Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

1 курс / Практика / Почвенная / Почвоведение. Курс лекций

.pdf
Скачиваний:
737
Добавлен:
07.07.2018
Размер:
2.32 Mб
Скачать

колькасці дзён з гэтай тэмпературай падзяляе тэрыторыю Беларусі на дзве часткі: заходнюю, дзе колькасць такіх дзён больш за 110, і ўсходнюю –- менш за 110.

Колькасць дзён з адзначанай тэмпературай дае магчымасць рабіць вывад аб працягласці веснавога і асенняга перыядаў, якія маюць важнае значэнне для фарміравання глебавага покрыва і планавання тэрмінаў правядзення асноўных сельскагаспадарчых работ. У якасці дадатковага паказчыка пры вызначэнні ступені кантынентальнасці клімату выкарыстаны звесткі аб глыбіні прамярзання супясчанай і лёгкасугліністай глебы да канца зімы.

Агракліматычныя падвобласці, у сваю чаргу, падзелены на агракліматычныя раёны. У аснову іх вылучэння пакладзены фізіка-геаграфічныя раёны, падобныя паміж сабой тыпамі рэльефу і глебавым покрывам, якія з'яўляюцца вядучымі фактарамі прыроднага асяроддзя.

Абагульняючы адзначанае, можна зрабіць выснову, што клімат Беларусі мяккі і багаты на атмасферныя ападкі. Кліматычныя ўмовы рэспублікі спрыяюць не толькі росту і развіццю прыроднай расліннасці, вырошчванню сельскагаспа- дарчых культур, але разам з тым і актыўнаму развіццю занальных працэсаў глебаўтварэння.

Р а с л і н н а с ц ь. Расліннае покрыва як фактар глебаўтварэння таксама адыгрывае важную ролю ў фарміраванні глебаў Беларусі. Самая галоўная ўласцівасць глебы –- яе прыродная ўрадлівасць –- гэта вынік узаемнай дзейнасці ўсіх біялагічных фактараў глебаўтварэння. Асабліва вялікае значэнне расліннасці ў фарміраванні важнейшай састаўной часткі глебы –- яе арганічнага рэчыва.

Характар накопленага ў верхнім слоі пароды арганічнага рэчыва залежыць ад хімічнага саставу раслін і ад умоў перапрацоўкі іх адмерлых частак.

Рэспубліка Беларусь размяшчаецца ў зоне лясоў і падзяляецца на тры лясныя падзоны:

iдубова-цёмнахвойныя лясы Паазер'я, цэнтральнай часткі Беларускай грады і Аршанска-Магілёўскага плато;

iграбава-дубова-цёмнахвойныя лясы заходняй часткі Беларускай грады; iшыракаліста-сасновыя лясы Палесся.

У цяперашні час лясы займаюць толькі 32,9 % агульнай плошчы рэспублікі, а астатняя тэрыторыя ўзарана або пакрыта лугавой і балотнай расліннасцю. Самай пашыранай пародай у лясах Беларусі з'яўляецца сасна. Непатрабавальная да глебы і вільгаці, яна займае 56,3 % лясной плошчы. На другім месцы стаяць беразнякі (15,7 %), затым чорнаалешнікавыя лясы (9,7 %), ельнікі (9,1 %) і дубравы (5,4 %). Шэраалешнікі, асіннікі, ліпнякі і іншыя пароды складаюць толькі каля 4 % лесапакры-тай плошчы. Найбольшыя плошчы лясоў сканцэнтра- ваныя ў паўднёвай і паўднёва-заходняй частках рэспублікі, дзе яны займаюць лёгкія паводле грануламетрычнага складу глебы. У раёнах сугліністых адкладаў,

асабліва лёсападобных суглінкаў, ад былых лясных масіваў засталіся толькі ад- носна невялікія ўчасткі.

Лугі на тэрыторыі Беларусі займаюць каля 15 % агульнай плошчы, у тым ліку на долю поймавых лугоў прыпадае каля 9 % і пазапоймавых –- каля 91 %.

Характар прыроднай расліннасці цесна звязаны з фарміраваннем глебавага покрыва. Комплекс фактараў знешняга асяроддзя абумоўлівае развіццё пэўнай расліннасці, якая моцна ўплывае на накапленне арганічнага рэчыва, яго распад і тым самым на развіццё глебаўтваральных працэсаў. Па характары расліннасці можна меркаваць аб некаторых уласцівасцях глебаў.

