
- •Каўрыга п.А., 2004
- •Прадмова
- •Раздзел 1 уводзіны
- •Прадмет вывучэння метэаралогіі і кліматалогіі
- •1.1. Атмасфера
- •1.2. Надвор’е
- •1.3. Кліматалогія
- •1.4. Кліматаўтварэнне
- •1.5. Народнагаспадарчае значэнне метэаралогіі і кліматалогіі
- •1.6. Задачы метэаралогіі і кліматалогіі
- •Кліматычныя рэсурсы
- •1.8. Сувязь метэаралогіі з іншымі навукамі Дыферэнцыяцыя дысцыпліны
- •1.9. Асноўныя этапы гісторыі метэаралогіі і кліматалогіі
- •1.9.1. Даследаванні метэаралогіі і кліматалогіі ў Расіі і ссср
- •Даследаванні метэаралогіі і кліматалогіі на Беларусі
- •Метады даследаванняў у метэаралогіі і кліматалогіі
- •1.11. Арганізацыя метэаралагічных назіранняў Служба надвор’я
- •Класіфікацыя гідраметэаралагічных станцый
- •Метэаралагічныя элементы і вымяральныя велічыні
- •1.11.1. Метэаралагічныя назіранні ў Рэспубліцы Беларусь
- •Тыпы метэаралагічных станцый Рэспублікі Беларусь (паводле даных Белгідрамета)
- •1.11.2. Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне метэаралогіі
- •Раздзел 2 будова атмасферы і хімічны склад паветра
- •2.1. Будова атмасферы
- •2.2. Хімічны склад паветра
- •Хімічны склад сухога паветра каля зямной паверхні, %
- •Змяненні ўтрымання со2 ў атмасферы
- •Раздзел 3 фізічныя ўласцівасці паветра
- •3.1. Ціск паветра
- •3.2. Тэмпература паветра
- •3.3. Шчыльнасць паветра. Ураўненне стану газаў
- •3.4. Змяненне атмасфернага ціску з вышынёю
- •Змяненне ціску паветра з вышынёю
- •3.5. Асноўнае ўраўненне статыкі атмасферы
- •3.6. Бараметрычная формула
- •3.7. Барычная ступень
- •Барычная ступень (м/гПа) у залежнасці ад ціску і тэмпературы
- •3.8. Адыябатычныя працэсы ў атмасферы
- •Вільгацеадыябатычны градыент пры розных тэмпературах і ціску
- •3.9. Патэнцыяльная тэмпература
- •3.10. Вертыкальнае размеркаванне тэмпературы Тэрмічная стратыфікацыя атмасферы
- •3.11. Змяненні патэнцыяльнай тэмпературы ў залежнасці ад яе вертыкальнага градыента (стратыфікацыі)
- •3.12. Стратыфікацыя і вертыкальная раўнавага насычанага паветра
- •Спектр сонечных электрамагнітных хваляў (паводле б.А. Семенчанка, 2002)
- •4.2. Энергетычная і прыродная асветленасць
- •4.3. Сонечная пастаянная
- •4.4. Прамая сонечная радыяцыя
- •4.5. Паглынанне сонечнай радыяцыі ў атмасферы
- •4.6. Рассеянне сонечнай радыяцыі
- •4.7. Закон аслаблення сонечнай радыяцыі ў атмасферы
- •Табліца 4.2 Залежнасць масы атмасферы ад вышыні Сонца (табліца Бемпарада)
- •Такім чынам, пры праходжанні сонечнымі промнямі m мас колькасць прамой радыяцыі каля паверхні Зямлі складзе
- •4.9. Сумарная радыяцыя
- •4.10. Адбітая і паглынутая сонечная радыяцыя
- •Табліца 4.3 Інтэгральнае альбеда (%) розных тыпаў падсцілаючай паверхні
- •Табліца 4.4 Спектральнае альбеда (%) розных тыпаў падсцілаючай паверхні
- •4.12. Доўгахвалевая радыяцыя зямной паверхні і атмасферы
- •4.13. Цяплічны (парніковы) эфект атмасферы
- •4.14. Радыяцыйны баланс зямной паверхні
- •Табліца 4.5 Залежнасць радыяцыйнага балансу ад вышыні Сонца і альбеда ў яснае надвор’е
- •4.15. Радыяцыйны баланс планеты Зямля
- •4.16. Размеркаванне сонечнай радыяцыі на верхняй мяжы атмасферы
- •Табліца 4.6 Вышыня сонца (º) ў дні летняга і зімовага сонцастаяння і дні раўнадзенстваў на асноўных геаграфічных шыротах
