
Тарфяна-балотныя глебы па наяўнасці і запасах арганічнага рэчыва значна перавышаюць усе іншыя глебы рэспублікі. Арганічнае рэчыва з'яўляецца асноўным багаццем тарфяных глебаў, носьбітам іх патэнцыяльнай урадлівасці. З арганічным рэчывам звязана наяўнасць вільгаці і азоту, важ- нейшыя фізічныя, фізіка-хімічныя і аграхімічныя ўласцівасці. Нізінныя тар- фяна-балотныя глебы змяшчаюць больш вугляроду і азоту, а кіслароду менш, чым вярховыя. Колькасць азоту ў нізінных тарфяніках дасягае 3 % і больш. Таму азотныя ўгнаенні на глебах гэтага тыпу не ўносяцца. Ёмістасць паглы- нання тарфяна-балотных нізінных глебаў у 16—34 разы вышэй, чым у дзяр- нова-падзолістых сугліністых, і ў 20—50 разоў вышэй, чым у пясчаных глебаў. Ступень насычанасці асновамі гэтых глебаў дасягае 70—80%, а ў асобных выпадках –- 100 %. Для нізінных тарфянікаў характэрна больш вялікая працэнтная колькасць фосфару ў параўнанні з дзярнова-падзолістымі глебамі, аднак запасы як фосфару, так і калію вельмі невялікія і прадстаўлены сотымі долямі працэнта. Каля 80 % агульных запасаў фосфару ў глебах гэтага тыпу знаходзіцца ў цяжкадаступным для раслін стане. Калій, наадварот, змяшчаецца ў раствораных, засваяльных раслінамі злучэннях. Асабліва невялікая колькасць калію ў нізінным травяным торфе Палесся. Тарфяна-балотныя глебы цэнтральных раёнаў краіны змяшчаюць калію значна больш. Гэта абумоўлена фарміраваннем балот на больш багатых па- родах, у першую чаргу на лёсападобных суглінках.
Многія нізінныя тарфянікі бедныя мікраэлементамі –- меддзю, кобаль- там, борам, малібдэнам і інш. Асабліва важнае значэнне для гэтых глебаў мае медзь.
Вільгацяёмістасць тарфяна-балотных глебаў можа дасягаць 1 700 % і ў залежнасці ад групы і віду, а таксама ступені распаду торфу, вагаецца ад
800 да 1 700 % (табл. …).
Асушэнне і асваенне глебаў гэтага тыпу рэзка мяняе іх уласцівасці, асабліва водныя, і вядзе да неабарачальных працэсаў, калі разам з мінералізацыяй змяншаецца і вільгацяёмістасць.
Водна-фізічныя ўласцівасці асушаных нізінных тарфянікаў, як правіла, не лімітуюць іх урадлівасці. Толькі ў некаторых выпадках назіраюцца ана- эробныя ўмовы (вельмі ранняй вясной, калі расліны яшчэ не пачыналі веге- таваць). Звычайна ўрадлівасць глыбокаасушаных тарфяна-балотных глебаў зніжаецца з-за недахопу вільгаці. Таму пры асушэнні неабходна мець на ўвазе, што для большасці сельскагаспадарчых культур узровень грунтавых водаў павінен быць не ніжэй за 0,8—1,0 м. Порыстасць аэрацыі верхніх гарызонтаў асушаных глебаў (25—45 %) з'яўляецца дастатковай для на- рмальнага росту культурных раслін.
Глебы дадзенага тыпу падзяляюцца на падтыпы: 1) балотныя тарфяна- глеевыя нізінныя; 2) балотныя тарфяныя нізінныя; 3) тарфяна-глеевыя нізінныя асвоеныя; 4) тарфяныя нізінныя асвоеныя. У залежнасці ад магутнасці тарфянога слоя вылучаюцца тарфяніста-глеевыя (20—30 см),
291
тарфяна-глеевыя (30—50 см), тарфяныя маламагутныя (50--100 см), тарфя- ныя сярэднемагутныя (100—200 см) і тарфяныя магутныя (>200 см).