Так, сухія і бедныя дзярнова-падзолістыя пясчаныя глебы заняты сасновымі барамі з добра развітым лішайнікавым покрывам. Разам з лішайнікамі трапляюц- ца зялёныя імхі, брусніцы, талакнянка, верас, аўсяніцы палеская і авечая. Бары бруснічныя і бары верасковыя вырастаюць на дзярнова-падзолістых часова залішне ўвільготненых пясчаных глебах. Саснякі і ельнікі-зеленамошнікі прыста- саваныя да глебаў, якія развіваюцца пры тым жа ўвільгатненні на больш багатых, звязных паводле грануламетрычнага складу пародах, якія падсцілаюцца марэннымі або азёрна-ледавіковымі суглінкамі і глінамі.

Дзярнова-падзолістыя глеяватыя глебы звычайна заняты барамі і ельнікамі- чарнічнікамі, кіслічна-зеленамошнымі дубравамі, а таксама арлякова-чарнічнымі і кіслічна-сніткавымі асацыяцыямі.

На багатых дзярнова-перагнойна-карбанатных глебах развіваюцца складаныя мнагаярусныя лясы, ялова-грабавыя дубравы, грабавыя дубравы з арэшнікавым, брызглінавым і чаромхавым падлескам.

На дзярнова-глеяватых і дзярнова-карбанатных глеяватых глебах, якія сфарміраваліся на карбанатных глебаўтваральных пародах або пры блізкім узроўні жорсткіх грунтавых водаў, лясы складзены з шыракаліста-яловых дубраў і чорнаалешнікаў. У такіх лясах вельмі развіты падлесак, а травяное покрыва бага- тае і разнастайнае.

Пазапоймавыя лугі падзяляюцца на сухадольныя і нізінныя.

Сухадолы нармальнага ўвільгатнення аб'ядноўваюць лугі на дзярнова- падзолістых аўтаморфных, часова залішне ўвільготненых і глеяватых глебах. Асноўнымі расліннымі асацыяцыямі на сухадольных лугах з'яўляюцца злакава- разнатраўныя і разнатраўна-злакавыя з той ці іншай доляй бабовых раслін. Злакі прадстаўлены дрыжнікам, пахучым каласком, мятліцай звычайнай, чырвонай аўсяніцай, сіўцом і інш. З бабовых раслін часцей трапляюцца канюшыны лугавая і паўзучая, чына лугавая, гарошак мышыны і рутвіца рагатая. Разнатраўе прадстаўлена званцом, крапінцом, крываўнікам, дуброўкай гусінай, лугавым васільком, марунай, святаяннікам і інш. Іншы раз у травастоі сустракаюцца асокі: заечая, лісіная, пясчаная, калхідская.

Нізінныя пазапоймавыя лугі размяшчаюцца на глебах грунтавога ўвільгатнення: дзярнова-глеяватых і дзярнова-глеевых. Асноўныя раслінныя

групоўкі –- разнатраўна-злакавыя, злакава-дробнаасаковыя, радзей сітавыя; злакі –- мятліца белая, метлюжок, аўсяніца лугавая, вострыца; асокі –- звычайная, пра- сяная, жоўтая і дзірваністая; разнатраўе –- ракавыя шыйкі, падвей шматкаласко- вы, казяльцы, маруна. Часта нараўне з травамі багата развіты зялёныя імхі.

Травастоі поймавых лугоў складзены буйнымі злакамі з вялікай удзельнай вагой асок і сітавых, нешматлікімі бабовымі раслінамі і амаль поўнай адсутнасцю мохавага покрыва. У пойме Нёмана пераважаюць разнатраўна-дробназлакавыя лугі з мятліцай тонкай, пахучым каласком і сіўцом.

Балотная расліннасць адрозніваецца своеасаблівым комплексам. Найбольш багатая расліннасць нізінных балот, якая прадстаўлена ляснымі, кустовымі, травянымі і мохавымі асацыяцыямі. Лясныя асацыяцыі нізінных балот складзены бярозавымі, чорнаалешнікавымі, саснова-бярозавымі, радзей яловымі лясамі і на- земным покрывам з гіпнавых асок і сфагнавых імхоў. Вярховыя балоты прадстаўлены ляснымі і бязлеснымі кусцікава-падвейна-сфагнавымі асацыяцыямі. Лясная расліннасць складзена з сасны вышынёй ад 2 да 8 м. У кусцікавым ярусе распаўсюджаны падбел, багун, буякі, іншы раз верас, карлікавая бяроза. Па сфаг- навым дыване растуць журавіны, расіца, вадзяніца, падвей похвенны.

