Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Эканомiка-геаграфічнае раянаванне Беларусі.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
857.6 Кб
Скачать

2. Сацыяльна-эканамiчнае раянаванне Беларусi.

Мэты i прынцыпы раянавання. Найбольш абгрунтаваным i дэталёва распрацаваным сацыяльна-эканамiчным раянаваннем Беларусi да цяперашняга часу застаецца раянаванне прапанаванае Генеральнай схемай комплекснай тэрытарыяльнай арганiзацыi БССР (ГСКТА БCCP).

ГСКТА БССР была распрацавана па заказу Савета Miнiстрaý рэс-публiкi як дзяржаýны дакумен якi вызначае стратэгiю рэгiянальнага развiцця Беларусi да 2000 года. Асноýная работа была выканана ý БелНДİП горадабудаýнiцтва пры ýдзеле шэрагу рэспублiканскiх навукова-даследчых арганiзацый спецыялiзаваных на праблемах развiцця i размяшчэння прадукцыйных сiл.

Мэта распрацоýкi ГСКТА — стварыць на тэрыторыi Беларусi аптымальна арганiзаванае ý народнагаспадарчых адносiнах жыццёвае асяроддзе, каб забяспечыць на аснове раýнаякасных умоý для працы, быта i адпачынку насельнiцтва, размяшчэння i развiцця вытворчасцi, выкарыстання i ýзнаýлення прыродных рэсурсаý дадатковае паскарэнне развiцця рэспублiкi. Такiм чынам мэта праведзенага ý ГСКТА раянавання — канструктыýная. Па сваёй арыентацыi яно мае сацыяльную накiраванасць - стварэнне раýнаякаснага жыццёвага асяроддзя ýсяму насельнiцтву. Па сродках дасягнення мэты, якiмi з'яýляюцца рацыянальнае размяшчэнне вытворчасцi рацыянальнае выкарыстанне i ýзнаýленне прыродных pacvpcaý — гэта сацыя- эколага-эканамiчнае раянаванне.

Мэта сацыя-эколага-эканамiчнага раянавання (цi комплекснай тэрытарыяльнай арганiзацыi) рэспублiкi лепш за ýсё раскрываецца ý тых задачах, якiя яно павiна вырашыць

  • па-першае, пераадолець дыспрапорцыi ý развiццi на тэрыторыi рэспублiкi трох узаемадзейных сiстэм: насельнiцтва - вытворчасць - прырода, з улiкам таго, што раней прыярытэт аддаваýся развiццю вытворчасцi;

  • па-другое, забяспечыць органы тэрытарыяльнага кiравання ýcix узроýняý доýгатэрмiновай стратэгiяй дасягнення на падведамасных тэрыторыях збалансаванага сацыяльнага, эканамiчнага i экалагiчнага развiцця;

  • па-трэцяе, вылучыць тэрыторыi, аптымальныя для паýсядзённага чалавечага быцця, — першасныя тэрытарыяльныя еднасцi як нiзавыя непадзельныя тэрытарыяльна-гаспадарчыя адзiнкi i галоýныя звеннi гаспадарчага комплексу рэспублiкi, здольныя забяспечыць эфектыýнае ýзаемадзеянне i комплекснае развiццё вытворчых, сацыяльных i экалагiчных структур на месцах, i на гэтай аснове ýдасканальваць адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусi.

Асноýнае значэнне пры дадзеным падыходзе да раянавання мае вылучэнне ý якасцi першаснага нiзавога звяна мясцовай тэрытарыяльна – гаспадарчай сiстэмы.

Кожная мясцовая сiстэма ý залежнасцi ад яе месцазнаходжання на тэрыторыi рэспублiкi, сацыяльнага i эканамiчнага патэнцыялу, фiзiка-геаграфiчных i планiровачных асаблiвасцей яе тэрыторыi павiнна выконваць найбольш уласцiвыя для яе народнагаспадарчыя функцыi.

Найбольш эфектыýнае развiццё i функцыянаванне мясцовых сiстэм павiнна забяспечвацца ý межах тэрытарыяльных комплексаý, якiя фармiруюцца на аснове ýзаемадапаýняльнасцi груп мясцовых сiстэм рознага функцыянальнага тыпу ý зонах тэрытарыяльнай канцэнтрацыi вытворчых, сацыяльных i экалагiчных праблем.

