Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ Беларуси учеб. программа.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
126.98 Кб
Скачать

Частка 2. Эканоміка-геаграфічная характарытыка міжгаліновых комплексаў

Міжгаліновыя комплексы як кампаненты структуры гаспадаркі. Паняцце аб міжгаліновых комплексах. Прынцыпы іх фарміравання. Склад і асаблівасці фарміравання міжгаліновых комплексаў у Беларусі.

Паліўна-энергетычны комплекс. Структура комплексу. Роля ў гаспадарцы. Дынаміка развіцця.

Ступень задавальнення патрэб краіны ўласнымі крыніцамі паліва. Характарыстыка нафтаздабываючай і нафтаперапрацоўчай, тарфяной галін. Дынаміка структуры паліўнага балансу. Газіфікацыя гаспадаркі.

Электраэнергетыка. Дынаміка развіцця. Найбольш буйныя электрастанцыі - ДРЭС і ЦЭЦ. Сучасная роля і перспектывы ГЭС. Структура паліўнага балансу электрастанцый. Электрабаланс Беларусі. Праблемы і перспектывы развіцця электраэнергетыкі. Меры па энергазберажэнню, выкарыстанню нетрадыцыйных крыніц энергіі. Праблема будаўніцтва АЭС.

Энергетычная інфраструктура: лініі электраперадач, трансфарматарныя падстанцыі, сеткі магістральных і размеркавальных газапровадаў, цеплатрасы і інш. аб,екты. Сістэмы электра-, газа- і цеплазабеспячэння.

Металурга-машынабудаўнічы комплекс. Асаблівасці металургіі Беларусі. Аб'ем спажывання чорных і каляровых металаў. Металургічныя прадпрыемствы, іх сыравінная ба­за і спажыўцы прадукцыі.

Машынабудаванне - вядучая галіна прамысловасці Беларусі. Фактары фарміравання машынабудаўнічага комплексу, сучасная структура і спецыялізацыя. Характарыстыка развіцця і размяшчэння асобных галін машынабудавання: аўтамабілебудавання, трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання, станкабудавання, прыладабудавання і радыеэлектронікі, электратэхнічнай прамысловасці і інш.

Праблемы развіцця комплексу, рэструктурызацыі, тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемстваў у пераходны перыяд.

Хімічны комплекс. Структура і роля ў гаспадарцы краіны. Фактары і дынаміка развіцця хімічнай і нафтахімічнай, хіміка-фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці. Уздзеянне экалагічнага фактара.

Характарыстыка развіцця і размяшчэння вытворчасці мінеральных угнаенняў, хімічных валокнаў і нітак, пластмас і сінтэтычных смол, шын і гумава-тэхнічных вырабаў, лакаў і фарбаў, тавараў бытавой хіміі, лекавых прэпаратаў.

Асноўныя напрамкі ўдасканалення структуры комплексу, тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемстваў, экалагізацыі вытворчасці.

Лесапрамысловы комплекс. Структура і роля комплексу ў гаспадарцы Беларусі. Фактары і дынаміка развіцця.

Характарыстыка развіцця і размяшчэння лясной гаспадаркі, лесанарыхтовак, дрэваапрацоўкі, цэлюлозна-папяровай вытворчасці, лесахіміі. Канцэнтрацыя, камбінаванне і фарміраванне буйных цэнтраў дрэваапрацоўкі. Праблемы забеспячэння вытворчасці сыравінай і рацыянальнага выкарыстання лясных рэсурсаў; удасканалення тэхнікі і тэхналогіі ў мэтах павышэння канку-рэнтаздольнасці прадукцыі.

Будаўніча-прамысловы комплекс. Структура комплексу, узаемасувязь галін і вытворчасцей. Роля комплексу ў эканоміць рэспублікі.

Характарыстыка развіцця і размяшчэння будаўніцтва, вытворчасці будаўнічых канструкцый і дэталяў, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў (цэментнай, сценавых матэрыялаў, здабычы нярудных будаўнічых матэрыялаў, будаўнічых шкляных вырабаў і інш.). Забяспечанасць сыравінай і экалагічныя праблемы прамысло­васці будматэрыялаў.

Комплекс галін па вытворчасці тавараў народнага спажывання. Склад комплексу і роля у сацыяльна-эканамічным развіцці. Эканоміка-геаграфічная характарыстыка легкай прамысловасці.

Асаблівасці развіцця і размяшчэння тэкстыльнай, швейнай, скураной, абутковай і другіх галін легкай прамысловасці. Праблемы рынкаў сыравіны і збыту ў пераходны перыяд. Вытворчасць тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння ў розных галінах прамысловасці. Праблемы і перспектывы выпуску канкурэнтаздольных тавараў народнага спажывання.

Аграпрамысловы комплекс. Структура комплексу, яго месца ў гаспадарцы краіны. Вядучыя галіны комплексу - сельская гаспадарка і прамысловасць па перапрацоўцы сельгаспрадукцыі. Паняцце аб харчовай бяспецы краіны.

Узровень развіцця і формы арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Рэфармаванне сельскагаспадарчых арганізацый. Станаўленне фермерскіх гаспадарак. Суадносіны ў развіцці грамадскага і індывідуальнага сектараў.

Сельскагаспадарчыя землі Беларусі, іх размяшчэнне і структура. Тэрытарыяльныя адрозненні ў ступені сельскагаспадарчай асвоенасці тэрыторыі. Меліярыраваныя землі. Меліярацыйны фонд.