Табліца 23.4
Сярэднія паказчыкі асноўных уласцівасцей нізінных тарфянікаў
Золь- |
Група тор- |
|
Ступень |
Вільгаця- |
Агульная |
насць, % |
фу |
Віды торфу |
распаду, % |
ёмістасць, |
порыс- |
|
|
|
|
% |
тасць, % |
6,0—12,0 |
Мохавы |
Сфагнава-нізінны |
15 |
1000 |
86 |
|
|
Гіпнава-нізінны |
|
|
|
|
Травяны |
Асакова-сфагнавы |
30 |
800 |
900 |
|
|
Асакова-гіпнавы |
|
|
|
|
|
Асаковы |
|
|
|
|
|
Бабкова-трысняговы |
|
|
|
|
Драўнінны |
Драўнінна-асаковы |
45 |
1700 |
86 |
|
|
Драўнінна-трысняговы |
|
|
|
|
|
Драўнінна-альховы |
|
|
|
|
|
Бярозавы |
|
|
|
|
|
Яловы |
|
|
|
|
|
Сасновы |
|
|
|
|
|
Вярбовы |
|
|
|
На асвоеных тарфяных глебах верхні слой змяняецца пад уздзеяннем акультурвання і апрацоўкі і абазначаецца індэксам Тв або ТАв. Тарфяныя га- рызонты характарызуюцца слабакіслай рэакцыяй асяроддзя. Зольнасць скла- дае каля 15 %, а ступень распаду – каля 40 %. Глебы гэтага падтыпу змяшчаюць мала рухомых формаў фосфару і калію. Таму для павышэння іх урадлівасці неабходна перш за ўсё ўносіць фосфарна-калійныя ўгнаенні, мікраўгнаенні і асабліва медныя.
Як і дзярновыя забалочаныя, пасля асушэння тарфяныя нізінныя глебы з'яўляюцца лепшымі ў рэспубліцы. Яны могуць забяспечваць атрыманне высокіх ураджаеў шматгадовых траў, збожжавых і прапашных культур. Ад- нак асушэнне і працяглае выкарыстанне тарфяных глебаў пад ворыва, і асабліва ў сістэме прапашных севазваротаў, спрыяе ўзмацненню працэсаў мінералізацыі арганічнага рэчыва. Найбольш інтэнсіўна мінералізуюцца тарфяніста-глеевыя, тарфяна-глеевыя і тарфяныя маламагутныя глебы. Таму пры сельскагаспадарчым выкарыстанні асушаных тарфяна-балотных нізінных глебаў тарфянікі з магутнасцю менш за 1 м рэкамендуецца займаць толькі пад шматгадовыя травы. Збожжавыя культуры неабходна вырошчваць толькі ў перыяд перазалужэння. Усе астатнія варыянты тарфяных глебаў мэ- тазгодна выкарыстоўваць у сістэме збожжава-травяных севазваротаў, дзе пасяўныя плошчы шматгадовых траў складаюць не менш як 50 %.
Тарфяна-балотныя вярховыя глебы
Гэты тып тарфяных глебаў атрымаў на Беларусі значна меншае пашы- рэнне ў параўнанні з нізіннымі. Сустракаюцца яны пераважна у паўночнай
292
частцы рэспублікі, дзе прымеркаваны да водападзельных замкнутых катлавін, пакатых схілаў другіх і трэціх надпоймавых тэрас з глыбокім заля- ганнем грунтавых водаў. Працэсы глебаўтварэння працякаюць пад уплывам залішняга ўвільгатнення атмасфернымі ападкамі і вільгацелюбівай алігатрофнай расліннасці (сфагнавыя імхі, журавіны, буякі, падвей, багун і інш.). Пры адміранні такой расліннасці фарміруецца грубавалакністы мала- зольны і моцнакіслы торф. Глыбокага распаду раслінных рэшткаў не адбыва- ецца з-за нізкай мікрабіялагічнай актыўнасці, якая прыгнечана арганічнымі і мінеральнымі кіслотамі. Гумусавыя рэчывы складаюць толькі каля 10—15 % ад агульнай колькасці арганічных рэчываў. У іх саставе пераважаюць фульвакіслоты. Зольнасць тарфяна-балотных вярховых глебаў вельмі нізкая і складае 2—5 %. Яны маюць моцнакіслую рэакцыю асяроддзя (рН 2,6—4,0) і высокую гідралітычную кіслотнасць. Для ўсяго глебавага профілю характэр- на вельмі слабая (10—20 %) насычанасць асновамі. Вярховыя тарфяна- балотныя глебы маюць нізкую шчыльнасць (0,03—0,1 гм/см3), вялікую вільгацяёмістасць, слабую водапранікаль-насць і дрэнную цеплаправоднасць.