Мясцовыя тярытарыяльна-гаспадарчыя сiстэмы фармiруюцца ý вынiку аб'ектыýнага; працэсу сацыяльна-эканамiчнага ýзаемадзеяння развiтых цэнтраý i iх перыферыйных зон. Памiж горадам-цэнтрам (цi вёскай-цэнтрам) i навакольнымi сельскiмi тэрыторыямi складаюцца цесныя сацыяльныя вытворчыя i гаспадарчыя сувязi. Важная роля ý фармiраваннi мясцовых сiстэм адводзiцца чалавечаму фактару. Фiзiялагiчна i псiхалагiчна чалавек не адчувае сябе аддаленым ад сваей тэрыторыi, яе цэнтра, месцаý працы, паслуг, адпачынку, калi яго паýсядзённыя патрэбы ý iх задавальняюцца ý межах 30-хвiлiннай дасягальнасцi (10-12км). Дадзеная часовая дасягальнасць, забяспечваючы сутачны цыкл жыццядзейнасцi людзей, i вызначае ý асноýным параметры мясцовых сiстэм.

У межах мясцовых сiстэм эфектыýней, чым ý асобна ýзятых гoрадазе, вёсцы, сельскай мясцовасцi, могуць вырашацца пытаннi збалансаванага развiцця прамысловасцi i сельскай гаспадаркi, транспартных i iнжынерных камунiкацый, сiстэм абслугоýвання насельнiцтва, жылых зон, выкарыстання працоýных рэсурсаý, зямель i г.д.

У той жа час мясцовыя тэрытарыяльна-гаспадарчыя сiстэмы з-за разнаякаснасцi свайго патэнцыялу не могуць выступаць як самазабяспячальныя тэрытарыяльна-гаспадарчыя адзiнкi. Такiмi адзiнкамi могуць стаць толькi групы розных па cвaix функцыях мясцовых сiстэм, аб'яднаных сацыяльна-эканамiчным уплывам буйных гарадоý, а яшчэ дакладней — тэрытарыяльна-вытворчыя комплексы.

Зыходзячы з пастаýленых задач, а таксама з аналiзу тэрытарыяльнай арганiзацыi вытворчасцi, насельнiцтва, геаграфii i прыродных рэсурсаý i было зроблена сацыяльна-эканамiчнае раянаванне Беларуci.

Сiстэма сацыяльна-эканамiчных раенаý Беларусi. На аснове праведзенага аналiзу i разлiкаý па забеспячэннi найбольш рацыянальных i ýстойлiвых паýсядзённых тэрытарыяльных узаемасувязей i патрабаванняý iнтэграцыi сацыяльна-дэмаграфiчнага, вытворча-эканамiчнага i прыродна-экалагiчнага патэнцыялу ý ГСКТА абгрунтавана неабходнасць фармiравання ý рэспублiцы 388 мясцовых cicтэм, арганiзазаных вакол 186 гарадскiх i 202 найбольш буйных сельскiх пасёлкаý — цэнтраý мясцовых сiстэм. Кожная з гэтых сiстэм аб'ядноýвае ý межах 30-35-хвiлiннай транспартнай дасягальнасцi свайго цэнтра 60-70 вясковых паселiшчаý, займае плошчу ý сярэднiм 500 км2 i мае сярэднюю колькасць насельнiцтва 25 тыс.чал.

Улiчваючы iстотную рознiцу сацыяльна-эканамiчных, прыродных, геаграфiчных, планiровачных умоý развiцця тэрыторыi i населеных пунктаý, усе 388 мясцовых сiстэм у залежнасцi ад iх здольнасцей да найбольш эфектыýнага выканання тых цi iншых народнагаспадарчых функцый падзелены на 6 функцыянальных тыпаý (гл. мал.4 i табл. 3).

Тып I - 20 мясцовых сiстэм, цэнтрамi якiх з'яýляюцца самыя буйныя шматфункцыянальныя гарады, у тым лiку Miнск, што выконвае адначасова функцыi рэспублiканскага цэнтра кiравання. Занятасць у прамысловасцi – 85%, у сельскай гаспадарцы – 15%. Займаюць 11,6% тэрыторыi рэспублiкi.

Тып П - 37 мясцовых сiстэм, якiя фармiруюцца вакол прамысловых цэнтраý. Вытворчая спецыялiзацыя — прамысловыя вузлы. Ядры сiстэм - прамысловыя цэнтры. Вядучая функцыя — кiраванне працэсамi тэрытарыяльнай арганiзацыi прамысловасцi. Занятасць у прамысловасцi — 60%, у сельскай гаспадарцы - 40%. Займаюць 15,2% тэрыторыi рэспублiкi.

Тып III - 61 мясцовая сiстэма. Фармiруюцца на аснове цэнтраý прамысловасцi i аграпрамысловасцi. Канцэнтруюць буйныя iн-дустрыяльныя прадпрыемствы на перапрацоýцы сельскагаспадарчай прадукцыi. Занятасць у прамысловасцi — 35%, у сельскай гаспадарцы—65%. У гэтых сiстэмах народнагаспадарчы патэнцыял цэнтраý i знешнiх зон адносна раýназначны. Займае 15,4% тэрыторыi рэспублiкi.

