Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Апорныя веды па беларускай мове.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
157.18 Кб
Скачать

Слоўнікавы мінімум “Правазнаўства”

1. Республиканские органы государственного управления- Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання

  1. Административно-территориальная единица - адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка

3. Органы отраслевой компетенции - органы галіновай кампетэнцыі

4. Комитет государственной безопасности - Камітэт дзяржаўнай бяспекі

  1. Единоначальные органы - адзінаначальныя органы

  2. Источник финансирования - крыніца фінансавання

  3. Хозяйственно- расчетные - гаспадарча-разліковыя

Блок 6 Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці беларускага сінтаксісу.

  1. Сінтаксіс – раздзел мовазнаўства, які вывучае будову і значэнне словазлучэнняў і сказаў.

  2. Словазлучэнне – сэнсава-граматычнае адзінства, утворанае на аснове падпарадкавальнай сувязі двух або некалькіх самастойных слоў, паміж якімі выражаюцца розныя граматычныя адносіны.

  3. Сказ – цэласная, граматычна і інтанацыйна аформленая адзінка, якая служыць для выражэння думкі або пачуцця. Сказ выконвае камунікатыўную функцыю, яму ўласціва прэдыкатыўнасць (паказвае, што сцвярджаецца або адмаўляецца ў сказе), мадальнасць (адносіны зместу сказа да рэчаіснасці), граматычная аформленасць, сэнсавая і інтанацыйная закончанасць.

  4. Апавядальныя – сказы, у якіх паведамляецца пра розныя паняцці, падзеі, факты рэчаіснасці.

  5. Пытальныя – сказы, у якіх заключаюцца пытанні, што патрабуюць адказу.

  6. Пабуджальныя – сказы, якія выражаюць загад, пажаданне, заклік, просьбу, запрашэнне.

  7. Двухсастаўныя сказы маюць і састаў дзейніка і састаў выказніка.

  8. Аднасастаўныя сказы маюць састаў дзейніка або выказніка.

  9. Простыя сказы маюць адну граматычную аснову.

  10. Складаныя сказы маюць дзве і больш граматычных асноў.

  11. Дзейнік – галоўны член сказа, які абазначае асобу, прадмет, паняцце, што характарызуецца выказнікам.

  12. Выказнік – галоўны член сказа, які каардынуецца з дзейнікам, граматычна залежыць ад яго, абазначае дзеянне, стан, прымету, уласцівыя дзейніку.

  13. Пэўна-асабовы сказ - аднасастаўныя сказы, у якіх форма дзеяслова-выказніка – 1-й ці 2-й асобы – выразна паказвае на дзеючую асобу.

  14. Няпэўна-асабовы сказ - аднасастаўныя сказы, у якіх форма дзеяслова-выказніка – 3-й асобы множнага ліку пераважна прошлага, радзей – цяперашняга і будучага часу – абазначае дзеянне няпэўнай асобы.

  15. Абагульнена-асабовы сказ - аднасастаўныя сказы, у якіх форма дзеяслова-выказніка – 2-й асобы адзі-ночнага або множнага ліку (радзей 1-й і 3-й асобы) цяперашняга ці будучага часу – абазначае, што дзеянне аднолькава належыць любой асобе.

  16. Безасабовы сказ - аднасастаўныя сказы, у якіх выказнік абазначае дзеянне або стан безадносна да асобы, утваральніка дзеяння. Выказнік у такіх сказах выражаецца асабовымі формамі дзеяслова, ужытымі ў безасабовым значэнні, безасабовымі дзеясловамі, неазначальнай формай дзеяслова, безасабова-прэдыкатыўнымі словамі.

  17. Інфінітыўны сказ - аднасастаўныя сказы, у якіх выказнік выражаецца незалежным інфінітывам.

  18. Аднародныя члены сказа – члены сказа, якія адказваюць на адно пытанне і адносяцца да аднаго і таго ж слова.

Слоўнікавы мінімум (“менеджмент”):

    1. Акты купли-продажи – акты куплі-продажу

    2. Действующее законодательство – існуючае заканадаўства

    3. Комиссионеры – камісіянеры

    4. Натуральное хозяйство - натуральная гаспадарка

    5. Обмен – абмен

    6. Общественное разделения труда - грамадскі падзел працы

    7. Оптовые и розничные торговцы – аптовыя і рознічныя гандляры

    8. Осуществлять хозяйственную деятельность – ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць

    9. Платежеспособный спрос – плацежаздольны попыт

    10. Посредники – пасрэднікі

    11. Потребители - спажыўцы

    12. Производственные возможности – вытворчыя магчымасці

    13. Равновесные, дефицитные и избыточные рынки – раўнаважныя, дэфіцытныя і залішнія рынкі

    14. Рынок - рынак

    15. Рыночная сделка – рыначная здзелка

    16. Совершенной и несовершенной конкуренции – дасканалай і недасканалай канкурэнцыі

    17. Сокра­щать объем производства -–скарачаць аб'ем вытворчасці

    18. Степень зрелости рыночных отношений – ступень сталасці рынкавых адносін

    19. Сфера товарно-денежного обращения – сфера таварна-грашовага абарачэння

    20. Товарное обращение – таварнае абарачэнне