
Пры гэтым у напрамку глебаўтваральных працэсаў адбываюцца карэнныя зрухі ў лепшы бок. Назіраюцца змяненні глебавага профілю, аграхімічных, фізіка- хімічных і водна-фізічных уласцівасцей. Характэрнай адзнакай акультурвання з'яўляецца накапленне ў верхнім гарызонце гумусу, насычанага асновамі і паўтарачнымі аксідамі, а таксама зольных элементаў, якія ўтвараюць устойлівыя злучэнні.
У залежнасці ад ступені акультурвання дзярнова-падзолістыя глебы падзяля- юцца на слаба-, сярэдня і добраакультураныя.
Профіль дзярнова-падзолістых слабаакультураных глебаў складаецца з на- ступных гарызонтаў:
Авор –- А2 або А2В1 –- В (В1В2) –- С.
У ворны гарызонт уцягнуты Ао, А1 і часткова А2 або А2В1. Яго магутнасць складае ад 20 да 25 см. Характэрна нетрывалая дробнакамякаватая структура або бесструктурнасць. Магутнасць падзолістага гарызонта глебаў на лёсах і лёсапа-
добных суглінках 13—22 см, на марэнных адкладах яна скарачаецца да |
5—10 |
см, а на рыхлых водна-ледавіковых і старажытнаалювіяльных |
адкладах |
падзолісты гарызонт выяўлены вельмі слаба. Кіслотнасць ворнага гарызонта паніжаецца да 4,8—5,3 рН у КСl (супраць 3,0—4,2 у цалінным стане). У складзе абменных катыёнаў павышаецца колькасць Са і Мg і скарачаецца доля абменнага вадароду. Ступень насычанасці асновамі –- да 50—65 %, а колькасць гумусу ў дзярнова-падзолістых слабаакультураных глебах складае 1,5—2,0 %, на больш цяжкіх марэнных і азёрна-ледавіковых адкладах –- 2,2 %. У гарызонце А2 коль- касць гумусу, мінеральных аксідаў і рухомых элементаў жыўлення раслін рэзка паніжаецца.
Дзярнова-падзолістыя сярэднеакультураныя глебы ў большай меры адрозніваюцца ад цалінных па знешніх адзнаках і ўласцівасцях. Іх профіль уклю-
чае гарызонты Авор –- (А2) –- А2В1 –- В (В1, В2) –- С. Магутнасць ворнага слоя знаходзіцца ў межах 25—30 см. Гарызонт А2 добра выяўлены толькі ў профілі
дзярнова-падзолістых глебаў, развітых на лёсах і лёсападобных суглінках (магут- насць 6—12 см), а на марэнных адкладах ён звычайна выяўлены ў выглядзе асобных плям, зацёкаў або зусім адсутнічае. У стане сярэдняй ступені акультуранасці ворныя гарызонты дзярнова-падзолістых глебаў маюць камякава- тую структуру, у іх павялічваецца колькасць абменных асноў. З гэтым звязана паніжэнне гідралітычнай кіслотнасці да 2—5 м.экв/100 г глебы і павелічэнне ступені насычанасці асновамі да 70—80 %; наяўнасць гумусу – 2,0—3,0 %.
Дзярнова-падзолістыя добраакультураныя глебы поўнасцю губляюць харак- тэрную для іх цаліннага стану дыферэнцыраваную будову профілю. Ён складзены
з гарызонтаў Авор –- А2В1 –- В –- С. Падзолісты гарызонт у выглядзе невялікіх лапін і зацёкаў прысутнічае толькі ў глебах, якія развіваюцца на лёсах і лёсапа-
добных суглінках. Магутнасць ворнага гарызонта складае 30—45 см, для яго ха- рактэрна трывалая дробнакамякаватая або зярніста-камякаватая структура. Сту- пень насычанасці асновамі павялічваецца да 80—90 %, кіслотнасць перавышае
6,0, а колькасць гумусу –- больш за 3,0 %. У ворных гарызонтах добраакультура- най глебы назіраецца накапленне ілістай фракцыі.
