Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
к. р. История.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
103.94 Кб
Скачать

3. Кастусь Каліноўскі.

Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі – наш народны герой, правадыр паўстання ў 1863-1864 гадах. Нарадзіўся ён 2 лютага 1838 года ў шляхецкай сям’і ў вёсцы Мастаўляны (цяпер тэрыторыя Польшчы). У 1856-1860 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Пад час навучання ўвайшоў у нелегальны гурток, дзе гартаваліся будучыя змагары за волю бацькоў айчыны. Вялікі ўплыў на станаўленне Кастуся як асобы зрабіў ягоны старэйшы брат Віктар – выдатны знаўца гісторыі Беларусі і адзін з лідэраў рэвалюцыйнай арганізацыі, які, на жаль, рана памёр, не паспеўшы здзейсніць свае планы і задумы.

Для шырокай прапаганды сваіх ідэяў Каліноўскі разам з паплечнікамі Феліксам Ражанскім, Станіславам Сангінам, Валерам Урублеўскім, наладзіў напярэдадні паўстання выпуск першай беларускай нелегальнай газеты “Мужыцкая праўда” (у 1862-1863 гг. выйшла 7 нумароў). Газета заклікала сялян да барацьбы за нацыянальную і сацыяльную волю, да вяртання бацькаўскай веры – вуніі, да вызвалення ад Маскоўшчыны з яе ненажэрным чынавенствам і абрыдлым рэкруцтвам.

Зямлю меркавалася перадаць сялянам без выкупу. Гэта яшчэ ад пачатку паўстання падзяліла яго кіраўнікоў на “чырвоных” прыхільнікаў радыкальных зменаў і “белых”, якія не хацелі ісці на ўступы сялянам, спрычынілася да звучэння сацыяльнай базы паўстання.

З восені 1862 года Кастусь Каліноўскі ўзначаліў гэтак званы Літоўскіправінцыйны камітэт, дзе рашуча праводзіў ідэю незалежнасці нашай зямлі ад Польшчы. Увесну 1863 года, ён заняў пасаду рэвалюцыйнага камісара Гарадзеншчыны, а ўлетку вярнуўся ў Вільню і ўзначаліў краёвы паўстанцкі цэнтр, які быў тады моцна аслаблены ў выніку жорсткіх карных акцыяў Мураўёва-Вешальніка. Наладжаная, дзякуючы намаганням Кастуся Каліноўскага, дзейнасць цэнтра дала магчымасць утрымацца паўстанцкай арганізацыі да вясны 1864 года.

Уначы 10 лютага 1864 года Кастуся Каліноўскага арыштавалі ў Вільні, у Святаянскіх мурах, дзе ён знаходзіўся на канспіратыўнай кватэры пад імем Ігната Вітажэнца. Ваенна-палявы суд прысудзіў яго да пакарання смерцю. 22 сакавіка 1864 года Кастуся Каліноўскага публічна павесілі ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі. Перад смерцю ён здолеў пераслаць з-за турэмных кратаў “Ліст з-пад шыбеніцы!” – свой духоўны запавет, у якім выказаў пэўнасць, што толькі тады “народзе” зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо не будзе.

Ёсць звесткі, што цела легендарнага “караля Літвы”, як называлі яго ў народзе, было пахавана на Замкавай гары ў Вільні.

4. Хто такія Іван і Антон Луцэвічы?

У гісторыі беларускай культуры і нацыянальна-вызваленчага руху няраз здаралася, што плячом да пляча ў шэрагі змагароў станавіліся браты Луцэвічы.

Іван Герман Луцэвіч (нарадзіўся 28 траўня 1881 г.) быў паводле адукацыі археолагам. З дзяцінства цікавіўся гісторыяй Беларусі. Сабраў вялікую калекцыю помнікаў беларускай культуры, у якой былі ўнікальныя зборы слуцкіх паясоў, нясвіжскіх дываноў, старажытных пячатак, манет, медалёў, рыцарскай зброі, карціны старых майстроў, граматы і старадрукі. Сярод найкаштоўнейшых экспанатаў – ілюстраванае Жухавіцкае евангелле XIV стагоддзя, першае выданне Статута 1588 года, святая кніга беларускіх мусульманаў Аль-Кітаб XVI стагоддзя, пячаткі полацкіх князёў Ўсяслава і Барыса, сцяг беларускіх паўстанцаў 1863 года. На аснове гэтай калекцыі ў 1921 годзе быў створаны Віленскі беларускі музей. Іван Луцэвіч з’яўляўся таксама ініцыятарам заснавання беларускай настаўніцкай семінарыі ў Свіслачы, Беларускага навуковага таварыства, Віленскай беларускай гімназіі.

Антон Луцэвіч (нарадзіўся 30 студзеня 1884 года) вывучаў матэматыку і права. Ён быў публіцыстам, літаратурным крытыкам, педагогам і гісторыкам. З-пад ягонага пяра выйшлі рэцэнзіі і артыкулы пра творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча і г.д. склаў першыя падручнікі на беларускай мове, выкладаў на настаўніцкіх курсах і Вільні, у Віленскай беларускай гімназіі. Быў заснавальнікам Віленскага беларускага музея, старшынёю Беларускага навуковага таварыства, Беларускага выдавецкага таварыства.

Браты Луцэвічы ўвайшлі ў гісторыю таксама як палітычныя дзеячы. У 1903 годзе яны былі сярод заснавальнікаў Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, якая ў 1905 годзе ўзяла назву Беларуская Сацыялістычная Грамада. Абодва ўваходзілі ў ЦК гэтай партыі. Бралі актыўны ўдзел у рэвалюцыі 1905-1907 гадоў. У 1906 годзе былі ініцыятарамі заснавання першай легальнай беларускай газеты “Наша Доля”, а потым – газеты “Наша Ніва”, якая стала трыбунай беларускіх патрыётаў. У 1915-1916 гадах браты Луцэвічы прыйшлі да высновы, што Беларусь павінна стаць незалежнаю дзяржавай у канфедэрацыі з Літвою. З іх прапановы 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Ад верасня 1918 года да лютага 1920 года А. Луцэвіч з’яўляўся старшынёю Рады Міністраў і міністрам замежных спраў БНР.

Пасля таго як урад Леніна аддаў Польшчы заходнбб частку Беларусі. Антон Луцэвіч, які жыў і працаваў у Вільні, пяром публіцыста змагаўся за нацыянальныя і сацыяльныя правы беларускага народа. Яго заслугаю з’яўляецца тое, на выбарах 1922 года 14 беларусаў атрымалі мандаты ў польскі сейм і сенат. Антона Луцэвіча арыштоўвалі царскія жандармы, бальшавіцкія камісары. Польскія ўлады двойчы садзілі яго на лаву падсудных. Змагаючыся супраць антыбеларускай палітыкі палякаў Антон Луцэвічвыкрываў і сталінскую палітыку ў БССР. Калі ў верасні 1939 года ў Вільню прыйшла Чырвоная армія, яго арыштавалі і, пратрымаўшы 20 месяцаў у турмах, засудзілі на 8 гадоў зняволення ў лагерах. Калі верыць свесткам з архіваў КДБ, памёр ён у 1942 годзе ў перасыльным пункце Антарск Саратаўскай вобласці.

Іван Луцэвіч, хворы на сухоты, памёр яшчэ ў 1919 годзе ў польскім курортным горадзе Занапанэ. У 1991 годзе ягоныя рэшткі перавезлі ў Вільню. Тут, на могілках Росы, знаходзіцца цяпер сімвалічная магіла братоў Луцэвічаў.