Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

1 курс / Практика / Почвенная / Почвоведение. Курс лекций

.pdf
Скачиваний:
401
Добавлен:
07.07.2018
Размер:
2.32 Mб
Скачать

Табліца 23.5

Прыродна-экалагічная характарыстыка глебавых правінцый Беларусі

Прыродна-экалагічная характары-

 

Правінцыі

 

Увогуле па

 

 

рэспуб-

 

 

 

стыка

Паўночна

Цэнтральная

Паўднёвая

ліцы

 

 

 

я

 

 

 

 

 

 

 

 

Агракліматычныя ўмовы:

 

 

 

 

сума тэмператур >+10 оС

2230

2270

2430

2320

сума ападкаў за перыяд з тэмпе-

360

350

330

350

ратурай >+10 оС

 

 

 

 

гідратэрмічны каэфіцыент

1,7

1,5

1,3

1,5

 

 

 

 

 

Характарыстыка рэльефу:

 

 

 

 

схілы са стромкасцю <3о, %

15,3

68,0

95,1

65,4

сярэдняя даўжыня схілаў, м

364

398

383

390

схілы са стромкасцю 3--5о, %

59,4

27,7

3,3

27,6

сярэдняя даўжыня схілаў, м

291

346

308

322

схілы са стромкасцю >5о, %

25,3

3,3

1,6

7,0

сярэдняя даўжыня схілаў, м

257

320

236

271

 

 

 

 

 

Глебы (% ад агульнай плошчы):

 

 

 

 

сугліністыя і гліністыя

54,2

30,1

2,7

25,9

супясчаныя

37,2

55,1

39,5

48,4

пясчаныя

6,9

11,3

47,4

20,3

тарфяныя

1,7

3,5

10,4

5,4

 

 

 

 

 

Меліярацыйны стан зямель:

 

 

 

 

эрадзіраванасць, %

11,2

7,7

4,5

7,5

забалочанасць, %

55,1

33,5

49,3

42,4

завалуненасць, %

49,1

38,8

7,1

26,6

контурнасць, га

6,0

16,4

15,9

11,6

 

 

 

 

 

Цэнтральная акруга характарызуецца буйнаўзгорыстым і канцова- марэнным градавым рэльефам. Ашмянскае і Мінскае ўзвышшы –- гэта самыя павышаныя тэрыторыі рэспублікі. Сустракаюцца тут і слабахвалістыя раўніны (Пухавіцка-Асіповіцкае плато і частка Цэнтральнабярэзінскай раўніны).

301

Асноўнымі глебаўтваральнымі пародамі ў гэтай акрузе з'яўляюцца ма- рэнныя і водна-ледавіковыя суглінкі і супескі. Месцамі сустракаюцца стара- жытна-алювіяльныя пяскі, а таксама тарфянікі розных тыпаў.

На яе тэрыторыі выпадае 600—650 мм атмасферных ападкаў, сярэднега- давая тэмпература складае 5,5о, а вегетацыйны перыяд працягваецца 192 дні.

Асаблівасці прыродных умоў розных частак Цэнтральнай акругі і харак- тар глебавага покрыва дазваляюць вылучыць два аграглебавыя раёны: Аш-

мянска-Мінскі, Уздзенска-Асіповіцка-Чэрвеньскі.

Усходняя акруга адрозніваецца пласкахвалістым рэльефам. Тэрыторыя расчлянёна сучаснымі рачнымі далінамі і скразнымі мелкімі далінамі стара- жытных патокаў. Глебаўтваральнымі пародамі ў гэтай акрузе з'яўляюцца лё- сападобныя, марэнныя і водна-ледавіковыя суглінкі, водна-ледавіковыя супескі і пяскі, а таксама сучасны алювій і торф.

Акруга займае крайні паўднёвы ўсход краіны, таму кліматычныя ўмовы тут найбольш суровыя ў параўнанні з умовамі іншых акруг правінцыі. Клімат больш кантынентальны. Гадавая колькасць ападкаў складае 500—550 мм.

У залежнасці ад прыродных умоў і асабліва ад глебавага покрыва на тэрыторыі Усходняй акругі вылучаны два глебавыя раёны: Рагачоўска-

Слаўгарадска-Клімавіцкі і Кіраўска-Гомельска-Хоцімскі. У межах апошняга раёна вылучаны яшчэ два падраёны, якія адрозніваюцца, у першую чаргу, паходжаннем глебаўтваральных парод.

