Добавил:
kostikboritski@gmail.com Выполнение курсовых, РГР технических предметов Механического факультета. Так же чертежи по инженерной графике для МФ, УПП. Писать на почту. Дипломы по кафедре Вагоны Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история / история Б / 1 курс / рефраты / СТВАРЭННЕ _ ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛIКАГА КНЯСТВА ЛIТОЎСКАГА.doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
21.08.2017
Размер:
305.15 Кб
Скачать

§ 2. Новагародская зямля і Літва

У сярэдзіне ХІІІ ст. па сваім эканамічным і культурным развіцці сярод іншых беларускіх земляў на першае месца выходзіць Новагародская зямля, якая пазней часамі называлася Чорнай Руссю. На вялікі жаль, гістарычная навука вельмі мала ўдзяляла ўвагі гэтай вобласці і разглядала і працягвае разглядаць яе толькі як аб’ект заваёўніцкіх намаганняў для яе суседзяў. Так, гісторык У. Пашута характыразаваў яе толькі як вельмі істотны фактар гісторыі Літвы12. Таму не дзіўна, што пытанне ролі Новагародскай зямлі ў гісторыі Беларусі, у аб’яднанні беларускіх земляў навукай не распрацавана.

К сярэдзіне 40-х гадоў ХІІІ ст. Новагародская зямля дасягнула высокага сацыяльна-эканамічнага развіцця , чаму садзейнічаў шэраг прычын. Тут было добра развітае земляробства, якому спрыяла ўрадлівая глеба. Новагародская зямля з’яўлялася краем развітых рамёстваў. Тут выплаўлялася жалеза і была наладжана вытворчасць разнастыйных вырабаў з яго, апрацоўваліся каляровыя і іншыя металы, існавалі ганчарныя, кастарэзныя і іншыя рамёствы. Гэтая вобласць вяла ажыўлены замежны гандаль, аб чым сведчыць вялікая колькасць знойдзеных археолагамі імпартных рэчаў13.

Новагародская зямля была краінай развітага феадальнага грамадства. Ужо ў ХІ ст. тут панаваў феадалізм і выдзелілася сацыяльная верхавіна грамадства, быт якой вызначаўся выключнай раскошай. Наяўнасць багатых магіл побач з мноствам безынвентарных сведчыць аб рэзкай класавай дыферэнцыяцыі.

Выгаднае геаграфічнае становішча Новагародскай зямлі асабліва дало знаць сябе ў сярэдзіне ХІІІ ст. У перыяд двух вялікіх бедстваў, якія абрушыліся на Русь, Польшчу і Прыбалтыку – крыжацкая агрэсія і мангольскае заваяванне,– Беларускае Панямонне было адносна бяспечнай тэрыторыяй. І таму яно ў сярэдзіне ХІІІ ст. служыць прыстанкам для прадстаўнікоў насельніцтва многіх абласцей Усходняй Еўропы, якія ратаваліся ад жорсткіх заваёўнікаў з усходу і захаду. Прыліў новага насельніцтва выклікаў яшчэ большае развіццё прадукцыйных сіл гэтай зямлі.

Выключна важнае значэнне не толькі для Новагародскай зямлі, але і для ўсёй Беларусі мела тое, што яна не ведала мангола-татарскага пагрому і панавання. Як вядома, апошнія перарвалі і замарудзілі працэс палітычнага аб’яднання рускіх і ўкраінскіх земляў, падарвалі іх прадукцыйныя сілы. Усяго гэтага пазбегла Беларусь. Яе аб’яднанне не было перапынена, а яе прадукцыйныя сілы не толькі не былі падарваны, але ў выніку прытоку новага насельніцтва яшчэ больш узраслі. Усё гэта і было прычынай таго, што фармаванне тэрыторыі Беларусі і ўтварэнне беларускай народнасці пайшлі хутчэй, чым аналагічныя працэсы ў іншых усходнеславянскіх землях.

Паколькі культурныя цэнтры Беларусі не былі разбураны, беларуская культура развівалася бесперашкодна, што было прычынай яе высокага ўзроўню. Таму яна і заняла пануючае месца ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, а беларуская мова стала ў ім дзяржаўнай.

Высокае эканамічнае і культурнае развіццё, прыліў новага насельніцтва, далейшы рост прадуцыйных сіл, канцэнтрацыя вялікіх багаццяў у руках новагародскіх феадалаў і далейшае ўмацаванне іх улады - усё гэта павялічвала палітычную вагу Новагародскай зямлі сярод іншых гістарычных абласцей Беларусі і дало ёй магчымасць стаць новым цэнтрам кансалідацыі беларускіх земляў і балцкіх плямёнаў, што знаходзіліся сярод іх.

Сапраўднае месцазнаходжанне Старажытнай Літвы паказваюць многія факты. Гэта і тое, што Яраслаў Мудры ў 1040-1044 г.г. разбіў Літву на палях слонімскіх і ў выніку гэтага збудаваў Новагарадок, і тое, што менскі князь Валадар Глебавіч у 1159 г. "хадзіў у лясах пад Літвою", а ў 1161 г. сілаю яе разбіў свайго праціўніка, і тое, што ў 1190 і 1193 г.г. Рурык Расціславіч з Пінска сабіраўся ісці на Літву, і тое, што атрада "літвы" ў 1246 і 1247 гг. нападалі на Валынь праз Пінскую зямлю і вярталіся праз яе, – усё гэта з’яўляецца яскравым сведчаннем таго, што Старажытная Літва ў ХІІ -ХІІІ ст.ст. знаходзілася ў Верхнім Панямонні. На гэтае ўказвае і наяўнасць тут тапонімаў "Літва" (у Слонімскім, Ляхавіцкім, Уздзенскім, Стаўбцоўскім і Маладзечанскім раёнах).

На падставе сказана можна арыенцiровачна вызначыць межы знаходжання Старажытнай Лiтвы памiж Менскам i Наваградкам з усходу на захад i памiж Маладзечнам i Слонiмам з поўначы на поўдзень14. Яна ўрэзвалася клiнам памiж Полацкай, Турава-Пiнскай i Новагародскай землямi i побач з iмi з’яўлялася гiстарычнай вобласцю Беларусi. Пры аб’яднаннi гэтых абласцей Лiтва не магла не ўвайсцi ў склад тэрыторыi Беларусi як адна з складнiкаў. Такое геапалiтычнае становiшча Старажытнай Лiтвы i растлумачвае, чаму яна ў сярэдзiне ХIII ст. апынулася ў фокусе палiтычнага супернiцтва суседнiх земляў , якiя iмкнулiся заваяваць яе, што было першым звяном у пашырэннi iх улады на iншыя землi. У гэтым супернiцтве i атрымаў перамогу Новагародак, якi стаў цэнтрам утварэння новай дзяржавы – Вялiкага княства Лiтоўскага. З узвышэннем Новагародка i закончыўся полацкi перыяд нашай гiсторыi.

Соседние файлы в папке рефраты