|
|
|
|
|
|
|
Табліца 31 |
|
|
Параўнальная характарыстыка ворных дзярнова-падзолістых эрадзіраваных глебаў |
|
|
|||||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Ступень |
|
Сярэднегадавы |
|
Характарыстыка ворнага гарызонта (Авор) |
|
|
||
эрадзіраванасці глебаў |
|
змыў глебы, т/га |
|
|
|
|
|
|
Ступень разбурэння |
Колькасць гуму- |
Запасы гуму- |
Шчыльнасць, |
Агульная по- |
|
|||
|
|
|
|
|||||
|
|
|
|
су, % |
су, т/га |
г/см3 |
рыстасць, % |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Неэрадзіраваныя |
|
< 2,0 |
Захаваныя цалкам |
1,6 і вышэй |
50 і вышэй |
1,15+0,14 |
56,1 |
|
(вельмі слабаэрадзі- |
|
|
|
|
|
|
|
|
раваныя паўнапро- |
|
|
|
|
|
|
|
|
фільныя на схілах са |
|
|
|
|
|
|
|
|
стромкасцю да 1о) |
|
|
|
|
|
|
|
|
Слабаэрадзіраваныя на |
|
2,1—5,0 |
Разбураныя частко-ва, |
1,3+0,04 |
35—45 |
1,32+0,09 |
49,8 |
|
схілах са стромкасцю |
|
|
узворваецца гарызонт |
|
|
|
|
|
1—3о |
|
|
А2 |
|
|
|
|
|
Сярэднеэрадзірава-ныя |
|
5,1—10,0 |
Разбураныя цалкам, уз- |
1,0+0,03 |
20—30 |
1,43+0,08 |
44,1 |
|
на схілах са стромкас- |
|
|
ворваецца гары-зонт А2 |
|
|
|
|
|
цю 3—5о |
|
|
і верхняя час-тка гары- |
|
|
|
|
|
|
|
|
зонта В |
|
|
|
|
|
Моцнаэрадзіраваныя |
|
10,1—20,0 |
Разбураныя цалкам га- |
0,7+0,02 |
10—15 |
1,50+0,11 |
39,6 |
|
на схілах са стромкас- |
|
|
рызонты Авор і А2. |
|
|
|
|
|
цю 5—7о |
|
|
Авор утвораны з гары- |
|
|
|
|
|
|
|
|
зонта В |
|
|
|
|
|
Вельмі моцнаэрадзі- |
|
>20,0 |
Авор утвораны з гары- |
0,6+0,02 |
<10 |
1,57+0,09 |
38,2 |
|
раваныя на схілах са |
|
|
зонта В і подсцільнай |
|
|
|
|
|
стромкасцю больш за |
|
|
пароды |
|
|
|
|
|
7о |
|
|
|
|
|
|
|
|
На добраакультураных глебах рост і развіццё раслін у меншай меры за- лежаць ад неспрыяльных умоў надвор'я. На гэтых глебах атрымліваюць устойлівыя ўраджаі ўсіх сельскагаспадарчых культур, у тым ліку і патраба- вальных да ўмоў росту.
У адпаведнасці з прынятай у рэспубліцы класіфікацыяй (1990) да тыпу дзярнова-падзолістых аднесены таксама глебы, якія знаходзяцца ва ўмовах кароткачасовага залішняга ўвільгатнення. Па наяўнасці ў іх профілі адзнак агляення вылучаюцца наступныя падроды: аглееныя ўнізе, кантактна- аглееныя і часова залішне ўвільготненыя (слабаглеяватыя).
Дзярнова-падзолістыя аглееныя ўнізе глебы шырока распаўсюджаны на рыхлых пясчаных адкладах з адносна блізкім узроўнем глебава-грунтавых водаў. У іх профілі на глыбіні 1,5—2,0 м прысутнічае аглеены гарызонт жаўтавата-белага, белага або шэра-белага колеру. На сугліністых глебаўтваральных пародах у ніжняй частцы профілю відаць адзнакі агляення ў выглядзе палос і плям блакітнага колеру. Яны ўтварыліся з-за замаруджа- най фільтрацыі і застою паверхневай атмасфернай вады ў глебавай тоўшчы.
