Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Апорныя веды па беларускай мове.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
157.18 Кб
Скачать

Блок 10 Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне

1. Афіцыйны ліст – адзін з важнейшых каналаў сувязі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў. Праз лісты вядуцца перагаворы, выясняюцца адносіны паміж прадпрыемствамі, выкладаюца прэтэнзіі.

2. Фармуляр – сукупнасць рэквізітаў дакумента.

3. Склад рэквізітаў афіцыйнага ліста:

  1. Герб РБ.

  2. Код арганізацыі.

  3. Асноўны дзяржаўны рэгістрацыйны номер юрыдычнай асобы.

  4. Ідэнтафікацыйны номер падаткаплацельшчыка/код прычын пастаноўкі на ўлік.

  5. Найменне арганізацыі.

  6. Дадзеныя аб арганізацыі.

  7. Дата дакумента.

  8. Рэгістрацыйны нумар дакумента.

  9. Ссылка на рэгістрацыйны номер і дату дакумента.

  10. Адрасат.

  11. Загаловак да тэкста.

  12. Тэкст дакумета.

  13. Адзнака аб наяўнасці прыкладанняў.

  14. Подпіс.

  15. Адзнака аб выканаўцы.

  16. Ідэнтыфікатар электроннай копіі дакумента.

  17. Рэзалюцыя.

  18. Адзнака аб кантролі.

4. Простыя лісты – малааб’емны дакумент, у якім разглядаецца толькі адно пытанне.

5. Складаныя лісты дакументы, у якім разглядаюцца некалькі пытанняў.

6. Цыркулярныя лісты – звычайна высылае галоўная арганізацыя, якая паведамляе падначаленым прадпрыемствам пэўныя звесткі, якія датычацца дзелавых пытанняў або задач і носяць распараджальны характар.

7. Лісты-просьбы – выкладаюць якую-небудзь просьбу, сцісла падкрэсліваюць зацікаўленасць арганізацыі ў яе хутчэйшым выкананні, загаддзя выражаюць падзяку за намаганні па яе выкананню.

8. Суправаджальныя лісты - складаюцца пры адпраўцы адрасату якой-небудзь дакументацыі або матэряльных каштоўнасцей. Яны могуць утрымліваць дадатковую інфармацыю па прыкладаемых дакументах. Суправаджальныя лісты з’яўляюцца таксама сродкам кантролю за рухам дакументаў і матэрыяльных каштоўнасцей.

  1. Лісты-напамінанне – накіроўваюцца ў тых выпадках, калі не ўдаецца з дапамогай тэлефонных перамоў або асабістага кантакту атрымаць неабходны вынік.

  2. Інфармацыйныя лісты – лісты, якія своечасова інфармуюць зацікаўленую асобу або арганізацыю аб здзейсненым факце.

  3. Лісты-запрашэнні - могуць адрасовывацца індывідуальнаму і калектыўнаму адрасату. Пры вялікай колькасці адрасатаў мэтазгодна выкарыстоўваць друкарскія трафарэта, у якіх ад рукі запаўняюцца прозвішча, імя, імя па бацьку запрошанага, час і дату падзеі, на якую запрашаецца адрасат.

  4. Гарантыйныя лісты – накіроўваюцца з мэтай пацвярджэння дадзеных раней абяцанняў або агавораных умоў.

  5. Рэкламны ліст - дае апісанне рэкламіруемых тавараў або паслуг. Даецца поўная або частковая інфармацыя аб прадмеце рэкламы, указваецца адрас арганізацыі і тэлефон для даведак.

  6. Лісты-пацвярджэнні – высылаюцца для пацвярджэння атрымання дакументаў або матэрыяльных каштоўнасцей.

Слоўнікавы мінімум (“менеджмент”):

Аверс авіза, акцыя, аўдыт, бізнес, валюта, ваўчар, грант, дэнамінацыя, дэвальвацы, дэпазіт, дывідэнт, імпарт, інфляцыя, іпатэка, крэдыт, лагістыка, МАТ, менеджэр, падаткі, рэмісія, рынак, вартасць, экспарт, эмісія.

Слоўнікавы мінімум (“правазнаўства”):

Правазнаўства, адказнасць, крымінальная адказнасць, прадстаўнічыя органы дзяржавы, выканаўчыя органы дзяржавы, дзеездольнасць, правасуб’ектасць, прававыя адносіны, дзяржава, норма, гіпотэза, дыспазіцыя, санкцыя, правасвядомасць, прававая сям’я.