Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Эканомiка-геаграфічнае раянаванне Беларусі.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
857.6 Кб
Скачать

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАÝНЫ УНIВЕРСIТЭТ

Л. В. Казлоýская

Эканомiка-геаграфiчнае раянаванне беларусi

Вучэбны дапаможнiк па курсу "Сацыяльна-эканамiчная

геаграфiя Беларусi" для студэнтаý спецыяльнасцi

Н. 05.01.00 - „Геаграфiя"

Мiнск

1998

УДК 911.3(476) (075.8)

ББК 65.04 (4 Бел) я73

К 14

Рэцэнзенты:

У.С. Фацееý, д-р экан. навук; А.У. Тамашэвiч, д-р экан. навук

Рэкамендаеана да выдання вучоным саветам геаграфiчнага

факультэта Белдзяржунiверсiтзта

Казлоýская Л. В.

К14 Эканомiка-геаграфiчнае раянаванне Беларусi: Вучэб. дапам.

па курсу "Сацыяльна-эканамiчная геаграфiя Беларусi" для студ. спецыяльнасцi Н.05.01.00. – «Геаграфiя» - Мн.: Белдзяржунiверсiтэт, 1997. - 40 с.

ISBN 985-6144-90-6

Вучэбны дапоможнiк асвятляе найбольш складаны i актуальны раздзел сацыяльна-эканамiчнай геаграфii Бeлapyci. У першай частцы на канкрэтных прыкладах ахарактарызаваны розныя падыходы да комплекснага эканомiка-геаграфiчнага раянавання Беларусi (эканамiчнага, прыродна-гаспадарчага, дробнага сацыяльна-эканамiчнага, селектыýнага). У другой частцы падрабязна разгледжана сучаснае сацыяльна-эканамiчнае раянаваянне рэспублiкi i напрамкi яго ýдасканалення.

УДК 91 1.3 (476) (075.8)

ББК 65.04 (4 Бел) я73

ISBN 985-6144-90-6

©Л.В.Kазлоýская, 1998

3 М е с т

Стар.

Прадмова………………………………………………………………..

4

1. КАНЦЭПЦЫİ ЭКАНОМİКА-ГЕАГРАФİЧНАГА РАЯНАВАННЯ БЕЛАРУСİ………………………………………………………………………

5

Эканамiчнае раянаванне……………………………………….

6

Прыродна-гаспадарчае раянаванне…………………………..

16

Дробнае сацыяльна-эканамİчнае раянаванне ………………………

20

Селектыýнае раянаванне………………………………………….

21

2. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМIЧНАЕ РAЯНABAННЕ БЕЛАРУСI……………

24

Мэты i прынцыпы раянавання……………………………………..

24

Сiстэма сацыяльна-эканамiчных раёнаý Беларусi…………….

26

Праблемы ýдасканалення сацыяльна-эканамiчнага раянавання Беларусi …………………………………………………………….

34

Лiтаратура……………………………………………………………

38

Прадмова

Вучэбны дапаможнiк асвятляе адзiн з самых складаных i акту­альных у сучасных умовах раздзел сацыянльна-эканамiчнай геаграфii Беларусi - яе эканомiка-геаграфiчнае раянаванне.

Выдадзеныя да гэтага часу падручнiкi па эканамiчнай геаграфii Беларусi устарэлi i прапануюць студэнтам па сутнасцi толькi адзiн падыход да эканамiчнага раянавання рэспублiкi – на аснове яе абласнога падзелу i вылучэння ý межах абласцей эканамiчных падраёнаý. Сучасны працэс сацыялагiзацыi i экалагiзацыi геаграфiчных ведаý, а таксама змяненнi у сацыяльна-эканамiчным развiццi суверэннай Беларусi у сувязi з пераходам да сяцыяльна-арыентаванай рыначнай эканомiкi патрабуюць вывучэння розных (асаблiва сучасных, канструктыýных) падыходаў да комплекснага эканомiка-геаграфiчнага раянавання. Таму у першай частцы дапаможнiка характэрызуецца сутнасць розных канцэпцый раянавання: эканамiчнага (на прыкладах раянавання a.P.Лica i калектыву эканомiка-географаý БДУ); прыродна-гаспадарчага (на прыкладзе раянавання С.I. Ciдора); дробнага сацыяльна-эканамiчнага; селектыýнага (на аснове вылучэння праблемных рэгiёнаý).

У другой частцы дапаможнiка больш падрабязна разгледжана дробнае сацыяльна-эканамiчнае раянаванне у Генеральнай схеме комплекснай тэрытарыяльнай арганiзацыi Беларусi, распрацаванай Беларускiм навукова-даследчым i праектным iнстытутам горадабудаýнiцтва паводле задання Савета Мiнiстраý рэспублiкi. Менавiта у гэтым раянаваннi найбольш поýна адлюстравана канструктыýная мэта эканомiка-геаграфiчнага раянавання - аптымiзацыя прасторавай арганiзацыi грамадства шляхам дасягнення збалансаванага сацыяльна-эканамiчнага i экалагiчнага развiцця кожнага яе тэрытарыяльнага падрздзялення .У сувязi з тым, што гэта раянаванне было зроблена да чарнобыльскай катастрофы, другая частка дапаможнiка завяршаецца разглядам праблем удасканалення дробнага сацыяльна-эканамiчнага раянавання Беларусi з улiкам наступстваý гэтай катастрофы, якiя закранулi амаль чвэрць тэрыторыi рэспублiкi.