Тарфяна-балотныя вярховыя глебы падзяляюцца на наступныя падтыпы: 1) балотныя вярховыя тарфяна-глеевыя; 2) балотныя вярховыя тар- фяныя; 3) тарфяна-глеевыя вярховыя асушаныя; 4) балотныя вярховыя тарфяныя.
Падзел гэтага тыпу глебаў па магутнасці тарфянога слоя ажыццяўляецца па аналогіі з тарфяна-балотнымі нізіннымі глебамі.
Адмоўныя ўласцівасці вярховых тарфяна-балотных глебаў абумовілі нізкі ўзровень іх прыроднай урадлівасці. У складзе ворыва яны займаюць менш за 0,1 %. Для павышэння ўрадлівасці глебаў гэтага тыпу неабходна праводзіць вапнаванне, уносіць арганічныя і мінеральныя ўгнаенні. Торф гэ- тых глебаў найбольш прыдатны для выкарыстання на подсціл жывёлам і для прыгатавання торфа-гноевых кампостаў.
Алювіяльныя (поймавыя) дзярновыя і дзярновыя забалочаныя глебы
Фарміраванне глебаў у поймах рэк адбываецца пад уплывам не толькі фактараў глебаўтварэння, уласцівых той або іншай глебава-кліматычнай зо- не, але і асаблівых умоў, якія ствараюцца ў выніку штогадовага затаплення іх паводкай і адкладамі на паверхні свежага алювіяльнага наносу.
Паводле саставу і характару рачных наносаў, гідралагічнага рэжыму і глебаў у поймах звычайна вылучаюць тры зоны: прырэчышчавую, цэнтраль- ную і прытэрасную.
Прырэчышчавая пойма мае невялікую шырыню і больш прыўзнятая ў параўнанні з іншымі часткамі поймы. Тут адкладаюцца ў вялікай колькасці самыя грубыя пясчаныя і супясчаныя наносы. Пры паўторных паводках яны размываюцца і перамяшчаюцца, утвараючы своеасаблівы грывісты рэльеф. З- за штогадовага адкладу свежага наносу, прыўзнятасці і аслабленага ўвільгатнення летам працэсы глебаўтварэння ў гэтай зоне поймы развіваюцца
293
запаволена. Тут фарміруюцца дзярновыя слабаразвітыя або неразвітыя слаістыя глебы з невялікай колькасцю гумусу.
Цэнтральная пойма характарызуецца выраўнаваным рэльефам і займае больш вялікую прастору. У гэтай зоне адкладаюцца больш тонкія часцінкі пераважна супясчанага, сугліністага і гліністага складу.
У залежнасці ад характару вясновай паводкі глебы цэнтральнай часткі поймы могуць складацца са слаістых і зярністых алювіяльных адкладаў. Зярністая пойма ўтвараецца ў паніжэннях рачной даліны, дзе паводкавыя во- ды цякуць павольна і падоўгу застойваюцца. У адносна павышаных месцах цэнтральнай поймы, дзе паводкавыя воды цякуць хутка, адкладаецца грубы пясчаны матэрыял, які пры аслабленні разліву перакрываецца слаямі больш тонкіх наносаў. Пры такім характары паводкі ўтвараецца слаістая пойма. Прытэрасная зона поймы размяшчаецца найбольш далёка ад рэчышча і зай- мае самае нізкае становішча. Гэтая зона характарызуецца залішнім увільгатненнем і шырокім распаўсюджваннем тарфяна-балотных глебаў.
Згодна з прынятай класіфікацыяй, сярод алювіяльных (поймавых) глебаў на ўзроўні падтыпаў вылучаюцца алювіяльныя неразвітыя, алювіяльныя дзярновыя ападзоленыя, алювіяльныя дзярновыя (ападзоленыя) слабаглеява- тыя, алювіяльныя дзярновыя глеяватыя і алювіяльныя дзярновыя глеевыя. У асобны падтып вылучаны алювіяльныя дзярновыя глеяватыя і глеевыя асу- шаныя глебы.
Адметнай адзнакай алювіяльных глебаў з'яўляецца слаістая будова гле- бавага профілю.
Алювіяльныя неразвітыя глебы фарміруюцца ў прырэчышчавай пойме на вяршынях пясчаных грыў і ў паніжэннях паміж імі. Профіль гэтых глебаў практычна не дыферэнцыраваны на генетычныя гарызонты. Вылучаецца толькі слабагумусны верхні алювіяльны слой з колькасцю гумусу 0,05—0,25 %. Звычайна алювій неразвітых глебаў мае нізкую забяспечанасць рухомымі формамі фосфару і калію, а кіслотнасць складае 4,0—5,0 рН. Марфалагічны профіль будуецца наступным чынам: АІ1 (АІ1А1) –- АІ2 –- АІ3 –- АІ4 і г. д.