23.3. КЛАСІФІКАЦЫЯ І ХАРАКТАРЫСТЫКА ТЫПАЎ ГЛЕБАЎ БЕЛАРУСІ

Першыя звесткі аб класіфікацыі глебаў Беларусі з'явіліся ў працы прафесара В. Г. Касаткіна Аб глебах Беларусі”, надрукаванай у 1923 г., у якой паказана, што для рэспублікі занальнымі глебамі з'яўляюцца падзолістыя. Ступень ападзоленасці іх звязана з грануламетрычным складам і ўмовамі залягання па рэльефу. Пры гэтым моцна- і сярэднепадзолістыя глебы былі вылучаны на сугліністых пародах, на супясчаных і пясчаных, якія падсцілаюцца марэнным суглінкам, –- глыбока ападзоленыя, а на магутных пясках –- скрытападзолістыя (“баравыя глебы”).

Я.Н.Афанасьеў (1926) на аснове абагульнення матэрыялаў рэкагнасцы- ровачных глебавых даследаванняў адзначае, што на ўсіх павышаных участках рэльефу сфарміраваліся падзолістыя глебы. У залежнасці ад грануламетрычнага складу глебаўтваральных парод яны падзяляюцца на слаба-, сярэдне- і моцнападзолістыя. Я. Н. Афанасьеў, Г. І. Пратасеня, А. Г. Мядзведзеў у сумес- най працы (1933), прысвечанай аграхімічнай характарыстыцы глебаў Беларусі, ад- значаюць, што фарміраванне глебаў рэспублікі адбываецца пад уздзеяннем дзяр- нова-лугавога, падзолістага, балотнага і саланчаковага працэсаў.

У падрыхтаванай пад рэдакцыяй І. С. Лупіновіча і П. П. Рагавога манаграфіі (1952), якая падагульняе глебавыя даследаванні за мінулыя 25—30 гадоў, вылуча- ецца шэсць тыпаў глебаў –- дзярновыя, дзярнова-падзолістыя, забалочаныя, дзярнова-балотныя, тарфяна-балотныя, алювіяльна-лугавыя. Сярод іх найбольш поўна ахарактарызаваны дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалоча- ныя глебы, якія сфарміраваліся пад уплывам занальных працэсаў глебаўтварэння.

Значнай падзеяй у гісторыі вывучэння глебаў Беларусі з'явіліся буйнамаш- табныя глебавыя даследаванні ўсіх калгасаў і саўгасаў краіны (1958—1964). Згод- на класіфікацыі А. Г. Мядзведзева, М. П. Булгакава, Ю. І. Гаўрыленкі (1960), гле- бы з дыференцыраваным профілем аднесены да падзолістых і дзярнова- падзолістых забалочаных з падзелам іх на тры падтыпы па ступені ападзольвання. Глебы, якія маюць у профілі адзнакі гідрамарфізму, аднесены да тыпу дзярнова- падзолістых забалочаных з раздзяленнем іх на тры падтыпы (часова залішне ўвільготненыя, глеяватыя і глеевыя).

Вялікі ўклад у развіццё класіфікацыі глебаў краіны ўнеслі навукоўцы- глебазнаўцы М. І. Смяян, Т. А. Раманава, І. М. Салавей, якія ўпершыню ахарактарызавалі бурыя лясныя глебы Беларусі, вылучаныя на яе тэрыторыі, правялі дэталёвае даследаванне паўгідраморфных і гідраморфных, у тым ліку і поймавых, глебаў.

У адпаведнасці з падрыхтаванымі метадычнымі ўказаннямі “Палявое дасле- даванне і картаграфаванне глебаў Беларусі” (пад рэдакцыяй М. І. Смяяна, Т. М. Пучкаровай, Г. А. Ржэвуцкай; 1990) на тэрыторыі рэспублікі вылучаны на- ступныя генетычныя тыпы глебаў:

1)дзярнова-карбанатныя;

2)бурыя лясныя;

3)падзолістыя;

4)дзярнова-падзолістыя;

5)дзярнова-падзолістыя забалочаныя;

6)балотна-падзолістыя;

7)дзярновыя забалочаныя;

8)тарфяна-балотныя нізінныя;

9)тарфяна-балотныя верхавыя;

10)алювіяльныя (пойменныя) дзярновыя;

11)алювіяльныя балотныя;

12)антрапагенныя.

Генетычны тып з'яўляецца галоўнай таксанамічнай адзінкай класіфікацыі. У аснову яго вылучэння пакладзена будова глебавага профілю, якая адлюстроўвае аднатыпнасць працэсаў глебаўтварэння.

Больш нізкімі ўзроўнямі класіфікацыі глебаў Беларусі з'яўляюцца падтыпы, роды, віды і разнавіднасці.

Падтыпы вылучаюцца паводле змянення глебавага профілю, абумоўленага рознай ступенню праяўлення працэсу, які накладваецца на папярэдні; роды –- па- водле генезісу і характару будовы глебаўтваральных парод; віды –- паводле выяўленасці адзнак, якія характарызуюць асноўны элементарны працэс; разнавіднасці –- паводле грануламетрычнага складу глебаўтваральных і подсцільных парод.

