Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
праграма беларускі. менеджментdoc.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
369.66 Кб
Скачать

2. Змест вучэбнага матэрыялу

Модуль 1. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.

Тэма 1. Мова і соцыум. Беларуская мова сярод славянскіх моў. (2 гадзіны)

Паняцце мовы. Гіпотэзы паходжання мовы. Паняцце соцыуму. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Функцыі мовы ў грамадстве. Мова і міждысцыплінарныя сувязі. Месца нацыянальнай мовы ў сістэме гуманітарных навук. Нацыянальная мова і духоўная культура народа.

Паняцце білінгвізму. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму: псіхалагічны, педагаічны, сацыялінгвістычны.

Месца беларускай мовы сярод славянскіх моў. Характарыстыка славянскай моўнай супольнасці. Агульнаславянская мова - аснова. Выдзяленне ўсходнеславянскай мовы (VI - VII ст. н.э.). Фарміраванне беларускай народнасці і беларускай мовы (XIV - XVI ст.ст.) Беларуская мова як ключ да разумення іншых славянскіх моў. Параўнанне тэкстаў беларускай, польскай, рускай, украінскай, балгарскай і чэскай моў.

Тэма 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. (2 гадзіны)

Аналіз канцэпцый паходжання беларускай мовы і яе гістарычных каранёў. Асаблівасці і адметнасці беларускай фанетыкі і граматыкі на ранніх этапах фарміравання і развіцця беларускай мовы.

Перыядыязацыя беларускай мовы.

Дзяржаўны статус беларускай мовы ў ВКЛ. Старажытныя рукапісныя і друкаваныя помнікі на беларускай мове. Роля беларусаў і беларускай мовы ў культурна-асветніцкім жыцці ўсходняга славянства. Беларускае пісьменства і друк. Роля беларусаў ва ўдасканаленні кірыліцы.

Лёс беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай, прычыны заняпаду. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі. Першая адраджэнская хваля. Роля Яна Чачота, Францішка Багушэвіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў працэсе адраджэння беларускай мовы. Працэсы ўнармавання беларускай мовы ў 20-я гады ХХ стагоддзя.

Роля асобы Б. Тарашкевіча і яго першай “Беларускай граматыкі для школ” (1918 г.). пашырэнне грамадскіх функцый беларускай мовы ў 20-я гады ХХ стагоддзя.

Роля беларусізацыі і Інбелкульта ў распрацоўцы і станаўленні афіцыйна-справавога і навуковага стыляў беларускай мовы. Беларускія мовазнаўцы (Я. Карскі, П. Бузук, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, М. Байкоў, браты Гарэцкія).

Першыя лексікаграфічныя працы (перакладныя, тлумачальныя слоўнікі).

Моўныя рэформы савецкага часу (1933 г., 1957 г.). Уплыў моўных рэформаў на стан сучаснай літаратурнай мовы на лексічным, граматычным і фанетычным узроўнях.

“Закон аб мовах у БССР” (1990 г.). Праграма беларусізацыі. Захады па рэфармаванні правапісу беларускай мовы на працягу 90-х гадоў. Уступленне ў сілу новых правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Змены ў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.

Модуль 2. Лексічная сістэма беларускай мовы

Тэма 3. Лексікалогія. Слова. Лексічнае занчэнне слова. Класіфікацыя беларускай лексікі. (2 гадзіны)

Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Лексічнае значэнне слова. Лексіка паводле значэння. Адназначныя і мнагазначныя словы, амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы.

Лексіка паводле паходжання: спрадвечна беларуская лексіка, запазычаная лексіка. Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы: актыўная і пасіўная лексіка.

Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання (дыялектызмы, прафесія-налізмы, спецыяльная тэрміналагічная лексіка, жарганізмы). Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.

Тэма 4. Тэрміналогія беларускай мовы. Лексікаграфія. (2 гадзіны)

Паняцце тэрміна. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна. Тэрміналогія. Тэрміналагізацыя і дэтэрміналагізацыя. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі. Тэрміны, запазычаныя з іншых моў. Іх асваенне ў беларускай мове.

З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі.Асноўныя прынцыпы яе выпрацоўкі ў 20-30-я гг. 20 ст. Крыніцы фарміравання беларускай тэрміналогіі. Роля жывой народнай мовы ў складванні i развіцці беларускай тэрміналагічнай лексікі. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.

Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі i даведнікі, ix роля i месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы. Сістэма пада­чы тэрмінаў у тлумачальных i перакладных слоўніках, у слоўніках іншамоўных слоў.

Звесткі з гicтopыi беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тэрміналагічная лексікаграфія 20-30 х i 90-х гадоў ХХ ст.

Модуль 3. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму

Тэма 5. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай мовы. Асноўныя патрабаванні беларускага вымаўлення і правапісу (2 гадзіны).

Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная).

Паняцце моўнай нормы.

Асаблівасці фанетычнай сістэмы мовы.

Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы i прычыны ix парушэння. Асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення ў параўнаннг з рускім. Графіка.

Асноўныя асаблівасці беларускай арфаграфіі. Новыя правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.

Тэма 6. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці марфалагічнай сістэмы беларускай мовы (2 гадзіны)

Назоўнік (несупадзенне ў родзе, ліку, скланенні; канчаткі –у (ю), -а (я) ў родным склоне; чаргаванне канцавых зычных к//ц, г//з, х//с у месным і давальным склонах; канчаткі назоў-нікаў у месным склоне; скланенне назоўнікаў на –мя; скланенне асобавых і ўласных назоўнікаў).

Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеняў параўнання якасных прыметнікаў. Выкарыстанне элятыўных форм у беларускай і рускай мовах. Прыналежныя прыметнікі. Іх утварэнне.

Лічэбнік (родавае адрозненне, скланенне лічэбнікаў). Асаблівасці ўжывання лічэбнікаў у бел. мове. Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў. Спалучэнне лічэбнікаў два, тры, чатыры з назоўнікамі).

Асаблівасці ўтварэння займеннікаў; асаблівасці ўжывання займеннікаў.

Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Асаблівасці канчаткаў І і ІІ спражэння дзеясловаў у 3-й асобе адзіночнага ліку (піша, садзіць); асаблівасці ўтварэння дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, варыянтнасць словаўтваральных форм дзеепрыметнікаў. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў у складзе тэрміналагічных словазлучэнняў пры перакладзе на беларускую мову.

Асаблівасці кіравання дзеясловаў і выкарыстання прыназоўнікаў (ужыванне прыназоўніка па з месным склонам назўніка; прыназоўнік з пры дзеясловах смяцца, жартаваць, кпіць, здеквацца; ужыванне дзея-словаў руху пры вызначэнні мэты з прыназоўнікам па+Він.склон.; ужыванне прыназоўнікаў праз, да, паводле; асаблівасці пабудовы пытальнага сказа з часціцай ці.

Прыслоўе. Асаблівасці ўтварэння i ўжывання формаў ступеней параўнання ў адрозненне ад рускай мовы.

Тэма 7. Заняткі 9. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці беларускага сінтаксісу. (2 гадзіны)

Словазлучэнне. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у рускай і беларускай мовах. Кардынацыя дзейніка і выказніка. Асаблівасці кіравання дзеясловаў у бел. мове.

Асаблівасці ўжывання простых і складаных сказаў. Структура і граматычныя асаблівасці простага сказа. Структура і граматычныя асаблівасці складанага сказа. Тыпы складаных сказаў.

Модуль 4. Функцыянальныя стылі маўлення

Тэма 8. Функцыянальныя стылі беларускай мовы. (2 гадзіны)

Стылістыка як лінгвістычная дысцыпліна. Функцыянальныя стылі беларускай мовы, іх класіфікацыя.

Асноўныя падстылі і функцыі навуковага стылю (уласна навуковы, (акадэмічны), навукова-папулярны, вучэбна-навуковы і інш.). Адметныя асаблівасці навуковага стылю.

Афіцыйна-дзелавы стыль і яго асноўныя падстылі Канцылярскі,юрыдычны, дыпламатычны). Функцыі і характэрныя асаблівасці афіцыйна-дзелавога стылю.

Асаблівасці публіцыстычнага стылю. Узаемапранікненне стыляў.

Навуковы стыль

Тэма 9. Навуковы тэкст. Моўныя сродкі навуковага стылю. (2 гадзіны)

Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі (аб’ектыўнасць, лагічнасць, яснасць, дакладнасць, доказнасць).

Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю (агульна навуковая, тэрміналагічная лексіка; сродкі лагічнай сувязі).

Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю (пашырэнне функцый назоўнікаў, аддзеяслоўных назоўнікаў, назоўнікаў у родным склоне; дэсемантызацыя дзеясловаў; дзеясловы-звязкі, формы трэцяй асобы дзеясловаў; пашыранае ўжыванне дзеепрыслоўяў, дзеепрыметнікаў). Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю. Выкарыстанне ўскладненых і складаных сінтаксічных канструкцый, ўстаўныя канструкцыі, разгорнутыя сінтаксічныя структуры.

Тэма 10. Структура і моўнае афармленне. Сістэма жанраў навуковай літаратуры. (2 гадзіны)

Жанравая разнастайнасць навуковага тэксту і вуснага выступлення (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюме). Патарбаванні да іх напісання і афармлення.

Кампазіцыйна-стуктурная арганізацыя навуковага тэксту: а) з пункту гледжання характару зместу (тэма, падтэма); б) з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ).

Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковага тэксту. Марфалагічныя асаблівасці: абстрактныя назоўнікі, высокая частотнасць назоўнікаў роднага склону; зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы; асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў. Сінтаксічныя канструкцыі ў залежнасці ад спосабу выкладання навуковай інфармацыі. Ужыванне пасіўных канструкцый, ускладненых складаназалежных сказаў. Роля злучнікаў і злучальных слоў у навуковым тэксце.

Сродкі сувязі на ўзроўні сказаў, абзацаў, адрэзкаў тэксту (лексічныя паўторы, указальныя і асабовыя займеннікі, пабочныя словы).

Кампазіцыйна-структурны і лексіка-граматычны аналіз тэкстаў па спецыяльнасці. Прынцыпы разгортвання інфармацыі ў навуковым тэксце. Структурна-семантычныя прынцыпы кампрэсіі інфармацыі. Трансфармацыя складана-залежных сказаў у простыя. Адпрацоўка трансфармацыйных прыёмаў кампрэсіі і разгортвання інфармацыі. Выдзяленне асноўнай і дадатковай інфармацыі.

Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі, рэферата.

Жанр рэзюмэ і яго асаблівасці.

Лексіка-сінтаксічныя канструкцыі афармлення вывадаў, высноў.

Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры. Афармленне цытат.