Расліннае покрыва на гэтых глебах вельмі беднае. Сустракаюцца пажарніца наземная, булаваносец сіваваты, трыпутнік ланцэталісты, мятліца гіганцкая, аўран лекавы. Суцэльнай дзярніны гэтыя расліны на паверхні гле- бы не ўтвараюць.
Алювіяльныя дзярновыя ападзоленыя слабаглеяватыя глебы фарміруюцца на павышэннях цэнтральнай поймы пад саснякамі імшыстымі. У профілі вылучаюцца наступныя гарызонты: А0 –- АІ1А1 –- АІ1А2 –- АІ2Вg –- АІ3g –- АІ4g і г. д. Генетычныя гарызонты гэтых глебаў фарміруюцца звычай- на на алювіі аднаго грануламетрычнага складу. Слаістасць алювію выразна выяўляецца толькі ў ніжняй частцы профілю.
Алювіяльныя дзярнова-глеяватыя глебы фарміруюцца ў цэнтральнай і прытэраснай частках поймы. Займаюць адносна павышаныя выраўнаваныя
294
ўчасткі. Для травянога покрыва характэрны буйныя і дробныя злакі, некато- рыя дробныя асокі (прасяная, жоўтая) і шматлікае разнатраўе са значнай уд- зельнай вагой бабовых раслін.
Генетычны профіль глебаў гэтага падтыпу ўключае гарызонты:
А0 –- АІ1А1 –- АІ1Вg –- АІ2g –- АІ3g і г.д. Глыбіня залягання грунтавых водаў у профілі дзярнова-глеяватых глебаў –- 85—100 см. Багатая травяністая
расліннасць і спрыяльнае ўвільгатненне гэтых глебаў абумовілі фарміраванне магутнага гумусавага гарызонта. Колькасць гумусу складае 3—5 %.
Алювіяльныя дзярнова-глеевыя глебы займаюць паніжаныя часткі цэн- тральнай і прытэраснай поймы. Выкарыстоўваюцца пад сенажаці. У травастоі найбольш часта сустракаюцца вільгацелюбівыя злакі (канарэечнік, бекманія, маннік), дробныя асокі (звычайная, жоўтая) і разнатраўе, сярод якога пераважаюць гідрафіты (вятроўнік, лазаніца, чальчак і інш.). Профіль
гэтых глебаў складаецца з гарызонтаў: А0 –- АІ1А1g –- Al1Bg –- Al2g. Узровень грунтавых водаў у профілі гэтых глебаў знаходзіцца на глыбіні каля 0,5—0,6
м. На такім узроўні фарміруюцца суцэльныя глеевыя гарызонты з алювію рознай магутнасці і саставу.
Поймавыя дзярновыя забалочаныя глебы адрозніваюцца высокай патэн- цыяльнай урадлівасцю. Для іх характэрна слабакіслая або блізкая да ней- тральнай рэакцыя асяроддзя, высокая насычанасць асновамі (70—80 %). Колькасць гумусу складае ад 3 да 8 % і больш. На гэтых глебах фарміруюцца лугавыя ўгоддзі з багатым травастоем, якія забяспечваюць атрыманне 4–5 т/га сена добрай якасці. Эфектыўнае іх выкарыстанне пад ворыва магчыма толькі пасля рэгулявання воднага рэжыму.
Найбольшае пашырэнне глебы гэтага тыпу атрымалі ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях, дзе яны выкарыстоўваюцца пад прыроднымі сенажаці і пашу.
Алювіяльныя тарфяна-балотныя глебы
Алювіяльныя тарфяна-балотныя глебы звычайна характэрныя для пры- тэраснай зоны поймы, але невялікімі контурамі сустракаюцца і ў цэнтральнай зоне (затарфаваныя старыцы). Іншы раз яны ўтвараюць буйныя масівы ў азё- рападобных пашырэннях рачных далін. Фарміраванне гэтых глебаў адбыва- ецца ва ўмовах залішняга алювіяльнага (паверхневага) і грунтавога ўвільгатнення. Паводле характару марфалагічнага профілю алювіяльныя тарфяна-балотныя глебы не адрозніваюцца ад нізінных тарфянікаў, аднак яны маюць больш высокую зольнасць і ступень распаду. Глебы дадзенага тыпу больш багатыя азотам, фосфарам, каліем і кальцыем у параўнанні з тарфянікамі водападзелаў. Паколькі грунтавыя воды, якія ўдзельнічаюць у фарміраванні гэтых глебаў, маюць павышаную жорсткасць, то для іх тыпо- выя выпадкі, калі асобныя гарызонты або ўся тоўшча моцна насычаны вап- най і жалезам. Пры гэтым утвараюцца тарфатуфы, арудзянелы торф і торфавівіяніты.