Паўднёвая (Палеская) глебавая правінцыя

Паўднёвая правінцыя ахоплівае асобны геамарфалагічны раён –- Пале- скую нізіну, якая з'яўляецца вялікай слабаўвагнутай катлавінай, запоўненай старажытнаалювіяльнымі і водна-ледавіковымі наносамі, пераважна пяскамі і супескамі. Асобнымі ўчасткамі трапляюцца донна-марэнныя адклады, якія перакрыты пясчанымі тоўшчамі.

Рэльеф Палескай нізіны раўнінны, з сістэмай плоскіх рачных тэрас, пе- раходзячых адна ў адну, і старажытных плоскіх катлавін, якія прымыкаюць да азёр Чырвонае, Выганаўскае, Спораўскае і інш. Для гэтай правінцыі ха- рактэрна наяўнасць вялізных забалочаных прастораў і балот. На фарміраванні рэльефу адбілася дзейнасць старажытных і сучасных рэк. Галоўная рака Палесся –- Прыпяць і яе прытокі –- Гарынь і Пціч маюць некалькі слабавыяўленых тэрас. Рачныя даліны шырокія і часта затарфава- ныя.

Паўднёвая правінцыя самая цёплая. Сума актыўных тэмператур вышэй за +10о складае ў сярэднім 2 430о, а працягласць вегетацыйнага перыяду –- 195—210 дзён. Гідратэрмічны каэфіцыент –- 1,3. Гэта сведчыць аб няўстойлівым увільгатненні тэрыторыі.

У глебавым покрыве вялікую ўдзельную вагу займаюць глебы пясчанага грануламетрычнага складу. У адрозненне ад іншых правінцый значныя

302

плошчы належаць тарфяным глебам (10,4 %). Сугліністыя глебы займаюць толькі 2,7 % (табл.33).

Паўднёвая (Палеская) правінцыя падзяляецца на дзве акругі: Паўднёва- заходнюю і Паўднёвасходнюю.

Паўднёва-заходняя акруга паводле рэльефу –- гэта аднастайная раўніна з асобнымі шырокімі слабапрыўзнятымі грывамі і яшчэ больш шырокімі паніжэннямі. Месцамі трапляюцца прыўзнятыя на 10--15 м згладжаныя буг- ры.

Акруга характарызуецца найменшай ва ўмовах Беларусі ўстойлівасцю зімы. У 20—30 % выпадкаў у зімовы перыяд у гэтай акрузе не ўтвараецца ўстойлівага снежнага покрыва. За год тут выпадае каля 500 мм ападкаў, веге- тацыйны перыяд працягваецца 200—205 дзён, а сума актыўных тэмператур

вышэй за 10о дасягае

2 500 оС.

Асаблівасці прыродных умоў і глебавага покрыва далі магчымасць вы- лучыць у гэтай акрузе тры глебавыя раёны: Брэсцка-Драгічынска-Іванаўскі;

Ганцавіцка-Лунінецка-Маларыцка-Столінска-Пінскі, які падзяляецца на ча- тыры падраёны, і Тураўска-Давыд-Гарадоцкі.

Паўднёва-ўсходняя акруга ахоплівае наступныя геамарфалагічныя вы- дзелы: Гомельскае Палессе, Мазырска-Хойніцка-Брагінскую граду і Ельска- Нараўлянскую нізіну.

Гэта акруга з'яўляецца найбольш засушлівай сярод іншых акруг Беларусі. У паўднёвасходняй частцы яе выпадае менш за 500 мм ападкаў у год. Сярэдняя тэмпература года складае 6,5 оС, а працягласць вегетацыйнага перыяду –- 196—200 дзён.

Асноўнымі глебаўтваральнымі пародамі з'яўляюцца пяскі і супескі старажытнаалювіяльнага і водна-ледавіковага паходжання. Сустракаюцца таксама лёсападобныя і марэнныя размытыя суглінкі. Невялікія плошчы зай- маюць тарфяныя адклады нізіннага тыпу.

У межах Паўднёвасходняй акругі вылучаюцца два глебавыя раёны:

Любанска-Светлагорска-Калінкавіцка-Ельскі, які падзяляецца на два падраё- ны, і Мазырска-Хойніцка-Брагінскі.

303

Рекомендуемая литература

1.Геаграф

2.Клебанович Н.В. Методы обследований земель

304

Соседние файлы в папке Почвенная