- •Табліца 4.7 Паступленне сонечнай радыяцыі (кВт/м2) ў дні раўнадзенстваў і сонцастаянняў (паводле с.П. Хромава, 2001)
- •4.17. Геаграфічнае размеркаванне сумарнай радыяцыі
- •4.18. Геаграфічнае размеркаванне радыяцыйнага баланса
- •Табліца 4.8 Радыяцыйны баланс у межах прыродных зон (мДж/м2 у год)
- •Табліца 4.9
- •4.19. Цеплавы баланс зямной паверхні
- •Раздзел 5 цеплавы рэжым атмасферы і падсцілаючай паверхні
- •5.1. Віды цеплаабмену атмасферы з навакольным асяроддзем
- •5.2. Цеплавы баланс сістэмы Зямля – атмасфера
- •Баланс сонечнай радыяцыі ў атмасферы і на зямной паверхні
- •Цеплавы баланс зямной паверхні і атмасферы
- •Цеплавы баланс атмасферы
- •5.3. Адрозненні ў цеплавым рэжыме глебы і вадаёмаў
- •5.4. Распаўсюджванне цяпла на глыбіню глебы
- •Характарыстыка тэмпературы паветра
- •5.6. Гадавая амплітуда тэмпературы паветра і кантынентальнасць клімату
- •5.7. Тыпы гадавога ходу тэмпературы паветра
- •Сярэднямесячныя тэмпературы паветра
- •5.8. Зменлівасць сярэдніх месячных і гадавых тэмператур
- •Сярэдняя месячная і гадавая тэмпература паветра (оС) і крайнія яе значэнні ў асобныя гады (мс Горкі Магілёўскай вобласці, 1881-1997)
- •5.9. Інверсіі тэмпературы
- •5.10. Геаграфічнае размеркаванне тэмпературы прыземнага слоя атмасферы
- •5.11. Тэмпература шыротных кругоў
- •Сярэднія шыротныя тэмпературы (паводле с.П. Хромава)
- •Сярэдняя тэмпература паветра (оС)
- •Раздзел 6 водны рэжым атмасферы
- •6.1. Выпарэнне і насычэнне вадзяной пары
- •6.2. Уласцівасці пругкасці насычэння
- •Змяненні пругкасці насычэння (е) у залежнасці ад тэмпературы (t)
- •Пругкасць насычэння для лёду Ел і вады Ев пры аднолькавай тэмпературы t °с
- •6.3. Закон выпарэння
- •6.4. Выпаральнасць
- •6.5. Геаграфічнае размеркаванне выпарэння і выпаральнасці
- •6.6. Характарыстыкі вільготнасці паветра
- •6.7. Сутачны і гадавы ход парцыяльнага ціску вадзяной пары
- •6.8. Сутачны і гадавы ход адноснай вільготнасці
- •6.9. Геаграфічнае размеркаванне парцыяльнага ціску вадзяной пары і адноснай вільготнасці
- •6.10. Кандэнсацыя вадзяной пары ў атмасферы
- •6.11. Ядры кандэнсацыі
- •6.12. Воблакі
- •6.13. Мікрафізічны склад (структура) воблакаў
- •6.14. Міжнародная класіфікацыя воблакаў
- •6.15. Генетычная класіфікацыя воблакаў
- •6.16. Геаграфічнае размеркаванне воблачнасці
- •6.18. Туманы--утварэнне і геаграфічнае размеркаванне
- •6.18. Атмасферныя ападкі
- •6.19. Гідраметэаралагічная ацэнка ўвільгатнення тэрыторыі
- •6.20. Водны баланс Зямлі
- •Водны баланс сусветнага акіяну, мацерыкоў і зямнога шара (Мировой водный баланс и водные ресурсы Земли, 1974)
- •6.21. Снегавое покрыва
- •Размеркаванне снегавога покрыва на Браслаўскім узвышшы
- •Характарыстыка снегавога покрыва ў разнастайных умовах Браслаўскага ўзвышша
3.9. Патэнцыяльная тэмпература
Звычайная тэмпература паветра – гэта малекулярная тэмпература. Яна характаразуе ўнутраную энергію, абумоўленую цеплавым рухам малекул. Аднак малекулярная тэмпература не характарызуе энергію паветра, якое знаходзіцца на розных вышынях і залежыць ад атмасфернага ціску. Разглядаючы адыябатычныя працэсы, мы ўпэўніліся, што ў сувязі са змяненнем ціску з вышынёй паветра, калі яно паднімаецца, губляе энергію, і наадварот, паветра атрымоўвае энергію, калі яно апускаецца.