295
У тыпе алювіяльных тарфяна-балотных глебаў вылучаюцца наступныя падтыпы: 1) тарфяна-глеевыя; 2) тарфяныя; 3) тарфяна-глеевыя асушаныя; 4) тарфяныя асушаныя. Па магутнасці тарфянога пласта яны падзяляюцца на
тарфяніста-глеевыя (менш за 30 см), тарфяна-глеевыя (30—50 см), тарфяныя маламагутныя (50—100 см), тарфяныя сярэднемагутныя (100—200 см) і тарфяныя магутныя (больш за 200 см).
Да тыпу алювіяльных балотных глебаў аднесены таксама іліста- перагнойна-глеевыя глебы. Яны фарміруюцца на больш паніжаных участках цэнтральнай поймы. Звычайна гэтыя глебы пакрыты балотнымі травамі, ся- род якіх пераважае чарот азёрны і метлюжок балотны. Сустракаюцца таксама асокі (берагавая і зграбная), канарэечнік, стрэлкаліст, касач вадзяны і інш. Іліста-перагнойна-глеевыя глебы рэдка ўтвараюць буйныя масівы. Часцей за ўсё яны чаргуюцца з тарфяна-балотнымі глебамі.
У неасушаным стане алювіяльныя тарфяна-балотныя глебы выкарыстоў- ваюцца ў якасці прыродных сенажацей, пасля асушэння і асваення глебы гэ- тага тыпу з'яўляюцца найбольш урадлівымі. Яны прыдатныя для вырош- чвання высокапатрабавальных палявых культур і агародніны.
Антрапагенныя глебы
Да антрапагенных належаць глебы, якія ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека цалкам страцілі зыходныя адзнакі і ўласцівасці. У адпаведнасці з прычынамі і ўмовамі ўтварэння ў рэспубліцы атрымалі пашырэнне:
iантрапагенныя глебы, якія ўтварыліся ў выніку накіраванай дзейнасці чалавека, –- рэкультываваныя і штучныя;
iантрапагенныя глебы, якія ўтварыліся з нагоды нерацыянальнага вы- карыстання зямель, а таксама пры правядзенні гідрамеліярацыі і культуртэхнічных работ –- дэградзіраваныя (трансфармаваныя) і парушаныя;
iантрапагенныя засоленыя; iантрапагенныя другасна забалочаныя.
Да першай групы аднесены рэкультываваныя мінеральныя, рэкультыва- ваныя тарфяныя і насыпныя штучныя глебы.
Рэкультываваныя –- гэта глебы, якія створаны з насыпнога глебагрунту на месцы кар'ераў па здабычы карысных выкапняў або выпрацаваных тарфянікаў. Насыпныя –- штучныя глебы, што ствараюцца ў парках, на ага- родах і ў цяпліцах. Разнастайнасць гэтай групы глебаў вызначаецца магут- насцю штучнага наносу, грануламетрычным складам і будовай насыпной і подсцільнай тоўшчы глебагрунту. Паводле магутнасці штучнай тоўшчы рэ- культываваныя і насыпныя глебы падзяляюцца на маламагутныя (30—60 см), сярэднемагутныя (60—100 см) і магутныя (больш за 100 см), паводле будовы –- на слаістыя і неслаістыя, паводле наяўнасці гумусу –- на слабагумусныя і гумусныя.
296
Да дэградзіраваных трансфармаваных належаць глебы, якія падпалі пад паслямеліярацыйную дэградацыю (мінералізацыя гумусу і торфу, механічнае змяшчэнне гумусавага гарызонта). Яны падзяляюцца на антрапагенна- дэградзіраваныя на месцы тарфяна-глеевых і тарфяных глебаў, антрапагенна- дэградзіраваныя на месцы дзярновых забалочаных асвоеных глебаў і антра- пагенна-дэградзіраваныя на месцы дзярнова-падзолістых забалочаных асвое- ных глебаў.
