Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
к. р. История.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
103.94 Кб
Скачать

2. Вайна 1812 года і Беларусь. М. Агінскі.

На пачатку XIX ст. на еўрапейскім кантыненце склаліся напружаныя міжнародныя адносіны, якія выліваліся ў ваенныя канфлікты. Галоўнымі суб’ектамі еўрапейскай палітыкі з’яўляліся Англія, Расія і Францыя, бо яны вялі барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала буржуазная Францыя. З прыходам да ўлады Напалеона (1799 г.) яна імкнулася ўсталяваць панаванне над усё новымі терыторыямі. Такая сітуацыя пагражала непасрэдна інтарэсам Расійскай імперыі.

Перад вайной 1812 года заходнія губерні Расійскай імперыі апынуліся ў складаным эканамічным становішчы. Ваенныя дзеянні патрабавалі вялікай колькасці рэкрутаў і сродкаў. На беларускіх землях знаходзіліся буйныя вайсковыя злучэнні, якія часта выкарыстоўвалі рэквізіцыйны спосаб забеспячэння харчамі і фуражом. Прывілеяваныя колы грамадства павінны былі даказваць сваю дваранскую годнасць. Усё гэта вяло да росту незадаволеннасці з боку мясцовай шляхты. У шляхецкім асяроддзі з сімпатыяй ставіліся да Францыі – традыцыйнага саюзніка былой Рэчы Паспалітай. Францыя дала прытулак многім эмігрантам, частка якіх добраахвотна пайшла ў Французскую армію.

Каб паслабіць французскі ўплыў сярод жыхароў заходніх губерняў імперыі і схіліць іх сімпатыі на бок Расіі, Аляксандр I пайшоў на часовую лібералізацыю палітыкі. Такім чынам, ён спрабаваў умацаваць сваё становішча на беларуска-літоўскіх землях. У сувязі з гэтым царызм усу’ёз разглядаў план стварэння аўтаномнага Вялікага Княства Літоўскага, вядомага ў гісторыі пад назвай плана Агінскага.

Міхаіл Клеафас Агінскі (1765-1833 гг.), якому належыць сусветна вядомы паланез “Развітанне з Радзімай”, паходзіў з буйнога магнацкага роду Вялікага Княства Літоўскага. За яго плячыма былі і дыпламатычная праца, і змаганне за рэформы ў Рэчы Паспалітай, і ўзброенная барацьба супраць Расіі ў час падзелаў краіны. Пасля паражэння паўстання 1794 года ён жыў у эміграцыі, а ў 1802 годзе вярнуўся на радзіму і пасяліўся ў маёнтку Залессе каля Смаргоні. Але М.К. Агінскі не застаўся ў баку ад палітычных спраў. Ідэя аднаўлення дзяржавы не пакідала яго. Ён часта вандраваў па краінах Еўропы, сустракаўся з вядомымі палітыкамі і дыпламатамі. У выніку некалькіх гутарак з Напалеонам Агінскі прыйшоў да высновы, што французскі імператар не надта зацікаўлены ў аднаўленні Рэчы Паспалітай. Таму свае спадзяванні на вырашэнне гэтага пытання ён звязваў з расійскім імператарам Аляксандрам I. Апошні таксама меў сімпатыі да М.К. Агінскага. У 1810 годзе Аляксандр I прызначыў Агінскага сенатарам і надаў яму чын тайнага саветніка. З гэтага часу імператар неаднойчы абмяркоўваў з Агінскім розныя палітычныя пытанні. Ідэя ўтварэння з заходніх губерняў асобнай правінцыі была выказана Агінскім у красавіку 1811 года. На працягу года групай Магнатаў (М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі, А. Плятэр, Т. Ваўжэцкі і інш.) былі распрацаваны асноўныя палажэнні плана.

План застаўся нерэалізаваным, паколькі яго выпрацоўка і абмеркаванне выклікалі моцнае незадавальненне ў расійскім грамадстве. У плане Агінскага бачылася спроба расчлянення і паслаблення краіны перад пагрозай вайны з Францыяй. Але разам з тым план Агінскага адыграў пэўную ролю ў фарміраванні урадавай палітыкі ў заходніх губернях.