- •Літаратура
- •Практычныя заняткі № 2 Словаўтварэнне
- •Літаратура
- •Практычныя заняткі № 3
- •Практычныя заняткі № 4
- •Практычныя заняткі № 5
- •Практычныя заняткі № 6 прыметнік
- •Практычныя заняткі № 7 лічэбнік.Займеннік
- •Практычныя заняткі № 8 дзеяслоў. Катэгорыі трывання і стану дзеяслова. Пераходныя і непераходныя. Зваротныя і незваротныя дзеясловы
- •Практычныя заняткі № 9 катэгорыі ладу, часу, асобы дзеясловаў. Спражэнне дзеясловаў
- •Практычныя заняткі № 10 дзеепрыметнік. Дзеепрыслоўе
- •Практычныя заняткі № 11 прыслоўе. Безасабова-прэдыкатыўныя словы (словы катэгорыі стану)
- •Практычныя заняткі № 12 Непаўназначныя часціны мовы
- •Факультэт замежных моў ііі курс Пытанні да экзамену па сучаснай беларускай мове
- •Спіс літаратуры
Практычныя заняткі № 8 дзеяслоў. Катэгорыі трывання і стану дзеяслова. Пераходныя і непераходныя. Зваротныя і незваротныя дзеясловы
1. Ахарактарызуйце дзеяслоў як часціну мовы. Акрэсліце семантычныя, марфалагічныя, словаўтваральныя і сінтаксічныя адзнакі дзеяслова. Праілюструйце прыкладамі семантычную разнапланавасць дзеяслова.
2. Чаму інфінітыў называюць неазначальнай і зыходнай формай дзеяслова? Якія яго марфалагічныя адзнакі?
3. Чаму катэгорыя трывання адносіцца да ліку класіфікуючых граматычных катэгорый? Якія значэнні маюць дзеясловы закончанага і незакончанага трывання? Ахарактарызуйце асноўныя сродкі перфектывацыі і імперфектывацыі.
4. Ахарактарызуйце семантычныя, марфалагічныя і сінтаксічныя адрозненні пераходных і непераходных дзеясловаў. Акрэсліце спосабы выражэння прамога аб’екта.
5. Дайце агульную граматычную характарыстыку зваротных дзеясловаў. Раскажыце пра паходжанне постфікса -ся. Ахарактарызуйце семантычныя групы зваротных дзеясловаў, утвораных ад пераходных і непераходных дзеясловаў.
6. Ахарактарызуйце катэгорыю стану дзеяслова. Акрэсліце граматычныя значэнні і спосабы выражэння дзеясловаў незалежнага і залежнага стану.
Практыкаванне 1. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Акрэсліце адметныя асаблівасці гэтага стылю. Вызначце стан дзеясловаў паводле бінарнай класіфікацыі. Выдзеліце сказы з дзеясловамі залежнага стану, якія не маюць творнага дзейнага прадмета. Патлумачце прычыну адсутнасці агентыўнага дапаўнення. Зрабіце марфемны аналіз выдзеленых слоў.
РУЖАНСКІ “ПТАХ” АДРАДЖЭННЯ
Кожны, хто прыязджае ў Ружаны, зачароўваецца вялікім і велічным палацам, што раскінуўся на ўзгорку, нібы стомлены, абветраны стагоддзямі казачны птах. Час яго нараджэння – канец ХVІ стагоддзя. Тады на высокім узгорку мястэчка Ружаны (Ражаны) будуецца замак-рэзідэнцыя князёў Сапегаў. Ён уяўляў сабой мураваны двухпавярховы крыжападобны будынак з трыма вежамі. У цэнтральнай частцы палаца знаходзіліся вялікія парадныя залы і вестыбюль з лесвіцай. У бакавых частках размяшчаліся жылыя пакоі, кабінеты, архіў і бібліятэка, у якой было мноства рэдкіх рукапісаў і кніг па юрыспрудэнцыі, гісторыі, паэзіі, мовазнаўстве, геаграфіі, тэалогіі, – бібліятэка славутага канцлера літоўскага Льва Сапегі.
У выніку міжусобных сутыкненняў і ў час Паўночнай вайны палац быў значна разбураны і апустошаны. У 1784-86 гадах ён грунтоўна перабудоўваецца Аляксандрам Сапегам. Работамі кіруе прыдворны архітэктар Ян Самуэль Бекер. Вежы на галоўным фасадзе разбураюцца, а левая, тарцовая, забудоўваецца. Адначасова Я.С. Бекерам распачынаецца будаўніцтва палацавага комплекса, які складаецца з некалькіх карпусоў, акружаных паркам, садам і аранжарэяй.
Палац быў вельмі пашкоджаны ў час першай і другой сусветнай войнаў. Часткова адноўлены ў 1930 годзе. Зноў значна разбураны. У апошні час тут праводзяцца кансервацыйныя і рэстаўрацыйныя работы. Верыцца: настане час, і стомлены, паранены “птах” у Ружанах разгорне свае вялікія прыгожыя крылы.
(Паводле Я. Буяка)
ЛІТАРАТУРА
Кароткая граматыка беларускай мовы : 2 ч. – Ч. 1: Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія / навук. рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск : Бел. навука, 2007. – 351 с.
Сучасная беларуская мова : вучэб. дапам. / Л.М. Грыгор’ева [і інш.] ; пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 3-е выд., выпр. – Мінск : Вышэйшая школа, 2011. – 622 с
Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Я.М. Адамовіч, Н.В. Гаўрош, М.Ф.Гуліцкі і інш.; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – 2-е выд. – Мн.: Выш. школа, 1980.
Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковіч і інш.; пад рэд. М.С. Яўневіча. – Мн.: Выд. У.М. Скакун, 1997.