Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_lit2.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
24.11.2018
Размер:
244.74 Кб
Скачать

1. Старажытная бел. Літаратура: агульная панарама развіцця. Перыядызацыя. Эпохі. Стылі. Майстры.

Адзіным відам славеснага мастацтва ў старажытныя часы быў фальклор. Варта асабліва пад-крэсліць, што ў часы прыняцця хрысціянства вусная паэзія ва ўсходніх славян была адзінай формай выяўлення народнай самасвядомасці, але разам з тым цесна звязвалася з паганствам, і таму царква заўсёды выступала супраць фальклору як народжанага «бесовскімі» звычаямі язычнікаў. Падрыхтаваўшы глебу для зараджэння літаратуры, фальклор, такім чынам, не мог стаць яе набыткам, асабліва на першым этапе літаратурнага працэсу, хоць часам пісьменнікі-летапісцы і ўносілі ў свае творы элементы дру-жынных сказаў і гістарычных паданняў.

Задоўга да таго, як увайсці ў летапіс, вусныя апавяданні перадаваліся з пакалення ў пакаленне, шліфаваліся, а пасля, пачутыя і перапрацаваныя летапісцам, адлюстроўваліся ў пісьмовых творах. Адным з такіх гістарычных сказаў была «Прамова Іаана Полацкага», рытара і лекара кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча. Гэты твор належыць да аратарскага красамоўства і вы-ступае самым старажытным з вядомых сёння помнікаў, звязаных з моўнай культурай Полаччыны. Выразнае і каларытнае апісанне розных земляў і рэлігійных абрадаў, створанае Іаанам, сведчыць, што ў X ст. у Падзвінні ўжо была высокаразвітая традыцыя вусных апавяданняў і склалася сістэма слоўнага этыкету.

Уплецены ў пагадовае выкладанне вусны матэрыял спрыяў пераўтварэнню летапісу з гістарыяграфічнага, юрыдычна-дзелавога ў літаратурна-мастацкі твор. стварэннем у 862 г. балгарскімі братамі-асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем азбукі, аснову якой быў пакладзены салунскі дыялект.

Яшчэ адной асаблівасцю старажытнай бел. Літаратуры з’яўляецца яе рух паводле агульнаеўрапейскай парадыгмы.

Жанры:

Арыгінальная літаратура: рэлігійная літаратура (словы, казанні, малітвы), летапісы - зборы пагадовых запісаў(Полацкі летапіс не захаваўся. Есць Іпацьеўскі, Лаўрэнцьеўскі, Цвярскі, Кіеўскі, Галіцка-Валынскі).

Перакладная літаратура

Перыядызацыя \ Літаратура Старажытнай Русі (11-13ст.)\ Літаратура 14 – пачатку 16ст. \ літаратура XVI — першай паловы XVII ст\ літаратура другой паловы XVIIXVIII ст.

Эпохі\ Літаратура Старажытнай Русі (ранняе сярэднявечча) 11-1ая пал 13 ст \ Эпоха станаўлення ВКЛ (позняе сярэднявечча) 13 – 15 ст\ Эпоха рэнесансу 16 ст\ Рэфармацыя, контррэфармацыя анец 16 – пач 17 ст\ Эпоха барока 17 – 1ая пал 18 ст\ Эпоха Асветніцтва.

2. Асноўныя асаблівасці старажытнай беларускай літаратуры.

  • дзелавы характар\ блізкасць да публіцыстыкі\ перавага прагматычнага аспекта над эстэтычным\ гістарызм (летапісы)\ рэлігійнасць\ патрыятызм\ строгі адбор фактаў\ абстрагаванасць\ тыпізацыя шляхам ідэалізацыі\ традыцыяналізм\ умоўнасць\

  • нарматыўнасць\ статычнасць вобразаў, дынамізм дзеяння\ сувязь з фальклорам\ жанравы сінкрэтызм (шматфункцыянальнасць)\ кананічнасць\ сімвалізм\ этыкетнасць\ трафарэтнасць\ манументальнасць стылю\ ананімнасць\ рухомасць тэстаў\ полілінгвізм

3. Беларуская літаратура ранняга сярэдневечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве.

У ХІ-ХІІ стст узнікла патрэба духоўнага развіцця грамадства, а пашырэнне і паглыбленне культурных сувязей з Візантыяй і Балгарыяй рабілі вельмі спрыяльныя ўмовы для шырокага існавання перакладной літаратуры на Беларусі.

У старажытныя часы перкладная літаратура была цесна звязана з арыгінальнай, скаладала з ёй арганічнае цэлае, адзіную эстэтычную сістэму. У сярэдневековую эпоху паняцця аўтарскага і нацыянальнага права ўласнасці на мастацкі твор не існавала, таму шмат якія творы мелі інтэрнацыянальны характар, бытавалі ананімна, без выразна пазначаных месца і часму ўзнікнення. Тэкст такіх твораў свабодна перарабляўся ў розных краінах у адпаведнасці з мясцовымі патрабаваннямі.