Дзярнова-карбанатныя глебы. Займаюць невялікія плошчы (0,1 %) ворыва і распаўсюджаны ў выглядзе дробных лапін сярод дзярнова-падзолістых глебаў у

розных рэгіёнах рэспублікі. Фарміруюцца гэтыя глебы на карбанатных пародах або пры неглыбокім іх заляганні ў аўтаморфных умовах пад уплывам дзярновага працэсу глебаўтварэння. Да карбанатных парод на Беларусі належаць: вапняковыя адклады карэннага залягання; прэснаводныя (другасныя) утварэнні ў выглядзе мергелю, амергелёваных парод і вапняковых туфаў; карбанатная марэна. Коль- касць карбанатаў (СаСО3) у гэтых пародах складае ад 35--40 да 80--95%.

Нягледзячы на прамыўны тып воднага рэжыму, вышчалочванне карбанатаў з верхняга гумусавага гарызонта ў ніжнія нязначнае. Арганічныя кіслоты ў гэтых глебах нейтралізуюцца і ўтвараюць солі, якія замацоўваюцца ў верхніх гарызон- тах. Гэта спрыяе накапленню гумусу, насычанага карбанатамі.

Марфолага-генетычная будова і ўласцівасці дзярнова-карбанатных асвоеных глебаў паказаны на рыс. 37. Магутнасць гумусавага гарызонта звычайна больш за 25 см, а колькасць гумусу –- 3—5 % і больш. Гумусавы гарызонт мае камякавата- зярністую агранамічна каштоўную структуру і добрыя водна-фізічныя ўласцівасці. Рэакцыя асяроддзя гэтага гарызонта часцей за ўсё слабакіслая або нейтральная. Для гэтых глебаў характэрна высокая ёмістасць паглынання і сту- пень насычанасці кальцыем і магніем. Па наяўнасці ілу і хімічных уласцівасцях генетычны профіль дзярнова-карбанатных глебаў не дыферэнцыраваны або ды- ферэнцыраваны вельмі слаба.

У залежнасці ад ступені выяўленасці працэсу глебаўтварэння дзярнова- карбанатныя глебы падзяляюцца на тры падтыпы: тыповыя, вышчалачаныя і ападзоленыя.

Тыповыя дзярнова-карбанатныя глебы сустракаюцца пераважна ў Гомель- скай і Брэсцкай абласцях і прымеркаваны да амергелёваных лёсападобных суглінкаў нізкага міжрэчча ПрыпяцьСцвіга. Невялікімі ўчасткамі яны трапляюц- ца таксама ў Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях у месцах блізкага залягання вапнякоў, мелу, даламіту і іншых карбанатных парод.

Магутнасць гумусавага гарызонта тыповых дзярнова-карбанатных глебаў да- сягае 0,5 м і больш. Для яго характэрна чорная або цёмна-шэрая афарбоўка, зярністая структура. Закіпанне ад салянай кіслаты назіраецца на паверхні або ў межах гумусава-акумулятыўнага гарызонта, які развіваецца непасрэдна на карба- натнай пародзе. Колькасць гумусу самая вялікая і складае 4—6 %, гідралітыч-ная кіслотнасць 0,5—1,7 м.экв/100 г глебы, а насычанасць асновамі –- 90—99 %.

Дзярнова-карбанатныя вышчалачаныя глебы разам з перагнойным гары-

зонтам у профілі маюць і пераходны гарызонт В. Развіваюцца часцей за ўсё на па- родах, якія характарызуюцца невялікай колькасцю СаСО3 (прэснаводныя вапня- ковыя і марэнныя адклады). Пры вывучэнні гэтых глебаў адзнакі вышчалочвання выяўлены ў ніжняй частцы гарызонта А або ў самай верхняй частцы гарызонта В. Тут мае месца некаторае зніжэнне валавой колькасці СаО, MgO, Fe2O3 і адноснае накапленне SiO2. Колькасць гумусу ў дзярнова-карбанатных вышчала-чаных гле- бах складае 3—5 %, а насычанасць асновамі ўзрастае ад 60 % у гуму-савым га-

рызонце да 85 % у пераходным гарызонце. Закіпанне ад салянай кіслаты звычайна пачынаецца з глыбіні 40—60 см.

Дзярнова-карбанатныя ападзоленыя глебы маюць слаба выяўлены падзолісты гарызонт і характарызуюцца наступнай будовай:

Ао –- А1 –- А1А2 –- В1 –- ВСк –- Ск.