Дзярнова-падзолістыя кантактна-аглееныя глебы звычайна фарміруюцца на двухчленных адкладах. Сярод гэтых глебаў найбольш распаўсюджаны супясчаныя і пясчаныя, якія развіваюцца на водна- ледавіковых адкладах і падсцілаюцца сугліністай або гліністай марэнай. На кантакце покрыўнай і подсцільнай пароды ў выніку застою вільгаці мае мес- ца асвятленне ніжняй часткі падзолістага гарызонта і наяўнасць плям агляен- ня ў верхнім слоі подсцільнай пароды.
Дзярнова-падзолістыя часова залішне ўвільготненыя (слаба-
глеяватыя) глебы развіваюцца ва ўмовах аслабленага паверхневага і ўнутрыглебавага сцёку. Больш распаўсюджаны на глебаўтваральных пародах сугліністага і звязнасупясчанага грануламетрычнага складу. Адзнакамі ка- роткачасовага ўвільгатнення ў гумусавым гарызонце з'яўляюцца рэдкія пунктацыі марганцу і адзінкавыя ржавыя плямы другасна акісленага жалеза. Падзолісты гарызонт мае белаватае адценне. У ілювіяльным гарызонце адзнакамі пераўвільгатнення з'яўляюцца белаватыя, шызавата-белаватыя, іржавыя і ржава-охрыстыя плямы.
Неабходна адзначыць, што кароткачасовае пераўвільгатненне разглед- жаных глебаў не аказвае негатыўнага ўплыву на развіццё большасці сельска- гаспадарчых культур. Гэтыя глебы з'яўляюцца лепшымі сярод дзярнова- падзолістых глебаў лёгкага грануламетрычнага складу. У асобныя гады на сугліністых і гліністых слабаглеяватых глебах магчыма вымаканне азімых збожжавых культур.
Дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. На тэрыторыі краіны гэты тып глебаў стаіць на другім месцы па займальнай плошчы. У складзе сель- скагаспадарчых угоддзяў іх удзельная вага складае 33,8 %, а на ворыве –- 36,5 % (рыс.). Найбольшае распаўсюджанне дзярнова-падзолістыя забалоча- ныя глебы атрымалі на поўначы рэспублікі (Віцебская вобласць), дзе яны
прадстаўлены на 52,2 % ворных зямель. Менш за ўсё іх у Гродзенскай вобласці (24,1 %).
Глебы гэтага тыпу фарміруюцца ва ўмовах працяглага перыядычнага пераўвільгатнення або грунтавымі водамі. Больш характэрны для тэрыторый, складзеных лёсавымі, лёсападобнымі, азёрна-ледавіковымі, водна- ледавіковымі і старажытнаалювіяльнымі адкладамі. У раёнах пашырэння канцова-марэнных утварэнняў яны сустракаюцца радзей і прымеркаваны да ўчасткаў з адносна спакойным рэльефам.
Дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы ў прыродным стане заняты пе- раважна ляснымі насаджэннямі: ельнікамі чарнічнымі, зеленамошнымі; саснякамі чарнічнымі, даўгамошнымі і вытворнымі ад іх бярозавымі і асінавымі лясамі. Акрамя лясоў на гэтых глебах развіваюцца сухадольныя лугі нізкай прадукцыйнасці.
У параўнанні з тыпам дзярнова-падзолістых глебаў яны маюць яшчэ больш высокую кіслотнасць, вельмі слаба забяспечаны фосфарам і каліем, але гумусу змяшчаюць больш. Гэтыя глебы адрозніваюцца нездавальняючымі агравытворчымі ўласцівасцямі, таму што вясной і восен- ню звычайна знаходзяцца ў стане поўнага насычэння вільгаццю. Азімыя збожжавыя на іх вымакаюць, а сяўба яравых культур значна зацягваецца. Дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы паспяваюць да веснавых палявых работ на 7–10 дзён пазней, чым аўтаморфныя.