Антрапагенна-парушаныя –- гэта глебы, негатыўна змененыя гаспадар- чай дзейнасцю (частковае або поўнае знішчэнне гумусавага гарызонта, пера- мешванне генетычных гарызонтаў пры правядзенні земляных работ). У залежнасці ад ступені парушэння вылучаюцца глебы слабапарушаныя, у якіх парушаны толькі ворны або гумусавы гарызонт; сярэднепарушаныя, у якіх
разам з ворным або гумусавым гарызонтам парушана прыродная будова часткі падгумусавых гарызонтаў; моцнапарушаныя, у якіх парушана пры- родная будова ўсіх гарызонтаў глебавага профілю.
Антрапагенна-засоленыя глебы ўтварыліся ў выніку забруджвання зя- мель Салігорскім калійным камбінатам. Ступень забруджвання залежыць ад адлегласці да вытворчых збудаванняў.
Антрапагенна-другасна-забалочаныя глебы фарміруюцца ў выніку пад-
таплення тэрыторый пры будаўніцтве вадасховішчаў.
23.4. ГЛЕБАВА-ГЕАГРАФІЧНАЕ РАЯНАВАННЕ ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
Прыродныя ўмовы тэрыторыі Беларусі надзвычай разнастайныя. Аднак у геаграфічным размеркаванні глебаўтваральных парод і глебаў, будове рэль- ефу, важнейшых паказчыках клімату існуе пэўная заканамернасць. Так, на- прыклад, найбольшая гадавая сума ападкаў (700 мм) прыпадае на цэнтраль- ную водападзельную частку рэспублікі. Сярэднегадавая тэмпература паветра вагаецца ад +4,4 оС у паўночнай да +7,3 оС у паўднёвай частках.
Змяненне кліматычных умоў ідзе не толькі ў шыротным, але і ў даўготным напрамку. У сувязі з гэтым А. Х. Шкляр (1962) тры шыротныя кліматычныя зоны падзяліў на дзве падзоны: заходнюю і ўсходнюю.
Значныя адрозненні назіраюцца ў рэльефе і геамарфалогіі розных рэгіёнаў краіны. Для паўночнай часткі характэрны буйна-ўзгорыста-градавыя марэнныя, узгорыста-марэнныя і донна-марэнныя формы рельефу. У цэн- тральнай частцы пераважаюць больш старажытныя формы ледавіковага рэльефу, якія маюць плаўныя контуры. Для паўднёвай часткі характэрны раўнінны рельеф, які пераходзіць у шырокую забалочаную Палескую нізіну. У адпаведнасці з характарам змянення фактараў глебаўтварэння змяняецца і глебавае покрыва тэрыторыі рэспублікі.
297
Таму навукова абгрунтаваны ўлік усіх прыродных асаблівасцей асобных частак тэрыторыі Беларусі шляхам комплекснага прыроднага раянавання з'яўляецца неабходнай умовай для распрацоўкі спецыялізацыі і правільнага размяшчэння сельскагаспадарчай вытворчасці, павышэння ўрадлівасці і ахо- вы глебаў.
Глебава-геаграфічнае раянаванне –– гэта раздзяленне тэрыторыі на часткі (раёны) з аднароднымі рэльефам, глебаўтваральнымі пародамі, глебамі і кліматам. Звесткі аб глебах і іншых прыродных умовах у межах гаспадарак, раёнаў, абласцей і рэспублікі дазволілі І. М. Салавей і М. І. Смяяну (1974) вылучыць на Беларусі тры глебавыя правінцыі: I. Паўночную (Прыбалтый- скую); II. Цэнтральную (Беларускую); III. Паўднёвую (Палескую) (рыс.46). Вылучаныя правінцыі рэзка адрозніваюцца паміж сабой характарам глебава- га покрыва, рэльефам і геамарфалогіяй, тэмпературным рэжымам з увільгатненнем, ступенню праяўлення эразійных працэсаў і забалочвання, а таксама іншымі фактарамі, якія вызначаюць перспектыўныя магчымасці развіцця асобных галін сельскай гаспадаркі. Правінцыі займаюць вялікія тэрыторыі, межы якіх цягнуцца ў шыротным напрамку. У адпаведнасці з прынятай схемай глебава-геаграфічнага раянавання правінцыі падзяляюцца на больш дробныя тэрытарыяльныя адзінкі –- глебава-кліматычныя акругі, аграглебавыя раёны і падраёны.
