Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метеорология.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
19.11.2018
Размер:
1.5 Mб
Скачать

Спектр сонечных электрамагнітных хваляў (паводле б.А. Семенчанка, 2002)

Выпраменьванне

Дыяпазон λ, мкм

Гамма

Рэнтгенаўскае

Ультрафіялетавае

Бачнае святло

Інфрачсырвонае

Радыёхвалі

Менш 10-4

10-2 – 10-4

0,01 – 0,39

0,40 – 0,76

0,77 – 50

больш 50

Акрамя праменнай радыяцыі, ад Сонца распаўсюджваецца карпускулярнае выпраменьванне ў выглядзе патокаў электрычна заражаных элементарных часцінак, пераважна пратонаў і электронаў. Карпускулярная радыяцыя залежыць ад сонечнай актыўнасці і стварае іанізацыю верхніх слаёў атмасферы, а таксама палярныя ззянні.

4.2. Энергетычная і прыродная асветленасць

Пад энергетычнай асветленасцю разумеецца колькасць праменнай энергіі (шчыльнасць патока радыяцыі), якая паступае на адзінку плошчы за адзінку часу. Энергетычная асветленасць вымяраецца ў Вт/м2 (ці кВт/м2). Гэта сведчыць аб тым, што на 1 м2 у секунду паступае 1 Дж (ці 1 кДж) праменнай энергіі. За працяглы перыяд (гадзіну, суткі, месяц, год) колькасць праменнай энергіі выражаюць у Дж (ці МДж). У мінулым шчыльнасць патока радыяцыі выражалі ў калорыях: кал/(мін.см2); 1 кал/(мін.см2) = 0,698 кВт/м2, 1 ккал/(мін.см2)=41,9 МДж/м2.

Прыродная асветленасць ствараецца бачнай часткай сонечных выпраменьванняў, якія здольна ўлавіць вока чалавека. Гэта светавы дыяпазон сонечнай радыяцыі, інакш дыяпазон бачнасці. У гэтым дыяпазоне праменная энергія ўспрымаецца як святло. Адзінкі вымярэння інтэнсіўнасці святла адрозніваюцца ад энергетычных характарыстык сонечнага выпраменьвання. За адзінку светавога патока прыняты люмен (лм) і кадэла (кд). Прыродная асветленасць зямной паверхні прапарцыянальна яе энергетычнай асветленасці прамой, рассеянай і сумарнай радыяцыі.

4.3. Сонечная пастаянная

Сонечнай пастаяннай So называецца шчыльнасць патока сонечнай радыяцыі (энергетычная асветленасць) на верхняй мяжы атмасферы на перпендыкулярнай паверхні пры сярэдняй адлегласці ад Зямлі да Сонца. Паводле найноўшых даследаванняў сонечная пастаянная роўная 1367 Вт·м-2. Аднак сонечная пастаянная зведвае хістанні па двум прычынам. Па-першае, яна хістаецца на працягу года за кошт змяненняў адлегласці Зямлі ад Сонца ў памерах ±3,3 %. Па другое, сонечная пастаянная хістаецца ў сувязі са змяненнямі сонечнай актыўнасці ў невялікіх межах (0,02 %).

4.4. Прамая сонечная радыяцыя

Сонечная радыяцыя распаўсюджваецца ад Сонца ў выглядзе патока паралельных промняў. Праходзячы праз зямную атмасферу, энергія паглынаецца малекуламі газаў і аэразолямі, часткова рассейваецца, а часткова адбіваецца ад воблакаў. Тая частка радыяцыі, якая даходзіць да зямной паверхні непасрэдна ад дыска Сонца, называецца прамой сонечнай радыяцыяй, у адрозненне ад радыяцыі, рассеянай у атмасферы. Максімальная колькасць прамой радыяцыі паступае на паверхню, перпендыкулярную да сонечных промняў, напрыклад, калі Сонца ў зеніце Ѕ (рыс. 4.1).

Рыс. 4.1. Паступленне прамой сонечнай радяцыі на перпендыкулярную да промняў паверхню АВ і на гарызантальную паверхню АС

На гарызантальную паверхню (пад вуглом менш 90º) прыходзіцца меншая колькасць праменнай энергіі S´, прапарцыянальная сінусу вышыні сонца h:

S´= S sin h (4.2)

Колькасць прамой сонечнай радыяцыі, якая паступае на гарызантальную паверхню, называецца інсаляцыяй. Колькасць энергіі, што нясуць хвалі пэўнай даўжыні λ, называецца спектральнай шчыльнасцю энергетычнай асветленасці і абазначаецца Sλ.