Тып IV - 159 мясцовых сiстэм з перавагай аграпрамысловай вытворчасцi. Вытворчая аснова - мiжгаспадарчыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы i арганiзацыi. Ядры сiстэм - малыя гарады, гарадскiя пасёлкi, буйныя сельскiя населеныя пункты. Занятасць у прамысловасцi — 15%, у сельскай гаспадарцы — 85%. Займаюць 30,3% тэрыторыi рэспублiкi.

Тыл V - 76 сiстэм, у якiх побач з сельскагаспадарчымi ýгоддзямi значную плошчу (да 35%) займаюць тэрыторыi прыроднага характеру — лясы, натуральный лугi, рачныя поймы, азёры, а таксама курортна-рэкрэацыйныя зоны. Ядры сiстэм — цэнтры гарпасялковых цi сельскiх Саветаý, пасёлкi гарадскога тыпу, буйныя цэнтральныя сядзiбы калгасаý цi дзяржгасаý. Вытворчая слецыялiзацыя — аграрная. Занятасць у прамысловасцi — 10%, у сельскай гаспадарцы—90%. Уваходзяць у склад прыродных планiровачных восей i буферных зон аб'ектаý прыродааховы. Займаюць 17,6% тэрыторыi рэспублiкi.

Тыл VI - 35 мясцовых сiстэм прыродаахоýнага прызначэння, у якiх пераважаюць асаблiва ахоýныя прыродныя тэрыторыi - запаведнiкi, заказнiкi, нацыянальныя паркi, а таксама зоны адпачынку. Залесенасць да 50%. Плошча ахоýных тэрыторый — больш за 15 %. Гаспадарчая аснова — прыродаахова, курортна-рэкрэацыйная дзейнасць, сельская гаспадарка. Ядры сiстэм — арганiзацыйна-гаспадарчыя цэнтры запаведнiкаý, закаэнiкаý, курортна-рэкрэацыйных зон, малыя гарадскiя пасяленнi, цэнтры гарпасялковых i сельскiх Саветаý, сельскiя пасяленнi. Размяшчаюцца на перыферыi асноýных зон урбанiзацыi ý вузлах природных планiровачных восей. Займаюць 9,9% тэрыторыi рэспублiгi.

Мясцовыя сiстэмы I, II i нярэдка III тыпаý утвараюць асноýныя зоны актыýнага гаспадарчага асваення. Сiстэмы IV – VI тыпаý складаюць зоны экалагiчнай раýнавагi. Асноýныя паказчыкi развiцця функцыянальных тыпаý мясцовых сiстэм дадpены ý табл. 3.

Таблiца 3

Асноýныя сярэднегрупавыя паказчыкi мясцовых сiстэм рознага функцыянальнага тыпу

Назва паказчыкаý

Функцыянальныя тыпы мясцовых сiстэм

I

II

III

IV

V

VI

Агульная плошча тэрыторыi, км2

1100

800

700

400

500

550

у т ым лiку

эабудаваныя тэрыторыi

6

2,6

1,8

1,3

1,0

0,9

сельскагаспадарчыя землi

48

34

51

52

38

29

лясы I групы

20

15

10

7

10

22,5

ахоýныя тэрыторыi

19,3

17,6

12,7

7,2

13,8

38,3

Агульная колькасць насельнiцтва, тыс.чал.

250

40

20

7

7

8,5

у т ым лiку

насельнiцтва цэнтра

215

25

8,5

1,5

1,7

2,2

Удзельная вага гарадскога насельнiцтва, %

85

65

45

5

5

10

Агульмая шчыль-насць насельнiцтва, чал/км2

220

50

30

17,5

14

15

Суадносiны занятых, %

у прамысловасцi

85

60

35

15

10

5

у сельская гаспадарцы

15

40

65

85

90

95

Добраýпарадкаваны жылёвы фонд, %

72

36

17

6

7

7,3

Колькасць вiдаý аб'ектаý абслугоýвання

99

57

45

19

20

22

Межы мясцовых сiстэм у асноýным упiсваюцца ý iснуючыя адмiнiстрацыйныя межы раёнаý (несупадзеннi закранаюць 2,8% тэры-торыi рэспублiкi.

Аднак, як ужо адзначалася, мясцовыя сiстэмы, розныя па свайму патэнцыялу i функцыях, не могуць выступаць у якасцi эканамiчна завершаных торытарыяльна-гаспадарчых адзiнак. Такiмi адзiнкамi, згодна з эканомiка-геаграфiчнай тэорыяй, могуць быць толькi тэрытарыяльна-вытаорчыя комплексы (ТВК). Таму ý ГСКТА была пастаýлена задача выявiць ТВК, якiя сфармравалiся цi фармiруюцца, i ýзгаднiць развiццё мясцовых сiстэм у межах гэтых ТВК.

