Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Эканомiка-геаграфічнае раянаванне Беларусі.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
857.6 Кб
Скачать

I. Канцэпцыi эканомiка-геаграфiчнага раянавання беларусi

Эканомiка-геаграфiчнае даследаванне любой краiны цi рэгiёна завяршаецца, як правiла, раянаваннем - вылучэннем частак тэрыторыi, якiя характэрызуюцца прыродна-эканамiчнымi асаблiвасцямi раэвiцця i раэмяшчэння прадукцыйных сiл, маюць у сувяэi з гэтым пэýную спецыялiэацыю у тэрытарыяльным падзеле працы i ýяýляюць сабой у пэýнай ступенi закончаныя тэрытарыяльна-гаспадарчыя утварэннi.

Сэнс эканомiка-геаграфiчнага раянавання заключаецца, з аднаго боку, у тым, каб адлюстраваць аб'ектыýнасць працэсу тэрытарыяльнага падзелу працы, выявiць заканамернасцi у размяшчэннi вытворчасцi i насельнiцтва. У гэтых адносiнах раянаванне аблягчае эканомiка-геаграфiчнае вывучэнне (апiсанне) краiны, дазваляе iнтэграваць шматлiкiя характарыстыкi прыроды, гаспадаркi, насельнiцтва той цi iншай тэрыторыi, паказаць i растлумачыць iх узаемадзеянне i ýзаемаабумоýленасць.

3 другога боку, эканомiка-геаграфiчнае раянаванне павiнна адыгрываць канструктыýную ролю у павышэннi эфектыýнасцi развiцця гаспадарчага комплексу краiны, ствараючы аснову для рацыянальнага падзелу працы памiж яе часткамi i для забеспячэння сацыяльнай, экалагiчнай i эканамiчнай збалансаванасцi ý paзвiццi кожнай з гэтых частак.

Абедзве функцыi эканомiка-геаграфiчнага раянавання вызначаюць, па-першае, яго дынамiчнасць, а па-другое, магчымасць выкарыстання розных крытэрыяý (прынцыпаý) для вылучэння раёнаý. Напрыклад, пад уплывам такiх зменлiвых у часе фактараý, як ступень вывучанасцi тэрыторыi (у прыватнасцi, яе нетраý), навукова-тэхнiчны прагрэс, вычарпальнасць асобных вiдаý рэсурсаý, узровень забруджвання навакольнага асяроддзя, змяненне грамадска-палiтычнай сiтуацыi i iнш., могуць змяняцца галiны спецыялiзацыi, умовы раэмяшчэння асобных вытворчасцей, узнiкаць новыя сувязi I узаемазалежнасцi, а значыць, мяняцца раянаванне. У залежнасцi ж ад мэт раянавання могуць выкарыстоýвацца розныя падыходы i прынцыпы вылучэння межаý раёнаý.

Найбольш прызнанай сярод савецкiх географаý лiчылася канструктыýная роля раянавання, як метаду ýздзеяння на тэрытарыяльныя прапорцыi i як метаду забеспячэння комплекснага развiцця гаспадаркi раёнаý на аснове фармiравання iх тэрытярыяльна-вытворчых комплексаý. Пры гэтым пад комплексным развiццём гаспадаркi эканамiчнага раёна разумелася планава рэгуляванае аптымальнае спалучэнне спецыялiзаваных, дапаможных i абслуговых вытворчасцей на аснове найбольш поýнага i эфектыýнага выкарыстання мясцовых рэсурсаý пры рацыянальных эканомiчных сувязях памiж эканамiчнымi раёнамi i народнай гаспадаркай кpaiны ý цэлым. Мэта такога раянавання - дасягненне эканамiчнай эфектыýнасцi, i яго можна з поýным правам назваць эканамiчным.

Эканамiчнае раянаванне. Прыкладам эканамiчнага раянавання Беларусi з выкарыстаннем для вылучэння раёнаý прынцыпу фармiравання тэрытарыяльна-вытворчых комплексаý можа быць раянаванне, прапанаванае у 70-я гг. А.Р. Лiсам. На думку А.Р.Лiса, абласное адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнае упарадкаванне Беларусi было больш прыстасавана для вырашэння сельскагаспадарчых, чым эканамiчных задач, i межы тэрытарыяльна-вытворчых комплексаý вакол буйных гаспадарчых цэнтраý, якiя фактычная склалiся ý рэспублiцы, не адпа вядалi абласному падзелу тэрыторыi.

У аснову вылучэння эканамiчных раёнаý A.P.Лic, разам з галоýным фактарам спецыялiзацыi прамысловых комплексаý буйных гаспадарчых вузлоý, паклаý вытворча i эканнамiчна цэласныя комплексы з устойлiвымi ýнутранымi i знешнiмi сувязямi, якiя склалiся цi складваюцца у межах i вакол асобных буйных гаспадарчых вузлоý. Пры гэтым улiчвалiся аб'ёмы i задачы вытворчасцi кожнай тэрытарыяльнай часткi, магчымасцi стварэння аптымальных умоý для пабудовы рацыянальных гаспадарча-тэрытарыяльных комплексаý i арганiзацыi кiравання iмi ý межах гэтых раёнаý. У якасцi фактараý раёнаýтварання ýлiчвалiся таксама: палiýна-энергетычная база асобных частак рэспублiкi; канфiгурацыя транспартнай сеткi; эканамiчнае прыцягненне менш развiтых у прамысловых адносiнах тэрыторый да буйных вузлоý i цэнтраý; прыродныя i працоýныя рэсурсы з пункту гледжання больш поýнага ix выкарыстання i забеспячэння комплекснага развiцця вылучаемых раёнаý у перспектыве; спецыялiзацыя сельскагаспадарчай вытворчасцi для забеспячэння сыравiнай развiтай харчовай i часткова лёгкай прамысловасцi i прадуктамi харчавання насельнiцтва; геаграфiчнае становiшча асобных частак рэспублiкi.

