Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
meteo.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
19.11.2018
Размер:
1.66 Mб
Скачать

4.17. Геаграфічнае размеркаванне сумарнай радыяцыі

Размеркаванне сумарнай сонечнай радыяцыі на зямным шары азанальна--ізалініі сумарнай радыяцыі не супадаюць з напрамкам паралелей. Гэта тлумачыцца тым, што на геаграфічнае размеркаванне сонечнай радыяцыі вялікі ўплыў аказвае празрыстасць атмасферы і воблачнасць.

Разгледзім размеркаванне гадавых і месячных значэнняў сумарнай радыяцыі на паверхні Зямлі. Гадавыя значэнні сумарнай радыяцыі на зямным шары змяняюцца ў шырокіх межах (рыс. 4.5). Больш за ўсё гадавой сумарнай радыяцыі паступае ў трапічныя і субтрапічныя шыроты, дзе яна ў сярэднім складае больш 59·102 МДж/м2, а ў трапічных пустынях дасягае 84·102 - 92·102 МДж/м2. У экватарыальным поясе, дзе высокая воблачнасць, колькасць сумарнай радыяцыі змяншаецца да 42·102 – 50·102 МДж/м2. Па меры набліжэння да высокіх шырот гадавая колькасць сумарнай радыяцыі памяншаецца і ўжо на шыраце 60º складае 25·102 – 33·102 МДж/м2. Бліжэй да палюсоў колькасць сумарнай радыяцыі павялічваецца – нязначна ў Арктыцы (30·102 – 35·102 МДж/м2) і вельмі істотна над малавоблачнай антыцыкланальнай Антарктыдай (50·102 – 54·102 МДж/м2), дзе яна набліжаецца да трапічных значэнняў. Над сушай сонечнай радыяцыі паступае на 15 – 30 % больш, чым над акіянамі.

На Беларусі гадавыя сумы сумарнай радыяцыі змяняюцца ад 41·102 МДж/м2 на поўдні да 35·102 МДж/м2 на поўначы. Паводле разлікаў М.А. Гольберга (1996), прыход радыяцыі на поўдні на 16 % больш, чым на поўначы. Павялічэнне радыяцыі пры руху з поўначы на поўдзень рэспублікі на кожныя 100 км складае 1·102 МДж/м2.

Найбольшыя і найменшыя значэнні сумарнай радыяцыі на Зямлі прыходзяцца на чэрвень і снежань. Разгледзім чэрвеньскую карту (рыс. 4.6). Карта сведчыць аб адсутнасці занальнасці ў размераванні месячных сум сумарнай радыяцыі, асабліва над кантынентамі паўночнага паўшар’я. Гэта тлумачыцца стракатым размеркаваннем воблачнасці, якая паступова памяншаецца да сярэдзіны кантынентаў. Адпаведна гэтаму павялічваецца працягласць сонечнага ззяння. Акрамя таго, з ростам шыраты павялічваецца даўжыня дня. Гэта спрыяе таму, што ў Арктыцы пры даволі значнай воблачнасці чэрвеньская велічыня сумарнай радыяцыі аказваецца роўнай 8·102 МДж/м2, што значна больш, чым ва ўмераных шыротах (6·102 МДж/м2) і ў два разы больш, чым над мусонным Індастанам (4·102 МДж/м2).

Найбольшыя сумы сумарнай радыяцыі (звыш 9·102 МДж/м2) прыходзяцца на трапічныя пустыні ў летні час паўночнага паўшар’я. У воблачным экватарыяльным поясе ў гэты час радыяцыя паніжана (3·102 – 5·102 МДж/м2). У паўднёвым зімовым паўшар’і ў чэрвені радыяцыя размяркоўваецца занальна. Яна паступова змяншаецца ад 6·102 МДж/м2 над тропікамі да 0,2·102 МДж/м2 на палярным кругу.

У снежні сітуацыя з размеркаваннем сумарнай радыяцыі на зямным шары набывае люстэркавае адлюстраванне ў параўнанні з чэрвенем (рыс. 4.7). У снежні максімум радыяцыі прыходзіцца на трапічныя пустыні паўднёвага паўшар’я (8·102 – 9·102 МДж/м2), у якім лета. У гэты час у экватарыяльным поясе, дзе назіраецца вялікая воблачнасць, па-ранейшаму колькасць радыяцыі памяншаецца да 3·102 – 5·102 МДж/м2. У бок паўночнага полюса радыяцыя хутка падае і на палярным кругу становіцца крыху больш нуля. У напрамку да паўднёвага полюса сумарная радыяцыя змяншаецца і на шыротах 50 - 60º складае 4·102 МДж/м2. Аднак далей на поўдзень у сярэдзіне Антарктыды сонечная радыяцыя павялічваецца і перавышае 13·102 МДж/м2, што значна больш, чым над трапічнымі шыротамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]