Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Апорныя веды па беларускай мове.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
157.18 Кб
Скачать

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН па курсе беларуская мова

Для студэнтаў 1 курса дзеннай формы навучання

Назва тэмы

К-сць гадзін

Модуль 1. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.

Мова і соцыум. Беларуская мова сярод славянскіх моў

Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

Модуль 2. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

Лексікалогія. Слова. Лексічнае значэнне слова. Класіфікацыя беларускай лексікі.

Тэрміналогія беларускай мовы. Лексікаграфія.

Модуль 3. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму

Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай мовы. Асноўныя патрабаванні беларускага вымаўлення і правапісу.

Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці марфалагічнай сістэмы беларускай мовы.

Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці беларускага сінтаксісу.

Модуль 4. Функцыянальныя стылі маўлення

Функцыянальныя стылі беларускай мовы

Навуковы стыль

Заняткі 1. Навуковы тэкст. Моўныя сродкі навуковага стылю

Заняткі 2. Структура і моўнае афармленне. Сістэма жанраў навуковай літаратуры.

Афіцыйна-справавы стыль

Заняткі 1. Рысы і моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю.

Заняткі 2. Структура і моўнае афармленне. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў. Справавыя лісты.

Модуль 5. Культура прафесійнага маўлення

Заняткі 1. Маўленне. Культура маўлення. Моўныя нормы.

Тэхніка і выразнасць маўлення. Публічнае высталенне. Маўленчы этыкет і культура зносін.

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

26

Блок 1 Мова і соцыум. Беларуская мова сярод славянскіх моў

1. Мова – універсальная, поліфункцыянальная знакавая сістэма, якая склалася гістарычна разам з узнікненнем і развіццем грамадства і абслугоўвае патрэбы камунікацыі.

2. Асноўныя функцыі мовы:

  1. Інфармацыйная.

  2. Камунікатыўная.

  3. Кагнітыўная.

  4. Метамоўная.

  5. Эматыўная.

  6. Агітацыйная.

3. Маўленне – канкрэтная маўленчая дзейнасць, канкрэтнае высказванне (тэкст) у вуснай або пісьмовай форме.

4. Пісьмо - разнавіднасць маўленчай дзенасці, пры якой пэўнай інфармацыя перадаецца ў пісьмовым тэксце.

5. Гаворка – мова аднаго ці некалькіх населеных пунктаў з аднатыпнымі моўнымі рысамі.

6. Літаратурная мова – унармаваная форма агульнанароднай мовы.

7. Сістэма мовазнаўства

Сінтаксіс - раздзел мовазнаўства, які вывучае словазлучэнні і сказы.

Марфалогія - раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму часцін мовы.

Лексікалогія - раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы (лексіку).

Словаўтварэнне - раздзел мовазнаўства, які вывучае спосабы ўтварэння слоў.

Марфеміка - раздзел мовазнаўства, які даследуе марфемы.

Фанетыка - раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі мовы, іх утварэнне і класіфікацыю, склад і націск.

Арфаграфія - раздзел мовазнаўства, які вывучае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме.

Арфаэпія - раздзел мовазнаўства, які вывучае нормы літаратурнага вымаўлення.

Графіка - раздзел мовазнаўства, які вывучае сродкі перадачы гукавой мовы на пісьме, а таксама сама сістэма пісьмовых знакаў.

8. Усходнеславянскія мовы: беларуская, руская, украінская мовы;

9. Заходнеславянскія: польская, чэшская, славацкая, верхнялужыцкая, ніжнялужыцкая мовы;

10.Паўдневаславянскія: балгарская, сербскахарвацкая, македонская, славенская мовы