Вучонымi рэспублiкi ý працэсе распрацоýкi схемы развiцця i размяшчэння прадукцыйных сiл яшчэ ý 7О-я гады, з улiкам рэгiянальных асаблiвасцай рэспублiкi, на яе тэрыторыi было вылучана 19 тэрытарьяльна-вытворчых комплексаý цi, як iх называлi, сацыяльна-эканамiчных рэгiёнаý. Менавiта гэтыя 19 комплексаý i леглi ý аснову канцэпцыi комплекснага сацыя-эколага-эканамiчнага раянавання Беларусi i ý ГСКТА.

Па сутнасцi, у ГСКТА Беларусi iнтэграваны эканамiчныя i сацыяльныя крытэрыi раянавання — здзейснена групоýка мясцовых сiстэм на базе тых ТВК, што сфармiравалiся, фармiруюцца цi з`яýляюцца перспектыýнымi.

Cёння найбольш выразна тэндэнцыя да фармiравання тэрытарыяльна-вытворчых комплексаý вызначаецца ý зоне ýплыву 15 найбольш буйных гарадоу—Мiнска, пяцi абласных цзнтраý, Бабруйска, Бapанавiчаý, Барысава, Пiнска, Оршы, Маладзечна, Мазыра, Слуцка-Салiгорска, Полацка-Наваполацка.

Неабходнасць больш раýнамернага размяшчэння вытворчасцi па тэрыторыi рэспублiкi, выроýнiвання ýмоý жыццядзейнасцi насельнiцтва, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаý абуноýлiвае мэтазгоднасць уключэння у лiк комплексастваральных цэнтраý яшчэ 5 гарадоý — Лiды, Жлобiна, Крычава, Жыткавiчаý i Глыбокага, якiя неабходна развiваць для ýзмацнення зоны iх уплыву i яе комплекснага развiцця.

У вынiку на тэрыторыi Беларусi вылучаецца 20 ТВК (сацыяльна-эканамiчных раёнаý) на чале з 20 цэнтрамi (гл. мал.5). У складзе кожнага з 20 ТВК аб`ядноýваюцця 18-20 мясцовых сiстэм рознага функцыянальнага тыпу (прамысловых, сельскагаспадарчых, прыродаахоýных i г.д.) такiм чынам, каб сярэднiя паказчыкi ýзроýню развiцця кожнага ТВК наблiжалiся да сярэднiх паказчыкаý па рэспублiцы.

Дзякуючы спалучэнню ý кожным ТВК мясцовых сiстэм рознага тыпу, дасягаецца эканамiчная, экалагiчная i сацыяльная збаланса-ванасць развiцця дадзенай тэрыторыi. Пры гэтым межы ТВК, якiя аб'ектыýна фармiруюцца, не заýсёды супадаюць з адмiнiстрацыйнымi межамi абласцей. Напрыклад, сацыяльна-культурныя, працоýныя i iншыя сувязi Смаргонскага, Астравецкага раёнаý больш цесныя з Маладзечна i Мiнскам, чым з уласным цэнтрам-Гродна. Клецкi i Нясвiжскi раёны Мiнскай вобласцi мацней звязаны з Баранавiчамi Брэсцкай вобласцi, чым з Мiнскам. Лепельскi i Чашнiцкi-цягнуцца больш да Барысава Мiнскай вобласцi, чым да Вiцебска, i г.д. Усе гэта гаворыць аб тым, што наспеý час для перагляду адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных межаý i больш абгрунтаванай выявы iх з улiкам аб'ектыýна абумоýленых ТВК.

Для таго каб ацанiць узровень сацыяльна-эканамiчнага развiцця ýсiх ТВК, выкарыстоýваецца сiстэма паказчыкаý: шчыльнасць насельнiцтва, суадносiны колькасцi гарадскiх i сельскiх жыхароý, суадносiны занятых у прамысловасцi i сельскай гаспадарцы, забяспечанасць элементамi сацыяльнай i iнжынернай iнфраструктуры, паказчыкi забруджанасцi навакольнага асяроддзя i iнш. Параýнанне гэтых паказчыкаý па ýcix ТВК з сярэднiмi паказчыкамi па рэспублiцы дазваляе вызначыць асноýныя, прыярытэтныя напрамкi ý развiццi кожнага ТВК, каб павысiць ступень комплекснасцi, збалансаванасцi яго развiцця i на гэтай аснове павысiць сацыяльную, эканамiчную i экалагiчную эфектыýнасць яго функцыянавання.

Выкарыстанне прынятай сiстэмы паказчыкаý дазваляе даць абагульняльную характарыстыку ýсiх 20 ТВК Беларусi i на гэтай падставе зрабiць iх тыпалогiю па ступенi сацыяльна-эканамiчнага развiцця (узроýню комплекснасцi).