Падзолісты гарызонт афарбаваны ў палевы колер, а ілювіяльны –- у буры або чырвона-буры. Рэакцыя асяроддзя гумусавага гарызонта слабакіслая, колькасць гумусу да 3 %. Глыбіня закіпання для гэтых глебаў складае 60—90 см.

Глебы дзярнова-карбанатнага тыпу маюць высокую прыродную ўрадлівасць. Па рэспубліканскай баніціровачнай шкале сугліністыя варыянты гэтых глебаў ацэньваюцца ў 76—100 балаў. Пры адпаведнай агратэхніцы ў гаспадарках рэспублікі на іх атрымліваюць самыя высокія і ўстойлівыя ўраджаі ўсіх сельска- гаспадарчых культур. Аднак найбольш мэтазгодна выкарыстоўваць дзярнова- карбанатныя глебы для вырошчвання патрабавальных да ўрадлівасці культур –- агародніны, цукровых буракоў, сталовых і кармавых караняплодаў, пшаніцы, зер- небабовых, канюшыны і інш. Для павышэння ўрадлівасці такія глебы трэба добра апрацоўваць і ўносіць угнаенні, асабліва на стараворных участках.

Бурыя лясныя глебы. На тэрыторыі Беларусі бурыя лясныя глебы ўпершыню былі вылучаны і ахарактарызаваны Т. А. Раманавай і П. С. Самадуравым у 1963 г. У рэльефе яны займаюць адносна павышаныя і добра дрэніраваныя ўчасткі на рыхлых глебаўтваральных пародах багатага мінералагічнага складу. Ва ўмовах Беларусі такімі пародамі з'яўляюцца марэнныя або водна-ледавіковыя пясчана-гравійныя і гравійна-галечнікавыя адклады. Развіваюцца пад шыракалістымі (дубравамі) або хвойна-шыракалістымі лясамі з пышным разнатраўным покрывам (пажарніца лясная, асака двухрадковая, чына веснавая, мышыны гарошак, канюшына горная, крынічнік лекавы і інш.).

Характэрнай асаблівасцю фарміравання бурых лясных глебаў з'яўляецца агліненне глебавага профілю, што азначае ўтварэнне і накапленне другасных гліністых мінералаў на месцы мінералаў мацярынскай пароды.

Апад гэтых лясоў, багаты на зольныя рэчывы, змяшчае вялікую колькасць асноў і паўтарачных аксідаў. Гэта не толькі спрыяе хуткай гуміфікацыі, але і абумоўлівае асаблівы састаў глебавага гумусу, які адносіцца да катэгорыі “мякка- га гумусу”.

Як і дзярнова-карбанатныя, бурыя лясныя глебы на тэрыторыі рэспублікі займаюць невялікую плошчу. Значныя масівы іх знаходзяцца ў цэнтральнай і за- ходняй частках краіны (Мінская, Гродзенская і Брэсцкая вобласці). Генетычны профіль мае слабую дыферэнцыяцыю на гарызонты. У верхніх гарызонтах бурых лясных глебаў адбываецца значнае накапленне ілістай фракцыі і плаўнае яе змяншэнне ўніз па профілі. Гэтыя глебы маюць адносна высокую кіслотнасць па ўсім профілі (4,5—5,0) і невысокую колькасць абменных асноў. Характэрна прыкметная акумуляцыя абменных катыёнаў Са і Mg у верхняй частцы і паступо-

вае змяншэнне іх колькасці з глыбінёй. Колькасць гумусу ў перагнойна- акумулятыўных гарызонтах складае 8—9 %. Бурыя лясныя глебы маюць добрую аэрацыю і спрыяльныя водна-фізічныя ўласцівасці. Для іх профілю характэрна аднатонная бураватая афарбоўка з паступовым асвятленнем уніз.

Абагульненне матэрыялаў буйнамаштабных глебавых даследаванняў паказвае, што гэты тып глебаў знаходзіцца пераважна пад лесам. Вылучэнне іх на глебавых картах мае істотнае гаспадарчае значэнне, таму што яны асабліва каштоўныя ў лясной гаспадарцы. Бурыя лясныя глебы прыдатныя для вырошчвання дубу і іншых патрабавальных дрэвавых парод.