Зыходзячы з вышэй пералiчаных крытэрыяý, A.P.Лic вылучыý у Беларусi чатыры эканамiчныя раёны: Цэнтральны, Паýднева-Усходнi, Паýночна-Усходнi i Заходнi (гл.мал. 1) - i даý iм наступную характерыстыку.

Мал. 1. Эканамiчнае раянаванне Беларусi па А.Р. Лiсу

Цэнтральны эканамiчны раён (плошча каля 50 тыс. км2) займае тэрыторыю ад балот Палесся на поýднi да ýзвышшаý Беларускай грады на поýначы, басейна Бярэзiны на ýсходзе i мяжы Беларусi з Лiтвой на захадзе. Эканамiчнае развiццё раёна шмат у чым вызначаецца яго становiшчам у цэнтральнай частцы рэспублiкi, густой сеткай чыгуначных, шасейных i водных (па Бярэзiне) шляхоý, якiя звязваюць яго з yciмi раёнамi, i, безумоýна, роляй Мiнска, cамаra буйнога гаспадарчага цэнтра рэспублiкi, якi аб'ядноýвае вакол сябе ý адзiнае эканамiчнае цэлае тэрыторыю ý радыýсе да 150 км.

Прыродныя ýмовы раёна разнастайныя. Найбольш важнымi карыснымi выкапнямi з’яýляюцца калiйныя i кухонная солi, торф. Паýсюдна ёсць пяскi, жвiр, глiны, суглiнкi. У заходняй i паýднёвай частках ёсць мел i, запняк. Каля 1/3 тэрыторыi займаюць лясы. Прыродная ýрадлiвасць глебаý невысокая. Ступень сельскагаспадарчай асвоенасцi тэрыторыi большая ý паýночнай i цэнтральнай частках, меншая – на поýднi.

Гаспадарчы комплекс мае шматгалiновую складаную структуру. Тут развiты практычна ýсе галiны апрацоýчай прамысловасцi. Вядучае месца займае машынабудаванне i металаапрацоýка - асноýная галiва спецыялiзацыi раёна. Другая па значнасцi галiна - легкая прамысловасць. Высокая ýдзельная вага харчовай. Усе ýзрастае роля хiмiчнай (вытворчасць калiйных угнаенняý) прамысловасцi. Асноýная спецыялiзацыя сельскай гаспадаркi - жывёлагадоýля, тэхнiчныя культуры, бульба i агароднiна (у прыгарадных i сыравiнных зонах агароднiнаперапрацоýчых прадпрыемстваý).

Перспектывы развiцця раёна — гэта фармiраваннe даволi шматбакова развiтага гаспадарча-тэрытарыяльнага комплексу з выразна выяýленай спрецыялiзацыяй ва ýнутрырэспублiканскiм падзеле працы на вытворчасцi прадукцыi машынабудавання, калiных угнаенняý, некаторых вiдаý прадукцыi легкай, харчовай, дрэваапрацоýчай прамысловасцi.

Паводле характару спецыялiзацыi ý iм вызначаюцца рэгiянальныя цэнтры: Мiнск, Барысаý з Жодзiна, Маладзечна з Вiлейкай, Слуцк з Салiгорскам, Стоýбцы. Разам з прылеглымi тэрыторыямi яны ýтвараюць унутраныя гаспадарчыя падраёны.

Пауднёва-Усходнi раён, самы буйны па тэрыторыi (58 тыс. км2), размешчаны на памежжы Беларусi з Украiнай i Расiяй, у басейне Прыпяцi i Дняпра з прытокамi Бярэзiнай i Сожам. Павышаныя забалочанасць (месцамi да 60 % тэрыторыi) i лясiстасць, багацце карысных выкапняý (нафта, каменны вугаль i сланцы, кварцавыя i фармовачныя пяскi, кухонная i калiйная солi, цэментныя, тугаплаýкiя i цэглавыя глiны, мел, вапняк, гранiты) вызначаюць асаблiвасцi i перспектывы развiцця яго гаспадаркi. Галоýная задача - больш поýна выкарыстоýваць прыродныя рэсурсы, што naтpa6уe правядзення мелiярацыяных работ i паскоранага развiцця iнфраструктуры.

Раён спецыялiзуецца на лесанарыхтоýчай, дрэваапрацоýчай, лесахiмiчнай, запалкавай, машынабудаýнiчай, шкляной, харчовай i трыкатажнай прамысловасцi. Перспектыýная спецыялiзацыя - нафтаперапрацоýка i хiмiчная прамысловасць, у сельскай гаспадарцы - малочна-мясная жывёлагадоýля, а таксама вырошчванне бульбы, кармавых культур, агароднiны i садавiны.