Да першай групы найбольш развiтых ТВК (група А) аднесены 6 тэрытарыяльных комплексаý: Miнскi, Вiцебскi, Гомельскi, Mariлёýскi, Брэсцкi, Гродзенскi. Яны ахоплiваюць 36% тэрыторыi Беларусi i канцэнтруюць каля 54% яе насельнiцтва.

Улiчваючы, што для дадзеных ТВК характэрныя самая высокая ý рэспублiцы ступень гаспадарчай асвоенасцi тэрыторыi, высокая антрапагенная нагрузка на прыроднае асяроддзе i нiзкая ý сувязi з гэтым экалагiчная ёмiстасць, у адносiнах да iх рэкамендуюцца больш стрыманыя тэмпы росту. Пасля 2000 года мэтазгодная стабiлiзацыя iх насельнiцтва i нават скарачэнне.

Да другой групы па ступенi сфармiраванасцi (група Б) адносяцца II тэрытарыяльных комплексаý: Баранавiцкi, Барысаýскi, Аршанскi, Маладзечанскi, Пiнскi, Лiдскi, Бабруйскi, Мазырскi, Слуцка-Салiгорскi, Полацка-Наваполацкi, Жлобiнскi. На iх долю прыпадае 51% тэрыторыi Беларусi i 40% насельнiцтва.

Комплексы гэтай групы павiнны атрымаць паскораныя тэмпы развiцця галоýным чынам за кошт нарошчвання прамысловага, навукова-тэхнiчнага i сацыяльнага патэнцыялу iх цэнтраý, каб апошнiя змаглi стаць шматфункцыянальнымi. Структурна-галiновыя зрухi павiнны iсцi ý напрамку ад сучаснай перавагi прыродна-арыентаваных галiн (харчовай, цэлюлозна-папяровай, дрэваапрацоýчай прамысловасцi, прамысловасцi будаýнiчых матэрыялаý) да галiн, якiя арыентуюцца на сацыяльна-эканамiчныя фактары размяшчэння (легкая прамысловасць, машынабудаванне). У сельскай гаспадарцы тых ТВК, дзе працазабяспечанасць нiжэй за 9,3 чал. на 100 га сельгасугоддзяý, прапануецца стабiлiзаваць колькасць працоýных ý сельскай гаспадарцы шляхам павелiчэння капiталаýкладанняý у развiццё сацыяльнай iнфраструктуры сельскай мясцовасцi.

Трэцяя група ТВК (група В) — гэта 3 патэнцыяльныя тэрытарыяльныя комплексы: Глыбоцкi, Жыткавiцкi, Крычаýскi. На iх прыпадае 13 % тэрыторыi Беларусi i каля 6 % насельнiцтва (570 тыс. чал.). Ставiцца задача ýсямернага развiцця цэнтраý гэтых сiстэм на аснове размяшчэння новабудоýляý. Хуткi прырост iх насельнiцтва магчымы толькi за кошт мiграцыйнага прытоку з iншых тэрытарыяльных комплексаý, галоýным чынам з комплексаý групы А.

Такiм чынам, распрацаваная ý ГСКТА тэрытарыяльная арганiзацыя рэспублiкi базiруецца на фармiраваннi 20 сацыяльна-эканамiчных раёнаý (ТВК) i 388 мясцовых сiстэм, якiя ý сукупнасцi павiнны (пры выкананнi прапанаванай праграмы iх развiцця) забяспечыць: раýнамернае развiццё (выроýнiванне i поýнае выкарыстанне) народнагаспадарчага патэнцыялу ýcix тэрыторый рэспублiкi; скарачэнне колькасцi раёнаý, дзе характэрная дэпапуляцыя насельнiцтва; iнтэнсiфiкацыю грамадскай вытворчасцi; рацыяналiзацыю прыродакарыстання; комплекснае вырашэнне жыллёвай праблемы для горада i вёскi; павышэнне транспартнай дасягальнасцi месцаý працы, устаноý бытавога i культурнага абслугоýвання.

Праблемы ýдасканалення сацыяльна-эканамiчнага раянавання Беларусi. Усе вышэйпрыведзеныя падыходы да эканамiчнага, прыродна-гаспадарчага i сацыяльна-эканамiчнага раянавання Беларусi правамерныя i абгрунтаваныя для ýмоý рэспублiкi па стану на 1986г. — год чарнобыльскай катастрофы. Вынiкi гэтай катастрофы для насельнiцтва, прыроды i гаспадаркi рэспублiкi такiя вялiкiя, што змяняюць вынiкi ýсiх вiдаý былога раянавання тэрыторыi Беларусi, незалежна ад таго, па якiх крытэрыях яны праводзiлiся. У сувязi з гэтым мэтазгодна спынiцца на найбольш агульных праблемах удасканалення эканомiка-геаграфiчнага раянавання Беларусi з улiкам вынiкаý чарнобыльскай катастрофы.

