Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
к. р. История.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
103.94 Кб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Геаграфічны факультэт

Завочнае аддзяленне

Кафедра гісторыі Беларусі новага і навейшага часу

ГІСТОРЫЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ НОВАГА І НАВЕЙШАГА ЧАСУ Ў АСОБАХ

(кантрольная работа)

Выканала студэнтка 1 курса

Жыбуль Л.А.

Мінск

2003

Змест

Стар.   

1. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі ......................................

3

2. Вайна 1812 г. і Беларусь. М. Агінскі...............................................

5

3. Кастусь Каліноўскі.............................................................................

7

4. Хто такі Іван і Антон Луцэвічы......................................................

8

5. Вацлаў Іваноўскі................................................................................

10

6. Хто такая Палута Бадунова...............................................................

11

7. Кастусь Езавітаў.................................................................................

13

8. За што ваяваў С. Булак-Балаховіч....................................................

15

9. Хто такі Мельхісэдэк.........................................................................

17

10. Расціслаў Лапіцкі.............................................................................

19

Спіс літаратуры......................................................................................

21

1. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.

Другі падзел Рэчы Паспалітай значна ўскладніў як палітычнае, так і эканамічнае становішча краіны. Парушаны былі эканамічныя сувязі, пустой была дзяржаўная скарбніца. Цяжкім грузам клаліся на плечы насельніцтва кантрыбуцыі, якія павінны былі выплачвацца царскім войскам. Падзел выклікаў абурэнне і рост патрыятычных настрояў шырокіх слаёў насельніцтва. Няздольнасць улад вырашыць жыццёва неабходныя для краіны пытанні станавілася ўсё больш відавочнай. Незадавальненне знешняй і ўнутранная палітыкай, якую праводзілі правячыя колы Рэчы Паспалітай выказвала не толькі шляхта, але і непрывілегаваныя слаі насельніцтва. Да гэтых настрояў далучаўся пратэст супраць феадальных парадкаў, якія перашкаджалі наступальнаму развіццю краіны. Уздыму нацыянальна-вызваленчага і антыфеадальнага руху ў Рэчы Паспалітай садзейнічала абвастрэнне рэвалюцыйнай барацьбы, якая пад уплывам Французскай буржуазнай рэвалюцыі ахапіла ў той час Заходнюю Еўропу. Бліжэйшыя да Рэчы Паспалітай рэгіёны былі ахоплены рэвалюцыйнымі выступленнямі: у 1793 годзе выбухнула паўстанне ткачоў у Сілезіі, на Рэйне разгортвалася барацьба сялян супраць уціску феадалаў, суседняя Венгрыя ўздымалася ў змаганні за незалежнасць ад Аўстрыйскай імперыі. Усе вышэйназваныя акалічнасці адыгралі сваю ролю ў выбуху паўстання, якое па свайму характару, рухаючых сілах было агульнанацыянальным і сумяшчала розныя плыні ў нацыянальна-вызваленчым руху.

Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы паўстання прынялі вядомыя палітычныя і культурныя дзеячы, ваенныя, навукоўцы, святары і прадстаўнікі іншых прафесій і сацыяльных груп. Сярод арганізатараў паўстання акрэсліліся дзе плыні: памяркоўныя, якія не жадалі сацыяльных пераўтварэнняў і баяліся прыцягнуць да паўстання шырокія народныя масы і радыкалы, якія імкнуліся вярнуць былыя граніцы Рэчы Паспалітай, пераўтварыць манархію ў рэспубліку і правесці радыкальныя буржуазныя рэформы. К гэтай групе і адносіўся Тадэвуш Касцюшка.

24 сакавіка 1794 года баў абвешчаны на Кракаўскім рынку Акт паўстання грамадзян. Разам з абвяшчэннем Акта паўстання Тадэвуш Касцюшка прынёс прысягу на вернасць народу. Фактычна з гэтага часу Касцюшка стаў паўнамоцным кіраўніком паўстання з правамі дыктатара.

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка (1746 або 1745-1817 гг.) нарадзіўся ў фальварку Марачоўшчына на Брэстчыне ў сям’і небагатага беларускага шляхціча, ён заўсёды лічыў сябе па паходжанню літвінам. Першапачатковую адукацыю ён атрымаў у піярскай (каталіцкай) школе ў мястэчку Любетава Пінскага павета, потым у 1765-1769 гг. вучыўся ў Варшаўскім кадэцкім корпусе. Для ўдасканалення ў навуках у 1769 годзе Касцюшка выехаў у Францыю, дзе правёў пяць гадоў. У Францыі малады афіцэр апынуўся ў той час, калі ішла рэвалюцыянізацыя грамадства і наспявала Вялікая рэвалюцыя. Знаёмства з перадавой філасофскай і палітычнай думкай, творамі Вальтэра, Русо, Мантэкс’е, назіранне за імклівымі палітычнымі падзеямі вельмі моцна паўплывалі на светаўспрыманне Касцюшкі. Вярнуўшыся на радзіму, ён аднак не змог знайсці прымяненне сваім ведам і вопыту. Цяжкае матэрыяльнае становішча не дазволіла Касцюшку набыць сабе месца афіцэра, якое тады надавалася за акрэсленую плату. Некаторы час ён працаваў хатнім настаўнікам, а потым выехаў за мяжу, спачатку ў Францыю, а ў 1776 г. – у Паўночную Амерыку.у гэты перыяд тут пачыналася вайна за незалежнасць, і Касцюшка ўступіў у амерыканскую армію ў званні палкоўніка. У арміі паўстанцаў Касцюшка паспяхова выкарыстаў свае веды ваеннага інжынера і талент палкаводца. Перамогі ў бітвах на рацэ Дэлавер пад Саратогай адбыліся не без яго ўдзелу. За заслугі перад народам Паўночнай Амерыкі ён быў ўзнагароджаны вышэйшым ордэнам Цынцынаці, а амерыканскі кангрэс 13 кастрычніка 1778 г. абвясціў Касцюшку генералам брыгады.

У 1784 г. Касцюшка вярнуўся на радзіму, а ў 1789 г. стаў камандзірам брыгады ў польскай арміі. У знак пратэсту супраць пагаднення караля з таргавічамі ён у 1792 г. пакінуў пасаду і ад’ехаў за мяжу. Вопыт баявога афіцэра, канкрэтныя ўяўленні аб шляхах, па якіх павінна рухацца вызваленчая барацьба народаў Рэчы Паспалітай, дэмакратызм і вера ў перамогу справядлівай справы, арганізацыйны талент – усё гэта вылучыла Касцюшку на ролю кіраўніка паўстанцаў.

Аднак намер зрабіць уступкі сялянам выклікаў супраціў шляхты, ісці на канфлікт з якой Т. Касцюшка не адважыўся. Гэта звузіла сацыяльную базу паўстання. На першым часе яно мела некаторы поспех, але, пасля таго як Расія і Прусія накіравалі вялікую колькасць войскаў, паўстанне было задушана. 10 кастрычніка 1794 г. Касцюшка, цяжка паранены ў бітве каля Мацяёвіцаў, быў узяты ў палон і зняволены ў Петрапаўлаўскай цытадэлі ў Пецярбурзе. Пасля смерці царыцы Кацярыны II Павел I вызваліў Касцюшку і дазволіў яму выехаць за мяжу. Памёр Касцюшка ў Швейцарыі ў 1817 годзе.