Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ XIX - пачатку XX стст..doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
18.11.2018
Размер:
156.16 Кб
Скачать

Жывапіс

Табліца 2.

Жывапіс Беларусі XIX – пачатку XX стст.

Першая палова XIX ст.

Характэрна для мастацтва – спалучэнне класіцызму і рамантызму. Рамантызм - мастацкі накірунак канца XVIII – XIX стст., які грунтаваўся на нацыянальных пачуццях, вуснай народнай творчасці, традыцыях і абрадах.

Цэнтр выхавання беларускіх мастакоў – Віленская школа жывапісу, якая дзейнічала пры Віленскім універсітэце. За 35 год існавання школы было падрыхтавна больш за 250 мастакоў, гравераў, скульптараў. Першыя выкладчыкі школы – прадстаўнік класіцызму Ф. Смуглевіч і прадстаўнік рамантызму прафесар Я. Рустэм.

Мастак

Асноўны жанр, у якім працаваў

Назвы карцін

Іосіф Аляшкевіч

(родам з Радашковіч)

Партрэтны

Партрэт А.Чартарыйскага, магнатаў Л. Сапегі і М. Радзівіла. У Беларусі (Нацыянальны мастацкі музей) толькі 2 яго работы – “Групавы партрэт” і “Партрэт дзяўчынкі”

Валенцій Ваньковіч

(атрымаў залаты медаль- вышэйшую акадэмічную ўзнагароду за карціну “Подзвіг маладога кіеўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 г.” У 1828 г. у Мінску ў сваёй радавой сядзібе ў Сляпянцы стварыў мастацкую лабараторыю, вакол якой збіраліся лепшыя мастакі. Яго сябар – А. Міцкевіч).

Гістарычны

партрэтны

“Напалеон каля вогнішча” (Варшава, нацыянальны музей)

Партрэты Напалеона, А. Манюшкі, А.С. Пушкіна (не скончыў), “А. Міцкевіч на скале Аюдаг”.

Ян Дамель

(скончыў Віленскі універсітэт, быў сасланы ў Сібір, дзе распісваў касцёлы ў Табольску і Томску, потым вярнуўся ў Беларусь. Пахаваны ў Мінску ў Кальварыйскім касцёле)

гістарычны

“Смерць Глінскага ў няволі”, “Вызваленне Т.Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.”, “Смерць князя Панятоў­скага”, “Пераход Напалеона праз Беразіну”

Вікенцій Дмахоўскі

Пейзаж

“Радзіма”, “Возера Свіцязь”, “Заход сонца”

Іван Хруцкі

(вучыўся ў Полацку, Пецярбургскай акадэміі мастацтваў; узнагароджаны залатым медалём, акадэмік жывапісу за нацюрморт “Кветкі і садавіна”)

заснавальнік класічнага нацюрморта

бытавы

партрэтны

“Кветкі і садавіна”, “Гародніна, грыбы і рыба”,

“Грыбы і агуркі”

“Старая за працай”

“Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай”, “Партрэт мітрапаліта І. Сямашкі”

Ю. Пешка

(нарадзіўся ў Кракаве, доўгі час жыў у Вільне, падарожнічаў і апісаў ваколіцы Мінска, Вільні, Віцебска)

Партрэтны

Партрэты С.Манюшкі, Т. Радзівіла

Другая палова XIX – пачатак XX стст.

Сярод творчай інтэлігенцыі абудзілася цікавасць да гісторыі і побыту беларускага народа. У беларускім жывапісе вядучым стаў стыль рэалізм, прадстаўнікі якога імкнуліся аб’ектыўна адлюстроўваць рэчаіснасць.

У 1866. адкрылася Віленская малявальная школа пад кіраўніцтвам Трутнева.

Новая з’ява – арганізацыя мастацкіх выстаў. Першая прайшла ў 1891 г. у Мінску.

К. Альхімовіч

Гістарычны

Бытавы

“Пахаванне Гедыміна”

“Жніво”, “Парабкава хата”, “Найманне работнікаў”

Н. Орда

(нарадзіўся ў Пінскім павеце, мастацкую адукацыю атрымаў у Парыжы, музыцы вучыўся ў Ф. Шапэна, 25 год падарожнічаў па Бел., Украіне, Польшчы, Літве. Яму стаіць помнік на яго радзіме ў г. Іванава Брэсцкай вобласці)

Замалёўкі

У Беларусі зрабіў каля 200. У тым ліку, Камянецкай вежы, палацаў і замкаў у Міры, Навагрудку, Нясвіжы, Гродне, Лідзе.

Н. Сілівановіч

(прымаў удзел у афармленні Ісакіеўскага сабора ў СПб, удзельнічаў у стварэнні мазаічнага пано “Тайная вячэра” для галоўнага іканастаса сабора, за што атрымаў званне акадэміка)

Бытавы

“Дзеці на двары”, “У школу”, “Стары пастух”

А. Гараўскі

(яго творы набываў для сваёй галерэі П.М. Траццякоў)

Пейзаж

“Вечар у Мінскай губерні”, “На радзіме”, “Рака Бярэзіна”

В. Бялыніцкі-Біруля

Пейзаж

Увасабляў вобраз вясны, якой ён прысвяціў каля 200 сваіх палоцен

Ю. Пэн

(стварыў прыватную мастацкую школу ў канцы XIX ст. у Віцебску. У яго вучыўся М. Шагал)

Бытавы

Яўрэйскае насельніцтва (“Гадзіншчык”)

І. Рэпін

І. Шышкін

“Беларус” (напісаны ў маёнтку Рэпіна – Здраўнёва пад Віцебскам. Сёння там – музей-сядзіба)

Па эцюдах, якія былі створаны ў Белавежскай пушчы, мастак напісаў свае лепшыя палотны