На падтыпавым узроўні класіфікацыі дадзены тып падзяляецца на дзяр- нова-падзолістыя паверхнева-аглееныя і дзярнова-падзолістыя грунтова- аглееныя. Адначасова вылучаюцца два падтыпы гэтых глебаў пасля правяд- зення асушальнай меліярацыі. Па ступені выяўленасці аглеенага гарызонта яны падзелены на глеяватыя і глеевыя.
Дзярнова-падзолістыя паверхнева-аглееныя глебы фарміруюцца пера-
важна на пародах сугліністага і гліністага грануламетрычнага складу, якія больш шырокае распаўсюджванне атрымалі ў паўночнай і цэнтральнай част- ках Беларусі.
Марфолага-генетычныя асаблівасці дзярнова-падзолістых паверхнева-
глеяватых ворныў глебаў паказаны на рыс.43.
Характэрнымі адзнакамі глебаў гэтага падтыпу з'яўляецца кіслая рэак- цыя глебавага профілю, вельмі значнае абядненне гарызонта А2 абменнымі катыёнамі Са і Mg і аморфнымі формамі Fe2O3 i Al2O3. Большую выразнасць, чым у незабалочаных глебах, мае размеркаванне ілу па генетычных гарызон- тах. Адбываецца моцнае абязільванне падзолістага гарызонта і накапленне ілістых часцінак у ілювіяльнай частцы профілю. Колькасць гумусу ў ворным гарызонце складае каля 3 %.
Дзярнова-падзолістыя паверхнева-глеевыя глебы ў адрозненне ад па-
верхнева-глеяватых развіваюцца амаль пры пастаянным пераўвільгатненні. У рэльефе займаюць днішчы варонкападобных западзін, бяссцёкавыя паніжэнні
285
сярод глеяватых глебаў або абкружаюць вярховыя балоты. Выкарыстоўваюцца пераважна пад прыродныя кармавыя ўгоддзі і лясы. Гэ- тыя глебы маюць скарочаны профіль, які складаецца з наступных
гарызонтаў: А0 –- А1g –- А2g –- (Bg) –- G. Адметнай рысай іх з'яўляецца глы- бокае і інтэнсіўнае асвятленне ўсяго профілю, шызаватыя адценні, пацёкі гу-
мусу. Ілювіяльныя гарызонты ў глебах гэтага падтыпу выяўлены вельмі сла- ба. У профілі дзярнова-падзолістых паверхнева-глеевых глебаў амаль заўсёды знаходзіцца вада на глыбіні каля 1 м.
Дзярнова-падзолістыя грунтова-аглееныя глебы прымеркаваны пера-
важна да раёнаў пашырэння рыхлых глебаўтваральных парод (Беларускае Палессе). Фарміруюцца пры блізкім заляганні ад паверхні грунтавых водаў. У такіх умовах паверхневае ўвільгатненне спалучаецца з грунтавым забалоч- ваннем. Марфалагічны профіль дзярнова-падзолістых грунтова-глеяватых
цалінных глебаў складаецца з гарызонтаў: А0 –- А1 –- А2g (А2В1g) –- В1g –- BCg –- Cg. На ворных землях гарызонты А0 і А1 трансфармаваны ў гарызонт Авор.
У верхніх гарызонтах адзнакі залішняга ўвільгатнення прадстаўлены ў вы- глядзе белаватай і шызавата-белаватай афарбоўкі, пунктацый марганцу, іржава-охрыстых плям і пражылак. Ілювіяльны гарызонт адрозніваецца бляк- лай плямістай афарбоўкай, зрэдку з карычневата-ржавымі і ярка-ржавымі плямамі. Як і паверхнева-аглееныя, глебы гэтага падтыпу маюць кіслую рэ- акцыю асяроддзя, а элювіяльная частка профілю абеднена ілістай фракцыяй. Насычанасць асновамі гумусавага гарызонта не перавышае 40—50%, а коль- касць гумусу складае 2,5—3,0 %. Пры выкарыстанні пасля асушальнай мелія- рацыі дзярнова-падзолістых грунтова-глеяватых глебаў пад ворыва назіраецца знач-нае памяншэнне гумусу, а ўраджайнасць большасці сельска- гаспадарчых культур практычна не адрозніваецца ад ураджайнасці, якую атрымліваюць на аналагічных паводле грануламетрычнага складу незабало- чаных глебах. Без асушэння яны могуць выкарыстоўвацца для вырошчвання яравых збожжавых і шматгадовых траў. Азімыя культуры ў асобныя гады зніжаюць прадукцыйнасць да 20—40 %.
