- •Стварэнне і ўмацаванне Вялiкага княства Лiтоўскага
- •Дадатковае пытанне Рускія землі ў XII – пач. XIII стст. Феадальная раздробленасць
- •Барацьба супраць крыжакоўі татара-манголаў
- •Глава 1. Перадгісторыя § 1. Славяне і балты
- •§ 2. Новагародская зямля і Літва
- •§ 3. Знешнепалiтычная сiтуацыя
- •Глава 2. Генезіс вкл § 1. Гісторыя пытання
- •§ 2. Мiндоўг
- •§ 3. Войшалк
- •§ 4. Назва вкл
- •Глава 3. Умацаванне вкл § 1. Новагародак і Полацк
- •§ 2. Час Трайдзеня
- •§ 3. Заняпад Новагародка і новае ўзвышэнне Полацка
- •Заканчэнне
- •Спiс лiтаратуры
- •Дадаткi
Глава 1. Перадгісторыя § 1. Славяне і балты
У XIII ст. каля 70% цi больш тэрыторыi Верхняга Панямоння было занята лясамi3. Астатнiя няпоўныя 30% складалiся з балот i адкрытых месцаў – палян сярод бясконцых лясных абшараў. Тут сутыкалiся два паясы раслiннасцi: шыльнiкавыя (хваёвыя) лясы мяшалiся з гаямi высакародных лiставых дрэў (пояс мяшаных лясоў займае ўсю тэрыторыю Беларусi)4. Тут было месца сустрэчы двух буйных этнiчных масiваў – балтаў са славянамi: крывiчоў з аўкштайтамi i дрыгавiчоў з яцвягамi. Менавiта гэта сустрэча ў краiне лесу аказалася самай значнай падзеяй яе гiсторыi за апошнiя паўтары тысячы гадоў. Адным з наступстваў той сустрэчы стала ўзнiкненне на Панямоннi ў сярэдзiне – другой палове XIII ст. балта-славянскай дзяржавы, якая ўвайшла ў гiсторыю Еўропы пад назвай "Вялiкае княства Лiтоўскае".
Узаемаадносіны славянаў і балтаў. Само сабой зразумела, што масавы і неаднаразовы прыліў славянаў на тэрыторыю балтаў не мог не прывесці да своеасаблівай этнічнай рэвалюцыі. Менавіта з часу прыходу славянаў на тэрыторыю Беларусі і пачатку іх сумеснага жыцця з балтамі і пачынаецца самазараджэнне беларускага народа і яго самаразвіццё.
У сучаснай гістарычнай навуцы дамінуе думка, што ўзаемаадносіны славянаў з карэннымі насельнікамі былі ў асноўным мірныя5. Але адначасова чуюцца галасы пакончыць з саладжавай ідэалізацыяй працэсу славянскай каланізацыі балцкіх і фіна-угорскіх земляў, які нібыта працякаў у выглядзе павольнай мірнай інфільтрацыі славянаў на пустуючыя ўчасткі ўладанняў свіх суседзяў. Славяне, гавораць гэтыя даследчыкі, нічым не адрозніваліся ад іншых народаў, якія шляхам заваяванняў пашыралі сваю тэрыторыю6. І гэта не безпадстаўна. Устаноўлена, што на рубяжы VII-VIII стст. Большасць умацаванняў балцкага насельніцтва банцараўска-тушэмленскай культуры загінула ў выніку пажараў7. Гэта вельмі красамоўны факт, і ён, бясспрэчна, звязаны з гвалтоўнымі дзеяннямі. У археолагаў няма адзінай думкі наконт існавання ваенна-палітычнай арганізацыі балтаў. Адны з іх адмаўляюць яе8, другія сцвярджаюць, што яна існавала на ўзроўні саюзу плямёнаў і магла захоўваць бяспеку асобных абшчынаў9. Супраціўленне балтаў новым прышэльцам, відаць, і прывяло да гібелі балцкіх умацаванняў.
Калі супраціўленне балтаў было зламана, паміж прышэльцамі і мясцовымі жыхарамі маглі ўстанавіцца больш-менш мірныя адносіны. Як славяне, так і балты былі размешчаны адны каля адных астравамі. Наогул славянская асіміляцыя балтаў не была просталінейным працэсам. "Асімілёўвалі не толькі славяне балтаў, але і ў шэрагу выпадкаў славяне былі асіміляваны балтамі"10. Толькі ў канчатковым выніку перамагла славянская стыхія.
