- •Стан Беларусі пасля грамадзянскай вайны. Пераход да новай эканамічнай палітыкі: яе сутнасць і вынікі
- •Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры ў 30-я гг. Хх ст.
- •Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Вынікі індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў бсср
- •Устанаўленне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг.
- •Грамадска-палітычнае, эканамічнае і нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы
- •Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж вядучымі краінамі свету ў канцы 30-х гг. Хх ст. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср
- •Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
- •Устанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў Беларусі. Дзейнасць калабарацыяністаў
- •Партызанскі рух і падпольная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •Пераломныя падзеі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
Фашысцкая Германія, парушыўшы пакт абненападзенні, 22 чэрвеня 1941 г. вераломна ўварвалася ў межы СССР. На тэрыторыі Беларусі разгарнуліся абарончыя баі. У адпавед-насці з планам маланкавай вайны галоўны ўдар на маскоўскім напрамку наносіла група армій «Цэнтр». Яна мела на мэце знішчэнне ў прыгранічных баях войскаў Заходняй асобай вайсковай акругі.
У першапачатковы перыяд вайны савецкія войскі выму-шаны былі адступаць. Справа ў тым, што асабовы склад Чыр-вонай Арміі рыхтаваўся галоўным чынам да наступальных дзеянняў, бо існавала думка аб будучай вайне як наступаль-най, скарацечнай і на чужой тэрыторыі. Не было цалкам пра-ведзена пераўзбраенне войскаў, новая тэхніка была яшчэ не асвоена. Разам з тым узброеныя сілы, у тым ліку і тая іх част-ка, што размяшчалася ў БССР, былі аслаблены рэпрэсіямі, якія пазбавілі Чырвоную Армію вопытных камандзіраў.
Савецкія воіны аказвалі адчайнае супраціўленне, праяў-лялі стойкасць і мужнасць. Насмерць, да апошняга патрона, стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. За тыдзень баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзіліся ў Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў. Штаб абароны крэпасці ўзначалілі капітан/. Зу-бачоў і палкавы камісар Я. Фамін. Кіраўніком абароны стаў маёр П. Гаўрылаў. Абаронцы крэпасці пратрымаліся каля месяца, хаця па планах фашыстаў на захоп крэпасці адво-дзілася толькі некалькі гадзін. Апошнія дні абароны крэпасці авеяны легендамі. Наяе сценах былі зроблены надпісы, якія ведае ўвесь свет: «Я паміраю, але не здаюся! Бывай, Радзіма». У 1965 г. Брэсцкая крэпасць атрымала званне «Крэпасць- герой».
Ужо ў першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныя баі ў небе Беларусі. Каля Радашковіч здзейснілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, капітан М. Гастэла і члены яго экіпажа. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы са-малёт на трупу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Пры абароне Гомеля здзейсніў свой першы паветраны таран лётчыкБ. Коў-зан — адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў чатыры паветраныя тараны і застаўся жывы.
У абароне Мінска прымала ўдзел 100-я стралковая дыві-зія пад камандаваннем генерал-маёра /. Русіянава, байцы якой упершыню ў гады вайны выкарысталі так званую шкля -ную артылерыю — бутэлькі з гаручай сумессю для барацьбы з танкамі.
Надзвычай напружаны характар мелі баі ў раёне Магілё-ва. Абарона горада працягвалася 23 дні. У ліку адважных абаронцаў вызначыўся стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка С. Куцепава. Толькі за адзін дзень баёў байцы Ку-цепава знішчылі 39 фашысцкіх танкаў.
14 ліпеня 1941 г. пад Оршай упершыню батарэя мінамё-таў пад камандаваннем капітана /. Флёрава выкарыстала рэактыўную артылерыю — «кацюшы».
Двухмесячныя абарончыя баі савецкіх войскаў у Беларусі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план «маланкавай вайны», далі магчымасць сканцэнтраваць рэзервы і падрых-тавацца да абароны на маскоўскім напрамку.