Добавил:
kostikboritski@gmail.com Выполнение курсовых, РГР технических предметов Механического факультета. Так же чертежи по инженерной графике для МФ, УПП. Писать на почту. Дипломы по кафедре Вагоны Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история / история Б / 1 курс / рефраты / СТВАРЭННЕ _ ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛIКАГА КНЯСТВА ЛIТОЎСКАГА.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.08.2017
Размер:
305.15 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Сярэдняй школы №15 імя Дз.М. Карбышава

Рэферат

па гісторыі на тэму:

Стварэнне і ўмацаванне Вялiкага княства Лiтоўскага

дадатковае пытанне: Усходняя Еўропа ў XII-XIII стст.

Вучня 11”А” класа

Шарыпава Андрэя Аляксеевіча

Гродна 2001

План

Уводзiны 3

Дадатковае пытанне 5

Рускія землі ў XII – пач. XIII стст. 5

Феадальная раздробленасць 5

Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў 7

Глава 1. Перадгісторыя 10

§ 1. Славяне і балты 10

§ 2. Новагародская зямля і Літва 12

§ 3. Знешнепалiтычная сiтуацыя 13

Глава 2. Генезіс ВКЛ 15

§ 1. Гісторыя пытання 15

§ 2. Мiндоўг 16

§ 3. Войшалк 17

§ 4. Назва ВКЛ 19

Глава 3. Умацаванне ВКЛ 21

§ 1. Новагародак і Полацк 21

§ 2. Час Трайдзеня 22

§ 3. Заняпад Новагародка і новае ўзвышэнне Полацка 25

Заканчэнне 27

Спiс лiтаратуры 28

Дадаткi 29

Уводзiны

Пачнём збіраць зярно к зярняці,

Былое ў думках уваскрашаць,

Каб быт на новы лад пачаці

І сеўбу новую пачаць.

Янка Купала

У гэтых словах нашага вялікага песняра з выключнай выразнасцю і глыбінёй раскрыта для народа неацэннае значэнне яго мінуўшчыны. Хоць гісторыя па сваім змесце заўсёды звернута ў мінулае, яна даследуецца і вывучаецца ў імя будучыні. Даўно ўжо стала неабвержанай ісцінай выснова, што народ, які не ведае сваёй мінуўшчыны, не варты і будучыні. Калі мы забудзем сваё мінулае, станем бездапаможнымі ў гістарычным быцці і, па сутнасці, перастанем быць народам.

З першых дзён нашага гістарычнага жыцця нам прыйшлося змагацца за права на сваё існаванне. Кроў князя Рагвалода і яго двух сыноў стала багровай зарой Беларусі. Наша гісторыя рана зрабілася трагедыяй. Аднак мы ўсё выстаялі, хоць, як і кожны народ, на працягу сваёй гісторыі мелі не толькі здабыткі, але і страты.

У маёй рабоце выкладаецца частка гісторыі Старажытнай Беларусі новагародскага перыяда. Гэта адзін з самых зацемненых часоў нашай мінуўшчыны. Сваёй галоўнай мэтай я паставіў асвятленне гістарычных падзей у час утварэння і ўмацавання Вялікага княства Літоўскага, акрамя таго мною разгледжваецца перадгісторыя, тое, што прывяло да ўтварэння княства.

Чаму я выбраў менавіта гэтую тэму рэферата? Увогуле тэма выбіралася мною зусім невыпадкова. Праблема ўтварэння вялікай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі зацікавіла мяне ўжо даўно – яшчэ ў дзевятым класе, калі я рыхтаваўся да экзаменаў па гісторыі Беларусі і чытаў розную літаратуру. Тады я сустрэўся з такім парадоксам: у адной кнізе змяшчаліся адныя даныя па ўтварэнню ВКЛ, а ў другой зусім іншыя, якія нават супярэчылі першым. Гэта мяне вельмі заінтрыгавала, і я вырашыў разабрацца з гэтым пытаннем.

У гістарычнай навуцы ўмацавалася думка, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага ў сярэдзіне XIII ст. бярэ пачатак з заваявання літоўскім князем Міндоўгам шэрагу беларускіх земляў, і ў першую чаргу так званай Чорнай Русі з гарадамі Навагрудкам, Ваўкавыскам, Слонімам, Гродна і інш. Здавалася б, што такое рэдкае ў навуцы адзінадушша трымаецца на бясспрэчных гістарычных сведчаннях. Але ў верагодных крыніцах не дайшло да нас ніякіх звестак аб пакарэнні Літвой гэтага ўчастка.

Стрыжнем майго рэферату з’яўляюцца працы і даследванні знакамітага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча, які дваццаць гадоў прысвяціў грунтоўнаму вывучэнню старажытных летапісаў.

Спадзяюся, што мая работа выклікае інтарэс чытача.

Соседние файлы в папке рефраты