- •Тэма 5. Крыніцазнаўчая крытыка
- •Прырода гістарычнай крыніцы. Мэта і асноўныя этапы крыніцазнаўчай крытыкі.
- •2.Знешняя крытыка пісьмовых крыніц. Агульная характарыстыка
- •Вывучэнне тэкста гістарычнай крыніцы
- •Вызначэнне паняцця “тэкст”. Гістарычныя тэксты. Вызначэнне арыгінала.
- •Вызначэнне складанага характару тэкста. Паняцце рэдакцыі, спіса, ізвода. Інтэрпаляцыя і глосы
- •Этапы стварэння дакументаў: чарнавікі, белавікі, копіі, дублікаты
- •Рэканструкцыя тэкстаў пісьмовых крыніц
- •Інтэрпрэтацыя гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая герменеўтыка
- •Вызначэнне часу стварэння крыніцы
- •Прадмет гістарычнай храналогіі
- •Летазлічэнне. Тыпы і віды календароў
- •Методыка даціроўкі гістарычнай крыніцы. Аналіз прамой інфармацыі аб часе стварэння гістарычнай крыніцы
- •Аналіз ускоснай інфармацыі аб часе стварэння гістарычнай крыніцы. Сінтэз інфармацыі аб часе стварэння гістарычнай крыніцы
- •5.Лакалізацыя гістарычных крыніц
- •5.1.Прадмет гістарычнай геаграфіі. Гістарычныя карты
- •5.2.Выкарыстанне дадзеных тапанімікі для лакалізацыі гістарычных крыніц
- •5.3.Устанаўленне месца ўзнікнення гістарычнай крыніцы з дапамогай дадзеных лінгвістыкі
- •5.4.Методыка лакалізацыі гістарычных крыніц. Аналіз прамой інфармацыі аб месце стварэння гістарычнай крыніцы
- •5.5.Аналіз ускоснай інфармацыі аб месцы стварэння гістарычнай крыніцы. Сінтэз інфармацыі аб месцы стварэння гістарычнай крыніцы
- •6.Атрыбуцыя гістарычных крыніц
- •6.1.Прамая інфармацыя аб аўтары гістарычнай крыніцы. Выкарыстанне дадзеных генеалогіі пры ўстанаўленні інфармацыі аб аўтары крыніцы
- •6.2. Ускосная інфармацыя аб аўтары гістарычнай крыніцы
- •6.3.Аўтарскі стыль і яго структура. Колькасныя метады і інфармацыйныя тэхналогіі вызначэння аўтарства
- •6.4.Выяўленне падлогаў і падробак
- •7. Мэты і задачы ўнутранай крытыкі крыніц
- •7.1. Паняцце аб верагоднасці інфармацыі гістарычнай крыніцы. Паўната і дакладнасць інфармацыі гістарычнай крыніцы
- •7.2. Фактары, якія ўплываюць на паўнату і дакладнасць інфармацыі гістарычнай крыніцы
- •7.3.Сінтэз гістарычнай інфармацыі крыніц, яго сутнасць і мэты. Паняцце рэпрэзэнтатыўнасці гістарычнай крыніцы Выяўленне навуковай каштоўнасці крыніцы
6.Атрыбуцыя гістарычных крыніц
6.1.Прамая інфармацыя аб аўтары гістарычнай крыніцы. Выкарыстанне дадзеных генеалогіі пры ўстанаўленні інфармацыі аб аўтары крыніцы
Атрыбуцыя гістарычнай крыніцы ўяўляе сабой выяўленне аўтара (альбо аўтараў) крыніцы. На першым этапе атрыбуцыі ўстанаўліваецца прамая інфармацыя аб аўтары крыніцы, г.зн. яго імя, прозвішча, прозвішча па бацьку, альбо мянушка. Для ўстанаўлення аўтара і асоб, якія названы ў крыніцы, выкарыстоўваюцца дадзеныя генеалогіі і генеалагічныя табліцы ў тым выпадку, калі некалькі чалавек, вядомых у гісторыі і насіўшых аднолькавыя імёны і прозвішчы, называюцца толькі па імені.Напрыклад, кіеўскія князі Уладзімір Святаслававіч (980-1015 гг. і Уладзімір Усеваладавіч Манамах (1113-1125 гг.), плацкія князі Рагвалод (пам.980 г.) і Рагвалод Барысавіч (1150-я – 1160-я гг.), канцлеры Вялікага княства Літоўскага Мікалай Радзівіл Стары (ля 1440-1509), Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565 гг.) і Мікалай Радзівіл Рыжы (1512-1584 гг.), вялікія князі літоўскія Жыгімонт Кейстутавіч (1432-1440 гг.), Жыгімонт І Стары (1506-1548 гг.), Жыгімонт ІІ Аўгуст (1544-1572 гг.) і Жыгімонт ІІІ Ваза (1589-1632 гг.).
6.2. Ускосная інфармацыя аб аўтары гістарычнай крыніцы
На другім этапе атрыбуцыі аналізуецца ўскосная інфармацыя аб аўтары гістарычнай крыніцы. У яе ўваходзяць тытул, пасада, псеўданім, сацыяльны статус, інфармацыя аб месцазнаходжанні аўтара, яго веды тапаграфіі мясцовасці, якую ён апісвае. Напрыулад, добрае веданне тапаграфіі Кіева і звесткі аб уцёках аўтара з братамі (г.зн. манахамі) у час нападу полаўцаў на Кіева-Пячорскі манастыр дазволілі зрабіць вывад, што аўтар “Аповесцці мінулых гадоў” быў манахам гэтага манастыра. А ўдзел аўтара Баркулабаўскага летапісу ў асабістым жыцці ўладальнікаў с.Баркулабава князёў Корсакаў і Саламярэцкіх (прысутнічаў пры хрэсбінах, вяселлях і атпяваннях), упамінанне уніяцкіх мітрапалітаў і епіскапаў як “адшчапенцаў”, вялікая ўвага да падзей у Магтлёве дазваляе зрабіць вывад, што гэты чалавек быў родам з Магілёва і праваслаўным свяшчэннікам у с.Баркулабава. Пад гэтыя характарыстыкі падыходзіць Фёдар Філіповіч, які і лічыцца аўтарам летапісу.
6.3.Аўтарскі стыль і яго структура. Колькасныя метады і інфармацыйныя тэхналогіі вызначэння аўтарства
Адным з відаў ускоснай інфармацыі пры атрыбуцыі з’яўляецца аўтарскі стыль – парадак размяшчэння частак мовы ў сказе, выкарыстанне аўтарам пэўных слоў і выказванняў. Для атрыбуцыі ананімных твораў па фармальным асаблівасцям стылю часам выкарыстоўваюцца еолькасныя метады і новыя інфармацыйныя тэхналогіі. Пры гэтым аналізуецца статыстыка парнай сустракаемасці граматычных класаў слоў і ствараецца “стылістычны партрэт” аўтара вывучаемага тэксту. Потым стыль ананімнага аўтара параўноўваецца са стылям сучасных яму вядомых аўтараў і ўстанаўліваецца падабенства альбо адрозненні ў стылях. Калі стылі падобны, то можна зрабіць вывад, што ананімную крыніцу напісаў аўтар з падобным стылем. Аналіз стылю дазваляе ўстанавіць складаны характар тэксту, калі ён напісаны рознымі аўтарамі, яукія маюць розны стыль.