
- •Тэма 1. Прадмет і змест крыніцазнаўства. Вызнчэнне гістарычнай крыніцы.
- •Роля і месца крыніцазнаўства ў сістэме гістарычных навук Узаемадзеянне крыніцазнаўства, археаграфіі, архівазнаўства і музеязнаўства
- •Выкарыстанне метадаў дыпламатыкі і сфрагістыкі для аналізу актавых крыніц
- •Выкарыстанне дадзеных гістарычнай метралогіі пры вывучэнні гістарычных крыніц
- •Метады палеаграфіі ў даследаванні гістарычных крыніц
- •Выкарыстанне навуковага патэнцыялу нумізматыкі і фалерыстыкі для аналізу гістарычных крыніц
- •Геральдыка і генеалогія ў вывучэнні гістарычных крыніц
- •Колькасныя метады і новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў даследаванні гістарычных крыніц
Тэма 1. Прадмет і змест крыніцазнаўства. Вызнчэнне гістарычнай крыніцы.
1.Вызначэнне гістарычнай крыніцы. Прадмет крыніцазнаўства.
2.Роля і месца крыніцазнаўства ў сістэме гістарычных навук.
1.
Аб'ект і прадмет крыніцазнаўства.
Крыніцазнаўства - гэта спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем гістарычных крыніц. Аб'ектам крыніцазнаўства з'яўляецца ўся сукупнасць гістарычных крыніц. Прадметам крыніцазнаўства з'яўляюцца канкрэтныя бакі, уласцівасці крыніц, якія вывучаюцца ў вызначаны момант з пэўнай мэтай.
Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства.
Крыніцазнаўства падзяляецца на дзве вобласці даследавання: тэарэтычнае і прыкладное. Тэарэтычнае крыніцазнаўства распрацоўвае агульныя метады вывучэння і даследавання гістарычных крыніц. Гэтыя метады канкрэтызуюцца пры вывучэнні асобных груп крыніц альбо пэўных іх характарыстык. Прадметам даследавання для тэарэтычнага крыніцазнаўства з'яўляюцца метады. У прыкладным крыніцазнаўстве метад - гэта вызначаны інструмент вывучэння,катэгарыяльнв аппарат крыніц, іх інтэрпрэтацыя. Прыкладное крыніцазнаўства займаецца такімі праблемамі, якія ўзнікаюць пры працы з гістарычнымі крыніцамі, як вызначэнне часу, месца стварэння крыніцы, яго аўтара, рэканструкцыя крыніцы і інш.
Вызначэнне гістарычнай крыніцы.
Паняцці "гістарычная крыніца", "гістарычны дапаможнік","гістарычнае даследаванне".
Гістарычнай крыніцай называецца матэрыяльны прадмет, які змяшчае інфармацыю аб мінулым і ўцягнуты ў працэс навуковага даследавання. У адрозненне ад гістарычнай крыніцы гістарычны дапаможнік - гэта мадэль, якая заснавана на дадзеных крыніц, якая дазваляе вывучаць падзеі мінулага. У гістарычным дапаможніку (напрыклад, працы М.Стрыйкоўскага альбо В.М.Тацішчава) напрацаваны матэрыял абагульняецца, параўноўваецца, у ім удакладняюцца пэўныя факты рэчаіснасці. У якасці дапаможніка могуць выступаць рэчавыя і іншыя тыпы крыніц. Напрыклад, прылады працы, якія прадстаўлены ў археалагічных калекцыях музеяў, дазваляюць рэканструяваць асноўныя заняткі старажытных людзей. Гістарычнае даследаванне - гэта праца прафесійнага гісторыка, выкананая на аснове крыніц з прымяненнем распрацаваных у гістарычнай навуцы метадаў даследавання.
Суадносіны паняццяў "рэчавая крыніца", "архелегічная крыніа", "музейны прадмет" і "музейны экспанат".
Рэчавыя крыніцы - гэта матэрыяльныя аб'екты, створаныя працай чалавека, якія адлюстроўваюць інфармацыю аб мінулым, пачынаючы ад каменнай сякеры, прасліца альбо іншай старажытнай прылады працы да сучасных машын, уключаючы акультураных раслін і прыручаных жывёл. У адрознне ад агульнага паняцця рэчавых крыніц археалагічныя крыніцы ўяўляюць сабой прадметы, якія знойдзены ў ходзе археалагічных раскопак альбо выпадкова (у час будаўнічых работ). Археолаг Л.С.Клейн, лічыць што істотнай прыкметай археалагічных крыніц з'яўляецца то, што забыты спосаб іх функцыявання ў культуры. Музейныя прадметы - гэта крыніцы, якія знаходзяцца ў экспазіцыях і фондах музеяў. Тэрмін "музейны экспанат" нярэдка выкарыстоўваецца ў якасці сіноніма паняця "музейны прадмет", аднак не абазначае тыя крыніцы, якія знаходзяцца ў экспазіцыі музея.
Прырода гістарычнай крыніцы.
Гістарычная крыніца як аснова междысцыплінарнага сінтэзу.
Гістарычная крыніца па сваёй прыродзе мае два бакі: аб'ектыўны і суб'ектыўны. Аб'ектыўны бок гістарычнай крыніцы заключаецца ў адлюстраванні сапраўды адбыўшыхся ў мінулым падзей. Суб'ектыўны бок гістарычнай крыніцы ўтвараецца ў выніку погляду на падзеі мінулага з боку аўтара (рэдактара) крыніцы, які нярдка ўносіў скажэнні, якія былі выкліканыя ідэйнымі, рэлігійнымі поглядамі, сацяльным і службовым становішчам аўтара. Вывучэнне крыніц як матэрыяльных аб’ектаў-пасрэднікаў у перадачы культуры ад аднаго пакалення іншаму дазваляе разглядаць крыніцазнаўства ў якасціасновы міждысцыплінарнага сінтэзу гуманітарных і прыродазанўчых навук. У геаграфіі, псіхалогіі і іншых навуках даследчыкам прыходзіцца сутыкацца з разнастайнымі крыніцамі (геаграфічнымі картамі, справаздачамі аб псіхалагічных тэстах і г.д.), што патрабуе ведаў і навыкаў аналіза крыніц. Метады і прыёмы аналіза крыніц добры вывучаны ў крыніцазнаўстве, што дазваляе прымяняць іх у іншых навуках.