Дзярнова-падзолістыя грунтова-глеевыя глебы з'яўляюцца больш увільготненымі сярод дадзенага падтыпу. Шырокага распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі яны не атрымалі. У якасці ворных зямель без асушальнай меліярацыі практычна не выкарыстоўваюцца. Маюць скарочаны профіль, у якім на мяжы капілярна-насычанага вільгаццю слоя знаходзіцца суцэльны глеевы гарызонт. Ілювіяльныя гарызонты ў гэтых глебах выражаны вельмі слаба.
У межах рэспублікі сярод гэтага падтыпу вылучаны дзярнова-
падзолістыя грунтова-глеяватыя (глеевыя) глебы з ілювіяльна-гумусавым га-
рызонтам. Фарміруюцца яны пераважна на рыхлых пародах пад сасновымі або саснова-бярозавымі лясамі.
Адметнай дыягнастычнай адзнакай гэтых глебаў з'яўляецца наяўнасць у іх профілі ілювіяльна-гумусавага, або ілювіяльна-жалезіста-гумусавага гары-
286
зонта і вельмі выразная дыферэнцыяцыя глебавай тоўшчы па наяўнасці ілістай фракцыі і валавых паўтарачных аксідаў. Дзярнова-падзолістыя грун- това-глеяватыя глебы з ілювіяльна-гумусавым гарызонтам характарызуюцца
наступнай будовай профілю: А0 –- А1g –- A2g –- Bh –- Bg –- BCg –- G. Звычай- на гэтыя глебы маюць магутны подсціл, маламагутны гумусавы гарызонт,
пад якім залягае белаваты падзолісты гарызонт. Падзолісты гарызонт выраз- на пераходзіць у буравата-карычневы або кафейна-карычневы ілювіяльна- гумусавы гарызонт Вh. Магутнасць гэтага гарызонта залежыць ад вышыні, да якой падымаецца ў профілі глебы капілярная кайма, і складае 10–33 см. Колькасць гумусу ў гарызонце А1 – ад 1,9 да 5,5 %, у гарызонце А2g яно рэзка зніжаецца, а ў ілювіяльна-гумусавым гарызонце (Вh) зноў павялічваецца і складае 1,0—3,5 %. У гэтым гарызонце мае месца накапленне ілу і паўтарачных аксідаў. Для ўсяго профілю дзярнова-падзолістых глебаў з ілювіяльна-гумусавым гарызонтам характэрна вельмі кіслая рэакцыя ася- роддзя (рН у КСl 3,0—4,5), нізкая насычанасць асновамі. Яны маюць не- спрыяльныя водна-фізічныя ўласцівасці. Выкарыстоўваюцца пераважна пад лясамі.
Балотна-падзолістыя глебы
Глебы гэтага тыпу фарміруюцца пад уплывам падзолістага і балотнага працэсаў глебаўтварэння на паніжаных элементах рэльефу або прымеркава- ны да плоскіх раўнін, дзе накопліваюцца паверхневыя воды. На рыхлых глебаўтваральных пародах у раёнах Палесся іх утварэнне звязана з блізкім заляганнем ад паверхні грунтавых водаў. Балотна-падзолістыя глебы шырока распаўсюджаны пад саснякамі даўгамошна-чарнічнымі, ялова- даўгамошнымі, бярозава-даўгамошнымі, багуновымі і сфагнава-багуновымі, якія звычайна прымыкаюць да ўскраін верхавых балотаў. Па марфалагічнай будове ад дзярнова-падзолістых забалочаных глебаў з ілювіяльна-гумусавым гарызонтам яны адрозніваюцца наяўнасцю тарфянога гарызонта, ярка выяўленага падзолістага і ілювіяльна-гумусавага гарызонтаў. Генетычны
профіль дадзеных глебаў складаецца з гарызонтаў А0 –- Т –- (А1g) –- А2g –- Bh –- Bg –- G. Тарфяны гарызонт мае магутнасць 10—30 см, а падзолісты –- 10—
25 см. Іншы раз пад тарфяным гарызонтам можа залягаць маламагутны гары- зонт А1. Адметнай рысай гэтых глебаў з'яўляецца наяўнасць ілювіяльна- гумусавага гарызонта.
