Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метеорология.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
19.11.2018
Размер:
1.5 Mб
Скачать

Метэаралагічныя элементы і вымяральныя велічыні

Метэаралагічны элемент

Вымяральная велічыня

Адзінкі вымярэння

Найменне

Абазна-чэнне

Тэмпература:

-паветра

-вады

-глебы

Тэмпература бягучая, экстрэмальная; градыентныя тэмпературы

Градус Цэльсія, (Кельвіна); градус на метр;

Кельвін на метр

ºС, К

ºС/м, К/м

Ціск атмасферы

Ціск

Паскаль, мілібар, міліметр ртутнага слупа

Па, мб,

мм рт.сл.

Барычная тэндэнцыя

Змяненні ціску за тры гадзіны

Мілібар на 3 гадзіны

Мб/з гадз.

Вільготнасць паветра

Парцыяльны ціск вадзяной пары;

адносная вільготнасць; кропка расы

Мілібар

Працэнт

Градус Цэльсія

Мб

%

ºС

Вецер

Скорасць (імгненная, сярэдняя, максімальная); напрамак

Метр у секунду, бал;

Градус дугі, румбы

м/с, бал

º

Ападкі

Колькасць (таўшчыня слоя вады на гарызантальную паверхню);

від (цвёрдыя, вадкія);

інтэнсіўнасць;

працягласць (пачатак, канец)

Міліметр

Мм

абазначэнні па коду

мм/хвіл

гадз., хв.

Снегавое покрыва

Шчыльнасць;

вапас вады (таўшчыня слоя вады);

вышыня

Грам на кубічны сантыметр; міліметр;

Сантыметр

г/см3

мм

см

Галалёд

Шчыльнасць;

Колькасць лёду, які асаджваецца на пагонны метр дроту

Грам на кубічны сантыметр;

грам на метр

г/см3

г/м

Раса

Колькасць (таўшчыня слоя вады на гарызантальнай паверхні);

Час выпадзення і выпарэння

Міліметр

Гадзіны, хвіліны

Мм

гадз., хв.

Выпарэнне з глебы, воднай паверхні

Колькасць (таўшчыня слоя вады, якая выпарылася)

Міліметр

Мм

Воблачнасць

Колькасць;

вышыня ніжняй і верхняй межаў; форма

Балы (1 – 10);

метры;

па атласу воблакаў

Бал

М

Бачнасць

Празрыстасць атмасферы;

Метэаралагічная далёкасць бачнасці

Працэнт;

метр, кіламетр

%

м, км

Туман

Інтэнсіўнасць;

Працягласць

Гадзіны, хвіліны

Па настаўленню

Гадз., хв.

Навальніца

Інтэнсіўнасць;

Працягласць

Колькасць разрадаў;

Гадзіны, хвіліны

Гадз., хв.

Сонечная радыяцыя:

-прамая

-рассеяная

-сумарная

-адбітая

-астатковая (баланс)

Працягласць сонечнага ззяння; энергетычная асветленасць; доза апра-меньвання

Гадзіны, хвіліны; Ват на кв.м; калорыя ў хвіліну на кв.см; Джоўль на кв.см; калорыя на кв.см

Гадз., хв.;

Вт/м2; кал/хвіл.см2; Дж/см2;

кал/см2

Доўгахвалевая радыяцыя

Доза апраменьвання (за гадзіну, суткі, дэкаду, месяц, год); энергетычная асветленасць

Ват на кв.м; калорыя ў хвіліну на кв.см; Джоўль на кв.см; калорыя на кв.см

Вт/м2; кал/хвіл.см2; Дж/см2;

кал/см2

напрамку і скорасці ветру ў свабоднай атмасферы; актынаметрычныя – элементы радыяцыйнага балансу зямной паверхні. Пры градыентных назіраннях вымяраецца хуткасць ветру, тэмпература і вільготнасць паветра на ўзроўнях 0,5 – 2 м над паверхняй зямлі, а таксама тэмпература глебы на яе пваерхні і глыбінях 5, 10, 15, 20 см. Па даных актынаметрычных і градыентных назіранняў разлічваюць элементы цеплавога балансу сістэмы глеба – атмасфера.