У гаспадарчым комплексе раёна вядучае месца займае Гомельскi гаспадарча-прамысловы вузел. Асобныя падраёны ýтвараюць Гомельска-Рэчыцкi, Мазырска-Калiнкавiцкi, Бабруйскi i Крычаýскi рэгiянальныя цэнтры разам з прылеглымi да iх тэрыторыямi.

Паýночна-Усходнi эканамiчны раёйн (больш за 52 тыс.км2) займае басейн верхняга цячэння Дзвiны i Дняпра. Знаходзiцца на важнейшых шляхах з Pacii ý Прыбалтыку i з поýдня ý Санкт-Пецярбург, што вызначае (пры адноснай беднасцi ýласных рэсурсаý) арыентацыю на перапрацоýку прывазной сыравiны. Спецыялiзуецца на нафтаперапрацоýчай, хiмiчнай, станкабудаýнiчай прамысловасцi, прыборабудаваннi, тэкстыльна-трыкатажнай i швейнай прамысловасцi. Сельская гаспадар-ка спецыялiзавана на вытворчасцi льновалакна i прадукцыi жывёла-гадоýлi. У раёне размешчана пераважная большасць iльнозаводаý, сканцэнтравана выпрацоýка льняных тканiн i пражы. Мэтазгодна развiццё машынабудавання i металаапрацоýкi - адносна працаёмкiх галiн, дзе выкарыстоýваецца мужчынская праца, а таксама вытворчасцi будаýнiчых матэрыялаý i хiмiчнай прадукцыi.

Асаблiвасцi гаспадаркi i характар сувязей дазваляюць вылучаць у межах раёна падраёны, якiя фармiруюцца вакол рэгянальных цэнтраý - Вiцебска, Магiлёва, Оршы, Полацка з Наваполацкам.

Заходнi эканамiчны раён (58 тыс.км2) размешчаны на крайнiм паýднёвым захадзе рэспублiкi ý басейне верхняга цячэння Нёмана, Прыпяцi i Буга, прымыкае да дзяржаýнай мяжы з Польшчай, Лiтвой, на поýднi мяжуе з Украiнай. Мае развiтую сетку чыгуначных i шасейных дарог, праз яго тэрыторыю праходзiць значная частка транзiтных грузаý.

Глебава-клiматычныя ýмовы спрыяльныя для рознабаковага развiцця сельскай гаспадаркi, асаблiва малочна-мясной жывёлагадоýлi, свiнагадоýлi, а таксама вырошчвання буракоý. Есць запасы мiнеральнай будаýнiчай сыравiны, торфу.

Раён працяглы час спецыялiзаваýся на шкатгалiновым аграрна-прамысловым комплексе, дрэваапрацоýцы, выкарыстаннi мясцовай сыравiны (цэментнай, вапняковай), вытворчасцi тавараý няроднага спажывання. Затым спецыялiзацыя пашырылася за кошт вытворчасцi азотных угнаенняý i лёгкай прамысловасцi. У перспектыве - пры развiццii гэтых галiн – вядучай з iх застанецца сельская гаспадарка.

Унутры раёна вылучаюцца эканамiчныя падраёны з рэгiянальнымi цэнтрамi: Брэст з Кобрынам, Пiнск з Лунiнцом, Гродна, Баранавiчы са Слонiмам, Лiда.

Вышэй пададзеная канцэпцыя эканамiчнага раянавяння Беларусi грунтавалася, такiм чынам, на iдэi канструктыýнасцi раянавання. Ставiлася мэта, каб сiстэма раёнаý у рэспублiцы адпавядала патрабаванням рацыянальнага падзелу працы, дапамагала вызначыць аб'ектыýна неабходныя прапорцыi ý тэрытарыяльных комплексах. Падкрэслiвалася, што вылучаныя эканамiчныя раёны маюць перспектыýны характар, фармiруюцца як самастойныя эканамiчныя адзiнкi, якiя маюць асаблiвасцi развiцця.

Зразумела, што з 70-х гадоý сiтуацыя ý вылучаных А.Р.Лiсам эканамiчных раёнах Беларусi змянiлася. Але канструктыýнасць падыходу i абгрунтаванасць раянавання могуць быць карыснымi пры разглядзе варыянтаý удасканалення адмiнстрацыйна-тэрытарыяльнага ýладкавання рэспублiкi i сёння.

Прыкладам iншага падыходу да эканамiчнага раянавання Беларусi з'яýляецца раянаванне на аснове так званага планавага прынцыпу, калi вылучэнне раёнаý робiцца на аснове iснуючага адмiнiстрацыйнага падзелу.

Такi падыход фармiраваýся ý 50-я гады ý эконамiчным iнстытуце Дзяржплана СССР i заснаваны на сцвярджэннi, што рэспублiка, край, вобласць пры планаваннi народнай гаспадаркi выступае як адзiнае гаспадарчае цэлае, як пэýны тэрытарыяльны вытворчы комплекс. Таму калi вылучаны адмiнiстрацыйныя адзiнкi, то ý iх межах, непазбежна сфармiруюцца эканамiчныя раёны.