Для балотна-падзолістых глебаў характэрна яшчэ больш кіслая рэакцыя асяроддзя ўсяго профілю. Найбольш кіслымі з'яўляюцца верхнія гарызонты (рН 2,4—3,7). Яны бедныя ілам, паўтарачнымі аксідамі і абагачаны крэменя- зёмам. Ступень насычанасці асновамі не перавышае 40 %. Гэтыя паказчыкі сведчаць аб нізкай урадлівасці гэтага тыпу глебаў. Балотна-падзолістыя гле- бы ў залежнасці ад характару ўвільгатнення падзяляюцца на два падтыпы: тарфяніста-падзолістыя паверхнева-аглееныя і тарфяніста-падзолістыя грунтова-аглееныя.
287
Дзярновыя забалочаныя глебы
Дзярновыя забалочаныя глебы ў складзе сельскагаспадарчых угоддзяў Беларусі займаюць 11,2 % іх агульнай плошчы, а на ворыве –- 5,5 %. Асабліва вялікую ўдзельную вагу на землях сельскагаспадарчага прызначэн- ня яны маюць у Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Для паўднёвых раёнаў Беларусі характэрны буйнаконтурныя масівы гэтых глебаў, у паўночнай частцы пераважаюць дробныя контуры.
Развіццё такіх глебаў адбываецца ў выніку двух глебаўтваральных працэсаў: дзярновага і балотнага. У залежнасці ад ступені іх праяўлення ва ўмовах рэспублікі выяўлена вялікая колькасць глебавых разнавіднасцей дад- зенага тыпу, што абумовіла розныя погляды на іх месца ў класіфікацыйным спісе глебаў Беларусі.
Дзярнова-забалочаныя глебы на тэрыторыі краіны фарміруюцца пад травяністай расліннасцю на слабадрэніраваных раўнінах і паніжаных элемен- тах рэльефу пры перыядычным або пастаянным насычэнні верхніх гарызонтаў грунтавымі і паверхневымі водамі. Грунтавыя воды звычайна змяшчаюць значную колькасць раствораных рэчываў, у тым ліку і элементаў жыўлення раслін. Гэтыя рэчывы пры дапамозе расліннасці, а таксама шляхам капілярнага падняцця, накопліваюцца ў верхнім слоі глебы. Развіццё глебаўтварэння на карбанатных пародах багатага мінералагічнага саставу на- дае ім уласцівасці дзярнова-карбанатных глебаў. Абагачэнне верхніх гарызонтаў хімічнымі элементамі спрыяе актыўнаму росту травяністай расліннасці і накапленню гумусу. Таму сярод паўгідраморфных глебаў дзяр- нова-забалочаныя маюць найбольшую патэнцыяльную ўрадлівасць. Аднак для гэтага тыпу глебаў характэрна рэзкая неадпаведнасць паміж высокай па- тэнцыяльнай і нізкай эфектыўнай урадлівасцю. У прыродным стане яны за- нятыя пераважна малапрадукцыйнымі сенажацямі і пашай.
Для дзярновых забалочаных глебаў характэрна слабакіслая або блізкая да нейтральнай рэакцыя глебавага асяроддзя, павышаная ступень насычанасці асновамі (больш за 60 %), значная колькасць гумусу (да 6% і больш). У той жа час гэтыя глебы бедныя рухомымі формамі фосфару і калію. Іх колькасць рэдка перавышае 50—100 мг/кг глебы.