Глебава-кліматычныя акругі ўключаюць у сябе даволі буйныя тэрыторыі з аднолькавымі генетычнымі тыпамі рэльефу, якія абумоўліваюць пэўныя спалучэнні глебаўтваральных парод і структуру глебавага покрыва. Акрамя таго, яны адрозніваюцца асаблівасцямі мясцовага клімату і расліннасцю.
Аграглебавыя раёны –- гэта прыродна-гаспадарчыя тэрыторыі, якія ха- рактарызуюцца пэўным складам, або комплексам глебаў і адпаведнай сістэмай мерапрыемстваў па іх рацыянальным выкарыстанні, павышэнні ўрадлівасці і ахове.
Дакументальнай асновай глебава-геаграфічнага раянавання з'яўляюцца матэрыялы праведзеных буйнамаштабных глебавых даследаванняў, у выніку якіх складзены адпаведныя карты (глебавыя, глебаўтваральных парод, эрадзіраваных і забалочаных зямель). Пры правядзенні раянавання выкарыстоўваюцца таксама кліматычныя карты і карты рельефу.
Паўночная (Прыбалтыйская) глебавая правінцыя
Гэта правінцыя займае паўночную частку рэспублікі. Яе мяжа праходзіць па лініі Смаргонь –- Маладзечна –- Лагойск –- Бялынічы –- Магілёў –- Чэрыкаў –- Крычаў. Паводле прыродных умоў і асаблівасцей гле- бавага покрыва правінцыя значна адрозніваецца ад астатняй часткі краіны
(табл.33).
Геалагічная будова яе характарызуецца тым, што пад невялікай тоўшчай маладых марэнных і водна-ледавіковых адкладаў апошняга зледзянення заля-
298
гаюць магутныя пласты глін, алеўрытаў, пяскоў, а на ўсходзе і паўночным усходзе нярэдка на паверхню выходзяць гіпс, даламіты, вапнякі. Для рэльефу характэрны рысы канцова-марэнных узгорыстых ландшафтаў, якія чаргуюц- ца з буйнымі паніжэннямі і нізінамі. Усходнюю частку займае Аршанска- Магілёўскае плато.
Паўночная правінцыя адрозніваецца агракліматычнымі ўмовамі. Гэта найбольш халодная і вільготная частка тэрыторыі рэспублікі. Значэнне гідратэрмічнага каэфіцыента складае 1,7, працягласць вегетацыйнага перыя- ду –- ад 170 да 190 дзён.
Глебавае покрыва даволі разнастайнае, але паводле грануламетрычнага складу пераважаюць сугліністыя глебы (54,2 %). Менш за ўсё тут тарфяных (1,7 %) і пясчаных (6,9 %) глебаў. Удзельная вага забалочаных зямель скла-
дае 55,1 % (табл.33).
Адметнай адзнакай Паўночнай правінцыі з'яўляецца меліярацыйная неўладкаванасць. Сярод сельскагаспадарчых угоддзяў эрадзіраваныя землі займаюць 11,2 %, забалочаныя –- 55,1 %, завалуненыя –- 49,1 %.
Паўночная правінцыя падзяляецца на дзве акругі: Паўночна-заходнюю і Паўночна-ўсходнюю.
Паўночна-заходняя акруга мае вельмі разнастайны рэльеф. Тут сустра- каюцца маладыя марэнныя ўзвышшы (Браслаўскае, Свянцянскае, Ушацка- Лепельскае і інш.) і шырокія азёрна-ледавіковыя нізіны (Полацкая і Верхнебярэзін-ская). На тэрыторыі акругі выпадае найбольшая колькасць ападкаў (650—700 мм у год). Разнастайнасць прыродных умоў вызначыла складанасць глебавага покрыва. Для планавання рацыянальнага выкарыстан- ня глебаў, павышэння іх урадлівасці і аховы ў межах Паўночна-заходняй акругі вылучаны чатыры аграглебавыя раёны: Браслаўска-Глыбоцкі, які пад-
зяляецца на два падраёны, Шаркаўшчынска-Верхня-дзвінскі, Полацкі,
Вілейска-Докшыцкі. Кожны з гэтых раёнаў характарызуецца пэўным рэлье- фам і структурай глебавага покрыва.