Менавiта такi падыход да вылучэння ý межах рэспублiкi эка-намiчных раёнаý выкарыстаны ý большасцi дапаможнiкаý па геаграфii Беларусi, выдадзеных да нядаýняга часу.

Так, паводле падручнiка «Геаграфiя Беларусi» (Мн.,1997), у рэспублiцы вылучаюцца шэсць (па колькасцi абласцей) унутраных эканамiчных раёнаý. У якасцi абгрунтавання такога раянавання адзначалася, што ýсе вобласцi разам з многiмi рысамi падабенства маюць iстотную рознiцу ý шчыльнасцi, працоýных навыках насельнiцтва, у геаграфiчным становiшчы, прыродных умовах i рэсурсах, спалучэннi галiн гаспадаркi i ýзроýнi эканамiчнага развiцця, гiстарычным мiнулым нарэшце. У вынiку кожная вобласць уяýляе сабой унутраны эканамiчны раён рэспублiкi, аб'ектыýнай асновай вылучэння якога з'яуляецца тэрытарыяльны падзел працы ýнутры рэспублiкi. Кожная вобласць спецыялiзуецца на вытворчасцi пэýных вiдаý прадукцыi, якiя найбольш адпавядаюць яе прыродна-гiстарычным i эканамiчным умовам. У кожнай з iх сфармiраваýся цi яшчэ фармiруецца пэýны комплекс са спецыфiчным спалучэннем галiн вытворчасцi.

Далей даецца комплексная эканомiка-геаграфiчная характарыстыка ýсiх шасцi абласцей (Мiнскай, Гомельскай, Вiцебскай, Магiлёускай, Гродзенскай i Брэсцкай) па ýжо прынятай у эканамiчнай геаграфii схеме: геаграфiчнае становiшча, прыродныя ýмовы i рэсурсы, насельнiцтва, гаспадарка (прамысловасць, сельскагаспадарчая асвоенасць тэрыторыi, транспарт), эканомiка-геаграфiчныя падраёны. Пра гэтым эканомiка-геаграфiчныя падраёны ý межах абласцей таксама вылучаюцца на аснове аб'яднання некалькiх адмiнiстрацыйных адзiнак - раёнаý (гл, мал. 2) у адпаведнасцi з выяýленымi адрозненнямi ý эканомiка-геаграфiчным становiшчы, прыродных рэсурсах, эканамiчных умовах i iх гiстарычным мiнулым.

У вынiку схема эканамiчнага раянавання Беларусi на аснове такога падыходу выглядае наступным чынам (гл. табл. 1).

Мал.2

_ _ _

Таблiца 1

С

хема эканамiчнага раянавання Беларусi

Эканамiчныя раёны i падраёны

Тэрыторыя

Насельнiцтва

на 1.01.94г

тыс. км

тыс. чал.

1

2

3

I. Miнская вобласць

40,8

3304,3

  1. Цэнтральны

(Дзяржынскi, Лагойскi, Мiнскi, Пухавiцкi, Смалявiцкi, Стаýбцоý-скi, Уздзенскi, Чэрвеньскi адм.раёны)

14,5

2254,8

  1. Паýночна-ýсходнi

(Барысаýскi, Бярэзiнскi, Крупскi адм. раёны)

7,0

277,1

3. Паýночна-заходнi

(Вiлейскi, Валожынскi, Маладзе-чанскi, Мядзельскi адм. раёны)

7,7

310,5

4. Паýднёвы

(Клецкi, Капыльскi, Любанскi, Нясвiжскi, Слуцкi, Салiгорскi, Старадарожскi, адм. раёны)i

11,6

461,9

II. Гомельская вобласць

40,4

1606,0

1. Усходнi

(Буда-Кашалёýскi, Веткаýскi, Го-мельскi, Добрушскi, Жлобiнскi, Кармянскi, Рагачоýскi, Рэчыцкi, Чачэрскi адм. раёны)

15,9

1049,7

2. Заходнi

(Брагiнскi, Ельскi, Жыткавiцкi, Калiнкавiцкi, Лельчыцкi, Лоеýскi, Мазырскi, Нараýлянскi, Акцябрскi, Петрыкаускi, Светлагорскi, Хой-нiцкi адм.раёны)

24,5

556,3

III. Вiцебская вобласць

40,1

1451,1

  1. Паýночна-усходнi

(Вiцебскi, Гарадоцкi, Лёзненскi, Шумiлiнскi, Бешанковiцкi адм. раёны)

10,2

538,4

  1. Паýднёва-усходнi

(Аршанскi, Дубровенскi, Тала-чынскi адм. раёны)

4,5

250,7

3. Паýночны

(Полацкi, Расонскi, Верхнядзвiнскi адм. раёны)

7,2

258,2

4. Заходнi

(Глыбоцкi, Докшыцкi, Пастаýскi, Шаркоýшчынскi, Мiёрскi, Браслаýскi адм. раёны)

11,4

240,2

5. Паýднёвы

(Лепельскi, Ушачскi, Чашнiцкi, Сенненскi адм. раёны)

6,8

153,6

IV. Магiлёýскi вобласць

29,0

1269,5

Магiлёýскi

(Магiлёýскi, Бялынiцкi, Дрыбiнскi, Горацкi, Мсцiслаýскi, Шклоýскi, Круглянскi, Чавускi, Быхаýскi адм. раёны)