Высокая патэнцыяльная ўрадлівасць гэтых глебаў можа быць выкары- стана толькі пасля рэгулявання воднага рэжыму шляхам закладкі дрэнажу. Пасля меліярацыі па ўзроўню ўрадлівасці дзярновыя забалочаныя глебы не ўступаюць аўтаморфным дзярновым і дзярнова-карбанатным. Яны з'яўляюцца прыдатнымі для вырошчвання высокапатрабавальных да глеба- вых умоў сельскагаспадарчых культур. У неасушаным стане гэтыя глебы прыдатныя для выкарыстання пад лугава-пашавымі ўгоддзямі.
У адпаведнасці з наменклатурным спісам глебаў Беларусі дзярновыя за- балочаныя глебы падзяляюцца на 6 падтыпаў: 1) дзярнова-паверхнева- глеяватыя; 2) дзярнова-(перагнойна)-паверхнева-глеевыя; 3) дзярнова- грунтова-глеяватыя; 4) дзярнова-(перагнойна)-грунтова-глеевыя; 5) дзяр-
288
нова-паверхнева-глеяватыя і глеевыя асушаныя; 6) дзярнова-грунтова- глеяватыя і глеевыя асушаныя.
Пры агульнай падобнасці марфалагічнай будовы глебавых профіляў гэ- тыя падтыпы маюць некаторыя адметныя рысы, звязаныя з розніцай паверх- невага і грунтавога ўвільгатнення.
Фарміруюцца дзярновыя забалочаныя глебы паверхневага ўвільгатнення пераважна на багатых (карбанатных) пародах звязнага грануламетрычнага складу. Ступень выяўленасці агляення ў такіх умовах з глыбінёй памяншаец- ца, і прыблізна на глыбіні каля 1 м знаходзіцца слабааглееная парода. Глебы грунтавога ўвільгатнення развіваюцца звычайна на рыхлых глебаўтваральных пародах, і адзнакі агляення ў іх з глыбінёй нарастаюць.
Падтыпы дзярнова-паверхнева-глеяватых і глеевых глебаў фарміруюцца ў ніжніх частках схілаў на адначленных або двухчленных, пе- раважна звязных, глебаўтваральных пародах за кошт дадатковага прыўнясення рэчываў водамі бакавога ўнутрыглебавага сцёку.
Асноўнай адметнай адзнакай гэтых глебаў у параўнанні з дзярнова- падзолістымі забалочанымі з'яўляецца наяўнасць інтэнсіўна афарбаванага гумусавага гарызонта значнай магутнасці (25 см і больш), а таксама блакітная або шызая афарбоўка аглеенага падгумусавага гарызонта.
У раслінным покрыве на глеяватых варыянтах глебаў сярод злакаў пера- важаюць цімафееўка лугавая, аўсяніца лугавая, мятліца белая; сярод бабо- вых –- канюшыны: чырвоная, лугавая, гібрыдная, паўзучая; сярод асок –- прасяная, жоўтая, чорная, махнатая, заечая. На глеевых варыянтах у расліннасці асноўная роля належыць злакам і дробным асокам, бабовых вельмі мала.
Марфалагічна-генетычны профіль дзярнова-паверхнева-глеяватай глебы, развітай на магутным лёсападобным суглінку, паказаны на рыс.44. Коль- касць гумусу складае каля 6,0 %, кіслотнасць практычна не змяняецца па ўсім профілі і складае 6,0—6,5 рН, а насычанасць асновамі –- 60—65%.
У профілі дзярнова-паверхнева-глеевых глебаў ілювіяльна-аглеены га- рызонт (Вg) звычайна адсутнічае або мае невялікую магутнасць (10—15 см). Часцей за ўсё пад гумусавым гарызонтам залягае суцэльны глеевы гарызонт
(G). Наяўнасць гумусу ў гэтых глебах больш высокая. Значнае пашырэнне дзярновыя паверхнева-забалочаныя глебы атрымалі ў паўночных раёнах рэспублікі.