Каб параўнаць поўную энергію паветра, якое знаходзіцца на розных вышынях пры розным ціску, звычайнай тэмпературы недастаткова. Для гэтага ўводзіцца паняцце патэнцыяльнай тэмпературы. Патэнцыяльнай тэмпературай Θ называецца такая, якую набудзе паветраная маса, калі яе апусціць па сухаадыябатычнаму закону да нармальнага ціску (1000 гПа) на ўзровень мора. Інакш, патэнцыяльная тэмпература роўная малекулярнай на ўзроўні мора (Θ=t).
Няхай на вышыні 3000 м звычайная тэмпература паветра роўная – 10ºС. Апусцім гэту масу паветра сухаадыябатычна да ўзроўня нармальнага ціску. Тады яго тэмпература можа быць вызначана па ўраўненню Пуасона:
(3.33)
У нашым выпадку патэнцыяльная тэмпература на ўзроўні мора роўная пачатковай (-10 ºС) плюс 30 ºС. У выніку атрымаем Θ=20 ºС.
Патэнцыяльная тэмпература дае магчымасць параўноўваць цеплавы стан паветраных мас, якія знаходзяцца на розных вышынях, а таксама выяўляюць больш цёплыя, ці больш халодныя масы паветра. Патэнцыяльную тэмпературу можна атрымаць пры дапамозе аэралагічнай дыяграмы, калі апускацца з вышыні ўздоўж сухой адыябаты да ўзроўня 1000 гПа.
Патэнцыяльная тэмпература не зменяецца, калі маса паветра паднімаецца і апускаецца па сухаадыябатычнаму закону. Гэта ўласцівасць патэнцыяльнай тэмпературы мае вялікае значэнне для ацэнкі ўнутранай энергіі паветраных мас і аналіза сінаптычных працэсаў. Вылічваючы патэнцыяльную тэмпературу розных тыпаў мас паветра, мы ў думках сухаадыябатычна апускаем іх да ўзроўня ізабарычнай паверхні ў 1000 гПа і мяркуем аб іх цеплавой энергіі.
Для разліку патэнцыяльнай тэмпературы паветра можна карыстацца наступнай формулай:
Θ=T+γa·Z (3.34)
дзе Т – тэмпература паветра на вышыні Z, выражанай у сотнях метраў.
Дапусцім, што на вышыні 1000 м тэмпература паветра 10 ºС (283 К). Тады патэнцыяльная тэмпература паветра на ўзроўні 1000 гПа Θ=273+10+1·10=273+20 ºС=293К. Дапусцім, паветра паднялося на вышыню 1500 м паводле сухаадыябатычнага закона, атрымаўшы тэмпературу 5 ºС (278К). Цяпер зноў апусцім паветра паводле сухаадыябатычнага закону на ўзровень мора. Мы бачым, што патэнцыяльная тэмпература не змянілася (20 ºС=293 К).
На ўсім працягу сухой адыябаты патэнцыяльная тэмпература аднолькавая. Лічыцца, што сухія адыябаты ўяўляюць ізалініі роўнай патэнцыяльнай тэмпературы паветра. Любая сухая адыябата характарызуе пэўную патэнцыяльную тэмпературу (гл. рыс. 3.5).
Змяненні патэнцыяльнай тэмпературы сведчаць аб тым, што ў паветранай масе адбыліся вільгацеадыябатычныя працэсы, пры якіх назірался кандэнсацыя і вылучалася скрытая цеплата параўтварэння. Патэнцыяльная тэмпература пры такіх працэсах павялічваецца.