Падзолістыя глебы. Ва ўмовах Беларусі глебы гэтага тыпу распаўсюджаныя пераважна на надпоймавых тэрасах і зандравых раўнінах, складзеных бескарбанатнымі сартаванымі кварцавымі пяскамі. Фарміруюцца пад хвойнымі лясамі (ельнікамі чарнічнамшыстымі, саснякамі ялова-чарнічнамшыстымі, імшыстымі) пры адсутнасці травяністай расліннасці. У сувязі з гэтым пры штога- довым адміранні часткі дрэвавай і мохавай расліннасці на паверхні глебы накопліваюцца рэшткі, у якіх мала зольных элементаў і азоту. Пры іх раскладанні ўтвараюцца нізкамалекулярныя растваральныя ў вадзе арганічныя кіслоты. Гэтыя кіслоты перамяшчаюцца ўніз па глебавым профілі, выклікаюць ападзольванне глебаў з самага верху, непасрэдна пад лясным подсцілам. У выніку фарміруюцца глебы, профіль якіх звычайна складзены з наступных гарызонтаў:

А0 –- А1А2 –- А2 –- (А2В1), В1 –- В2 –- ВСg.

Падзолістыя глебы змяшчаюць мала гумусу (каля 1,0 %). У яго саставе пера- важаюць фульвакіслоты. Ступень насычанасці асновамі складае 50 %, рэакцыя асяроддзя кіслая. Гэтыя глебы бедныя азотам, фосфарам і каліем. У той жа час колькасць рухомага жалеза і алюмінію можа быць такой вялікай, што з'яўляецца таксічнай для раслін. Падзолістыя глебы бесструктурныя, адрозніваюцца неспрыяльнымі фізічнымі ўласцівасцямі.

Адзначаная характарыстыка сведчыць аб тым, што глебы гэтага тыпу маюць вельмі нізкую прыродную ўрадлівасцю. Пры выкарыстанні іх у сельскагаспадар- чай вытворчасці неабходна праводзіць вялікую работу па акультурванню шляхам унясення высокіх доз арганічных і мінеральных угнаенняў, вапнавання, павелічэння магутнасці ворнага гарызонта, сідэрацыі.

Дзярнова-падзолістыя глебы. Глебы дзярнова-падзолістага тыпу –- най- больш пашыраныя на тэрыторыі Беларусі. Сярод ворных зямель яны займаюць каля 52 %, а па абласцях ад 32,5 % у Брэсцкай вобласці да 71,9 % у Гродзенскай (рыс.39). Гэтыя глебы развіваюцца амаль на ўсіх глебаўтваральных пародах, у вельмі разнастайных умовах рэльефу, складу парод, расліннасці, што па-рознаму ўплывае на іх знешні выгляд і ўласцівасці. Ва ўмовах рэспублікі дзярнова- падзолістыя глебы сфарміраваліся пад шыракаліста-хвойнымі лясамі з мохава- травяністым і травяністым наземным покрывам пры прамыўным водным рэжыме, які больш выражаны ў паўночнай зоне. Багатая расліннасць і адносна высокая біялагічная прадукцыйнасць абумовілі ўтварэнне гумусавага гарызонта. У гэтым

адно з асноўных адрозненняў дзярнова-падзолістых глебаў ад падзолістых. Як і падзолістыя глебы, яны маюць кіслую рэакцыю асяроддзя, змяшчаюць мала элементаў жыўлення раслін і гумусу. У той жа час гэтыя глебы ў большасці сваёй характарызуюцца спрыяльнымі водна-фізічнымі ўласцівасцямі. Таму пасля па- ляпшэння іх агранамічнага стану дзярнова-падзолістыя глебы могуць забяспечыць атрыманне высокіх ураджаеў сельскагаспадарчых культур, што вырошчваюцца ў рэспубліцы. Урадлівасць глебаў гэтага тыпу ў значнай ступені залежыць ад гра- нуламетрычнага складу і будовы глебаўтваральных і подсцільных парод. Выву- чэнне прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур на розных глебах паказала, што найбольш урадлівымі з'яўляюцца сугліністыя, асабліва пылавата-сугліністыя глебы, а таксама супясчаныя, якія падсцілаюцца марэнай. Гэтыя глебы маюць больш устойлівы водны рэжым і лепш забяспечаны элементамі жыўлення раслін.

Згодна з прынятай на Беларусі класіфікацыяй, дзярнова-падзолістыя глебы падзяляюцца на чатыры падтыпы: 1) дзярнова-палева-падзолістыя; 2) уласна дзярнова-падзолістыя (белаватыя); 3) дзярнова-падзолістыя эрадзіраваныя; 4) дзярнова-падзолістыя акультураныя.

Дзярнова-палева-падзолістыя глебы развіваюцца на больш багатых па мінералагічным складзе глебаўтваральных пародах (лёсах, лёсападобных і марэн- ных адкладах) пераважна сугліністага і супясчанага грануламетрычнага складу, на добра дрэніраваных участках. Асноўныя масівы іх узвораны і выкарыстоўваюцца ў земляробстве. У прыродным стане заняты звычайна яловымі лясамі.