Аэралагічныя станцыі выконваюць радыёзандзіраванне атмасферы з выкарыстаннем радыёлакатараў. У сучасны момант радыёзандзіраванне атмасферы адбываецца на 800 наземных аэралагічных станцыях і 40 суднах надвор’я, што дазваляе атрымліваць інфармацыю аб тэмпературы, вільготнасці паветра і ветру да вышыні 25 – 30 км.

Станцыі ракетнага зандзіравання атмасферы праводзяць рэгулярныя вымярэнні фізічнага стану стратасферы і мезасферы з дапамогай метэаралагічных ракет. Ракетнае зандзіраванне атмасферы выконваецца таксама на наземных і суднавых станцыях.

У цяжкадаступных мясцінах працуюць аўтаматычныя радыёметэаралагічныя станцыі, якія рэгіструюць у пэўныя тэрміны змяненні метэаэлементаў і перадаюць іх па радыё аўтаматычна без удзелу назіральніка.

Спецыялізаваныя станцыі служаць для вывучэння асобных працэсаў і з’яў і іх узаемасувязі ў розных геаграфічных умовах, а таксама для спецыялізаванага абслугоўвання асобных галін народнай гаспадаркі. Напрыклад, аграметэаралагічныя станцыі праводзяць назіранні за вільготнасцю глебы, развіццём і станам сельскагаспадарчых раслін. Дрэйфуючыя станцыі збіраюць звесткі аб метэаралагічным рэжыме Арктыкі. Селясцёкавыя станцыі вядуць гідраметэаралагічныя назіранні і вывучаюць фарміраванне селяў у горных раёнах.

Метэаралагічная станцыя размяшчаецца такім чынам, каб яе назіранні былі характэрнымі (рэпрэзентатыўнымі) для дадзенага ландшафта. Пляцоўка станцыі павінна размяшчацца на адкрытай і роўнай мясцовасці. Паблізу ад яе не павінна быць прадметаў, якія могуць паўплавыць на паказанні прыбораў. У раўнінных умовах для атрымання дастаткова поўнай характарыстыкі тэмпературнага рэжыму патрэбна мець сетку станцый з адлегласцю 50 км паміж імі, а ў горнай мясцовасці – 30–40 км. Атмасферныя ападкі адрозніваюцца больш значнай зменлівасцю ў прасторы і ў часе, таму адлегласць паміж дажджамернымі пастамі павінна быць на раўнінах 20–30 км, а ў горных раёнах 15–20 км.

Касмічная сістэма гідраметэаралагічных назіранняў складаецца з арбітальных і геастацыянарных спадарожнікаў, якія дазваляюць атрымліваць даныя аб стане атмасферы з 70–80 % паверхні Зямлі. Вышыня палёту арбітальнага спадарожніка 900 км, а геастацыянарнага – 36 000 км. Касмічная інфармацыя перадаецца на наземныя прыёмныя пункты. Спадарожнікавая апаратура працуе ў бачнай частцы спектра (0,5 – 0,7 мкм) і інфрачырвонай (8 – 12 мкм).

Такім чынам, у сучасны момант у сусвеце створана адзіная сістэма збору, апрацоўкі, захавання і выкарыстання гідраметэаралагічная інфармацыі. Акрамя таго, гэта сістэма з’яўляецца асновай спецыяльнай сусветнай інфармацыйнай сістэмы “маніторынг”, якая ўяўляе больш шырокі комплекс назіранняў, аналізу (ацэнкі) і прагнозу развіцця прыроднага асяроддзя (кліматычнай сістэмы) з мэтай выяўлення ступені антрапагеннага ўздзеяння на геасферу і клімат.