Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_lit2.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
24.11.2018
Размер:
244.74 Кб
Скачать

28. Эмблематычная паэзія. Жанр Эпіграмы. Рымша.

Сапраўдны росквіт кніжнай паэзіі эпохі Адраджэння прыпа-дае на апошнюю чвэрць XVI ст. Галоўнае месца ў свецкай паэзіі шймалі панегірычныя жанры, гэтак званыя «эпікграмы», што суправаджалі выявы гербаў славутых магнатаў і гарадоў.\\ Жанр «эпікграм», які пашыраўся ў беларускай паэзіі эпохі Адраджэння, мае даўнюю гісторыю існавання. Першапачатковае развіццё ён атрымаў ужо ў антычнай літаратуры. Аўтарства нека-торых «эпікграм» прыпісваюць нават Гамеру. Самыя старажыт-ныя «эпікграмы» — гэта, як правіла, надпісы-прысвячэнні на прадметах культу — статуях, алтарах, трыножніках, надмагіль-ных помніках, напісаныя дактылічным гекзаметрам.\\ Жанраўтваральны пачатак «эпікграмы» - матыў слаўлення, захаплення, здзіўлення веліччу і значнасцю з'явы, пра якую апа-вядалася. Галоўная каштоўнасць «эпікграмы» на фамільныя гер-бы ў тым, што ў іх знайшлі найбольш поўнае выражэнне пошукі новых літаратурна-мастацкіх сродкаў. Творча пераасэнсоўваючы традыцыйныя шляхі адлюстравання рэчаіснасці, беларускія па-зты другой паловы XVI ст. асноўную ўвагу надавалі не пошуку новых тэм і прадметаў, а стварэнню арыгінальных спалучэнняў і тымі, што ўжо існавалі, выкарыстоўваючы пры гэтым падкрэс-лена мудрагелістыя сродкі мастацкага абагульнення.\\ Яны складаліся з чатырох элементаў, што размяшчаліся, як правіла, у строгай паслядоўнасці адносна адзін аднаго. Спачатку ішоў уступ-зачын, затым — зварот да памяці продкаў, цэнтральнае месца займалі тлумачэнні знакаў, «кляй-нотаў» герба і, нарэшце, завяршала «эпікграму» заключэнне-па-жаданне. Кожны з элементаў «эпікграмы» выконваў пэўную ідэ-йна-мастацкую функцыю.

Пасля М. Стрыйкоўскага А. Рымша(каля 1550 — пасля 1599) - самы вядомы сёння з паэтаў Вялікага княства Літоўскага другой паловы XVI ст., прычым вядомы як паэт беларускі. Вядомы толькі вершы на старабеларускай мове — «Храналогіі» і трох эпіграмаў на гербы беларускіх магнатаў. Нарадзіўся у вёсцы Пян-чын пад Навагрудкам, у шляхецкай сям'і герба Паўкозіч. 3 1572 цесна звязан з дваром князя К. Радзіві-ла Перуна. У 1581 г. удзельнічаў у паходзе Крыштофа ў глыб маскоўскіх земляў, пазней суправаджаў князя ў падарожжы па Лівоніі. 3 1589 па 1599 г. выконваў абавязкі падстарасты Біржаў — радавога ўладання Радзівілаў. Па веравызнанні паэт быў кальвіністам, але паходзіў, відаць, з праваслаўнай сям'і. Невядома, якую А. Рымша меў адукацыю. У 1581 г. у астрож-скай друкарні I. Фёдарава выдаў “Храналогію”.\\Андрэй Рымша быў адным з самых вядомых паэтаў Бела-русі эпохі Рэнесансу і пакінуў пасля сябе вялікую спадчыну, толькі частка якой захавалася да нашага часу. Пра гэта ж свед-чыць і мастацкі ўзровень «Дзесяцігадовай аповесці ваенных спраў князя Крыштофа Радзівіла» — аднаго з лепшых героіка-эпічных твораў у гісторыі беларускай літаратуры.

29. Развіццё беларускай мемуарыстыкі. Творчасць Еўлашэўскага.

Фарміраванне падобнай ідэйна-мастацкай якасці літаратуры XVI ст. звязвалася з агульнымі рэнесансавымі працэсамі — уста-ляваннем пераважна свецкай сістэмы духоўных каштоўнасцяў (секулярызацыя) і новым разуменнем вартасці чалавека (гу-манізм). Самі абставіны — суіснаванне і барацьба ў сацыяльнай сфе-ры, у палітыцы, у мастацкай творчасці дарэнесансавых прын цыпаў з новымі адраджэнскімі ідэаламі — спрыялі ўзрастанню грамадскай значнасці і духоўнай актыўнасці чалавека. Падзяліцца з бліжнімі, пакінуць нашчадкам памяць пра сябе рабілася ўнутранай патрэбай самаўсвядомленай асобы. Адчу-ванне непаўторнасці свайго жыцця і каштоўнасці ўласнага во-пыту, што ўмацоўваецца ў сталым узросце, разуменне значнасці падзей, удзельнікам ці назіральнікам якіх быў чалавек, выклікае падсвядомае імкненне «пераадолець» хуткаплыннасць часу і за-фіксаваць на паперы ўбачанае і перажытае.\\ Адным з першых прыкладаў зараджэння мемуарнага жанру ў Беларусі з'яўляецца аўтабіяграфічная нататка Мацея Дзесятага «О напнсавшем кнн-гн сня» ў Супрасльскім кодэксе 1507 г. Аўтар не ўсведамляе яшчэ ідэйна-мастацкай самакаштоўнасці аўтабіяграфіі, але, значна пе-раўзыходзячы сярэднявечную традыцыю перапісчыкаў царкоў-ных кніг паведамляць пра сябе мінімальныя звесткі, стварае цэ-лае сувязнае апавяданне пра сваё жыццё і акалічнасці напісання зборніка, паўстае перад чытачом як выдатны вучоны-багаслоў свайго часу.\\Напэўна, першым да ідэі выхоўваць дзяцей на ўласным пры-кладзе прыйшоў наваградскі падсудак Фёдар Еўлашоўскі (1546— 1617). Складанне ім уласных успамінаў і было тым якасным «скачком», які адрознівае мемуарыстыку XVII ст. ад аўтабіягра-фічных нататак XVI ст. Спачатку займаўся зборам падаткаў. Служыў пры двары розных маганатў. Ф. Еўлашоўскі пачаў пісаць свой дыярыуш на схіле жыцця, у 1603 г., карыстаючыся, верагодна, дзённікавымі запісамі за ра-нейшы час. Датаваная частка ахоплівае перыяд з 1564 да 1604 г. Ёй папярэднічае ўступ, дзе аўтар апавядае пра бацькоў, называе год, месяц, дзень і нават гадзіну свайго нараджэння, а таксама падае іншыя звесткі, пра якія ён «мелом вядомость от роднчов». У творы ужываецца беларуска-польская трасянка. Еўлашоўскі стварае выразную карціну ўзаемаадносі-наў паміж ганарлівымі панамі, малюе жорсткую бойку на вуліцы Вільні, падрабязна апавядае пра цяганіну на судовым працэсе, у вобразнай форме перадае рэакцыю караля. Успаміны не былі апублікаваны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]