 
        
        - •Геаграфічны факультэт
- •1. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.
- •2. Вайна 1812 года і Беларусь. М. Агінскі.
- •3. Кастусь Каліноўскі.
- •4. Хто такія Іван і Антон Луцэвічы?
- •5. Хто такі Вацлаў Іваноўскі?
- •6. Хто такая Палута Бадунова?
- •7. Хто такі Кастусь Езавітаў?
- •8. За што ваяваў Станіслаў Булак-Балаховіч?
- •9. Хто такі Мельхісэдэк?
- •10. Хто такі Расціслаў Лапіцкі?
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
Геаграфічны факультэт
Завочнае аддзяленне
Кафедра гісторыі Беларусі новага і навейшага часу
ГІСТОРЫЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ НОВАГА І НАВЕЙШАГА ЧАСУ Ў АСОБАХ
(кантрольная работа)
Выканала студэнтка 1 курса
Жыбуль Л.А.
Мінск
2003
Змест
Стар.
| 1. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі ...................................... | 3 | 
| 2. Вайна 1812 г. і Беларусь. М. Агінскі............................................... | 5 | 
| 3. Кастусь Каліноўскі............................................................................. | 7 | 
| 4. Хто такі Іван і Антон Луцэвічы...................................................... | 8 | 
| 5. Вацлаў Іваноўскі................................................................................ | 10 | 
| 6. Хто такая Палута Бадунова............................................................... | 11 | 
| 7. Кастусь Езавітаў................................................................................. | 13 | 
| 8. За што ваяваў С. Булак-Балаховіч.................................................... | 15 | 
| 9. Хто такі Мельхісэдэк......................................................................... | 17 | 
| 10. Расціслаў Лапіцкі............................................................................. | 19 | 
| Спіс літаратуры...................................................................................... | 21 | 
1. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.
Другі падзел Рэчы Паспалітай значна ўскладніў як палітычнае, так і эканамічнае становішча краіны. Парушаны былі эканамічныя сувязі, пустой была дзяржаўная скарбніца. Цяжкім грузам клаліся на плечы насельніцтва кантрыбуцыі, якія павінны былі выплачвацца царскім войскам. Падзел выклікаў абурэнне і рост патрыятычных настрояў шырокіх слаёў насельніцтва. Няздольнасць улад вырашыць жыццёва неабходныя для краіны пытанні станавілася ўсё больш відавочнай. Незадавальненне знешняй і ўнутранная палітыкай, якую праводзілі правячыя колы Рэчы Паспалітай выказвала не толькі шляхта, але і непрывілегаваныя слаі насельніцтва. Да гэтых настрояў далучаўся пратэст супраць феадальных парадкаў, якія перашкаджалі наступальнаму развіццю краіны. Уздыму нацыянальна-вызваленчага і антыфеадальнага руху ў Рэчы Паспалітай садзейнічала абвастрэнне рэвалюцыйнай барацьбы, якая пад уплывам Французскай буржуазнай рэвалюцыі ахапіла ў той час Заходнюю Еўропу. Бліжэйшыя да Рэчы Паспалітай рэгіёны былі ахоплены рэвалюцыйнымі выступленнямі: у 1793 годзе выбухнула паўстанне ткачоў у Сілезіі, на Рэйне разгортвалася барацьба сялян супраць уціску феадалаў, суседняя Венгрыя ўздымалася ў змаганні за незалежнасць ад Аўстрыйскай імперыі. Усе вышэйназваныя акалічнасці адыгралі сваю ролю ў выбуху паўстання, якое па свайму характару, рухаючых сілах было агульнанацыянальным і сумяшчала розныя плыні ў нацыянальна-вызваленчым руху.
Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы паўстання прынялі вядомыя палітычныя і культурныя дзеячы, ваенныя, навукоўцы, святары і прадстаўнікі іншых прафесій і сацыяльных груп. Сярод арганізатараў паўстання акрэсліліся дзе плыні: памяркоўныя, якія не жадалі сацыяльных пераўтварэнняў і баяліся прыцягнуць да паўстання шырокія народныя масы і радыкалы, якія імкнуліся вярнуць былыя граніцы Рэчы Паспалітай, пераўтварыць манархію ў рэспубліку і правесці радыкальныя буржуазныя рэформы. К гэтай групе і адносіўся Тадэвуш Касцюшка.