Марфолага-генетычная характарыстыка дзярнова-палева-падзолістых глебаў,

развітых на магутных лёсападобных суглінках паказана на рыс.40. Адметнай асаблівасцю глебаў гэтага падтыпу з'яўляецца палевая афарбоўка падзолістага га- рызонта А2 (А2В1). Для профілю гэтых глебаў характэрна выразная дыференцыя- цыя на генетычныя гарызонты. У гарызонце А2 адзначаецца значнае змяншэнне колькасці фізічнай гліны і ілу, абменных катыёнаў Са і Mg. Увесь профіль мае кіслую або слабакіслую рэакцыю глебавага асяроддзя. Колькасць гумусу памян- шаецца з глыбінёй.

Дзярнова-палева-падзолістыя глебы на марэнных адкладах маюць характэр- ныя асаблівасці, якія абумоўлены будовай і хімічным саставам глебаўтваральных парод. На тэрыторыі Беларусі марэнныя адклады больш шырока распаўсюджаны ў якасці подсцільных парод. Паверхневае заляганне маюць пераважна маладыя марэны апошняга Валдайскага зледзянення. Яны займаюць значныя плошчы ў паўночных і паўночна-заходніх раёнах рэспублікі.

Марфолага-генетычны профіль дзярнова-палева-падзолістых супясчаных глебаў, якія падсцілаюцца марэнным суглінкам, паказаны на рыс.41. Адметнай рысай гэтых глебаў з'яўляецца значна меншая магутнасць элювіяльнай часткі профілю. Для грануламетрычнага складу характэрна абядненне драбназёму пылаватымі часцінкамі і пераважная наяўнасць дробнага і сярэдняга пяску. Вы- разна праяўляецца змяншэнне ілу і абменных катыёнаў Са і Mg у падзолістым і рэзкае павелічэнне іх у ілювіяльным гарызонце.

Профіль мае слабакіслую рэакцыю, у ніжніх гарызонтах кіслотнасць часта зніжаецца. Сярэдняя глыбіня закіпання ад салянай кіслаты складае 110—120 см.

Дзярновыя палева-падзолістыя глебы маюць спрыяльныя водна-фізічныя ўласцівасці. Аб'ёмная шчыльнасць змяняецца звычайна ад 0,55—1,16 г/см3 у гу- мусавым гарызонце да 1,55—1,77 г/см3 у ілювіяльным, а агульная порыстасць ад

52,1—55,2 да 44,5--50,4 %.

Нягледзячы на шэраг адмоўных уласцівасцей (кіслая рэакцыя, малая коль- касць гумусу, невысокая насычанасць асновамі), дзярнова-палева-падзолістыя сугліністыя і супясчаныя глебы маюць самую высокую прыродную ўрадлівасць сярод дзярнова-падзолістых глебаў Беларусі. У параўнанні з іншымі яны лепш за- бяспечаны элементамі жыўлення раслін, маюць спрыяльныя водна-фізічныя ўласцівасці. Размяшчэнне вялікімі масівамі на выраўнаваных участках рэльефу робіць іх зручнымі для шырокага выкарыстання сродкаў механізацыі. Пры правільнай агратэхніцы гэтыя глебы могуць даваць высокія ураджаі сельскагаспа- дарчых культур з павышанымі патрабаваннямі да глебавых умоў (пшаніца, яч- мень, лён, цукровыя буракі, гарох, люцэрна і інш.). Па рэспубліканскай ацэначнай шкале іх урадлівасць ацэньваецца ў 58—71 бал.

Уласна дзярнова-падзолістыя глебы ў прыродных умовах сфарміраваліся пад сасновымі і яловымі лясамі на рыхлых водна-ледавіковых, азёрна- ледавіковых і старажытнаалювіяльных бескарбанатных глебаўтваральных паро- дах пры аслабленым паверхневым і ўнутрыглебавым сцёку. Маюць падзолісты гарызонт белаватага або палева-белаватага колеру. Ад дзярнова-палева- падзолістых глебаў, якія сфарміраваліся на такіх самых пародах, адрозніваюцца больш нізкай ёмістасцю паглынання і абядненнем падзолістага гарызонта аморфнымі аксідамі Fe2O3 i Al2O3.

Дзярнова-падзолістыя глебы на рыхлых адкладах маюць своеасаблівыя знешнія адзнакі і ўласцівасці, якія ў значнай ступені вызначаюцца характарам глебаўтваральных парод (нязначная колькасць фракцыі фізічнай гліны, нізкая водаўтрымальная здольнасць, добрая водапранікальнасць). Профіль цалінных глебаў гэтага падтыпу звычайна ўключае наступныя гарызонты:

А0 –- А1А2 –- А2В1 –- В1 –- ВС –- Сg.

