлефоннай будцы, хлопцу нездаровілася. 6. Увайшоўшы ў хату, там пахне вільгаццю, нейкімі незнаёмымі зёлкамі.

Беларуская граматыка: У 2 частках / Акад. навук БССР; Ін-т мов-ва імя Я. Коласа; пад рэд. М.В. Бірылы, П.П. Шубы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1985. – Ч. 1: Фаналогія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск.

Кароткая граматыка беларускай мовы : 2 ч. – Ч. 1: Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія / навук. рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск : Бел. навука, 2007.

Сучасная беларуская мова : вучэб. дапам. / Л.М. Грыгор’ева [і інш.] ; пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 3-е выд., выпр. – Мінск : Вышэйшая школа, 2011. – 622 с

Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Я.М. Адамовіч, Н.В. Гаўрош, М.Ф.Гуліцкі і інш.; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – 2-е выд. – Мн.: Выш. школа, 1980..

Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковіч і інш.; пад рэд. М.С. Яўневіча. – Мн.: Выд. У.М. Скакун, 1997.

Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мн.: Універсітэцкае, 1996.

Шуба, П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія: вучэб. дапам. / П.П. Шуба. – Мн.: Універсітэцкае, 1987.