Падтыпы дзярнова-грунтова-глеяватых і глеевых глебаў у рэльефе займаюць сцёкавыя і праточныя лагчыны, шырокія пакатыя схілы, якія пры- мыкаюць да нізінных балот. Развіваюцца пераважна на глебаўтваральных па- родах лёгкага грануламетрычнага складу (пясчаных і супясчаных). Па марфалагічнай будове яны мала адрозніваюцца ад дзярнова-паверхнева- забалочаных глебаў. Аднак гумусавыя гарызонты глебаў, развітых на некар-
289
банатных адкладах, маюць звычайна менш гумусу, больш кіслую рэакцыю асяроддзя, значна менш насычаны асновамі.
Дзярнова-забалочаныя асушаныя падтыпы гэтых глебаў у рэльефе зай- маюць такое ж месца, як і неасушаныя. Характэрнай рысай іх з'яўляецца тое, што пасля асушэння і выкарыстання ў якасці ворных зямель назіраюцца прыкметныя адзнакі дэградацыі іх урадлівасці. Неабходна адзначыць, што ў профілі асушаных дзярновых забалочаных глебаў паверхневага ўвільгатнення гэтыя адзнакі выяўлены значна слабей або зусім адсутнічаюць. Гэта тлумачыцца больш багатым мінералагічным саставам парод, дадатко- вым прыўнясеннем хімічных элементаў і слабай водапранікальнасцю адкладаў. Аднак у сувязі з узворваннем у верхнім гарызонце памяншаецца колькасць гумусу адносна прыроднага стану, а працэсы вышчалочвання спрыяюць падкісленню глебавага асяроддзя.
У дзярновых забалочаных асушаных глебах грунтавога ўвільгатнення паніжэнне ўзроўню грунтавых водаў выклікае пагаршэнне ўласцівасцей. Гэта звязана з лёгкім грануламетрычным складам парод і ўстанаўленнем перыя- дычна воднага рэжыму прамыўнога тыпу. У выніку назіраецца вымыванне абменных катыёнаў, значнае павелічэнне кіслотнасці і памяншэнне гумусу. З цягам часу магчыма фарміраванне ападзоленых гарызонтаў.
Сярод дзярновых забалочаных глебаў вылучаюцца:
Карбанатныя –- закіпаюць ад НСІ у межах гумусавага гарызонта, маюць шмат гумусу (6—10 %) і абменных катыёнаў Са і Mg. Рэакцыя асяродд- зя слабашчолачная. У профілі часта трапляюцца рэшткавыя карбанаты.
Ненасычаныя –- закіпаюць пад гумусавым гарызонтам, які мае слабакіслую рэакцыю (рН 5,5—6,5) і нізкую насычанасць асновамі (30 % і ніжэй).
Ападзоленыя –- адзнакі ападзольвання выяўляюцца ў выглядзе белава- тых плям у ніжняй частцы гумусавага гарызонта і белаватай прысыпкі ў га- рызонце В. Рэакцыя верхніх гарызонтаў кіслая аба слабакіслая, а ступень насычанасці асновамі звычайна не вышэй за 10—20 %.
Тарфяна-балотныя нізінныя глебы
Тэрыторыя Беларусі характарызуецца шырокім распаўсюджваннем ба- лот і забалочаных зямель. Тарфяна-балотныя глебы на землях сельскагаспа- дарчага прызначэння займаюць каля 13 %, у тым ліку на ворыве –- 5,3 %. Ся- род гэтых глебаў найбольшае пашырэнне атрымалі нізінныя тарфянікі, якія складаюць на ворных землях 92 % іх плошчы, а на сельскагаспадарчых угоддзях –- 79 %. Самыя значныя плошчы тарфяна-балотныя нізінныя глебы займаюць у раёнах Палесся і цэнтральнай часткі рэспублікі, менш іх у раёнах Беларускага Паазер'я. Фарміруюцца яны, як правіла, у паніжаных месцах водападзелаў, на старажытнапоймавых тэрасах, у паніжэннях рачных далін і ў азёрных катлавінах пры неглыбокім заляганні жорсткіх грунтавых водаў.
290