Неабходнасць удасканалення раянавання звязана перш за ýсё з маштабамi вынкаý чарнобыльскай катастрофы для насельнiцтва, гаспадаркi i прыроды рэспублiкi.

У вынiку чарнобыльскай аварыi радыеактыýнаму забруджванню шчыльнасцю вышэй за 1 кюры на I км2 (кi/км2) падпалi 46,5 тыс. км2 (22,4 %) тэрыторыi Беларусi, 18 % яе сельгасугоддзяý i 20 % лясоý. На забруджанай тэрыторыi жыло 2,2 млн.чал., цi амаль чвэрць насельнiцтва Беларусi. Тут размешчана 3 тыс. населеных пунктаý, у т.л. такiя буйныя прамысловыя i культурныя цэнтры рэспублiкi, як Гомель (517 тыс.жыхароý), часткова Магiлёý (364 тыс.), Мазыр (104 тыс.), Рэчыца (70 тыс.), Калiнкавiчы (41 тыс.), Добруш (20 тыс.), Нароýля (11 тыс.) i мн. iнш. раённыя цэнтры Гомельскай i Магiлёýскай абласцей. У гэтай зоне знаходзiцца: каля 25 % прамысловага патэнцыялу рэспублiкi, 56% агульнай колькасцi чыгуначных раздзельных пунктаý i 37% усей працягласцi галоýных шляхоý Беларускай чыгункi. Тут дзейнiчала больш за 40 прадпрыемстваý харчовай i мяса-малочнай прамысловасцi.

Неабходна падкрэслiць, што на долю Беларусi прыпадае не толькi асноýная доля ýcix забруджаных у вынiку Чарнобыльскай катастрофы зямель, але i пераважная доля моцна забруджаных зямель. Так, з агульнай колькасцi зямель з узроýнем забруджвання 5 кi/км2 i вышэй на долю Беларусi прыпадае 58,8%, з забруджваннем ад 15 да 40 кi/км2 —59,3%, з забруджваннем шчыльнасцю звыш 40 кi/км2 — 69,4%. Сумарная ж плошча зямель з узроýнем забруджвання>5 кi/км2 у Беларусi у 4,8 раза большая, чым на Украiне.

У межах Беларусi асноýная доля забруджаных i моцна забруджаных зямель прыпадае на Гомельскую i Магiлёýскую вобласцi (гл. табл. 4).

Прыведзеныя дадзеныя сведчаць аб непазбежнай трансфармацыi рассялення i тэрытарыяльнай структуры гаспадаркi як на забруджаных, так i на чыстых тэрыторыях рэспублiкi, а значыць, i ýсяго гаспадарчага комплексу Беларусi.

Найбольш кардынальныя змены рассялення, галiновай i тэры-тарыяльнай структуры гаспадаркi ýжо адбываюцца i прадугледжваюцца дзяржаýнай праграмай на блiжэйшую будучыню ý раёнах з заб-руджваннем 40 кi/км2 i вышэй (у Гомельскай i Maгiлеýскай абласцях). Адсяленне ýсяго насельнiцтва i забарона на гаспадарчую дзейнасць вызначаюць непазбежнасць выключэння гэтых тэрыторый з эканамiчнага актыву i пераводу iх у ранг запаведнiкаý асаблiвага роду. Асноýнымi гаспадарчымi праблемамi для гэтай зоны, акрамя перасялення людзей, з'яýляюцца: стварэнне спецыяльнай экалагiчнай

Размеркаванне плошчы забруджвання цэзiем-137 на тэрыторыi Беларусi (па стану на студзень 1991 г.)

Вобласцi

Тэрыто-рыя, тыс. км2

Плошча забруджвання зямель са шчыльнасцю

1-5 кi/км2

5 - 15 кi/км2

15 - 40 кi/км2

звыша 40 кi/км2

Усяго забрудж.зямель

тыс. км2

% да тэрыторыi вобласцi

тыс. км2

% да тэрыторыi вобласцi

тыс. км2

% да тэрыторыi вобласцi

тыс. км2

% да тэрыторыi вобласцi

тыс. км2

% да тэрыторыi вобласцi

Гомельская

40,4

16,87

41,8

6,74

16,7

2,76

6,8

1,625

4,0

27,995

69,3

Магiлеýская

29,0

5,49

18,9

2,90

10,

1,45

5,0

0,525

1,8

10,365

35,7

Брэсцкая

32,3

3,80

11,8

0,47

1,4

-

-

-

-

4,27

13,2

Мiнская

40,8

20,3

5,0

0,048

0,1

-

-

-

-

2,078

5,1

Гродзенская

25,0

1,69

6,8

0,012

0,05

-

-

-

-

1,702

6,85

Вiцебская

40,1

0,035

0,1

-

-

-

-

-

-

0,035

0,1

Усяго па Беларусi

207,6

29,92

14,5*

10,17

4,9*

4,21

2,0*

2,15

1,0*

46,45

22,4*

*) да тэрыторыi Беларусі

iнфраструктуры, прызначанай для памяншэння "распаýзання" радыеактыýнага забруджвання, садзейнiчання рэабiлiтацыi экалагiчных сiстэм, надзейнай аховы гэтых тэрыторый ад магчымых парушэнняý устаноýленага рэжыму.

