Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ Беларуси учеб. программа.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
126.98 Кб
Скачать

Частка 3. Эканоміка-геаграфічнае раянаванне і характарыстыка рэгіенаў беларусі

Канцэпцыі эканоміка-геаграфічнага раянавання Беларусі. Падыходы да эканамічнага раянавання Беларусі ў 1920-х гадах, у працах па эканамічнай геаграфіі Беларусі 1930-х і 1950-х гадоў.

Эканамічнае раянаванне Беларусі А.Р. Ліса ў 1970-х гадах. Крытэрыі вылучэння эканамічных раенаў (Цэнтральнага, Паўднева-Усходняга, Паўночна-Усходняга і Заходняга) і іх характарыстыка. Выдзяленне ў кожным раене унутраных гаспадарчых падраенаў. Канструктыўная накіраванасць раянавання. Яго сучасная ацэнка.

Эканамічнае раянаванне на аснове адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Вылучэнне 6 абласных эканамічных раенаў і 19 падраенаў, аб,ядноўваючых па некалькі адміністрацыйных раенаў у межах абласцей.

Прыродна-гаспадарчае раянаванне. Яго сутнасць. Крытэрыі вылучэння на тэрыторыі Беларусі прыродна-гаспадарчых Паўночнага, Цэнтральнага і Паўдневага раенаў. Кароткая характарыстыка асаблівасцей прыродна-гаспадарчых раенаў.

Сацыяльна-эканамічнае раянаванне. Яго сутнасць, мэты і прынцыпы. Сацыяльна-эканамічнае раянаванне Беларусі ў схемах развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл БССР (1970-ыя гады) у Генеральнай схеме: комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Беларусі, распрацаванай у БелНДіП горадабудаўніцтва ў канцы 1980-х гадоў. Мэты і задачы, прынцыпы вылучэння мясцовых тэрытарыяльна-гаспадарчых сістэм. Іх тыпы. Вылучэнне тэрытарыяльных камплексаў (ТК) і ўвязка ў іх межах мясцовых сістэм. Комплекснае сацыяльна-эколага-эканамічнае раяніраванне Беларусі на аснове канцэпцыі забеспячэння іх устойлівага развіцця.

Селектыўнае (праблемнае) раянаванне. Неабходнасць тыпалогіі рэгіенаў (абласцей, раёнаў, гарадоў) па праблемах іх развіцця для абгрунтавання аптымальнай рэгіянальнай палітыкі дзяржавы і эфектыўнага кіравання і самакіравання на ўзроўні рэгіёнаў. Крытэрыі выдзялення праблемных рэгіёнаў. Тыпалогія рэгіёнаў Беларусі па праблемнасці развіцця. Роля навукова-абгрунтаванага эканоміка-геаграфічнага раянавання ў вырашэнні праблемы ўдасканалення адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Беларусі, забеспячэння збалансаванага (устойлівага) развіцця яе рэгіенаў, стварэння па ўсей тэрыторыі спрыяльных умоў жыццядзейнасці насельніцтву.

Эканоміка-геаграфічная характарыстыка сучасных адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэгіёнаў Беларусі: Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілеўскай, Мінскай абласцей і Мінскага гарадскога сталічнага рэгіёна. Па кожнаму з іх даецца ацэнка асаблівасцей эканоміка-геаграфічнага становішча, прыродна-рэсурснага патэнцыялу і экалагічнай сітуацыі, сацыяльна-дэмаграфічнага і вытворча-эканамічнага патэнцыялу, унутрыабласных эканоміка-геаграфічных адрозненняў, праблем і перспектыў развіцця.

Заключэнне. Праблемы і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Сістэма дзяржаўных і рэгіянальных сацыльна-эканамічных і экалагічных прагнозаў і праграм.

ЛІТАРАТУРА

Асноўная

  1. Козловская, Л.В. Социально-экономическая география Беларуси: курс лекций. В 3 ч. Ч.1. Условия и факторы социально-экономического развития и территориальной организации хозяйства Беларуси / Л.В. Козловская.- Мн.: БГУ, 2002.- 107 с.

  2. Козловская, Л.В. Социально-экономическая география Беларуси: курс лекций. В 3 ч. Ч. 2. Экономико-географическая характеристика межотраслевых комплексов / Л.В. Козловская.- Мн.: БГУ, 2004.- 99 с.

  3. Козловская, Л.В.Социально-экономическая география Беларуси: курс лекций. В 3 ч. Ч.3. Экономико-географическое районирование и характеристика регионов Беларуси / Л.В. Козловская.- Мн.: БГУ, 2005.- 113 с.

  4. Национальная стратегия устойчивого социально-экономического развития Республики Беларусь на период до 2020 г. – Мн.: Юнипак, 2004. – 202 с.

  5. Национальная экономика Беларуси: Потенциалы. Хозяйственные комплексы. Направления развития. Механизмы управления: Учеб. пособие / В.Н. Шимов, Я.М. Александрович, А.В. Богданович и др. Под общ. ред. В.М. Шимова. – Мн.: БГЭУ, 2005. – 844 с.

  6. Нацыянальны атлас Беларусі. – Мн.: Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савете Міністраў Рэспублікі Беларусь, 2002. – 299 с.

Дадаткавая

    1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн.2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2004. – 760 с.

    2. Геаграфія Брэсцкай вобласці: Дапам. для студэнтаў геаграф. Спецыяльнасцей ВНУ / С.В. Арцёменка, А.У. Грыбко, В.К. Карпук і інш.; Пад рэд. С.В. Арцёменкі, А.У. Грыбко.- Мн.: Выд. Цэнтр БДУ, 2002. – 388 с.

    3. География Могилевской области: Монография / Под общ. ред. И.И. Пирожника, И.Н. Шарухо.- Могилев: МГУ им. А.А. Кулешова, 2004. 420 с.

    4. Государственная схема комплексной территориальной организации Республики Беларусь: Основные положения. – Мн.: Министерство архитектуры и строительства Республики Беларусь, 2001. – 70 с.

    5. Киреенко Е.Г. Социально-экономическая география Республики Беларусь: Учеб. пособие.- Мн.: Аверсэв, 2003. -400 с.

    6. Рогач П.И., Сосновский В.Н. Размещение производительных сил: Учеб.пособие. - Мн.: “Экоперспектива”, 2000. – 244 с.

    7. Статистический ежегодник Республики Беларусь, 2005 (стат.сб.) Минстат Республики Беларусь – Минск, 2005. – 609 с.

    8. Статистический сборник “Регионы Республики Беларусь”, 2005 (стат.сб.) Минстат Республики Беларусь – Минск, 2005. – 783 с.

    9. Фатеев В.С. Региональная политика: теория и практика.- Мн.: ЕГУ, 2004.- 480 с.

    10. Экономика и общество Беларуси: диспропорции и перспективы развития. Национальный отчет о человеческом развитии 2004 – 2005. Мн.: “Альтиора – Живые краски”, 2005. – 95 с.

2