Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ / Петкевич_дыялекты беларускай мовы.docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
13.06.2017
Размер:
62.28 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ГЕАГРАФІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

Кафедра агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі

ЛІНГВІСТЫЧНАЕ РАЯНАВАННЕ БЕЛАРУСІ

Рэферат

Пяткевіч Павел Аляксандравіч

студэнт 4 курса

спецыяльнасць “Геаграфія.

Гідраметэаралогія”

Мінск, 2015

Глава 1. Літаратурная мова і дыялект. Дыялектыка

Сучасная беларуская нацыянальная мова, як і нацыянальныя мовы іншых народаў, мае дзве разнавіднасці – літаратурную мову з яе разнастайнымі стылямі (мастацкім, публіцыстычным, афіцыйна-справавым і інш.), узорную, унармаваную, і дыялектную мову, стылістычна нейтральную. Літаратурная мова і дыялектная мова як разнавіднасці адзінай мовы нацыі знаходзяцца ў цеснай сувязі і ўзаемадзеянні. Але паміж імі ёсць і адрозненні, найбольш істотныя з іх наступныя:

  • літаратурная мова – адзіная на ўсёй тэрыторыі пашырэння той або іншай мовы нацыі, дыялектная мова існуе як разнастайныя дыялектныя

разнавіднасці;

  • літаратурная мова выступае ў дзвюх формах – пісьмовай і вуснай, дыялектная мова – толькі ў вуснай, беспісьмовай форме;

  • літаратурная мова абслугоўвае разнастайныя патрэбы культурнага

жыцця і грамадскай дзейнасці народа, гэта мова культуры, навукі, справавой дакументацыі, дыялектная мова – гэта бытавая мова.

Вывучэннем мясцовых, тэрытарыяльных моўных разнавіднасцей займаецца спецыяльны раздзел мовазнаўства – дыялекталогія (ад грэч. diбlеktоѕ – гаворка, размова і lоgоs – слова, вучэнне, паняцце).

У дыялекталогіі ўжываюцца спецыяльныя тэрміны – беларускія гаворкі (гаворкі беларускай мовы, гаворкі беларускай дыялектнай мовы, дыялектная мова, народная мова, народна-дыялектная мова, жывая мова і інш.), мясцовая гаворка, група гаворак, дыялект, дыялектная мова, цэнтральныя гаворкі, перыферыйныя гаворкі, міждыялектныя групы гаворак, змешаныя або пераходныя гаворкі, асобная астраўная дыялектная група, дыялектныя зоны. Гаворка, ці мясцовая гаворка, або гаворка беларускай мовы, – самая дробная дыялектная адзінка, мова аднаго ці некалькі населеных пунктаў з уласцівым ёй адзінствам фанетычных, граматычных і лексічных сродкаў. Беларускія гаворкі – усе гаворкі ў складзе беларускай нацыянальнай мовы, а таксама гаворкі, якія вылучаюцца ў выглядзе беларускамоўнага абшару ў адрозненне ад абшараў гаворак суседніх моў (рускай, украінскай, польскай і літоўскай).

Група гаворак – некалькі гаворак з блізкімі ці аднолькавымі моўнымі асаблівасцямі. Дыялект – групы гаворак з характэрнымі для іх агульнымі спецыфічнымі моўнымі рысамі, якімі яны выразна адрозніваюцца ад іншых груп гаворак, з іх узаемным тэрытарыяльным размяшчэннем.

Дыялект з’яўляецца часткай беларускай нацыянальнай мовы і таму

супрацьпастаўляецца іншым дыялектам. Кожны дыялект мае ў сваім

складзе структурна-тэрытарыяльныя адрозныя групы гаворак.

Са значэннем ‘дыялект’ у лінгвістычнай літаратуры ўжываецца і тэрмін ‘гаворка’.

Дыялектная мова (народная мова, народна-дыялектная мова,жывая мова і інш.) – гэта ўсе мясцовыя, тэрытарыяльныя разнавіднасці пэўнай мовы.

Цэнтральныя гаворкі – гаворкі з найбольш захаванай уласнайдыялектнай структурай.

Перыферыйныя гаворкі – гаворкі з менш захаванай, у той ці іншайступені разбуранай, змененай і абноўленай дыялектнай структурай.

Міждыялектныя групы гаворак (змешаныя або пераходныя) існуюць на мяжы суразмяшчэння і ўзаемадзеяння дыялектаў.

Асобная астраўная дыялектная група – тая ці іншая адасобленая частка гаворак пэўнага дыялекту ў складзе сумежных моў.

Дыялектныя зоны – гэта рэгіянальныя адасабленні гаворак не па іх дыялектных асаблівасцях, а па асаблівасцях маўлення, што склаліся ў выніку іх спецыфічнага культурна-гістарычнага развіцця і ўзаемадзеяння з іншымі мовамі. Дыялектныя зоны з’яўляюцца незалежнымі, не звязанымі адна з адной фармацыямі беларускіх гаворак. Яны не супрацьпастаўляюцца па асаблівасцях, а ўзаемна накладваюцца адна на адну.