Паўночна-ўсходняя акруга. Рэльеф гэтай акругі таксама разнастайны. Значныя плошчы займаюць узвышшы: Невельска-Гарадоцкае, Няшчэрдаўскае, Віцебскае і Аршанскае. У гэтай акрузе размяшчаюцца так- сама Суражская і Лучоская нізіны. Складанасць рэльефу аказала ўплыў на фарміраванне глебавага покрыва. Даліны і паніжэнні заняты звычайна дзяр- нова-падзолістымі забалочанымі і дзярновымі забалочанымі глебамі, а на ўзвышшах значнае распаўсюджванне атрымалі эразійныя працэсы. Гадавая сума ападкаў у гэтай акрузе складае 550—600 мм. Працягласць вегета- цыйнага перыяду вагаецца ад 170 да 185 дзён.
Разнастайнасць прыродных умоў і глебавага покрыва дазволіла вылу- чыць у межах акругі чатыры аграглебавыя раёны: Сенненска-Расонска-
Гарадоцкі, Віцебска-Ліёзненскі, Аршанска-Горацка-Мсціслаўскі, ШклоўскаЧавускі.
299
Цэнтральная (Беларуская) глебавая правінцыя
Паўднёвая мяжа правінцыі праходзіць прыблізна па лініі Брэст –- Івацэвічы –- Салігорск –- Любань –- Старыя Дарогі –- Жлобін –- Рэчыца –- Лоеў. У геамарфалагічных адносінах яна ахоплівае Ашмянскае і Мінскае ўзвышшы, Прыбугскую, Лідскую, Баранавіцкую, Цэнтральнабярэзінскую і Чачэрскую раўніны, Сярэдне- і Верхнянёманскую нізіны. Агульныя рысы рэльефу гэтай правінцыі маюць адрозненні: на поўначы размяшчаюцца мала- дыя ўзвышшы і грады марэннага паходжання, а на поўдні –- выраўнаваныя тэрыторыі Перадпалесся. У рэльефе пераважаюць схілы са стромкасцю менш за 3о, якія займаюць 68 % тэрыторыі.
Цэнтральная правінцыя па кліматычных умовах неаднародная. Праця- гласць вегетацыйнага перыяду змяняецца ад 200 дзён на захадзе да 196 дзён у цэнтры і 192 дзён на ўсходзе правінцыі. Сума актыўных тэмператур вышэй за +10 оС складае 2 270о, а гідратэрмічны каэфіцыент –- 1,5. Сярэднегадавыя тэмпературы змяняюцца ад +7,3о на захадзе да +5о на ўсходзе. Колькасць ат- масферных ападкаў складае за год 550—600 мм. Аднак на Ашмянскім і Мінскім узвышшах яна дасягае 650--680 мм.
Глебавае покрыва Цэнтральнай правінцыі адрозніваецца як па будове глебаўтваральных і подсцільных парод, так і праяўленнем глебаўтваральных працэсаў. Забалочаныя глебы займаюць тут каля 34 %, а эрадзіраваныя – каля 8 %. Паводле грануламетрычнага складу пераважаюць супясчаныя глебы (55,1 %), на другім месцы стаяць сугліністыя (30,1 %). У параўнанні з Паўночнай правінцыяй большую ўдзельную вагу маюць тарфяна-балотныя глебы.
Нягледзячы на цэласнасць тэрыторыі, у асобных частках яе ёсць спецыфічныя асаблівасці рэльефу, глебаўтваральных парод і клімату. Таму Цэнтральная правінцыя падзяляецца на тры глебава-кліматычныя акругі: За- ходнюю, Цэнтральную і Усходнюю (рыс.46).
Заходняя акруга займае Гродзенскую і невялікую тэрыторыю Мінскай і Брэсцкай абласцей. У рэльефе акругі пераважаюць раўніны (Лідская, Пры- бугская, Баранавіцкая) і нізіны (Сярэдне- і Верхнянёманская). У асобных раёнах уздымаюцца невялікія ўзвышшы (Навагрудскае і Ваўкавыскае).
Кліматычныя ўмовы акругі даволі аднастайныя. За год выпадае 550 мм ападкаў, а працягласць вегетацыйнага перыяду –- 184 дні.
Уякасці глебаўтваральных парод выступаюць пераважна водна- ледавіковыя і марэнныя супескі, радзей лёсападобныя супескі і старажытнаалювіяльныя пяскі.
Умежах Заходняй акругі вылучаюцца тры раёны, кожны з якіх мае блізкія глебава-экалагічныя ўмовы: Гродзенска-Ваўкавыска-Лідскі,
Мастоўскі, Навагрудска-Нясвіжска-Слуцкі.
300