Пры асваенні пад ворыва адбываецца трансфармацыя верхніх гарызонтаў глебы. Марфолага-генетычныя асаблівасці ўласна дзярнова-падзолістых ворных глебаў паказаны на рыс.42. Характэрнымі адзнакамі гэтых глебаў з'яўляюцца вельмі малая колькасць абменных катыёнаў і невялікая ёмістасць паглынання ў гумусавым гарызонце. Профіль іх практычна не дыферэнцыраваны па наяўнасці ілу, назіраецца паступовае зніжэнне ілістых часцінак і мінеральных аксідаў з глыбінёй. Значэнні велічыні рН і ступені насычанасці асновамі могуць з глыбінёй прыкметна павялічвацца. Глебы гэтага падтыпу адрозніваюцца невялікай коль- касцю гумусу і элементаў жыўлення раслін.

Узровень урадлівасці дзярнова-падзолістых глебаў, якія сфарміраваліся на пародах лёгкага грануламетрычнага складу, ацэньваецца ў 18–44 балы; яны пры- датныя для вырошчвання менш патрабавальных для ўмоў росту сельска- гаспадарчых культур (азімае жыта, лубін, бульба і інш.). Такія глебы распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі краіны, аднак больш за ўсё яны трапляюцца ў раёнах Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Для павышэння іх прадуцыйнасці неаб- ходна шырокае ўкараненне сідэрацыі, унясенне вялікіх доз арганічных і мінеральных угнаенняў.

Дзярнова-падзолістыя эрадзіраваныя глебы. Утварэнне глебаў гэтага пад-

тыпу звязана з разбурэннем верхніх гарызонтаў глебавай тоўшчы паверхневымі водамі або паветрам. Паводле ступені разбурэння глебавага профілю паверхневымі водамі эрадзіраваныя глебы падзяляюцца на слабазмытыя, сярэд-

нязмытыя, моцназмытыя і вельмі моцназмытыя. Параўнальная характарыстыка дзярнова-падзолістых эрадзіраваных глебаў прыведзена ў табл.31. Як відаць, з павелічэннем ступені эрадзіраванасці ўзрастаюць гадавыя страты верхняга ўрадлівага слоя глебы, рэзка змяншаецца наяўнасць і запасы гумусу ў ворным гарызонце, моцна пагаршаюцца фізічныя ўласцівасці. Запасы вільгаці ў сярэдняй частцы схілу на 30% меншыя, чым на выраўнаванай тэрыторыі.

Ветравая эрозія (дэфляцыя) праяўляецца на глебах лёгкага грануламетрычна- га складу і на асушаных тарфяніках. Па ступені дэфліраванасці дзярнова- падзолістыя глебы падзяляюцца на: слабадэфліраваныя -- разбурана і знесе- на ветрам менш за палавіну ворнага гарызонта, узворваецца гарызонт А2В або А2; сярэднедэфліраваныя –- разбураны поўнасцю ворны гарызонт, узворваецца гары- зонт В; моцнадэфліраваныя –- разбураны часткова ілювіяльны гарызонт В, узвор- ваецца ніжняя яго частка або подсцільная парода.

З-за водна-эразійных працэсаў у падножжы схілаў фарміруюцца намытыя глебы, якія падзяляюцца на слабанамытыя –- магутнасць намытага слоя не пера- вышае 20 см, сярэдненамытыя –- магутнасць намытага слоя 20—50 см і моцнанамытыя –- магутнасць намытага слоя больш за 50 см. Вылучаюцца таксама на- веяныя глебы па магутнасці нанесенага слоя: слабанавеяныя –- магутнасць наносу да 10 см, сярэдненавеяныя –- да 25 см і моцнанавеяныя –- больш за 25 см.

Дзярнова-падзолістыя глебы, якія трапілі пад дзеянне водна-эразійных працэсаў, прымеркаваны да ўзгорыстага рэльефу і глебаўтваральных парод гліністага і сугліністага грануламетрычнага складу. Найбольшае пашырэнне яны атрымалі ў паўночнай і цэнтральнай частках рэспублікі. Дэфліраваныя глебы значныя плошчы займаюць у раёнах Палесся, дзе пераважаюць пясчаныя глебаўтваральныя пароды.

Па матэрыялах абагульнення глебава-эразійных даследаванняў, у краіне эрадзіравана ў той ці іншай ступені каля 550 тыс. га сельскагаспадарчых зямель. Іх выкарыстанне магчыма толькі пры глебаахоўным земляробстве.

Дзярнова-падзолістыя акультураныя глебы. Гэты глебавы падтып фарміруецца пад уплывам навукова абгрунтаваных прыёмаў уздзеяння на глебы.

Соседние файлы в папке Почвенная