Добавил:
kostikboritski@gmail.com Выполнение курсовых, РГР технических предметов Механического факультета. Так же чертежи по инженерной графике для МФ, УПП. Писать на почту. Дипломы по кафедре Вагоны Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история / история Б / 1 курс / рефраты / СТВАРЭННЕ _ ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛIКАГА КНЯСТВА ЛIТОЎСКАГА.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
21.08.2017
Размер:
305.15 Кб
Скачать

§ 4. Назва вкл

Чаму імем заваяванай зямлі – Літвы – краіна стала называцца Вялікім княствам Літоўскім, а не Новагародскай дзяржавай. Можна прывесці гістарычныя аналогіі, выключэнні з правіла, калі дзяржава не называецца імем дамінуючай часткі. Так, сучасная Расія першапачаткова называлася Маскоўскім княствам, якое складала цэнтральную частку, стрыжань гэтай дзяржавы. Потым маскоўскія князі бяруць старажытную назву "Русь" і прысвойваюць яе сваёй дзяржаве. Вядома, што пад Руссю раней разумеліся Украіна, Кіеў, Чарнігаў, Пераяслаў; потым гэта назва распаўсюдзілася на ўсход і поўнач, а Маскоўскае княства (дзяржава) стала называцца Руссю, Расіяй.

Другі прыклад – Прусія. У канцы XII ст. яна была канчаткова заваявана немцамі, а насельніцтва анямечана, аднак назвы сваёй не толькі не страціла, але і пашырыла яе на захад. У 1618 г. Прусія была далучана да Брандэнбурга, але і пасля гэтага захавала сваю назву, якая перайшла на Брандэнбург. Прусіяй называлася доўгі час Германская дзяржава са сталіцай у Берліне. Прышлая назва перамагла. Як нельга лічыць, што назва "Прусія" пашыралася з Берліна, так і нельга лічыць, што назва "Літва" пашыралася з Вільні. Якназва прусаў перайшла на ўсходніх немцаў і яны сталі называцца прусакамі, так і назва "Літва" перайшла на беларускіх панямонцаў, якія доўгі час называліся ліцвінамі.

Трэці прыклад – Лівонія, дзяржава ў Ніжнім Падзвінні (балцкае племя ліваў), была заваявана немцамі (крыжакамі), а дзяржава і племя захавалі ранейшыя назвы – Лівонія, лівы.

Чаму назва "Літва" з’явілася такой трывалай і яе імем стала называцца вялікая дзяржава ў Еўропе? Магчыма таму, што знаходзілася ў цэнтры краіны (старажытная Літва), альбо таму, што насельніцтва захавала назву, якая тут была з часоў балцкай каланізацыі тэрыторыі сучаснай Беларусі, магчыма паўплывалібалцкія карані (субстрат) славян-беларусаў.

Вялікае княства Літоўскае з’яўлялася дзяржавай выключна беларускай таму, што яе асновай з’явілася Беларускае Панямонне з цэнтрам у г. Новагародку і таму, што рашаючую ролю ў яе стварэнні адыгралі беларускія феадалы, бо пануючымі былі беларуская культура і беларуская мова. Чаму Вялікае княства Літоўскае на працягу ўсёй сваёй гісторыі не сказала ніводнага літоўскага слова? Уся Літоўская метрыка, дзяржаўныя акты, дакументы, летапісы, мастацкая літаратура пісаліся на старабеларускай мове. Ні адна еўрапейская краіна ў афіцыйным ужытку не карысталася роднай мовай, а ўжывала лацінскую. Вялікае княства Літоўскае было выключэннем з правіла, бо карысталася не лацінскай, а роднай, старабеларускай мовай. У перыяд ВКЛ літоўцы(жамойты) уласнай пісьменнасці не мелі.

Глава 3. Умацаванне вкл § 1. Новагародак і Полацк

Заваяванне Літвы для Новагародка было не толькі трамплінам для падначалення сабе іншых балцка-літоўскіх земляў, але і для пашырэння сваёй улады на беларускія землі, у першую чаргу на Полацк.

Полацкая зямля ў XII ст. прытрымлiваецца традыцыйнай палiтыкi мiрных адносiн з лiтоўцамi. Полацк не прымае ўдзелу нi ў адной выправе, скiраванай супраць панямонскай дзяржавы. Выказвалiся розныя меркаваннi аб часе ўваходу Полацкай зямлi ў сферу палiтычнага ўплыву ВКЛ. Той факт, што Полацк не ўступаў ва ўзброеныя канфлiкты з лiтоўцамi, даследчыкi часам расцэньвалi (у духу традыцыйнай канцэпцыi) як сведчанне яго залежнасцi ад Лiтвы (Аўкштоты). Маўляў, раз палачане з лiтвой не ваявалi, а прапускалi яе на ноўгарадскiя i смаленскiя землi, то, значыць, баялiся i залежалi ад лiтоўцаў. Але большасць гiсторыкаў выказваецца на карысць полацка-лiтоўскага пагаднення.