12,8

694,9

2. Бабруйскi

(Бабруйскi, Глускi, Асiповiцкi, Клiчаýскi, Кiраýскi адм. раёны)

7,9

394,5

Працяг табл. 1

3. Крычаýскi

(Крычаýскi, Чэрыкаýскi, Слаý-гарадскi, Клiмавiцкi, Касцюковiцкi, Хоцiмскi, Краснапольскi адм. равны)

8,3

180,1

V. Гродненская .вобласць

25,0

1216,7

1. Гродзенскi 716,8

(Гродзенскi, Шчучынскi, Вау-кавыскi, Береставiцкi, Свiслацкi, Слонiмскi, Мастоýскi, Зэльвенскi адм. раёны)

II,6

716,8

2. Лiдскi

(Лiдскi, Смаргонскi, Ашмянскi, Дзятлаýскi, Астравецкi, Карэлiцкi, Навагрудскi, Iýеýскi, адм. раёныiii)

13,4

499,9

VI. Брэсцкая вобласць

32,3

1519,7

1. Заходні

(Брэсцскі, Бярозаўскі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Кобрынскі, Маларытскі, Пружанскі адм. раёны)

13,2

727,9

2. Паўночны

(Баранавіцкі, Ганцавіцкі, Івацэвіцкі, Ляхавіцкі адм. раёны)

8,2

371,4

3. Усходні

(Іванаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі адм. раёны)

10,9

420,4

Вызначаныя падраёны маюць ý параýнаннi з абласнымi раёнамi меншы набор галiн спецыялiзацыi i меншую комплекснасць развiцця гаспадаркi. Вялiкае значэнне для iх маюць эканамiчныя цэнтры фар-мiравання i развiцця, у якасцi якiх выступаюць буйныя i сярэднiя прамысловыя гарады i транспартныя вузлы. У некаторых выпадках фармiруюць падраён некалькi вытворча i эканамiчна ýзаемазвязаных невялiкiх гарадоý.

Калi параýнаць абодва ахарактарыpаваныя падыходы да экана-мiчнага раянавання рэспублiкi, то, пры iстотнай рознiцы ý колькасцi i памерах вызначаных эканамiчных раёнаý, колькасць эканамiчных падраёнаý амаль супадае. Цэнтрамi, на базе якiх фармiруюцца эканамiчныя падраёны, i ý раянаваннi A.P.Лica, i ý раянаваннi на аснове адмiнiстрацыйнага падзелу з'яýляюцца 18-20 буйных i сярэднiх прамысловых цэнтраý рэспублiкi, якiя арганiзуюць усю эканамiчную прастору. Гэтыя абставiны пацвярджаюць тую характэрную рысу прасторавай арганiзацыi гаспадаркi рэспублiкi, што яе аснову складаюць прамысловыя цэнтры з прыцягнутымi тэрыторыямi. А таксама тое, што iстотных адрозненняý ва ýмовах i ýзроýнях эканамiчнага развiцця памiж вылучанымi больш буйнымi эканамiчнымi раёнамi не назiраецца.

Прыродна-гаспадарчае раянаванне. Акрамя эканамiчнага раянавання тэрыторыi Беларусi, якое ставiць у цэнтр yвaгi адрозненнi раёнаý па ýзроýню развiцця, спепыялiзацыi i структуры вытворчасцi, для комплекснага геаграфiчнага апiсання рэспублiкi (у асноýным у папулярных, школьных, адукацыйных, краязнаýчых выданнях) выкарыстоýваюць iнтэгральнае прыродна-гаспадарчае раянаванне. Тут за аснову бярэцца прыроднае (фiзiка-геаграфiчнае) раянаванне, i па вылучаных прыродных правiнцыях (зонах) характарызуецца гаспадарка. Пры гэтым выяýляюцца i падкрэслiваюцца асаблiвасцi апошняй, абумоýленыя прыроднымi адрозненнямi. Сэнс такога раянавання — наглядна, вобразна паказаць сувязь размяшчэння вытворчасцi i насельнiцтва з прыроднымi ýмовамi i прыроднымi рэсурсамi.

У адпаведнасцi з такiм падыходам у Беларусi вылучаюць тры буйныя прыродна-гаспадарчыя раёны: Паýночны (Беларускае Паазер'е), Цэнтральны i Паўднёвы (Беларускае Палессе), Праýда, у. розных аýтараý ёсць невялiкiя разыходжаннi ý аднясеннi да той цi iншай зоны частак памежных адмiнiстрацыйных раёнаý.

Так, напрыклад, прыродна-гаспадарчае раянаванне, прыведзенае ý школьным падручнiку (С. I.Сiдор «Геаграфiя Беларусi»), выглядае наступным чынам (гл. табл. 2 i мал. 3).

Характарыстыка прыродна-гаспадарчых раёнаý даецца звычайна з акцэнтам на прыродныя асаблiвасцi, на тое, як гэтыя прыродныя асаблiвасцi адбiлiся на развiццi сельскай гаспадаркi, рассяленнi, транспарце, галiновай структуры прамысловасцi.

Мал.3

Таблiца 2

Прыродна-гаспадарчае раянаванне Беларусi (па С. I.Сiдору)

Прыродна-гаспадарчыя раёны i ix адмiнiстрацыйны склад

Плошча

Насельнiцтва,

тыс.чал.