Балта-славянскі сімбіёз. Славянска-балцкае сумеснае жыццё мела надзвычай важныя гістарычныя вынікі. Як сведчыць археалогія, істотнай розніцы ва ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця славянаў і балтаў не было11. Як у адных, так і ў другіх земляробства і жывёлагадоўля з’яўляліся галоўнымі заняткамі, як адны, так і другія ўступалі ў стадыю разлажэння родавага ладу. Як славяне, так і балты былі язычнікамі. Аднолькавая рэлігія спрыяла і этнічнаму збліжэнню славянаў з балтамі. Усё гэта, вядома, не магло не садзейнічаць арганічнаму зрашчэнню славянскага і балцкага насельніцтва ў адзіны сацыяльна-эканамічны комплекс.
За некалькi стагоддзяў балта-славянскага ўзаемадзеяння ў рэгiёне ўсталявалася адносна стабiльная этна-культурна-палiтычная сiстэма, спецыфiкацыяй якой была бiэтнiчная аснова. Дынамiчная раўнавага ў сiстэме трымалася на мiрным суiснаваннi ўсходнеславянскiх гарадоў-дзяржаў i балцкiх тэрытарыяльна-племянных аб’яднанняў. Гэты сiмбiёз у сваю чаргу быў часткай велiзарнай палiтычнай сiстэмы Ўсходняй Еўропы. У рэгiёне дамiнуе ўсходнеславянская культура i адбываецца паступовая асiмiляцыя балцкага насельнiцтва, якая з пазiцыi сённяшняга дня бачыцца як праява працэсу этнагенезу беларускага народа. Менавiта гэтая тэрыторыя (балта-славянская кантактная зона) стала ядром Вялікага княства Літоўскага, г. зн. дзяржава будавалася ў бiэтнiчным балта-славянскiм рэгiёне.
Фармаванне беларускай тэрыторыі. Факты паказваюць, што ніяк нельга зменшваць ролі балцкага субстрату ва ўтварэнні беларускага народа. Але, падкрэсліваючы значэнне балцкага элемента ў фармаванні беларусаў, мы адначасова не павінны і пераацэньваць яго, бо беларусы хутчэй за ўсё з’яўляюцца не збалтызаванымі славянамі, а аславяненамі балтамі. Узаемапранікненне і мяшанне дрыгавіцкага, крывіцкага і радзіміцкага насельніцтва стала найгалоўнейшай з’явай нашай старажытнай гісторыі, беларускага этнагенезу і фармавання беларускай тэрыторыі. Палачане былі першым на тэрыторыі Беларусі вынікам дрыгавіцка-крывіцкага зрашчэння і асіміляцыі гэтымі плямёнамі балтаў. Яны з’явіліся першай па часе мадэллю беларусаў.
Калі ў Падзвінні склаўся як адзін з правобразаў беларуса – палачанін, то ў Папрыпяцці ў той жа якасці ўзрос паляшук, наш найболей чысты славянскі тып.
Гэтак жа інтэнсіўна, як і ў Полаччыне, але трохі пазней адбываўся этнаўтваральны працэс у Панямонні, дзе на землях балцкіх плямёнаў літвы і яцвягаў таксама сустрэліся крывіцкая і дрыгавіцкая каланізацыя і асіміляцыя. А гэта зноў-такі пацвярджае галоўную асаблівасць пачатковай нашай гісторыі – арганічнае зрашчэнне дрыгавіцкага і крывіцкага насельніцтва, што стала грунтам, на якім вырасталі Беларусь і беларусы. Гэты галоўны закон беларусаўтварэння ў поўную моц дзейнічаў і ў Панямонні. Не дзіўна таму, што тут узнік другі пасля Полацка і роўны яму па значэнню дзяржаўны цэнтр Беларусі, які ў сярэдзіне XIII ст. прыйшоў на змену Полацку. Невыпадкова, што тут вырас і трэці прататып беларуса – ліцвін, які і аб’яднаў усю Беларусь у адзінае цэлае і даў ёй на доўгі час сваё імя.
