Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
праграма беларускі. менеджментdoc.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
369.66 Кб
Скачать
  1. Знайдзіце слова, у якім дапушчана памылка і запішыце яго правільна.

Снег пачаў асядаць, і на світанні дзен ружовы одбліск неба ляжаў на снегавой вадзе. __________

Кніга – маленькае вакенца, ды праз яе ўвесь свет відаць. ___________________

Дзве пары буслоў размясціліся наоддаль апошніх хат. ______________________

Тэст № 2

  1. Выберыце правільны адказ. Паводле значэння злучнікі падзяляюцца на:

а) акалічнасныя і азначальныя;

б) злучальныя і падпарадкавальныя;

в) прасторавыя, часавыя, мэтавыя.

  1. Вызначце сінтаксічную ролю прыслоўя, ужытага ў сказе:

Па дарозе, што пятляе па-над прыпяцкім борам, стомлена крочылі два чалавекі.

а) азначэнне;

б) выказнік;

в) акалічнасць.

  1. Адзначце, у якім словазлучэнні прыслоўе абазначае прымету дзеяння.

а) чай па-кітайску;

б) вандраваць увесну;

в) вельмі рухавы.

  1. Вызначце сказ з парнымі злучнікамі.

а) Штам злажылі казак, і легенд, і песень людзі пра балота, пра свае Палессе.

б) Хоць і стомлены быў дзед Талаш, але заснуў не адразу.

в) За шумнасць, шчырасць, ласку і красу я палюбіў Палессе.

  1. Адзначце сказ з невытворным прыназоўнікам

а) Дзякуючы дапамозе матулі, Алесева вышываная сурвэтка атрымалася надта прыгожай.

б) Нягледзячы на стому, Пятрок працягваў працаваць.

в) Хлопцы, здзіўленыя яркімі фарбамі, спыніліся каля карціны.

  1. Вызначце, колькі прэдыкатыўных прыслоўяў у сказе:

Можа быць, яны б і разышліся, затаіўшы лед у сэрцы, але вакол было так цепла, мірна і ў саміх на душы было так бесклапотна, што лед гэты не трымаўся.

а) два – цепла , мірна;

б) тры - цепла , мірна, бесклапотна;

в) чатыры – вакол, цепла , мірна, бесклапотна

  1. Вызначце тып і стыль прапанаванага тэксту:

Сонца, мароз і вецер. Эх, завірыў, разгуляўся!.. Так і скрабе па хрупкім снезе, так і падвільвае белымі вужакамі снежнага пылу. Гоніць яго па полі, цераз гасцінец, зноў па полі па хмызняках і – пад саменькі лег. А сонца такое, што не зірнеш на снег!..

Я. Брыль

а) апісанне, мастацкі стыль;

б) разважанне, публіцыстычны стыль;

в) апавяданне, гутарковы стыль.

  1. Вызначце памылку ў вымаўленні прыназоўніка БЕЗ:

а) без мовы - [б’аз], без ласкі - [б’аз];

б) без сілы - [б’ас], без хаты - [б’ас];

в) без меры - [б’ас], без клопату - [б’аз].

  1. Вызначце, у якім сказе есць парушэнне граматычнай нормы беларускай мовы ва ўжыванні ступені параўнання прыслоўя:

а) Гэта для дзяцей стараюцца больш прыгажэй цвісці на газонах кветкі.

б) Янка, мой саколік, памажы хутчэй.

в) Дзень вясновы свяціў ясней і грэў цяплей.

  1. Адзначце сказ, у якім часціца НЕ ўжываецца для сцвярджэння:

а) Мастак не можа ў наш час не быць публіцыстам.

б) Я не магу знайсці словы, каб перадаць пачуцце, якое тады ахапіла мяне.

в) Быў той слаўны вечар, калі не адчуваеш восеньскай стыні..

  1. Адзначце, у якім варыянце адказу дапушчана памылка ў перакладзе на беларускую мову:

а) идти через лес – ісці праз лес; послать за сыном – паслаць па сына;

б) сказать сквозь смех – сказаць праз смех; метрах в двадцати – метраў за дваццаць;

в) перейти через дорогу – перайсці цераз дарогу; увидеть сквозь туман – убачыць скрозь туман.

  1. Выберыце сказ, у якім на месцы пропуску ўжываецца часціца НІ:

а) ____ чуваць было ні ляскату машын, ні людскіх галасоў.

б) Ужо ____ раз даводзілася Васілю прыходзіць сюды ні свет, ні зара.

в) Дзе б ен ___ бываў, яго неадольна цягнула да прыгажосці розных краявідаў

  1. Адзначце, у якім радку ўсе словы з НЕ будуць пісацца асобна:

а) (не) адрамантаваны майстрам гадзіннік, адзнака (не) выпраўлена, (не) дакрануўшыся;

б) (не) дабраць балаў, далека (не) бліскучы адказ, (не) перабраная бульба;

в) штосьці (не) дагаворваць, (не) дагледзець дзяця, падкралася (не) прыкметна.

  1. Адзначце, у якім радку ўсе прыслоўі пішуцца разам:

а) зрабіць (на) адварот, стаяць (з) боку, падрыхтавацца (як) след;

б) наесціся (ў) волю, крыкнуць (на) ўздагон, (па) троху працаваць;

в) грошай (у) абрэз, ляцець (на) сустрач, прыйсці (на) памяць.

Тэст № 3