Грэка-візантыйская перакладная літаратура вызначалася жанравай разнастайнасцю, але дамінуючае месца ў ёй займалі творы і кнігі, неабходныя для багаслужэня.

Біблія – збор твораў літаратурнага і фальклорнага паходжання.

Упершыню Біблія з’явілася на Блізкім Усходзе ў 1 тысячагоддзі да н.э. Яе змест апраўдаваў сацыяльную няроўнасць і рэлігійную нецярпімасць, прапаведваў грамадскую пасіўнасць і спрыяў захаванню адсталых уяўленняў. Але ж, акрамя таго, Біблія пашырала кругагляд, духоўна ўзбагачала і далучала да культуры іншых хрысціянскіх народаў. Біблія з’яўлялася крыніцай задавальнення рэлігійных пачуццяў і глыбока чалавечых перажыванняў.

Першымі, хто пераклаў Біблію на белмову, былі Кірыла і Мяфодзій (з балгарскай мовы). Найбольш распаўсюджаны на Русі былі Евангелле, Псалтыр, Апостал.

У склад Бібліі уваходзяць гістарычны хронікі (кнігі Царстваў), героіка-патрыятычныя аповесці (Эсфір, Юдзіф), творы, у якіх услаўляюцца глыбокія зямныя пачуцці і перажыванні чалавека (Песня песняў) і выяўляюцца яго тагачасныя рэлігійна-містычныя ўяўленні (Апакаліпсіс). Складанасць і супярэчлівасць Бібліі абумовілі яго ідэйна-мастацкую і стылявую неанароднасць.

Апокрыф – легендарныя аповесці і апавяданні, у якіх больш ярка і падрабязна распрацоўваліся біблейскія сюжэты, вобразы, матывы. Такая літаратура не прызнавалася афіцыйна царквой.

Паводле зместу апокрыфы бываюць старазапаветныя, новазапаветныя, жційныя і эсхаталагічныя (пра будучыню). Апокрыфы задавальнялі цікавасць да незвычайнага, легендарнага, жаданне чалавека ведаць боль пра падзеі і герояў Бібліі; яны закраналі вострыя сацыяльныя праблемы, выказвалі вольнадумныя, ерэтычныя ідэі і сцвярджалі дэмакратычны погляд на грамадства.

(“Жыццё прарока Ераміі”, “Жыццё прарока Іллі”, “Хаджэнні Багародзіцы па пакутах”)

Агіяграфія – жыццяпіс святых. Найчасцей бытавалі у форме зборнікаў: мінеі (“Чэццкі мінеі”), прологі – скарочаныя тэксты жыцій, пацерыкі (Егіпетскі, Сенайскі), рукапісы (Супральскі, Успенскі), зборнікі анекдотаў, афарызмаў і інш. З жыцця святых.

Такія творы паказвалі прыклад жыцця для веруючых, мелі звесткі по гісторыі культуры, выражалі грамадска-палітычныя і эстэтычныя думкі свайго часу. Яны мелі выразныя маральна-дыдактычныя мэты і вызначылі асноўныя спосабы і прынцыпы адлюстравання рэчаіснасці.

Патрыстыка – творы айцоў (настаўнікаў) царквы, вядомых пісьменнікаў-багасловаў, прадстаўнікоў павцучальнай і аратарскай прозы. (Васіль Вялікі, Рыгор Ніскі) Існава 2 жанры патрыстікі: павучанне і пропаведзь (слова, казань), - і 2 яе віды: дыдактычнае і урачыстае красамоўства. Асноўным беларускім пісьменнікам гэтага накірунку быў Іаан Златавуст (“Златавуст”, “Златаструй”, “Маргарыт”)

Гістарычная проза – перакладныя-грэка-візантыйскія хронікі. Выкладаецца гісторыя далёкага мінулага народаў Блізкага і Далёкага Усходу, пачынаючы ад “стварэння свету”. Вядомы хронікі Іаана Малалы, Георгія Амартала, якія распавядаюць гісторыю старажытнага Егіпта, Грэцыі, Рыма і Візантыі і змяшчаюць звесткі з антычная міфалогіі гэтых краін. Таксама вядомы прыклад гістарычнай прозы – “Гісторыя Іўдзейскай вайны” Іосіфа Флавія.Таксама да старажытнай перакладной літаратуры адносяцца зборнікі-энцыклапедыі (“Пчала” – зб.анекдотаў, прымавак і інш, “Фізіёлаг”, “Шасціднёвік”) і варажбітныя кнігі (астралогіі, громнікі, соннікі, траўнікі, зельнікі).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]