тыс. км2

усяго

у тым лiку сельск.

1

2

3

4

1. Паýночны

Вiцебская вобласць (усе раёны), Гродзенская вобласць (Астравец-кi, Мiнскi, Смаргонскi раёны);

Мiнская вобласць (Мядзельскi, Вiлейскi раёны)

50,3

1693,1

624,8

2. Цэнтральны

Гродзенская вобласць (за выключэннем Астравецкага, Аш-мянскага, Смаргонскага раёнаý); Мiнская вобласць (за выклю-чэннем Мядзельскага, Вiлей-скага, Салiгорскага, Любанскага, Старадарожскага paёнaý), Магiлеýская вобласць (за выключэеннем Глускага ряена); Гомельская вобласць (Рагачоý-скi, Кармянскi раёны);

Брэсцкая вобласць (Камянецкi, Пружанскi, Баранавiцкi, Ляха-вiцкi раёны)

90,1

5780,3

1649,1

3. Паýднёвы

Брэсцкая вобласць (за вы-ключэннем Камянецкага, Пружанскага, Баранавiцкага, Ляхавiцкага раенаý);

Мiнская вобласць (Салi-горскi, Любанскi, Старада-рожскi раёны);

Гомельская вобласць (за выключэннем Рагачоýскага i Кармянскага раёна);

Магiлёýская вобласць (Глускi раён)

67,2

2893,9

1019,2

Уся Беларусь

207,6

10367,3

3293,1

Па дадзенных на 1.01.1994 г.

Найбольш характэрнымi рысамi Паýночнай Беларусi ý прыродных адносiнах з'яýляецца марэнны рэльеф, вялiкая колькасць азеpaý. параýнальна высокая лясiстасць, халаднаватае i дажджлiвае лета, паýсюднасць карысных выкапняý для вытворчасцi будаýнiчых матэрыялаý.

3 гэтымi асаблiвасцямi звязаны невялiкi памер сельскiх на-селеных пунктаý; дробнаконтурнасць i завалуненасць сельгасугод-дзяý; больш нiзкiя, чым у сярэднiм па Беларусi, сельскагаспадарчая асвоенасць тэрыторыi i шчыльнасць сельскага насельнiцтва; ярка выяýленая спецыялiзацыя сельскай гаспадаркi на льнаводстве. Маляýнiчасць азёрна-ляснога ландшафту вызначае размяшчэнне ý гэтым раёне вялiкай колькасцi санаторыяý, дамоý адпачынку, турыстычных баз. Асноýныя прамыслова-транспартныя вузлы раёна — Biцебскi, Аршанскi, Полацкi. Значныя прамысловыя цэнтры — Лепель, Паставы, Глыбокае, Вiлейка, Смаргонь.

Цэнтральная Беларусь вызначаецца ýзвышаным разнастайным рэльефам, стракатым глебавым покрывам, меншай забалочанасцю i лясiстасцю, значнымi ваганнямi ý колькасцi атмасферных ападкаý i ý цеплавым рэжыме, наяýнасцю месцанараджэнняý сiлiкатных i бу-даýнiчых пяскоý, глiн, мелу, мергелю.

Для гаспадаркi раёна характэрныя высокая шчыльнасць насель-нiцтва, найбольшая з ycix раёнаý прамысловая, транспартная i сельскагаспадарчая асвоенасць. Шматгалiновая сельская гаспадарка спецыялiзуецца на малочна-мясной жывёлагадоýлi, свiнагадоýлi, бульбаводстве.

Асноýныя прамыслова-транспартныя вузлы — Мiнск, Гродна, Ба-ранавiчы, Магiлеý, Бабруйск, прамысловыя цэнтры— Лiда, Слонiм, Слуцк, Асiповiчы.

Паýднёвая Беларусь вызначаецца высокай забалочанасцю (каля паловы балот асушаны) i лясiстасцю тэрыторыi, наяýнасцю буйных месцанараджэнняý карысных выкапняý —калiных i кухоннай солей, нафты, будаýнiчага каменю, бурага i каменнага вугалю, гapyчыx сланцаý.

Узровень гаспадарчай асвоенасцi тэрыторыi — найменшы ý рэс-публiцы: нiжэй паказчыкi шчыльнасцi сельскага насельнiцтва, ас-ноýных вытворчых фондаý, узаранасцi тэрыторыi, забяспечанасцi дарожнай сеткай. Аднак толькi ý гэтым раёне ёсць буйныя здабыýвыя прадпрыемствы — калiных i кухоннай солей, нафты, будаýнiчага каменю.

Галоýныя прамыслова-транспартныя i прамысловыя вузлы раёна -Гомель, Брэст, Пiнск, Мазыр, Жлобiн, Светлагорск, Лунiнец, Кобрын.