Суадносіны паміж раслінаводствам і жывелагадоўляй, іх дынаміка. Раслінаводства. Структура пасяўных плошчаў і яе дынаміка. Збожжавая гаспадарка - галоўная галіна раслінаводства. Збожжавыя і зернебабовыя культуры. Структура пасеваў, валавыя зборы і ураджайнасць збожжавых культур. Забяспечанасць збожжам на харчовыя і фуражныя мэты. Дзяржаўная праграма "Збожжа".

Бульбаводства. Пасяўныя плошчы бульбы і іх размяшчэнне. Валавы збор і ўраджайнасць. Суадносіны ў напрамках выкарыстання ўраджаю.

Тэхнічныя культуры. Дынаміка і размяшчэнне пасеваў. Валавы збор і ўраджайнасць ільну-даўгунцу. Размяшчэнне ільнозаводаў. Дзяржаўная праграма "Лён". Геаграфія пасеваў цукровых буракоў. Цукровыя заводы і ступень забяспечанасці іх сыравінай. Дзяржаўная праграма "Цукар". Рапс як тэхнічная культура і яе роля ў дзяржаўнай праграме "Алей".

Агародніцтва. Наібольш пашыраныя культуры, асаблівасці іх размяшчэння, валавы збор. Пладаводства. Структура і геаграфія пладова-ягадных насаджэнняў. Валавыя зборы пладоў і ягад.

Кармавытворчасць. Натуральныя кармавыя ўгоддзі, іх размяшчэнне і прадукцыйнасць. Пасяўныя плошчы і ўраджайнасць кармавых культур. Выкарыстанне зерня і бульбы на корм жывеле. Камбікормавая прамысловасць.

Жывелагадоўля як галіна спецыялізацыі сельскай гаспадаркі краіны. Сучасны ўзровень і праблемы развіцця жывелагадоўлі. Канцэнтрацыя жывелагадоўлі. Жывелагадоўчыя комплексы. Праблемы іх кармазабеспячэння і экалагізацыі.

Развядзенне буйной рагатай жывелы. Тэрытарыяльныя адрозненні ў шчыльнасці пагалоўя на 100 га сельгасугоддзяў, прадукцыйнасці, напрамках гадавання буйной рагатай жывелы. Свінагадоўля, размяшчэнне буйных свінагадоўчых комплексаў. Птушкагадоўля, авечкагадоўля і інш. галіны жывелагадоўлі. Узровень забяспечанасці патрэб у прадукцыі жывелагадоўлі, экспартны патэнцыял, праблемы рэалізацыі прадукцыі і яе канкурэнтаздольнасці.

Прамысловасць на перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. Фарміраванне інтэграцыйных аграпрамысловых арганізацый. Структура харчовай прамысловасці. Групоўка галін харчовай прамысловасці. Асаблівасці размяшчэння мясной і малочнай прамысловасці, галін харчасмакавай прамысловасці: хлебалякарнай, макароннай, цукровай, кандытарскай, спіртавой, крухмала-патачнай, пладова-агародніннакансервавай, алейнатлушчавай, дражджавой і інш.

Інфраструктурны комплекс. Структура комплексу, яго роля ў гаспадарцы краіны. Характарыстыка вытворчай інфраструктуры; яе прызначэнне, склад, асаблівасці функцыянавання.

Транспартная сістэма - наіважнейшая складаючая ў інфраструктурным комплексе. Забяспечанасць патрэб Беларусі ў розных відах транспарту з улікам яе "транзітнага" геаграфічнага становішча. Транс'еўрапейскія калідоры. Тэхніка-эканамічныя асаблівасці відаў транспарту і іх узаемадзеянне. Паказчыкі работы транспарту. Чыгуначны транспарт і яго роля ў транспартнай сістэме.

Фарміраванне чыгуначнай сеткі краіны. Галоўныя чыгуначныя магістралі. Напрамкі перавозак грузаў і пасажыраў. Чыгуначныя вузлы.

Аўтамабільны транспарт і яго роля ў транспартнай сістэме. Галоўныя аўтамабільныя магістралі, іх транзітнае значэнне. Дзяржаўная праграма "Дарогі Беларусі" аб напрамках удасканалення аўтадарожнай сеткі.

Рачны і марскі транспарт. Трубаправодны транспарт і яго значанне для эканомікі Беларусі. Галоўныя магістральныя нафта-, газа- і прадуктаправоды. Паветраны транспарт. Праблемы і перспектывы развіцця.

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, месца ў інфраструктурным комплексе. Сучасныя тэндэнцыі развіцця сістэмы забеспячальна-збытавых арганізацый, роля таварных біржаў.

Камунікацыйная інфраструктура. Развіцце матэрыяльна-тэхнічнай базы паслуг сувязі: паштовай, тэлеграфнай, тэлефоннай і інш. Развіцце прагрэсіўных сродкаў сувязі.

Фінансава-банкаўская сістэма як інфраструктурная галіна эканомікі. Размяшчэнне банкаўска-крэдытных устаноў, банкаўскага капітала, інвестыцыйных інстытутаў. Бізнес-інфраструктура.

Знешнеэканамічныя сувязі. Знешні гандаль Беларусі. Аб,ем экспарту і імпарту тавараў, сальда знешняга гандлю. Таварная структура экспарту і імпарту. Экспарт важнейшых відаў прадукцыі. Імпарт важнейшых відаў прадукцыі.

Геаграфія знешняга гандлю. Гандаль з Расіяй, краінамі СНД, краінамі па-за СНД.

Экспарт паслуг (транспартных, будаўнічых, камунікацыйных і інш.) і яго роля ў плацежным балансе краіны.

Замежныя інвестыцыі і іх роля ў развіцці краіны. Свабодныя эканамічныя зоны, сумесныя і замежныя прадпрыемствы на тэрыторыі Беларусі. Міжнародныя фінансава-прамысловыя групы і іх значэнне для развіцця прамысловасці Беларусі.