Поýнае адсяленне насельнiцтва прадугледжвалася таксама для ряёнаý са шчыльнасцю забруджвання ад 15 да 40 кi/км2 . Гэта азначала, што (з улiкам тэрыторыi з забруджваннем звыш 40 кi/км2) у блiжэйшыя гады каля 160 тыс. жыхароý рэспублiкi абавязкова павiнны былi пакiнуць свае месцы жыхарства, а з гаспадарчага актыву трэба было вывесцi 6,4 тыс.км2 тэрыторыi, што практычна павiнна была спынiцца гаспадарчая дзейнасць амаль у 400 населеных пунктах, у тым лiку ý пяцi райцэнтрах. Але жыцце некалькi змянiла сiтуацыю. Крызiсны стан эканомiкi рэспублiкi i новыя навуковыя канцэпцыi пражывання на забруджаных тэрыторыях абумовiлi мэтазгоднасць распрацоýкi праграмы сацыяльна-эканамiчняй рэабiлiтацыi тэрыторыi гэтай i нiжэй ахарактарызаваных зон радыеактыýнага забруджвання. Яна прадугледжвае дыферэнцыраваны падыход да кожнага населенага пункта i канкрэтныя мерапрыемствы па забеспячэнню надежных умоý пражывання насельнiцтва, што жадае застацца, i развiццю гаспадаркi.

У адпаведнасцi з законам «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якiя пацярпелi ад радыеактыýнага забруджвання ý вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» тэрыторыя са шчыльнасцю забруджвання ад 5 да 15 кi/км2 адносiцца да зоны з правам на адсяленне. На гэтай тэрыторыi забараняецца вытворчасць i нарыхтоýка прадукцыi з утрыманнем радыенуклiдаý звыш рэспублiканскiх нормаý, а таксама любая дзейнасць i прыродакарыстанне, якiя пагаршаюць радыяцыйную экалагiчную сiтуацыю. Адсюль вынiкае, што дадзеная зона будзе страчваць насельнiцтва, мяняць структуру гаспадаркi i яе спецыялiзацью. У прыватнасцi, тут павiнны быць спынены тыя вiды вытворчасцi, дзе немагчыма атрымаць чыстую прадукцыю, i у той жа час паскорана развiццё сферы абслугоýвання i iнжынернае абсталяванне тэрыторыi. Павiнны скарацiцца доля сельскай i лясной гаспадаркi, харчовай, лёгкай i хiмiчнай прамысловасці, здабыча і перапрацоўка мясцовых мінеральна-сыравінных рэсурсаў.

Адначасова павінны ўзрасці аб'ёмы будаўніцтва, выпуск спе-цыяльных, прызначаных для забруджаных раёнаў тэхнікі, прыбораў, вымяральнай апаратуры, медыцыскага абсталявання. У невытворчай cфеpы трэба чакаць вялікага росту занятых у ахове здароўя, навуцы і навуковым абслугоўванні.

Абмяжоўваецца ў пэўнай ступені гаспадарчая дзейнасць і ў зоне са шчыльнасцю забруджвання ад 1 да 5 кі/км2. Тут таксама забараняюцца ўсе віды дзейнасці і прыродакарыстання, якія могуць выклікаць пагаршэнне радыяцыйнай і экалагічнай сітуацыі. Змяняюцца і ўмовы жыцця насельніцтва ў сувязі з асаблівым рэжымам працы, павышанымі патрабаваннямі да паляпшэння быту і адпачынку.

У выніку можна чакаць, што арганізаванае адсяленне і стыхійны адток насельніцтва з забруджаных раёнаў, немагчымасць выкарыстання мясцовай сыравіны, вядзення сельскагаспадарчай вытворчасці, ажыццяўлення многіх іншых відаў дзейнасці абумовяць своеасаблівы рэжым гаспадарання і жыццядзейнасці насельніцтва на гэтых тэрыторыях. У выніку гэтага мэтазгодна пры ўсіx падыходах да эканоміка-геаграфічнага раянавяння Беларусі вызначыць сацыя-эколага-эканамічны раён, які ахоплівае пауднёва-ўсходнюю частку Беларусі, забруджаную радыенуклідамі са шчыльнасцю звыш 1 кі/км2. У склад гэтага раёна павінны быць уключаны не толькі забруджаныя тэрыторыі, але і "плямы" чыстых тэрыторый, якія размешчаны ў коле забруджаных тэрыторый. Плошча гэтага раёна складае прыкладна каля 55 тыс. км2, насельніцтва — каля 2 млн. чал. Крытэрый вызначэння раёна —непазбежнасць істотнай трансфармацыі гаспадаркі і рассялення на яго тэрыторыі і неабходнасць адзінага праграмнага кіравания гэтым працэсам.