Неабходна адзначыць, што прыродна-гаспадарчае раянаванне добра раскрывае ýзаемасувязь прыродных умоý раёнаý з характарам рассялення сельскага насельнiцтва i ступенню сельскагаспадарчай асвоенасцi тэрыторыi. Разам з тым яно ý дачыненнi да ýмоý Беларусi не ý стане растлумачыць геаграфiю буйных гаспадарчых i прамысловых цэнтраý, якiя арганiзуюць у прасторы ýсё сацыяльнае i гаспадарчае жыццё. Тут на першы план выходзяць не прыродныя ýмовы, а сацыяльна-эканамiчныя фактары, такiя, як эканомiка-геаграфiчнае становiшча, уздзеянне сацыяльных i эканамiчных заканамернасцей у прасторавай сферы (закон тэрытарыяльнай канцэнтрацыi насельнiцтва i вытворчасцi i iнш.), гiстарычныя абставiны. Таму ý эканомiка-геаграфiчнай навуцы, побач з эканамiчным i прыродна-гаспадарчым раянаваннем, якiя, як правiла, маюць справу з буйнымi па тэрыторыi pаёнамi, усё большую ýвагу прыцягвае дробнае сацыяльна-эканамiчнае раянаванне.

Дробнае сацыяльна-эканамiчнае раянаванне. Яно ставiць сваёй мэтай вылучэнне тэрыторый, у межах якiх ствараюцца (могуць быць створаны) спрыяльныя ýмовы для камфортнай жыццядзейнасцi чалавека.

Сацыяльная накiраванасць дадзенага падыходу да раянавання патрабуе ý cyчacныx умовах уключэння ý кола ýлiчаных фактараý камфортнасцi жыццядзейнасцi людзей, якасцi навакольнага асяроддзя, i па сэнсу сучаснае сацыяльна-эканамiчнае раянаванне перарасло ý сацыя-эколага-эканамiчнае раянавянне. Яго мэта — вылучыць такiя тэрыторыi, у межах якiх адпавядаюцца асноýныя патрэбы чалавека — у працы, бытавым i культурным абслугоýваннi, рэкрэацыi, магчыма стварэнне спрыяльных умоý для эфектыýнага, збалансаванага развiцця вытвсрчасцi, рассялення, прыроды.

У савецкай эканамiчнай геаграфii ýпершыню неабходнасць вы-лучэння ýнутры буйных эканiмчых раёнаý больш складаны сiстэм, чым тэрытарыяльна-вытворчыя комплексы, абгрунтавала С.Я. Нымiк. Яна назвала гэтыя сiстэмы сацыяльна-эканамiчнымi i ýключыла ý iх не толькi сферу вытворчасцi з яе ýнутранымi i знешнiмi сувязямi, а i невытворчую сферу (паслугi, навуку, адукацыю, культуру). Для фармiравання тэрытарыяльных сацыяльна-эканамiчных комплексаý вырашальнае значэнне ý сувязi з гэтым падыходам маюць гарады як раёнаýтваральныя цэнтры. Менавiта зоны ix уздзеяння на прылеглыя тэрыторыi вызначаюцъ контуры такiх i iнтэгральных раёнаý.

Несумненна, што ý аснове савецкай тэорыi дробнага сацыяльна-эканамiчнага раянавання ляжыць шырока вядомая на захадзе "тэорыя цэнтральных месцаý", аднак яна iстотна ýзбагачана зыходзячы з прынцыпу планавасцi комплекснага збалансаванага сацыяльнага, эканамiчнага i экалагiчнага развiцця рэгiёнаý.

3 ýлiкам прагрэсiýнасцi сацыя-эколага-эканамiчнага падыходу да раянавання ва ýмовах сацыялагiзацыi i экалагiзацыi развiцця вытворчай сферы, а таксама таго, што ýсе ахарактарызаваныя вышэй падыходы да раянавання суправаджаюцца вылучэннем эканомiка-геаграфiчных падраёнаý вакол прамысловых цэнтраý i вузлоý, мэтазгодна разгледзець пытанне аб сацыяльна-эканамiчным раянаваннi Беларусi больш глыбока (гл. раздзел 2).

Разам з гэтым узмацненне ýвагi да дробнага сацыя-эколага-эканамiчнага раянавання рэспублiкi не выключае мэтазгоднасцi далейшага ýдасканалення яе эканамiчнага i прыродна-гаспадарчага раянавання з улiкам зменлiвых умоý.

Селектыýнае раянаванне. У цяперашнi чac на агульным фоне мноства i дыскусiйнасцi падыходаý да суцэльнага (генеральнага) сацыя-эколага-эканамiчнага раянавання Беларусi i да праблемы ýдасканалення яе адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага ýладкавання набывае актуальнасць неабходнасць тыпалогii рэгiёнаý рэспублiкi па праблемах iх развiцця ý сучасных переходных умовах. Iншымi словамi, самастойнай актуальнай задачай становiцца так званае селектыýнае раянаванне Беларусi — вылучэнне праблемных рэгiёнаý для правядзення аптымальнай рэгiянальнай палiтыкi дзяржавы. Гэтыя рэгiёны могуць быць вылучаны па розных крытэрыях як у межах дзеючага адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, так i ахоплiваць частку аднаго цi некалькiх адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак.