24 сакавіка 1794 года баў абвешчаны на Кракаўскім рынку Акт паўстання грамадзян. Разам з абвяшчэннем Акта паўстання Тадэвуш Касцюшка прынёс прысягу на вернасць народу. Фактычна з гэтага часу Касцюшка стаў паўнамоцным кіраўніком паўстання з правамі дыктатара.
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка (1746 або 1745-1817 гг.) нарадзіўся ў фальварку Марачоўшчына на Брэстчыне ў сям’і небагатага беларускага шляхціча, ён заўсёды лічыў сябе па паходжанню літвінам. Першапачатковую адукацыю ён атрымаў у піярскай (каталіцкай) школе ў мястэчку Любетава Пінскага павета, потым у 1765-1769 гг. вучыўся ў Варшаўскім кадэцкім корпусе. Для ўдасканалення ў навуках у 1769 годзе Касцюшка выехаў у Францыю, дзе правёў пяць гадоў. У Францыі малады афіцэр апынуўся ў той час, калі ішла рэвалюцыянізацыя грамадства і наспявала Вялікая рэвалюцыя. Знаёмства з перадавой філасофскай і палітычнай думкай, творамі Вальтэра, Русо, Мантэкс’е, назіранне за імклівымі палітычнымі падзеямі вельмі моцна паўплывалі на светаўспрыманне Касцюшкі. Вярнуўшыся на радзіму, ён аднак не змог знайсці прымяненне сваім ведам і вопыту. Цяжкае матэрыяльнае становішча не дазволіла Касцюшку набыць сабе месца афіцэра, якое тады надавалася за акрэсленую плату. Некаторы час ён працаваў хатнім настаўнікам, а потым выехаў за мяжу, спачатку ў Францыю, а ў 1776 г. – у Паўночную Амерыку.у гэты перыяд тут пачыналася вайна за незалежнасць, і Касцюшка ўступіў у амерыканскую армію ў званні палкоўніка. У арміі паўстанцаў Касцюшка паспяхова выкарыстаў свае веды ваеннага інжынера і талент палкаводца. Перамогі ў бітвах на рацэ Дэлавер пад Саратогай адбыліся не без яго ўдзелу. За заслугі перад народам Паўночнай Амерыкі ён быў ўзнагароджаны вышэйшым ордэнам Цынцынаці, а амерыканскі кангрэс 13 кастрычніка 1778 г. абвясціў Касцюшку генералам брыгады.
У 1784 г. Касцюшка вярнуўся на радзіму, а ў 1789 г. стаў камандзірам брыгады ў польскай арміі. У знак пратэсту супраць пагаднення караля з таргавічамі ён у 1792 г. пакінуў пасаду і ад’ехаў за мяжу. Вопыт баявога афіцэра, канкрэтныя ўяўленні аб шляхах, па якіх павінна рухацца вызваленчая барацьба народаў Рэчы Паспалітай, дэмакратызм і вера ў перамогу справядлівай справы, арганізацыйны талент – усё гэта вылучыла Касцюшку на ролю кіраўніка паўстанцаў.
Аднак намер зрабіць уступкі сялянам выклікаў супраціў шляхты, ісці на канфлікт з якой Т. Касцюшка не адважыўся. Гэта звузіла сацыяльную базу паўстання. На першым часе яно мела некаторы поспех, але, пасля таго як Расія і Прусія накіравалі вялікую колькасць войскаў, паўстанне было задушана. 10 кастрычніка 1794 г. Касцюшка, цяжка паранены ў бітве каля Мацяёвіцаў, быў узяты ў палон і зняволены ў Петрапаўлаўскай цытадэлі ў Пецярбурзе. Пасля смерці царыцы Кацярыны II Павел I вызваліў Касцюшку і дазволіў яму выехаць за мяжу. Памёр Касцюшка ў Швейцарыі ў 1817 годзе.