Першая дакладная iнфармацыя аб князi балцкага паходжання на полацкiм стале датуецца 1262 г. Восенню гэтага года ноўгарадскае войска iдзе пад Юр’еў i сярод яго саюзнiкаў называецца полацкi князь Таўцiвiл, "с ним полочанъ и Литвы 500"35. У пачатку 50-х гадоў Таўцiвiл разам Вiкiнтам ваяваў супраць дзядзькi (Мiндоўга), потым замiрыўся i, стаўшы полацкiм князем, працягваў традыцыйную мясцовую палiтыку саюза з Лiтвой. У Ноўгарадскiм летапiсе ёсць указанне, што Таўцiвiл быў прыняты на княжанне самiмi палачанамi, а не навязаны ВКЛ. Калi ў 1263 г. Транята забiў Таўцiвiла i пажадаў ("просиша", – пiша летапiсец) ад палачанаў выдачы яго сына, то апошнi ўцёк са сваiмi прыблiжанымi да Ноўгарада. "Тогда Литва посадиша свои (своего) князъ в Полотьскъ; а полочан пустиша, которыхъ изъимали с княземь ихъ, и мир взяша"36. Пасля гiбелi Таўцiвiла нейкi час у Полацку сядзеў князь са славянскiм iмем, якi мог быць яго сынам37. Пазней тут кiруе Гердзень, якi, акрамя таго, як вядома з граматы 1264 г., валодаў i Вiцебскiм княствам38. Пасля яго смерцi ў Полацку зноў сядзяць князi з усходнеславянскiмi iмёнамi – васалы Вайшэлка39.

У другой палове XIII ст. Полаччына, знясіленая ворагамі, перажывала адзін з самых цяжкіх часоў у сваёй гісторыі. Такі зручны момант і выкарыстаў Войшалк для падначалення Полацка Новагародку. На жаль, у крыніцах гэтая падзея не адбілася ў дэталях. У іх выявіўся толькі яе канчатковы вынік. Гэта мы і бачым у грамаце полацкага князя Ізяслава, што, як і Гердзень, выступаў тут адначасова і ад імя віцебскага князя Ізяслава. Ён адразу нагадаў: "А воли есми божией и Мойшелгови"40(гэта яўная апіска, бо ў нямецкім тэксце імя Войшалка напісана правільна). Вядома ж, гэта "воля" пакуль што не была ўсеабдымнай. Ва ўсякім выпадку, у знешніх сувязях з Рыгай і Ордэнам (а гэта і складае змест граматы) Ізяслаў выступае тут як самастойны князь. Папаўшы ў цяжкае становішча, пазбаўлены ўсіх сваіх ранейшых уладанняў, Полацк павінен быў шукаць частковы выхад у развіцці знешняга гандлю, што, вядома, магло ў некаторай ступені палепшыць яго эканоміку і не дапусціць яго ізаляцыі ад знешняга свету. Пэўна ж, упамінанне "воли Войшелгове» не было выпадковым. Гэтым Ізяслаў намякаў, што за ім стаіць Новагародская дзяржава, што намнога ўзмацняла аўтарытэтнасць слова Полацка.

Грамата Ізяслава пацвярджала еднасць Полацка і Віцебска: "Полтеск Витьбеск одно есть" ці "А Изяслав (віцебскі князь) со мною одно". Гэта пераканаўча абвяргае сцверджанне аб выключнай раздробленасці Полацкай зямлі напярэдадні яе ўваходжання ў склад Вялікага княства Літоўскага. Полацкая зямля не таму ўвайшла ў гэтую дзяржаву, што яе заваявала Літва, як гэта гаварылася раней і гаворыцца дагэтуль, а таму, што ўслед за Ніжнім Падзвіннем яна страціла і Літву, заваяваную Новагародкам, і таму вымушана была прыняць яго "волю". У адрозненне ад Літвы, Нальшчанаў і Дзяволтвы, дзе Войшалк вынішчаў шматлікіх ворагаў Новагародскай дзяржавы, Полацкая зямля была не заваявана, а мірна аб’ядналася з Новагародкам. I гэта зразумела. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага найперш было падрыхтавана эканамічным і культурна-этнічным збліжэннем беларускіх гістарычных абласцей. Аднак іх канчатковае аб’яднанне не магло адбыцца без заваявання размешчаных паміж імі балцка-літоўскіх земляў, феадалы якіх супраціўляліся аб’яднаўчаму працэсу і таму бязлітасна вынішчаліся ці выганяліся.

Далучэнне Полацка з яго шматвяковым самастойным палітычным жыццём і высокаразвітай культурай у далейшым плённа жывіла дзяржаўны вопыт Вялікага княства Літоўскага і мела вырашальнае значэнне для шматбаковага развіцця яго культуры. Як бачым, аб’яднанне Новагародскай і Полацка-Віцебскай земляў было першаступенным моман-там ва ўтварэнні Вялікага княства Літоўскага. Аб’яднанне Войшалкам Новагародскай, Літоўскай, Нальшчанскай, Дзевалтоўскай і Полацка-Віцебскай земляў у адзіную дзяржаву было фактычна трывалым пачаткам утварэння Вялікага княства Літоўскага. У гэтым і заключаецца найважнейшая гістарычная заслуга гэтага князя.

Летапісныя крыніцы нічога не гавораць пра тое, ці заваяваў Войшалк Жамойць. Магчыма, каб ажыццявіць гэтую мэту, дзеля чаго патрэбна была новая дапамога галіцка-валынскіх князёў, ён аддаў сваё княства Шварну, а сам зноў пайшоў у Галіцкую зямлю. Але перадача гэтая не спадабалася брату Шварна – галіцкаму князю Льву Данілавічу, які хацеў сам валодаць Новагародскай і Літоўскай землямі, злучанымі цяпер у адзінае цэлае. Вось чаму гэты князь і забіў Войшалка, "завистью оже бяшеть дал землю Литовьскую брату его Шварнови"41. Але помста Льва не дала ніякіх вынікаў для яго. Створаная Войшалкам дзяржава працягвала сваё самастойнае жыццё.

Соседние файлы в папке рефраты