Да апошняга часу тыпалогiя рэгiёнаý Беларусi па праблемах iх развiцця была прадстаýлена чатырма тыпамi:

  • рэгiёны з празмернай тэрытарыяльнай канцэнтрацыяй вытворчасцi i насельнiцтва (у замежнай рэгiянальнай эканомiцы ix называоць "перагрэтымi"). Гэта буйнейшыя прамысловыя цэнтры: Miнск, Гомель, Вiцебск, Магiлёý, у адносiнах да якiх праводзiлася афiцыйная палiтыка стрымлiвання, абмежавання ix росту;

  • рэгiёны з неспрыяльнай экалагiчнай сiтуацыяй. Да гэтага тыпу адносiлiся, напрыклад, Салiгорскi прамысловы вузел i буйнейшыя цэнтры хiмiчнай i нафтахiмiчнай прамысловасцi: Наваполацк, Светлагорск, Магiлёý, Гродна, Гомель;

  • рэгiёны, якiя патрабуюць комплекснага асваення iх прыродна-рэсурснага патэнцыялу. Класiчным прыкладам рэгiёнаý дадзенага тыпу з'яуляецца Беларускае Палессе;

  • рэгiёны з недастатковым (нiзкiм) узроýнем прамысловага развiцця. Да ix лiку адносiлiся менш iндустрыялiзаваныя заходнiя Брэсцкая i Гродзенская вобласцi, а таксама вялiкая колькасць малых i сярэднiх гарадоý рэспублiкi, якiя не маюць грунтоýнай сацыяльна-эканамiчнай базы развiцця.

Пасля чарнобыльскай катастрофы на тэрыторыi Беларусi з'явiýся новы, раней невядомы тып праблемных рэгiёнаý — рэгiёны экалагiчнага бедства. Гэта тэрыторыi, у рознай ступенi забруджаныя радыенуклiдамi. Былi вылучаны зоны адчужэння, першачарговага i наступнага адсялення, з пастаянным i перыядычным кантролем (падрабязней гл. у раздзеле 2).

Пачынаючы з 1991г., у сувязi з уступленнем суверэннай Белаpyci ý пераходны перыяд да сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомiкi, палiтра тыпаý праблемных рэгiенаý значна ýзбагацiлася. Перш за ýсе, агульнаэканамiчны крызiс i сацыяльна-эканамiчныя наступствы распаду СССР асаблiва моцна акрэслiлiся ва ýжо названых праблемных рэгiёнах. Так, павялiчылася рознiца ва ýзроýнях сацыяльна-эканамiчнага развiцця заходнix i ýсходнiх абласцей, буйных, сярэднiх i малых гарадоý. Засталiся нявырашанымi экалагiчныя праблемы цэнтраý хiмii i нафтахiмii. У катастрафiчным стане знаходзяцца мелiярацыйныя сiстэмы Палесся i не запатрабаваны яго прыродна-рэсурсны патэнцыял. Не хапае сродкаý на сацыяльна-эканамчiную i экалагiчную рэабiлiтацыю радыеактыýна забруджаных тэрыторый.

Акрамя гэтага, зявiлiся новыя тыпы праблемных рэгiёнаý. Напрыклад, рэгiёны з высокiм узроýнем беспрацоýя, а гэта азначае — з высокай сацыяльнай напружанасцю. Пры сярэднiм на Беларусi ýзроýнi беспрацоýя ý 3,2% у гэтых рэгiёнах ён можа перавышаць 10%. Такая сiтуацыя ýзнiкла ý тых прамысловых цэнтрах, дзе размешчаны прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу, iнш. буйныя спецыялiзаваныя прадпрыемствы, якiя працавалi на прывазной сыравiне для патрэб усяго СССР.

Да праблемных па крытэрыю беспрацоýя адносяцца i ваенныя гарадкi, якiя засталiся без горадаýтваральнай базы пасля вываду вайсковых падраздзяленняý у Расiю. Але тут да беспрацоýя дадаюцца спецыфiка выкарыстання асноýных фондаý, якiя засталiся без гаспадара, а таксама розныя экалагiчныя парушэннi.

Новымi праблемнымi рэгiёнамi сталi тэрыторыi ýздоýж дзяржаýных межаý Беларусi. Асаблiвасцi развiцця характерны як для заходнiх памежных раёнаý, так i для раёнаý, якiя мяжуюць з Расiяй i Украiнай.

Прыведзеная тыпалогiя праблемных рэгiёнаý не з'яýляецца вы-чарпальнай. Напрыклад, у нацыянальнай справаздачы Беларусi аб чалавечым развiццi за 1996 г. вылучаецца большая колькасць тыпаý рэгiёнаý, якiя патрабуюць асобага падыходу ад органаý кiравання. Праблемныя рэгiёны вызначаны i ý раздзеле, прысвечаным рэгiянальнай палiтыцы дзяржавы, у Асноýных напрамках сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi да 2000 года. Усё гэта сведчыць аб iснаваннi iстотных адрозненняý у развiццi рэгiёнаý Беларусi з пункту гледжання забеспячэння iх комплекснага, збалансаванага эканамiчнага, сацыяльнага i экалагiчнага развiцця, а таксама аб аб'ектыýнай неабходнасцi абгрунтаванай палiтыкi дзяржавы па аказанню дапамогi iм у вырашэннi тых рэгiянальных праблем, якiя яны не могуць вырашыць самi. У сваю чаргу, гэта азначае, што вылучэнне i тыпалогiя праблемных рэгiёнаý з'яýляюцца актуальнымi напрамкамi навуковых даследаванняý для беларускiх эканомiка-географаý.