Што ж датычыць "плямаў” забруджвання ў Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай абласцях, адарваных ад агульнага масіву забруджаных зямель, то яны павінны быць аднессны да спецыфічных падраёнаў сваіх сістэм і тэрытарыяльных комплексаў.

Спыненне гаспадарчай дзейнасці ў моцна забруджаных раёнах, трансфармацыя структуры гаспадаркі на астатняй забруджанай тэрыторы, маштабы непазбежнага перамяшчэння насельніцтва ў чыстыя раёны прадвызначаюць неабходнасць істотных змен у caцыяльна-эканамічным развіццI чыстых раёнаў і рэспублікі наогул.

Перш за ўсё патрабуецца інтэнсіфікацыя сельскай гаспадаркі Беларусі, пераразмеркаванне рэсурсаў на яе карысць, а таксама скарачэнне вывазу за межы рэспублікі прадукцыі сельскай гаспадаркі, харчовай і лёгкай прамысловасці. Зменяцца прапорцыі ў будаўніцтве за кошт павышэння долі невытворчых капіталаўкладанняў. Каб не ўскладняць экалагічную сітуацыю ў рэспубліцы, павінна быць забаронена будауніцтва новых і нарошчванне магутнасцей дзеючых экалагічна небяспечных энерга- і матэрыялаёмістых прадпрыемстваў і вытворчасцей. Улічваючы взрастанне патрэбы ў аздараўленні ўсяго насельніцтва рэспублікі, хуткае развіццё на чыстых тэрыторыях павінны атрымаць лячэбна-прафілактычныя і санаторныя ўстановы.

Прагназуемыя зрухі ў галіновай структуры гаспадаркі, перамяшчэнне значнай часткі насельніцтва істотна зменяць сістэму рассялення, геаграфію сельскай гаспадаркі, узровень тэрытарыяльнай канцэнтрацыі премысловасці, а ў вынiку — і працэсы фарміравання ўнутрырэспубліканскіх тэрытарыяльна-вытворчых комплексаў, сацыя-эколага-эканамічных сістэм, эканамічнае раянаванне і адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне Беларусі.

Характар і накіраванасць гэтых змяненняў будуць залежаць, галоўным чынам, ад макраэканамічнай сітуацыі ў Беларусі, ад тэмпаў стабілізацыі і далейшага паляпшэння асноўных паказчыкаў сацыяльна-энанамічнага яе развіцця.

Неабходнасць удасканалення сацыя-эколага-эканамічнага раянавання Беларусі, вядома, выклікана не толькі наступствамі чарнобыльскай аварыі. У яшчэ большай ступені асучаснівання сацыяльна-эканамічнага раянавання патрабуюць змяненні ў сацыяльна-эканамічным развіццi суверэннай Беларусі на шляху переходу да сацыяльна-арыентаванай рыначнай аканомікі. Таму ў 1997 г. пачата распрацоўка новай Генеральнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Беларусі.

Літаратура

  1. Александрович Н.М. Региональное планирование. Вопросы развития и размещения производительных сил БССР. Мн.; Наука и техника, 1982.

  2. Беларусь: среда для человека. Национальный отчет о человеческом развитии '96. Мн., 1996.

  3. География Беларуси. Мн.; Выш. шк., 1977.

  4. Козловская Л.В. Проблемные регионы Беларуси в условиях переходной экономики // Вестн. Белорус, ун-та. Сер.2. 1997, №2.

  5. Лис А.Г. Проблемы развития и размещения производительных сил Белоруссии. М.; Мысль, 1972.

  6. Ныммик С.Я. О ядрах районообразования // Вестн. Московск. ун-та. Сер. геогр. 1970. №1.

  7. Основные направления социально-экономического развития Республики Беларусь на 1996-2000 годы. Раздел 10 // Нацыянальная эканамічная газета. 1996, №44.

8. Районирование и региональные проблемы. Екатеринбург; УрОРАН, 1993.

9. Сидор С.И. География БССР. Учебник для 8-9 классов. Мн.,1989.

10. Советский Союз. Географическое описание в 22 томах. Белоруссия. М.: Мысль, 1967.

11. Шпит Ю.В. Принципы и методы комплексной территориальной организации регионов (на примере Генеральной схемы комплексной территориальной организации Белорусской ССР) // Сочетание отраслевого и территориального управления экономикой союзной республики. Мн.; Навука і тэхніка, 1991.

Вучэбнае выданне